Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пятніца, 17 Красавік 2020 10:33

Без межаў узросту

На IV рэспубліканскі валейбольны турнір «Мы родам з СССР» (40+) у г. п. Івянец завіталі дзевяць каманд, удзельнікі якіх прадстаўлялі 15 розных куточкаў Беларусі.

Па традыцыі многія прыехалі сем’ямі: з жонкамі, дзецьмі, унукамі. Кожны з іх добра ведае, што тут усім будзе занятак, а цёплы прыём і сяброўская атмасфера запомняцца надоўга. Арганізатар мерапрыемства Генадзій Жалток загадзя прадумаў не толькі асноўныя моманты правядзення гульняў, але і цікавую, насычаную культурную праграму.

На адкрыццё турніру быў запрошаны былы воін-афганец Андрэй Гідлеўскі. Асноўная думка яго выступлення заключалася ў тым, каб ніхто больш не зведаў жудасных падзей ліхалецця. Падчас мерапрыемства мужчыну было прыемна сустрэцца з яшчэ адным ветэранам афганскай вайны, які завітаў на спартыўнае свята разам са сваёй камандай у якасці іграка.

Удзельнікі турніру ўспомнілі, што роўна 40 гадоў назад у СССР прайшлі Алімпійскія гульні. Гэтай падзеі быў прысвечаны асобны нумар. Пад песню «Алімпіяда. Спорт. Масква» на сярэдзіну спартыўнай залы Івянецкай сярэдняй школы выйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі. Лепшыя спартсмены школы Аэліта і Нікадзім Жалткі дэманстравалі прыёмы дзюдо, гульню ў міні-футбол і валейбол, другія – на гэты час сталі чэрлідарамі, трэція – з пяці абручоў рознага колеру стварылі алімпійскі сімвал. Калі ж загучала «Да пабачэння, наш ласкавы мішка!», вучань 3 класа Міхаіл Бібік у касцюме мядзведзіка пажадаў поспехаў асабіста кожнаму прысутнаму. Гэта многіх заставіла думкамі вярнуцца ў мінулае і ўспомніць тую грандыёзную падзею.

За час гульняў адбылося некалькі чайных паўз, на якіх школьнікі, што былі задзейнічаны ў мерапрыемстве, а таксама рабяты-госці мелі магчымасць сустрэцца і паразмаўляць з цікавымі людзьмі. Так ветэран спорту, чэмпіён свету сярод ветэранаў (55+), старшыня валейбольнага клуба «Сябры» Васілій Пашковіч, які працуе старшым памочнікам пракурора Мінскай вобласці і курыруе сферу адукацыі, засяродзіў увагу школьнікаў на тым, што заняткі спортам развіваюць такія якасці, як мэтанакіраванасць, адказнасць, упэўненасць у сабе, вучаць узаемадапамозе, каманднаму духу і сапраўднаму сяброўству. Фізічныя нагрузкі адцягваюць ад шкодных звычак і фарміруюць здаровы лад жыцця.

Пра работу выратавальнікаў дзецям расказаў палкоўнік унутранай службы, начальнік Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Півень, які прыехаў сыграць за зборную свайго горада. Наогул, у гарадскім пасёлку каманда была ўпершыню, таму для гасцей з Віцебскай вобласці арганізавалі экскурсію па мястэчку і ў музей традыцыйнай культуры.

Да густу ўсім прыйшліся сямейныя гульні ў тэніс, дартс, шашкі, сумесныя гутаркі за агульным сталом, пра які паклапацілася Таццяна Жалток.

За два дні кожная каманда сыграла не менш як па тры гульні. У выніку зборная Івянецкай школы, куды ўвайшлі і настаўнікі, і вучні, аказалася на 9-м месцы, Стоўбцы занялі 8-е месца, Валожынскі раён – 7-е, спартыўны клуб івянецкіх ветэранаў – 6-е, Дзяржынск – 5-е, Мінская вобласць – 4-е. 3-е месца па праве заваявала каманда «Вікторыя» з Мінска, 2-е – горад Ашмяны Гродзенскай вобласці. Пераможцам жа стала зборная Наваполацка. Удзельнікі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. Таксама былі вызначаны самы ўзроставы ігрок, ім аказаўся 65-гадовы Іван Хамячонак са Стоўбцаў, і лепшыя балельшчыкі, якімі сталі дзяўчаты з Дзяржынска.

Арганізатары спартыўнага свята ўдзячны ўсім, хто аказаў дапамогу ў яго правядзенні. Гэта адміністрацыя Івянецкай сярэдняй школы, пасвыканкам у асобе старшыні Тарэсы Ліпніцкай, кандытарская фабрыка «Інтэгра», завод мастацкай керамікі, філіял ТДА «Юлайн», Польскі дом, музей традыцыйнай культуры, Валожынскі спорткамітэт.

Анжэла Радына

Пятніца, 17 Красавік 2020 10:30

Светлая радасць уваскрэсення

З году ў год на зямлю ў квецені вясновых фарбаў прыходзіць Вялікдзень – урачыстасць з урачыстасцей Святой Царквы. З усіх канцоў зямлі ўзносіцца да неба пераможная песня: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых, смерцю смерць перамогшы, і тым, што ў магілах, жыццё дараваўшы!»

Сам Гасподзь, Сын Божы, прыйшоў у свет, каб знішчыць безнадзейнасць і роспачы роду чалавечага, сам Хрыстос Збавіцель узнёс да неба годнасць чалавека, які носіць у сабе вобраз і падабенства Божае. «Уваскрэс Хрыстос і жыццё жыве, уваскрэс Хрыстос, і мёртвы не адзін у магіле!»

У дзень Святога Хрыстова Уваскрэсення з асаблівай сілай адчуваецца, што мы не адны ў свеце, што Гасподзь з намі. Але будзем помніць пра тое, якой цаной здабыта для нас радасць Велікоднага свята і няхай умацоўвае яна нас у веры Хрыстовай і дае нам мужнасць і сілы супрацьстаяць усім спакусам свету.

У сягонняшнія няпростыя дні паглядзім на неба і ўразумеем, што ўласнымі справамі, грахоўным жыццём мы заслужылі пасланае нам выпрабаванне. Дык будзем жа падобныя на блуднага сына, вернемся і душой, і целам пад прытулак Бацькі Нябеснага, падзякуем Творцу, што не пакідае нас сваёй любоўю і міласцю. Праз усё жыццё пранясём нязманлівае абяцанне Збавіцеля пра тое, што Ён з намі «да сканчэння веку». Духоўнае ўзрастанне, ачышчэнне душы, пасільная праца ў славу Божую – вось на чым павінна грунтавацца жыццё хрысціяніна. Як ва ўсе часы, так і цяпер, будзем старацца жыць па-хрысціянску і выконваць прадпісанні нашай Царквы.

Сёлета мы святкуем 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Сімвалічна, што ў 1945 годзе Дзень Перамогі супаў з Вялікаднем, напаўняючы спрацаваныя сэрцы бацькоў і дзядоў нашых асаблівай, ні з чым не параўнальнай радасцю Пераможнага Уваскрэсення. Будзем помніць, што мы спадчыннікі вялікіх людзей, наследнікі волатаў. Станем жа мацнейшымі духам і больш загартаванымі целам, каб падрыхтавацца да нябеснага палёту і навучыцца адкрытымі вачамі глядзець на Сонца Праўды.

Узнясём свае малітвы і да Уладаркі Нябеснай, каб не пакінула зямлю нашу і з’яўлялася абаронцай, заступніцай, трымальніцай яе. Самім Богам даручана Царыцы Нябеснай весці ад славы да славы зямлю нашу ў Царства Божае. Нездарма ў 1470 годзе ікона Яе была яўленая ў Жыровічах. 550-годдзе яе здабыцця і 500-годдзе ўзнікнення Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра мы будзем адзначаць з вамі 20 мая. Пакладзём у сэрца сваё тое, што «…прадстаяцельствам Божай Маці суд аб айчыне прадастаўлены на міласць» – зямля, на якой мы нарадзіліся і жывём, была, ёсць і будзе пад покрывам Царыцы Нябеснай.

Наша духоўная гісторыя падае нам благаславёную нагоду з вялікай любоўю да Госпада і мірам у душы сустрэць усепераможную ўрачыстасць Вялікадня.

Са святам вас, улюбёныя браты і сёстры, са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем, будзем усе вартыя гэтага вялікага дару радасці.

Хрыстос Уваскрэс!

Сапраўды Уваскрэс!

З Божым благаславеннем –

Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель прыхода Святых

Роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў Валожыне

протаіерэй Дзмітрый Агіевіч

Пятніца, 17 Красавік 2020 10:28

Усё пачынаецца з дзяцінства

Самае каштоўнае, што мы маем у жыцці, – гэта нашы дзеці. Клопат пра іх будучыню, шчаслівы лёс прымушае нас не толькі працаваць і зарабляць грошы, але і вучыць малых, што такое добра і што такое дрэнна. Праўда, не ўсім бацькам удаецца выхаваўчы працэс. Дзіцячыя свавольствы раздражняюць дарослых, бо прыводзяць да незапланаваных матэрыяльных затрат за пабітыя шыбы ці парваныя штаны. Але ёсць і куды больш значныя праблемы. Не сакрэт, што і ў асяроддзі падрастаючага пакалення хапае юных хуліганаў, аматараў паспрабаваць алкаголь ці наркотыкі, пажывіцца за чужы кошт.

Штогод у сярэднім у раёне фіксуюцца злачынствы, учыненыя непаўналетнімі. Летась, напрыклад, былі ўзбуджаны 10 крымінальных спраў адносна падлеткаў. Сёлета гэта статыстыка пакуль што трымаецца на лічбе «1». Магчыма, такі станоўчы вынік забяспечаны паспяховай дзейнасцю інспекцыі па справах непаўналетніх Валожынскага Раус.

Зараз начальнікам ІСН працуе капітан міліцыі Аляксандр Аляксандравіч Чаховіч. У яго падпарадкаванні старшы інспектар Наталля Уладзіміраўна Мікалаеўская, інспектары Святлана Міхайлаўна Лукашанец і Марына Вітальеўна Вяроўчык. Гэты невялікі калектыў трымае на кантролі паводзіны 36 юнакоў і дзяўчат, якія маюць схільнасць да антыграмадскіх учынкаў. На патранажы ІСН знаходзяцца і дарослыя – 48 так званых «абавязаных» асоб. Вядома, супрацоўнікам інспекцыі даводзіцца ездзіць па раёне, наведваць установы адукацыі і нядобранадзейныя сем’і. Асноўная работа – патранаж, прафілактычныя гутаркі, заахвочванне «цяжкіх» падлеткаў да спорту, наведвання гурткоў па інтарэсах.

Нядаўна Аляксандра Аляксандравіча кіраўніцтва Раус назначыла адказным за музей. У памяшканне, дзе выстаўлены экспанаты, якія сведчаць аб слаўнай гісторыі валожынскай міліцыі, начальнік ІСН прыводзіць сваіх задзірлівых падапечных для выхаваўчай работы. Дзецям расказваецца, што за любым злачынствам ці правапарушэннем абавязкова ідзе расплата. Убачаныя наручнікі, канвой, пакоі ізаляцыі прымушаюць прысмірнець патэнцыяльных хуліганаў і зладзеяў.

Самай эфектыўнай мерай застаецца разумная арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў. Вялікую падтрымку супрацоўнікам міліцыі тут могуць аказаць сацыяльныя педагогі. Аляксандр Аляксандравіч лёгка знаходзіць кантакт з настаўнікамі і лічыць гэту прафесію адной з самых высакародных. Ён і сам бы мог выкладаць гісторыю, бо ў свой час скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Меў магчымасць застацца ў сталіцы, але вярнуўся на радзіму. Прызнаецца: не ляжала і не ляжыць сэрца да людскога тлуму і мітусні. Працоўную дзейнасць пачаў са службы оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку. Потым перавёўся на пасаду ўчастковага інспектара міліцыі. Работу ў міліцыі палюбіў і зараз павышае кваліфікацыю ў магістратуры Акадэміі МУС, піша дысертацыю. Тэма сучасная, мала распрацаваная – раскрыццё злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій.

Навуковая праца зусім не перашкаджае спраўляцца з надзённымі службовымі абавязкамі. А. А. Чаховіч пачынае знаёміцца з дзецьмі, калі яны пераходзяць у пяты клас. Менавіта ў такім узросце яны пачынаюць «кучкавацца», шукаць вострых пачуццяў, праяўляюць браваду. Як паказвае практыка, выйсці з-пад кантролю бацькоў могуць дзеці як са станоўчых сем’яў, так і з нядобранадзейных. Хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць на ўлік у ІСН за распіванне піва і дробныя крадзяжы з магазінаў, за сістэматычныя пабегі з дому і схільнасць да бадзяння. Прычыны, якія штурхаюць дзяцей і падлеткаў на дрэнныя ўчынкі, часам такія, што дарослы чалавек і да ўвагі не прыняў бы. А вось несфарміраваная асоба ламаецца…

Капітан міліцыі А. А. Чаховіч да кожнага свайго выхаванца мае індывідуальны падыход, умее быць у меру строгім і апраўдана добрым. Шырокі кругагляд Аляксандра Аляксандравіча, прыроджаная добразычлівасць і веданне дзіцячай псіхалогіі спрыяюць таму, што «крывая» падлеткавай злачыннасці запаволіла рост.

Алена Збірэнка,

фота аўтара

У сувязі з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па распаўсюджванню каранавiруснай інфекцыі частка насельніцтва выкарыстоўвае медыцынскія маскі. Даводзіцца нярэдка назіраць памылкі ў выкарыстанні масак.

Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» (далее – Воложинский РЦГиЭ) информирует, что участились обращения граждан проживающих в сельской местности района на ухудшение гигиенических показателей среды обитания человека в связи с применением субъектами хозяйствования пестицидов (средств защиты растений), агрохимикатов и минеральных удобрений на полях расположенных вблизи населенных пунктов.

Напоминаем всем заинтересованным, что согласно санитарных норм и правил «Требования к применению, условиям перевозки и хранения пестицидов (средств защиты растений), агрохимикатов и минеральных удобрений», утвержденных Постановлением министерства здравоохранения Республики Беларусь 27.09.2012 № 149, основными требованиями безопасности при применении наземной аппаратуры для внесения пестицидов (средств защиты растений), агрохимикатов и минеральных удобрений являются:

п. 50 - расстояние до населенного пункта от обрабатываемых посевов пестицидами (средствами защиты растений), агрохимикатами и минеральными удобрениями должно составлять не менее 50 м;

п. 48 - обработка посевов должна производиться при скорости ветра не более 4 м/сек, относительной влажности воздуха не менее 40 % и не более 80 % и при температуре воздуха, указанной в рекомендациях по применению конкретных пестицидов;

п. 20 – на границе участков, обрабатываемых и обработанных пестицидами (средствами защиты растений), агрохимикатами и минеральными удобрениями, должны быть выставлены единые знаки безопасности с надписью «Обработано пестицидами (средствами защиты растений), агрохимикатами и минеральными удобрениями» на расстоянии в пределах видимости от одного знака до другого, которые должны контрастно выделяться на окружающем фоне и находиться в поле зрения людей, для которых они предназначены. Знаки убираются только после окончания срока ожидания до уборки урожая и срока ожидания до выхода людей на обрабатываемые участки;

п. 21 - необходимо оповестить население, собственников пасек близлежащих населенных пунктов, на границе с которыми размещаются подлежащие обработкам площади, о запланированных работах за 4-5 суток, через средства массовой информации и объявления в населенных пунктах;

п. 22 – в целях обеспечения безопасности продукции пчеловодства обработку участков следует проводить в поздние часы путем опрыскивания наземной аппаратурой, при этом, после предварительного оповещения через средства массовой информации за 4-5 суток о сроках, зоне и характере действия запланированных к использованию пестицидов (средств защиты растений) и агрохимикатов, собственник (владелец) пасеки должен вывезти ульи не менее чем на 5 км от обрабатываемых участков или изолировать пчел на срок, указанный в Государственном реестре.

Подробнее ознакомиться с данными правилами можно на сайте - minzdrav.gov.by. – ТНПА – полные тексты ТНПА – гигиена труда.

Врач-гигиенист Н.М. Булова

В связи с неблагополучной эпидемиологической ситуацией по распространению коронавирусной инфекции часть населения использует медицинские маски. Приходится нередко наблюдать ошибки в использовании масок.

В связи с этим напоминаем о правилах при использовании медицинских масок:

  1. Обработать руки спиртосодержащим средством или вымыть с мылом.
  2. Удерживая маску за завязки или резинки вплотную поднести к лицу белой стороной внутрь и фиксировать завязками (резинками) в положении, когда полностью прикрыта нижняя часть лица – и рот, и нос.
  3. В конце придать нужную форму гибкой полоске (носовому зажиму), обеспечивая плотное прилегание маски к лицу.
  4. Снять изделие, удерживая за завязки (резинку) сзади, не прикасаясь к передней части маски.
  5. Выбросить снятую маску в закрывающийся контейнер для отходов.
  6. Вымыть руки с мылом или обработать спиртосодержащим средством.
  7. При необходимости надеть новую маску, соблюдая указанные этапы. ВАЖНО! Использовать маску не более двух часов.

Немедленно заменить маску в случае ее намокания (увлажнения), даже если прошло менее двух часов с момента использования. Не касаться руками закрепленной маски. Тщательно вымыть руки с мылом или обработать спиртосодержащим средством после прикосновения к используемой или использованной маске. Одноразовые маски нельзя использовать повторно.

При нарушении указанных правил ношение маски может принести больше вреда, чем пользы.

Также не стоит думать, что использование маски может защитить от инфекции. Важно при этом не забывать и другие меры профилактики коронавирусной инфекции, такие, как мытье рук, соблюдение принципа социального дистанцирования (соблюдение расстояния 1,5-2 м), ограничение посещения без необходимости общественных мест, ограничение контактов с людьми с признаками респираторной инфекции.

Правила использования медицинских масок

Врач-гигиенист

(заведующий отделом гигиены)

Воложинского РЦГЭ С.А.Марчик

Любой труд, в том числе и умственный, включает в себя две неразрывно связанные стороны: рабочую нагрузку и функциональное напряжение организма (как ответ на эту нагрузку).

Хотя, работа в офисе практически исключает возможность производственной травмы или развития острого профессионального заболевания, но существуют болезни, которые развиваются постепенно, и работа в офисе может способствовать ухудшению в состоянии здоровья.

Труд офисных работников отличается высокой нагрузкой на органы зрения, локальное напряжение одних и тех же групп мышц, длительным поддержанием малоподвижных и вынужденных рабочих поз сидя.

Работа офисных сотрудников предполагает длительное нахождение за компьютером, а это может нанести серьезный вред органам зрения. При долгой работе перед монитором компьютера возможно возникновение синдрома сухого глаза. Данный синдром возникает в результате нахождения глаз в состоянии длительного напряжения, при котором человек реже моргает, роговица глаза не увлажняется должным образом, появляются болезненные ощущения в глазах, появляется жжение, может ухудшиться четкость зрения или появиться двоение в глазах. С подобными явлениями знакомы практически все люди, проводящие у компьютера без перерыва по нескольку часов в день.

На синдроме сухого глаза проблемы с глазами зачастую не заканчиваются, офисные работники нередкие посетители врача-окулиста. Ведь офисная работа, предусматривает постоянную нагрузку на глаза: это и множество документов, отпечатанных мелким шрифтом, и длинные колонки цифр, и повышение квалификации путем чтения профессиональной периодики и т. д.

Чтобы избежать проблем, связанных со зрением, работодатель должен позаботиться о том, чтобы монитор стоял не ближе чем в 45 сантиметрах от глаз сотрудников, а верхняя точка монитора должна быть не ниже уровня глаз. Экран монитора не должен быть повернут в сторону окна (слева). В темное время суток, работать с компьютером, где единственным источником света является монитор, нельзя.

Избежать неприятных ощущений, связанных с глазами, возможно, если раз в полчаса отвлекать взгляд от экрана делать гимнастику для глаз или, хотя бы, просто моргать, смотреть вдаль.

Еще одно заболевание людей, постоянно работающих с компьютером, - это синдром запястного канала. Данный синдром встречаются у пользователей компьютеров, которые активно и долго используют клавиатуру и мышь в неправильной позе.

Онемение рук, боли в ладонях, покалывание — все это симптомы этого недуга. Если не предпринимать меры, мышцы кистей рук продолжают ослабевать, а болезнь прогрессировать. Для профилактики рекомендуется регулярно делать легкую зарядку для рук, а также во время работы за компьютером пользоваться специально разработанными подушечками.

В трудовой деятельности человека встречаются сложные положения тела, для поддержания которых требуется более значительное напряжение мышц, чем при свободной позе. Часто, работа в условия офиса происходит неудобной, фиксированной, или вынужденной позе. Возникают проблемы, связанные с опорно-двигательным аппаратом. Тяжесть возможных заболеваний зависит от степени нерациональности позы (неудобная, фиксированная, вынужденная) и времени пребывания в ней. Вынужденные рабочие позы могут стать причиной возникновения заболеваний нервно-мышечной системы, или станут фактором риска возникновения остеохондроза, остеоартроза, пояснично-крестового или шейно-грудного радикулита.

Кроме того, малоподвижный образ жизни часто приводит к избыточному весу.

Недостаточная мышечная деятельность усугубляет напряжение нервной и эмоциональной сфер. Дефицит движения, особенно в сочетании с эмоциональными стрессами, перегрузками нервной системы, могут привести к нервно-психическим расстройствам у сотрудников офиса.

При неправильно организованном режиме труда и отдыха сотрудников офиса может развиваться переутомление, которое сопровождается резким падением производительности и эффективности труда, а так же проявиться некоторыми формами общесоматической патологии:невротические расстройства, вегетососудистая дистония, гипертоническая болезнь, ишемическая болезнь сердца и др.

Профилактика заболеваний сотрудников офиса должна включать комплекс мероприятий.

В первую очередь работодатель должен создать благоприятный микроклимат рабочей среды. Температура, относительная влажность и скорость движения воздуха на рабочих местах, а так же уровни положительных и отрицательных аэроионов и химических веществ в воздухе помещений, должны соответствовать действующим санитарным нормам микроклимата производственных помещений.

Наиболее радикальным средством в профилактике физического и психического перенапряжения является правильная организация рабочих мест. Иными словами, оборудование и рабочие места, предназначенные для работников офиса, должны соответствовать антропометрическим данным, физиологическим и психологическим особенностям человека.

Основой профилактики физических перегрузок и последствий, вызванных ими, является оптимизация условий труда. Особую значимость для предупреждения перенапряжения имеют рациональные режимы труда и отдыха, установленные в соответствии с характером и условиями труда, динамикой функционального состояния работников. Рациональный режим отдыха на работе, помимо перерыва на обед, должен включать регламентированные перерывы, общая продолжительность которых должна быть не менее 2-3 перерывов по 15 минут каждый.

Перерывы следует заполнять производственной гимнастикой, направленной на расслабление основных работающих мышц, проведение самомассажа рук, прогулками, проветриванием помещений. Важное значение имеет полноценное питание, прием витаминов, микро- и макроэлементов, достаточный сон, выработанный режим дня, без сверхурочной занятости на компьютере, занятия физкультурой.

В целях предупреждения развития производственно обусловленных заболеваний, следует проводить обязательные предварительные и периодические медицинские осмотры.

Врач-гигиенист Н.М. Булова

18 красавіка ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца прамая тэлефонная лінія.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым склалі 107,1 працэнта да ўзроўню студзеня - лютага 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

На конкурс было прадстаўлена 29 работ з 15 устаноў адукацыі раёна. Удзельнікамі конкурсу сталі 32 вучнi.

Конкурс паказаў дастатковы даследчы патэнцыял навучэнцаў і педагогаў раёна, спрыяў стварэнню атмасферы добразычлівасці, навуковага пошуку, узаемадзеяння і здаровай канкурэнцыі паміж удзельнікамі.

На падставе рашэння журы і Палажэння аб правядзенні конкурсу прызнаць пераможцамі ХVII раённага конкурсу «Юны даследчык» і ўзнагародзіць дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама:

1.1.У секцыі «Біялогія»:

Дыпломам I ступені - Юхнеўскую Карыну, навучэнкі 10 класа ДУА «Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа», кіраўнік Марковіч О.I;

Дыпломам II ступені - Лапо Марыю, навучэнкі 7 класа ДУА «Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя В.А.Каваленка», кіраўнік Макрыцкі Я.В.;

Дыпломам III ступені - Цiганiну Ульяну, навучэнкі 9 класа ДУА «Гімназія № 1 г.Валожын», кіраўнік Кандэр Н.Ю.;

Дыпломам III ступені - Раманчык Анастасiю, навучэнкі 10 класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа», кіраўнік Багдановіч Е.Ю.

1.2.У секцыі «Фізіка. Геаграфія. Хімія»:

Дыпломам II ступені - Мiшугову Аліну, навучэнкі 9 класа, Княжэвiч Аліну, навучэнкі 11 класа ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», кіраўнік Субач А.Б.;

Дыпломам III ступені - Харлінскага Андрэя, навучэнца 10 класа ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа», кіраўнік Саевіч М.Д.

1.3.У секцыі «Гуманітарныя веды. Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»:

Дыпломам II ступені - Васілеўскую Лізавету, навучэнку 6 класа ДУА «Гімназія № 1 г.Валожын», кіраўнік Бобрык Ж.А.;

Дыпломам III ступені - Лебедзеву Наталлю, навучэнкі 10 класа, Макарэвіч Карыну, навучэнкі 11 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын», кіраўнік Юша А.А.;

Дыпломам III ступені - Швецова Аляксея, навучэнца 7 класа ДУА «Пяршайскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа», кіраўнік Калясінскі Я.З.;

1.4. У секцыі «Беларуская мова»:

Дыпломам I ступені - Бобрык Вераніку, навучэнкі 9 класа ДУА «Гімназія № 1 г.Валожын», кіраўнік Жудрык О.У.;

Дыпломам III ступені - Барадака Анастасiю, навучэнку 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожын», кіраўнік Давыдзькова Л.Ю.;

Дыпломам III ступені - Бібік Ганну, навучэнкі 7 класа ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», кіраўнік Грыгаран Т.С.;

1.5.У секцыі «Гісторыя. Грамадазнаўства»:

Дыпломам I ступені - Кароткага Рамана, навучэнца 9 класа ДУА «Яршэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», кіраўнік Пашкоўская А.Ф.;

Дыпломам I ступені - Васілеўскую Кацярыну, навучэнкі 9 класа ДУА «Гімназія № 1 г.Валожын», кіраўнік Рыцікава И.М.;

Дыпломам II ступені - Дубiнец Таццяну, навучэнкі 9 класа ДУА «Суднікоўскі сярэдняя школа», кіраўнік Зiмiч С.М.;

Дыпломам III ступені - Яблонскага Уладзіслава, навучэнца 7 класа ДУА «Багданоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», кіраўнік Буйко С.М.

1.6.У секцыі «Матэматыка. Інфарматыка»:

Дыпломам III ступені - Малец Івана, Белага Аляксандра, навучэнцаў 8 класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа», кіраўнік;

1.7.У секцыі «Працоўнае навучанне»:

Дыпломам I ступені - Вяршыцкую Кацярыну, Супрановіч Ульяну, Ліпніцкую Лізавету, навучэнцаў 7 класа ДУА «Ракаўская сярэдняя школа», кіраўнік Лукашык Н.А.;

Дыпломам II ступені - Сухалет Крысціну, навучэнкі 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожын», кіраўнік Садоўская А.А.

Віншуем пераможцаў Х VII раённага конкурсу работ даследчага характару «Юный даследчык»!

Жадаем юным даследчыкам нестандартных ідэй і новых адкрыццяў!

Старонка 1094 з 1384

Задайте вопрос