222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На базе сярэдняй школы № 2 г. Валожына адбылося раённае метадычнае аб’яднанне педагогаў-арганізатараў «Спецыфіка прымянення інтэрактыўных тэхналогій у рабоце педагога-арганізатара».
Мерапрыемства праходзіла ў фармаце творчай лабараторыі і традыцыйна складалася з вучэбна-метадычнага і практычнага этапаў.
Вопыт работы сваёй установы прадставіла педагог-арганізатар СШ № 2 Святлана Макоўская. Яна правяла практыкум «Мы разам – гэта выдатна!»
Педагог-арганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Антаніна Трацэўская пазнаёміла прысутных з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій у рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі.
У практычнай частцы на музейнай пляцоўцы члены аб’яднання «Наследнікі» СШ № 2 правялі экскурс «Беларуская хатка. Побыт нашых продкаў: куток ільноапрацоўкі», міні-квэст «Музейныя загадкі».
У цэнтры бяспекі жыццядзейнасці актывістка клуба выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», вучаніца 11 класа Кацярына Бацян і інспектар Валожынскага РАНС
Л. Сівец адпрацавалі навыкі мадэліравання зададзеных сітуацый з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў навучання «Разам за бяспеку!». Яны расказалі, што рабіць, каб не трапіць у надзвычайную сітуацыю і як правільна з яе выйсці ў выпадку, калі пазбегнуць гэтага не ўдалося. Таксама правялі практычныя заняткі на інтэрактыўных пляцоўках «Правілы паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд» і «Правілы выкліку аварыйна-выратавальных службаў».
Завяршылася мерапрыемства інтэлектуальна-забаўляльнай гульнёй «Поле цудаў», якую правяла Кацярына Латышава з вучнямі 6-7 класаў. Падчас яе рабяты паказалі сваю эрудыцыю і кемлівасць, праявілі творчыя і разумовыя здольнасці. Пераможцам стаў вучань 7 «Б» класа Мікіта Станкевіч.
Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, кожны ўдзельнік метадычнага аб’яднання паказаў сваю актыўнасць і набыў новы каштоўны вопыт.
Па распараджэнні райвыканкама ў красавіку аб’яўлены месячнік навядзення парадку на зямлі.
У першую чаргу патрабуюць увагі і працавітых рук сельскагаспадарчыя аб’екты. Усё, што не абгароджана, не пафарбавана, не прыбрана, трэба давесці да ладу. Добраўпарадкавання чакаюць населеныя пункты, могілкі, месцы захавання адходаў. Патрабаванні чысціні будуць прад’яўляцца і членам дачных кааператываў, таварыстваў.
Грамадзяне павінны памятаць, што нарматыўныя правілы дзейнічаюць і падчас навядзення парадку на зямлі. Так, нельга вывозіць бытавое смецце, будаўнічыя адходы, старыя габарытныя рэчы і няспраўныя тэхнічныя прыборы на несанкцыянаваныя звалкі. Усё, што вы хочаце выкінуць, падвозьце да кантэйнерных пляцовак. Пакідайце там, нават калі кантэйнеры запоўнены. Здараецца, што непатрэбныя рэчы людзі адвозяць у лес, выкідваюць на абочыну дарогі, пакідаюць у іншых забароненых месцах. Супрацоўнікі інспекцыі па ахове прыроды і навакольнага асяроддзя паклапаціліся пра ўстаноўку вялікай колькасці фотапастак. Калі хтосьці трапіць у аб’ектыў відэакамеры, то заплаціць не толькі штраф, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйнай адказнасці, але і пакрые матэрыяльны ўрон, нанесены прыродзе.
Такія ж санкцыі прадугледжаны для тых, хто будзе займацца паламі травы на сваіх прысядзібных участках. Паліць сухастой небяспечна як з пункту гледжання пажарных, так і прыродаахоўных арганізацый, бо агонь шкодзіць глебе, знішчае жывых істот у ёй. Не забывайцеся, што і за спілаванае дрэва па-за сваім участкам вы будзеце пакараны рублём. Перад тым, як ссекчы старое ці гнілое дрэва, парайцеся з прадстаўніком мясцовай улады, напішыце адпаведную заяву ў сельвыканкам ці райвыканкам. Толькі атрымаўшы дазвол, можна прыступаць да ліквідацыі небяспекі!
Для тых, хто збіраецца навесці парадак на сваім падворку і самастойна адвесці смецце, нагадваем, што ў раёне існуюць два міні-палігоны для адходаў – у вёсках Монькі і Пятрова.
Нядаўна, завітаўшы ў ЗАГС, я пазнаёмілася з неверагодна цікавай парай, якая ў той дзень атрымлівала пасведчанні аб нараджэнні двайнят. Мы разгаварыліся. Аказалася, што прыгажуня Юлія Борыс – ураджэнка Валожына, а яе бязмежна абаяльны муж Георгій Гергедава – грамадзянін Грузіі. Разам маладыя людзі ўжо некалькі гадоў. У лютым бягучага года іх сям’я павялічылася роўна напалавіну – на свет з’явіліся Міа і Лука.
Бацькі Георгія родам з Абхазіі, але сам юнак нарадзіўся ў Тбілісі. У сталіцы сваёй краіны ён атрымаў адукацыю (мае дыплом фінансіста), пэўны час працаваў з бацькам – інжынерам-будаўніком, затым заняўся развіццём уласнага бізнесу.
Юля – выпускніца лінгвістычнага ўніверсітэта. Добра валодае англійскай, італьянскай, іспанскай мовамі. Яшчэ са студэнцкіх гадоў прывыкла да падарожжаў. У яе асабістым спісе замежных краін, дзе давялося пабываць, каля дваццаці пунктаў. З нарачоным сустэлася падчас вандроўкі па Грузіі. Па словах Георгія, русавалосая, усмешлівая красуня адразу прыцягнула яго погляд.
Яны пазнаёміліся. На шчасце ўзаемная сімпатыя аказалася настолькі моцнай, што нават пасля расставання не забылі адзін пра аднаго. Падтрымлівалі сувязь з дапамогай паведамленняў, тэлефонных званкоў, скайпа. Першае ж навагодняе свята сустрэлі разам. І ўжо летам, дарэчы, у Іспаніі, юнак зрабіў дзяўчыне прапанову. Але тая… адмовіла. Разумнай і разважлівай беларусцы здавалася, што яшчэ вельмі рана гаварыць пра стварэнне сям’і. Тэмпераментны ж каўказец у сваіх пачуццях не сумняваўся і шчыра не разумеў, чаму трэба чагосьці чакаць. Ён зрабіў усё дзеля таго, каб каханая змяніла думку.
У той час малады чалавек амаль не размаўляў па-руску. Юля ж, вядома, грузінскай мовай не валодала. Але тут на выручку маладым людзям прыйшла іх адукаванасць. Абое добра ведаюць англійскую мову. Мужчына і зараз раз-пораз збіваецца на еnglish, які, на жаль, я асабіста не разумею. У падобных выпадках верная жонка і аднадумца дапамагае мужу сфармуляваць яго думкі. Гутарыць пры дапамозе мікса з розных моў (мяне ўвесь час зносіла ў бок беларускай) аказалася цікава. Георгій прызнаўся: па-беларуску не зразумеў ніводнага слова, але ад самога гучання прыйшоў у захапленне. Юля паведаміла, што ўжо трошкі разумее грузінскую гутарку. Муж і жонка дамовіліся абавязкова вывучыць родныя мовы адзін аднаго.
Сёння яны працуюць як фрылансеры ў сферы рэкламы. Работа з дапамогай Інтэрнэту дае ім адчуванне поўнай свабоды. Апошнія некалькі месяцаў жывуць у Валожыне. Сюды ж прыехала і маці Георгія. Разам з беларускімі сватамі жанчына дапамагае моладзі гадаваць малышоў, а заадно асвойвае азы беларускай кухні, пры гэтым шчодра дзеліцца сакрэтамі сваёй. Малады чалавек прызнаўся, што вельмі любіць беларускія стравы. У першую чаргу – дранікі і бліны з мачанкай з грыбамі. У захапленні і ад беларускага варыянта далмы – галубцоў. Яму вельмі спадабаўся Валожын, таму з непадробленай павагай цікавіцца яго мінуўшчынай.
Пазітыўны настрой гэтай цудоўнай сям’і перадаўся і мне, і спецыялісту ЗАГСа Ірыне Субач, якая з радасцю павіншавала маладых бацькоў з нараджэннем дачушкі і сыночка. Ірына Аляксандраўна (між іншым, аднакласніца і сяброўка Юліі) ад шчырага сэрца пажадала міжнацыянальнай сям’і Борыс-Гергедава здароўя, шчасця і радасці як на прасторах Валожыншчыны, так і пад сонечным небам прыгажуні Грузіі.
Вытворчасць каштоўных відаў рыб да 2025 года плануецца павялічыць да 4,5 тыс. тон штогод.
У Беларусі на падтрымку эканомікі з-за каранавіруса плануецца накіраваць амаль Br110 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
І калі ўрады ўсіх краін прымаюць меры, каб абараніць сваіх грамадзян ад хваробы і не дапусціць панікі, то ашуканцы розных масцяў спецыяльна падаграваюць градус гэтай панікі, каб скарыстацца сітуацыяй у сваіх мэтах. Ахвярамі ашуканцаў, як правіла, становяцца людзі пенсійнага ўзросту, якія часта вераць на слова і не патрабуюць дакументаў. Такія махлярства ўжо рэгіструюцца ў краінах-суседзях, а ўлічваючы, што ў крыміналу няма межаў, цалкам магчыма, што такія выпадкі былі ўжо ў нас.
Спосабы «параўнальна сумленнага адабрання грошай у насельніцтва» абмяжоўваюцца толькі фантазіяй аферыстаў. У страху перад небяспечным вірусам людзі гатовы марнаваць грошы, прычым, не задумваючыся аб сумах, калі ім абяцаюць медыцынскія маскі, прэпараты і прыборы, якія могуць не толькі абараніць, але і вылечыць, калі чалавек ужо заразіўся. Прычым «Навука настолькі ступіла наперад» што лячэбныя ўласцівасці набываюць нават прыборы, на першы погляд, ніяк не звязаныя з медыцынай. Спецвопратка вадаправодчыкаў, квяцістыя спадніцы і хусткі гандляроў пасцельнымі прыналежнасцямі і посудам мяняюцца на белыя халаты або спецыяльныя касцюмы, перад якімі шырока адчыняюцца дзверы ва ўсе дамы і кватэры, нават у тыя, дзе зусім нядаўна розных гандляроў, «газавікоў» і «вадаправодчыкаў» нават і на парог бы не пусцілі. Апошнія сумневы разбіваюцца важкімі фразамі «па рашэнні ўрада...», «у мэтах барацьбы з каранавірусам...», «калі хочаце выжыць...». Галоўнае для ашуканцаў, гэта трапіць у дом і напалохаць гаспадара хваробай, а затым прапанаваць «надзейны сродак» яе прафілактыкі і лячэння. І тут ужо прапануюць:
- «дэфіцытныя і зніклыя з усіх аптэк» медыцынскія маскі, мінімум на парадак даражэй іх рэальны кошт;
- розныя таблеткі і вакцыны, добра яшчэ, калі яны апынуцца хоць бы проста бяспечнымі для здароўя;
- біялагічна-актыўныя дабаўкі да ежы, якія ўмацоўваюць імунітэт, праўда, без якіх-небудзь сертыфікатаў;
- «за параўнальна сімвалічную цану» прапануюць прадэзінфікаваць ўсе пакоі ў доме, але будзьце гатовыя, што «дэзінфектары» прыхопяць з сабой выяўленыя ў ходзе «апрацоўкі» грошы і каштоўныя рэчы.
Выманьваюць грошы і «бескантактавым» спосабам:
- пад падставай пералічэння сродкаў ад імя розных арганізацый і ўстаноў ашуканцы атрымліваюць персанальныя звесткі ўладальнікаў банкаўскіх картак і пераводзяць ужо іх грошы на свае рахункі;
- у Інтэрнэце з'явіліся ашуканскія крамы, вэб-сайты, уліковыя запісы ў соцсетках якія сцвярджаюць, што яны прадаюць розныя медыцынскія тавары ад масак і дэздез раствораў да вакцын і таблетак, але замест атрымання абяцаных тавараў нічога не падазраваючыя людзі губляюць грошы.
Паважаныя грамадзяне, калі да вас звярнуліся з падобнымі прапановамі, не спяшаецеся іх прымаць, не пераканаўшыся ў асобах «памочнікаў». Аб усіх незнаёмцах, разгарнуўшых ў вашым населеным пункце бурную дзейнасць пад выглядам барацьбы з каронавірусам, паведамляйце ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне «102».
АУС Валожынскага райвыканкама
Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям 20.03.2020 в соответствии с Планом мониторингов субъектов хозяйствования на первое полугодие 2020 года проведен мониторинг оздоровительного комплекса «Борок». Выявлены следующие нарушения требований пожарной безопасности:
- не обеспечена возможность свободного открывания изнутри без ключа всех замков (запоров) на дверях, расположенных на путях эвакуации (двери, разделяющие коридоры, двери тамбуров-шлюзов, вестибюлей, холлов, лифтовых холлов, незадымляемых лестничных клеток, помещений с массовым пребыванием людей, наружные эвакуационные двери);
- не обеспечена работоспособность и исправность внутреннего противопожарного водоснабжения (часть пожарных кранов не обеспечено пожарными стволами);
- помещения не обеспечены необходимым типом и количеством первичных средств пожаротушения в соответствии с нормами, определяемыми Министерством по чрезвычайным ситуациям;
- планы эвакуации людей при пожаре не соответствуют форме, определенной Министерством по чрезвычайным ситуациям;
- в жилых помещениях, предназначенных для временного проживания людей, на видных местах не вывешены схематический план индивидуальной эвакуации людей с соответствующего этажа, памятки с требованиями правил пожарной безопасности для проживающих и действиями на случай возникновения пожара;
- огнетушители содержаться в не исправном и не работоспособном состоянии (часть огнетушителей не обеспечены раструбами);
- не обеспечена работоспособность и исправность систем пожарной сигнализации;
- допускается размещение под маршами эвакуационных лестничных клеток административно-медицинского корпуса горючих материалов и устройство различных помещений;
- в помещении сторожей допускается эксплуатация теплоемкой печи, имеющей трещины, и не имеющей соответствующей нормам защиты от возгораний пола;
- на территории объекта, расположенного в лесном массиве, не предусмотрены мероприятия, препятствующие распространению низового пожара.
В адрес руководства ОК «Борок» направлены рекомендации с установленным сроков выполнения рекомендаций.
В соответствии со ст. 17 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 года № 2403-З «О пожарной безопасности» обеспечение пожарной безопасности и противопожарного режима является обязанностью руководителя и должностных лиц организации.
Напоминаем Вам, что нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.
Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям 25.03.2020 проведен мониторинг УЗ «Городской детский центр медицинской реабилитации «Пралеска». При проведении мониторинга выявлены следующие нарушения требований пожарной безопасности:
- объект укомплектован спасателями не в полном объеме;
- неисправен пожарный кран в подвале;
- в комнатах изолятора отсутствуют индивидуальные планы эвакуации с памятками по требованиям о пожарной безопасности.
Главному врачу УЗ «Городской детский центр медицинской реабилитации «Пралеска» направлены рекомендации со сроком устранения нарушения.
Напоминаем Вам, что в соответствии со ст. 17 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 года № 2403-З «О пожарной безопасности» обеспечение пожарной безопасности и противопожарного режима является обязанностью руководителя и должностных лиц организации.
Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям 30.03.2020 проведен мониторинг Воложинского филиала ГП «Миноблтопливо». Выявлены следующие нарушения требований пожарной безопасности:
- не организована подготовка работников по программам пожарно-технического минимума;
- не разработана общеобъектовая инструкция по пожарной безопасности;
- допускается эксплуатация неисправных огнетушителей;
- не определены категории по взрывопожарной опасности
для каждого здания;
- отсутствуют указатели категорий по взрывопожарной опасности на наружной стороне дверей категорируемых помещений;
- система передачи извещений о пожаре «Молния» неисправна (отсутствует симкарта);
- здание склада не укомплектовано первичными средствами пожаротушения.
По результатам мониторинга руководителю Воложинского филиала ГП «Миноблтопливо» (Радыно М.И.) направлены рекомендации со сроком устранения нарушений требований пожарной безопасности.
Напоминаем Вам, что нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.
Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям 31.03.2020 проведен мониторинг Воложинского РЭС филиала «Молодечненские электрические сети» РУП «Минскэнерго». Выявлены следующие нарушения требований пожарной безопасности:
- допускается эксплуатация неисправных огнетушителей;
- складские помещения и гаражи не укомплектованы первичными средствами пожаротушения;
- допускается складирование под маршем лестничной клетки горючих материалов.
По результатам мониторинга руководителю Воложинского РЭС филиала «Молодечненские электрические сети» РУП «Минскэнерго» (Якутович С.А.) направлены рекомендации со сроком устранения нарушений требований пожарной безопасности.
Напоминаем Вам, что нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации влечет ответственность в соответствии со ст. 23.56 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях.