Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

В этом году апрель выдался пусть и не очень теплым, но сухим. Погода диктует жёсткие условия: прогулки и пикники в лесу – отложить! Короткая весна, отсутствие половодья, падение уровня воды во многих реках, редкие и скудные дожди привели к тому, что Воложинским районным исполнительным комитетом принято решение о введении запрета на посещение населением лесов с 10.04.2020 года.

Уважаемые граждане! В связи со сложившимися погодными условиями будьте максимально осторожными – не оставлять после себя незатушенные костры, не выбрасывайте из окон автомобиля тлеющие окурки сигарет, стеклянные бутылки, которые в солнечный день могут стать настоящей линзой, которая концентрирует солнечные лучи в точку прямо на горючей как порох лесной подстилке.

МЧС напоминает: в период действия запрета запрещается въезд на все лесные дороги (за исключением дорог общего назначения, проходящих через лесные массивы). Запрещается самостоятельно открывать опущенные шлагбаумы на въездах в лес. Ответственность за нарушения требований пожарной безопасности и запрета посещения лесов предусмотрена следующими статьями Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях: Нарушение требований пожарной безопасности в лесах или на торфяниках либо запрета на их посещение, не повлекшее причинение ущерба, влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до 25 базовых величин. (часть 1 статьи 15.29 КоАП РБ) Нарушение требований пожарной безопасности в лесах или на торфяниках, повлекшее уничтожение или повреждение леса либо торфяников, если в этих действиях нет состава преступления, влечет наложение штрафа в размере от 25 до 50 базовых величин. (часть 2 статьи 15.29 КоАП РБ) Согласно Статье 15.58. КоАП РБ разведение костров в запрещенных местах влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до 12 базовых величин.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі» (праз фотааб’ектыў Бенедыкта Тышкевіча і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля).

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі» будзе экспануецца ў межах праекта «Рэгіёны» сумесна з ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей» і ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры».

На экспазіцыі прадстаўлены: фатаграфіі Бенедыкта Генрыка Тышкевіча, фотаапараты першай паловы ХХ ст., фотапартрэты пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст., якія звязаныя з Валожынскай зямлёй – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля; арыгінальныя выданні твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – «Сялянка» 1846 г., «Гапон» 1855 г., археалагічныя знаходкі з в.Люцынка, даследчыя працы Язэпа Янушкевіча, Дзмітрыя Дразда і інш., рукапісы перакладаў Пятра Бітэля, а таксама рэдкія выданні «Tyszkiewiciana: Militaria, bibliografia, ryciny, zbiory, rezydencye ets.» 1903 г. і «Матеріалы по исторіи и географіи Дисненскаго и Вилейскаго уъздовъ Виленской губерніи» 1896 г. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, 335-44-47.

Целью мониторинга является выявление колодцев с повышенным содержанием нитратов в воде.

Повышенное содержание нитратов в воде колодцев обусловлено, главным образом, загрязнением подземных водоносных горизонтов и неудовлетворительным санитарно-техническим состоянием источника.

В грунтовые воды нитраты могут поступать из почв загрязненных территорий при неправильном (избыточном) внесении азотных удобрений, при неправильном удалении отходов и продуктов жизнедеятельности человека, за счет утечек из выгребных ям, складирование навоза, отходов.

Владельцы источников обязаны принимать безотлагательные меры по устранению причин загрязнения воды в случае, если при оценке качества воды в источнике отмечено превышение микробиологических или химических показателей по сравнению с гигиеническими нормативами.

В марте месяце 2020 года были проведены лабораторные исследования воды из колодцев а.г.Першаи, д.Огородники Першайского сельского совета, д.Юржишки, д.Ратынцы, д.Междуречье Раковского сельского Совета.

Владельцы источников, у которых было выявлено несоответствие проб воды гигиеническим нормативам по содержанию нитратов проинформированы о качестве воды в колодцах и им рекомендовано использовать для питьевых целей детям в возрасте до трех лет и беременным женщинам бутилированную артезианскую питьевую воду.

Мониторинг по оценке оценки качества питьевой воды из источников децентрализованного водоснабжения будет продолжен.

Результаты лабораторного исследования прилагаются.

Помощник врача-гигиениста Г. Шалакова

п/п

Сельский Совет

Населенный пункт

Ф.И.О. владельца (собственника) колодца

Дата отбора

Содержание нитратов по (NO3)

не более 45 мг/дм3 , для детей в возрасте до

3-лет

не более 5 мг/л

Соответствует

или же не соответствует нормативу по микробиологичес-ким показателям

1

Першайский с/Совет

а.г.Першаи ул.К.Маркса21

Радвилович А.В.

12.03.20

8,0

соответствует

2

д.Огородники, 9

Музыченко Н.Н.

12.03.20

8,2

соответствует

3

Раковский с/Совет

д.Юржишки,1

Анисович Таисия Константиновна

13.03.20

23,35

соответсвует

4

д.Ратынцы, ул.Солнечная,33

Гулякевич А.И.

13.03.20

99,8

соответствует

5

д.Междуречье,23

Хоружик Н.В.

13.03.20

7,52

не соответствует

Помощник врача-гигиениста

Воложинского РЦГиЭ Г.Шалакова

На раніцу ў панядзелак, 13 красавіка, у групе «Дапамога медыкам Валожына» былі зарэгістраваны каля 900 чалавек. На момант напісання матэрыялу ўжо 1258 чалавек. І лічба гэта мяняецца літаральна кожную хвіліну. За 10 дзён сабрана каля 5000 рублёў толькі матэрыяльнай дапамогі. Сотні людзей падзяліліся таксама рэчамі першай неабходнасці, сярод якіх – сродкі асабістай гігіены, крэмы для ўвільгатнення скуры, як для твару, так і для рук, памперсы і гігіенічныя пракладкі, зубныя шчоткі і пасты, аднаразовыя ручнікі, чай, кава, сокі, шакалад, арэхі, фрукты, ласункі і іншае.

21 04 2020 04Як важна адчуваць сябе паўнапраўным членам адной вялікай сям’і, дзе ўсе – адзін за аднаго, дзе па ланцужку незнаёмыя людзі ў лічаныя гадзіны вырашаюць многія праблемы і набываюць востра неабходныя на дадзены момант медыкам і пацыентам сродкі. «Ваша дабрыня і чуласць робяць нас лепшымі. Супрацоўнікі аддзяленняў вельмі стараюцца, каб пацыенты паправіліся, і ўсе надзвычай адказна ставяцца да ўласнай бяспекі», – гэта словы нашых медыкаў, якія працуюць на перадавой.

 

 

 

 

21 04 2020 04Толькі на мінулым тыдні перадаў вялікую колькасць памперсаў розных размераў для дарослых, аднаразовыя медыцынскія халаты і кашулі, прадукты (грэчку, рыс і макарону) старшыня раённай арганізацыі таварыства інвалідаў Віктар Альгертавіч Субач. Ён асабіста даставіў груз з Івянца ў райбальніцу. А потым з дапамогай мінскай фірмы «Арыядна» набыў яшчэ 100 халатаў і 600 рызінавых пальчатак.

Пастаянна на сувязі івянецкі прадпрымальнік Генадзь Новік. Яго першы ўклад – два электрачайнікі, батарэйкі, фрукты. А таксама ў сераду ён пералічыў пэўную суму грошай. 300 рублёў на патрэбы бальніцы сабралі наведвальнікі дзённага аддзялення для пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На гэтыя грошы яны набылі апырсквальнік, антысептыкі, аднаразовыя ручнікі і крэмы. Па 250 і 160 рублёў перадалі калектывы Вішнеўскай сярэдняй школы і сярэдняй школы № 2 райцэнтра.

 

21 04 2020 04Адным з першых прапанаваў дапамогу фермер Іосіф Іванавіч Нехвядовіч. Ад яго фермерскай гаспадаркі паступілі бульба, капуста, морква і буракі. Усяго адпраўлена агародніны на суму 335 рублёў. Пры неабходнасці ёй могуць падзяліцца яшчэ.

На сувязь выйшла дырэктар прытулку «Сямейны прычал» у Вайганах Алена Валянцінаўна Дубовік, якая прапанавала памперсы і пракладкі, пральны парашок у пачках па 10 кілаграмаў і нейкую колькасць рэспіратараў. Груз дастаўлены ў бальніцу.

Нельга не сказаць і пра неацэнны ўклад маленькіх жыхароў Валожына. Калі васьмігадовы Грыша Грынкевіч убачыў, як пералічвае грошы яго маці, то пазбіраў усе, што былі ў кішэнях і ў школьным пенале. Сума атрымалася зусім невялікая – 2,5 рубля. Толькі ці ж гэта галоўнае?! Іх ён папрасіў пералічыць таксама. Яго ўчынак уразіў двух сястрычак Кобзаравых з Валожына, якія не вагаючыся апустошылі сваю скарбонку і пажадалі перадаць асабіста ў рукі Веранікі Курбаевай 55 рублёў. Праўда, да гэтага іх матулі давялося абмяняць капейкі на рублі. Такія ўчынкі дарагога каштуюць!

З рублёвых ручайкоў стварылася ўжо досыць глыбакаводная «рака». Некаму і 5 рублёў грошы, калі пенсія зусім невялікая, іншы можа дазволіць ахвяраваць з сямейнага бюджэту і больш значныя сумы – ад 30 да 150 рублёў. Галоўнае – не сума, галоўнае – учынак! Таму вялікі дзякуй кожнаму. Назваць усіх пайменна проста нерэальна. Глядзіце вышэй, колькі нас!

Кожны новы дзень прыносіць новыя патрэбы і просьбы. У мінулы панядзелак, напрыклад, шукалі аднаразовыя нарукаўнікі, пасля – бескантактныя тэрмометры. Набылі толькі некалькі, кошт іх нятанны – ад 100 да 150 рублёў і больш. Варта разумець таксама, што яны неабходныя не толькі нашым медыкам, а па ўсёй рэспубліцы. Слава маладым валанцёрам і іх дабравольным памочнікам, якія пастаянна на сувязі, шукаюць патрэбныя рэчы на розных сайтах, дзе арыентуюцца, як рыбы ў вадзе. А яшчэ добра, што кожны раз знаходзіцца той, хто на дадзены момант аказаўся ў патрэбным месцы. Як, напрыклад, вадзіцель рэдакцыйнай машыны Сяргей Бобрык, які на рынку ў Табарах выкупіў апошнія нарукаўнікі і даставіў у Валожын.

21 04 2020 04Набыты анціфог для акуляраў медыкам (думаю, што раней мы і слоў такіх не чулі). Забраў яго і даставіў Руслан Жвірко. Тры дні пошукаў завяршыліся поспехам: удалося набыць 50 штук рэспіратараў FFP3 для персаналу. Пакуль што яны самыя эфектыўныя. На іх набыццё выдаткавалі 1250 рублёў. Набыты таксама лекі для вачэй. Пашыць фартухі для аддзялення рэанімацыі адной з першых адгукнулася дырэктар гімназіі № 1 г. Валожына Алена Іванаўна Клачко: «Гатовы пашыць, толькі патрэбны ўзор і размеры». 10 штук ужо адпраўлены ў бальніцу.

Не перастаю здзіўляцца, як нашым валанцёрам удаецца ўсё трымаць у галаве, як у іх яшчэ стае фізічных сіл. У каторы раз паўтару ад усіх нас: вялікі вам дзякуй, рабяты! Пашырайце кола памочнікаў. Думаю, што ніхто не адмовіцца.

Не засталіся нашы медыкі і пацыенты без кулічоў і дамашняй выпечкі ў Велікодны дзень. Па ўласнай ініцыятыве іх падрыхтавалі сям’я Нахай з Валожына і калектыў кафе «Ля Лукамор’я». Аднак жадаючых было нашмат больш.

Завяршыць гэты допіс хочацца вершаванымі радкамі Галіны Гражынскай:

Стракаты людскі склад,

канфесій шмат,

Але валожынцы заўжды

жылі ў згодзе.

Ніхто ўжо не парушыць гэты лад,

Бо сіла моцная ў маім народзе.

Наталля Штэйнер

Аўторак, 21 Красавік 2020 10:07

Рэальная дапамога

На тэрыторыі раёна зарэгістраваны 948 адзінокіх непрацаздольных грамадзян, 5779 – адзінока пражываючых, 139 – адзінокіх інвалідаў I і II груп працаздольнага ўзросту, 52 – адзінока пражываючых інвалідаў. Усе яны знаходзяцца на ўліку ў Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і персанальныя даныя па кожным актуалізаваны.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у апошняй дэкадзе сакавіка была арганізавана работа «гарачай лініі» па прыёме заявак ад вышэйпералічаных катэгорый грамадзян па набыцці і дастаўцы прадуктаў, тавараў першай неабходнасці і лекаў на дом. Інфармацыю пра паслугу размясцілі ў раённай газеце, на сайце ТЦСАН, у сацыяльных сетках, праз РУП «Белпошта» распаўсюдзілі лістоўкі, а таксама паведамлялі непасрэдна пры наведванні.

Званкі па нумары 68075 прымаюць супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму каардынуюць усю работу, што праводзіцца ў гэтым кірунку.

Па магчымасці заяўкі выконваюць сацыяльныя работнікі, якія працуюць у той мясцовасці, адкуль паступіў званок, або валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Дарэчы, паміж арганізацыямі заключана пагадненне аб тым, што сацыяльныя работнікі адначасова з’яўляюцца і валанцёрамі. Раённая арганізацыя БТЧК забяспечвае іх дэзынфікуючымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай абароны.

На 16 красавіка ад непрацаздольных грамадзян паступілі 52 заяўкі, у тым ліку 41 – на тэлефон «гарачай лініі». Сярод тых, хто звярнуўся, – 11 адзінокіх жыхароў раёна.

Сацыяльныя работнікі ТЦСАН выканалі 24 заяўкі, да ажыццяўлення астатніх былі прыцягнуты іншыя арганізацыі. Запыты 11 чалавек рэалізавалі валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, 11 – валанцёры ГА БРСМ, 3 – валанцёры ГА «Беларускі саюз жанчын», 1 – спецыялісты Валожынскага ўчастка паштовай сувязі, 2 – медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы. За выкананнем дадзеных паслуг вядзецца персаніфікаваны кантроль.

Анжэла Радына

Валожынскі РГЗ ВУ «Дзяржынскгаз» просіць усіх карыстальнікаў газавага абсталявання быць уважлівымі і рэгулярна сачыць за станам дымавых і вентыляцыйных каналаў, а таксама выконваць «Правілы карыстання газам у быце».

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, НАПАМІНАЕМ:

– перад уключэннем, у час работы газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна праверыць наяўнасць цягі ў дымаходзе;

– не пакідайце без нагляду ўключаную газавую пліту;

– не правярайце наяўнасць уцечкі газу адкрытым агнём;

– не забывайце праветрываць памяшканне, у якім устаноўлены газавыя прыборы. Рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць заўсёды чыстымі і знаходзіцца ў адкрытым становішчы;

– дымавыя і вентыляцыйныя каналы давярайце перыядычна правяраць і чысціць спецыяльнай арганізацыі. Гэта можа зрабіць і ўласнік жылога памяшкання пры ўмове, што ён прайшоў адпаведнае навучанне і мае допуск да падобных работ;

– пры карыстанні газавым абсталяваннем абавязкова адкрывайце фортачку ці фрамугу акна.

Прытрымліваючыся і выконваючы патрабаванні «Правіл карыстання газам у быце», вы не толькі захаваеце жыццё і здароўе сабе, але і вашым блізкім.

Я. Зялкоўскі, майстар СЭСГ Валожынскага РГЗ

У рамках акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» валанцёры БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара грамадскай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага нядаўна прывялі ў парадак крыніцу, што па вуліцы Кірава ў Валожыне.

Перад актывістамі стаяла задача – напярэдадні Вялікадня ў важным для кожнага валожынца месцы прыбраць смецце, пафарбаваць агароджу, пабяліць калодзеж. У складзе атрада «Добрае сэрца» працавала моладзь з устаноў культуры. У сувязі з тым, што масавыя мерапрыемствы часова не праводзяцца, юнакі і дзяўчаты з радасцю далучаюцца да розных карысных спраў, што ладзяцца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, грамадскімі аб’яднаннямі.

Валянціна Краўневіч

Аграрыі Міншчыны плануюць завяршыць пасяўную 9 мая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Мінскага аблвыканкама Сяргея Прымачэнка.

У Беларусі ў I квартале 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 956,4 тыс. кв.м жылля. Гэта на 9,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Старонка 1092 з 1384

Задайте вопрос