222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У час Тыдня лесу ў Беларусі высадзілі больш за 23 млн дрэў і заклалі 75 памятных алей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Ратавальнікі заклікаюць быць асцярожнымі пры ўжыванні адкрытага агню. У ветранае надвор'е агонь можа імгненна распаўсюдзіцца на вялікія ўчасткі.
У мэтах выканання Плана мерапрыемстваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб выкананні Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» у частцы выканання пунктаў 15, 16 падпраграмы «Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў», у Валожынскім раёне праект «Школа - тэрыторыя здароўя» стартаваў у ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» у лістападзе 2016 года. Пазней да праекта далучылася яшчэ 4 ўстановы: ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», ДУА «Дорскі КПК», ДУА «Пяршайская КПК», ДУА «Сівіцкі КПК». З 2019-2020 навучальнага года ў праект ўцягнуты ўсе 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Крысціна Косік працуе галоўным спецыялістам Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. За дзявочай абаяльнасцю тояцца мэтанакіраванасць і прафесіяналізм.
Багаж вопыту, ведаў і практычных напрацовак не раз служыў падставай для ўшанавання спецыяліста на высокіх узроўнях. Нядаўна нам стала вядома, што па выніках работы за 2019 год па рашэнні калегіі Мінпрыроды Крысціна Васільеўна прызнана адной з дзевяці лепшых работнікаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, а таксама дасягнулі высокіх працоўных вынікаў. Яе імя занесена на ведамасную рэспубліканскую Дошку гонару.
Карыстаючыся складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, прайдзісветы ўсіх масцей хутка прыдумалі, як «нагрэць рукі» на даверы простых грамадзян.
Пакуль урады ўсіх краін прымаюць меры, каб абараніць сваіх грамадзян ад хваробы і не дапусціць панікі, то ашуканцы спецыяльна падымаюць градус гэтай панікі і карыстаюцца сітуацыяй у сваіх мэтах. Ахвярамі ашуканцаў, як правіла, становяцца людзі пенсійнага ўзросту, якія часта вераць на слова і не патрабуюць дакументаў. Такія махлярствы ўжо рэгіструюцца ў краінах-суседках, а ўлічваючы, што ў крыміналу няма межаў, цалкам магчыма, што такія выпадкі былі ўжо і ў нас.
На гэту важную, актуальную тэму нядаўна пагутарылі з часова выконваючым абавязкі начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Валожынскага РАУС Валерыем Жуком. Як расказаў газеце маёр міліцыі, спосабы «параўнальна сумленнага адабрання грошай у насельніцтва» сёння абмяжоўваюцца толькі фантазіяй і прадпрымальнасцю аферыстаў.
У страху перад небяспечным вірусам людзі гатовы траціць любыя даступныя ім сумы. Прычым нават не задумваюцца пра названы неадэкватны кошт, калі ім абяцаюць медыцынскія маскі, прэпараты і прыборы, якія, па словах «цуда-прадаўцоў», могуць не толькі абараніць, але і вылечыць, калі чалавек ужо заразіўся... Прычым у таленавітых прайдзісветаў «навука настолькі ступіла наперад», што лячэбныя ўласцівасці набываюць нават прыборы, на першы погляд ніяк не звязаныя з медыцынай.
Спецвопратка водаправодчыкаў, квяцістыя спадніцы і хусткі гандляроў пасцельнай бялізнай і посудам мяняюцца на белыя халаты альбо спецыяльныя касцюмы, перад якімі шырока адчыняюцца дзверы ва ўсе дамы і кватэры. Нават у тыя, дзе зусім нядаўна розных таргашоў, «газавікоў» і «водаправодчыкаў» нават і на парог не пусцілі б. Апошнія сумненні разбіваюцца важкімі фразамі: «Па рашэнні ўрада...», «У мэтах барацьбы з каранавірусам...», «Калі хочаце выжыць...».
Галоўнае для ашуканцаў – трапіць у дом і напалохаць гаспадароў хваробай. А затым прапанаваць «надзейны сродак» для яе прафілактыкі і лячэння. І тут ужо прапануюць:
«дэфіцытныя і зніклыя з усіх аптэк» медыцынскія маскі, як мінімум на парадак даражэйшыя за іх рэальны кошт;
розныя таблеткі і вакцыны (добра яшчэ, калі яны акажуцца хаця б проста бяспечнымі для здароўя);
біялагічна-актыўныя дабаўкі да ежы, якія ўмацоўваюць імунітэт (праўда, без якіх-небудзь, хоць падобных на сапраўдныя, сертыфікатаў);
«за параўнальна сімвалічную суму» прапануюць прадэзынфікаваць усе пакоі ў доме. Праўда, будзьце гатовы, што «дэзынфектары» незаўважна для вас прыхопяць з сабой выяўленыя падчас «апрацоўкі» грошы і каштоўныя рэчы.
Налаўчыліся махляры выманьваць грошы і «бескантакным» спосабам. На падставе пералічэння сродкаў ад імя розных арганізацый і ўстаноў ашуканцы атрымліваюць персанальныя звесткі ўладальнікаў банкаўскіх картак і пераводзяць ужо іх грошы на свае рахункі.
Акрамя таго, у інтэрнэце з’явіліся фейкавыя магазіны, вэб-сайты, уліковыя запісы ў сацыяльных сетках, якія сцвярджаюць, што прадаюць розныя медыцынскія тавары ад масак і раствораў для дэзынфекцыі да вакцын і таблетак. Але замест абяцанага людзі, якія заказваюць там тавары для падтрымання здароўя і прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, папросту губляюць грошы...
Дарагія чытачы, шаноўныя жыхары Валожыншчыны! Прачытайце гэты матэрыял, вазьміце яго сабе на заметку, раскажыце сябрам, суседзям, знаёмым. Калі да вас звярнуліся з падобнымі на апісаныя ў артыкуле прапановамі, не спяшайцеся іх прымаць. Пераканайцеся ў асобах такіх «памочнікаў», пацікаўцеся арганізацыямі, якія яны прадстаўляюць. Пра ўсіх незнаёмцаў, што разгарнулі ў вашых населеных пунктах бурную дзейнасць пад выглядам барацьбы з каранавірусам, паведамляйце ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне «102».
Сусветная асамблея аховы здароўя аб’явіла сёлетні год Міжнародным годам работнікаў сястрынскіх і акушэрскіх службаў. Гэтай тэме прысвечаны і Сусветны дзень здароўя, які адзначаецца 7 красавіка на працягу ўжо 72 гадоў.
Медсёстры і акушэркі адыгрываюць важнейшую ролю ў аказанні медыцынскіх паслуг. Яны прысвячаюць сваё жыццё дапамозе матулям і дзецям, робяць жыццёва важныя прышчэпкі і даюць рэкамендацыі, даглядаюць пажылых людзей і ўвогуле задавальняюць асноўныя паўсядзённыя патрэбы насельніцтва ў галіне аховы здароўя. Досыць часта для мясцовых людзей яны з’яўляюцца першай і адзінай крыніцай медыцынскай дапамогі. Па падліках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя дасягненне ўсеагульнай ахопленасці паслугамі аховы здароўя да 2030 года патрабуе стварэння 9 мільёнаў дадатковых рабочых месц менавіта гэтых прафесій. Сусветны дзень здароўя заклікае звярнуць увагу на важнасць іх работы, прыкласці ўсе намаганні для павелічэння іх колькасці і паляпшэння ўмоў працы.
У вялікай медыцынскай сям’і Валожыншчыны працуе 301 работнік сярэдняга медыцынскага персаналу: гэта медыцынскія сёстры, фельчары і акушэркі. Сярод іх – медсястра хірургічнага аддзялення райбальніцы Марына ЮША. Нягледзячы на амаль 30-гадовы стаж работы, у медыцыну ісці не хацела: як большасць сваіх дзяўчат-аднагодкаў, марыла паступіць вучыцца на цырульніка. Але класны кіраўнік Эльвіра Якаўлеўна Протас сказала: «Не бачу я цябе «ў валасах», а толькі ў белым халаце». Яна была ўпэўнена, што Марына павінна пайсці па слядах сваёй матулі Марыі Канстанцінаўны Казакевіч, якая амаль чатыры дзясяткі гадоў была перавязачнай медсястрой у хірургіі. Сваю ролю адыграў і колішні загадчык хірургічнага аддзялення Мікалай Уладзіміравіч Пыжык: маладая медсястра часта заходзіла да маці на работу. Вопытны ўрач ужо тады заўважыў яе прафесійныя навыкі і не раз у размове прапаноўваў, а часам настойліва ўгаворваў перайсці ў яго аддзяленне. А аднойчы і ўвогуле паставіў перад выбарам – даў усяго тыдзень на роздум. І калі маці выйшла на пенсію, дачка заняла яе месца.
Пачынала ж працоўны шлях М. Г. Юша з гінекалогіі, пасля перайшла медсястрой у працэдурны кабінет райпаліклінікі. Апошнія 16 гадоў працуе ў гнойнай хірургіі. Аддзяленне вельмі складанае: людзі тут лечацца не адзін месяц. Рабочы дзень медсястры распісаны па хвілінах: перавязкі, а калі траўматалогія – то гіпсы, падрыхтоўка матэрыялаў, апрацоўка інструментаў. І наколькі якасна ўсё будзе зроблена, у далейшым залежыць і самаадчуванне, і вылячэнне хворага – пацвярджэнне гэтаму Марына Георгіеўна бачыць кожны раз, калі раны загойваюцца, пераломы зрастаюцца, чалавек ідзе на папраўку і выпісваецца дадому.
Успамінае, як толькі прыйшла і рабіла першую перавязку, пажылая санітарачка, гледзячы на работу «навічка», заўважыла: «Ой, яшчэ ў цябе рукі не служаць – бінт не так трымаеш!» А ўжо праз паўгода, падтрымліваючы хворага, калі медсястра таго перавязвала, задумліва адзначыла: «Глядзі ты, як у цябе рукі хутка сталі служыць». Вопытных, са стажам калег тады ў хірургіі працавала шмат. Марына Георгіеўна хадзіла за імі, як карэспандэнт, з блакнотам, усё запісвала, не саромелася запытацца ў доктара (і не адзін раз), калі чаго не разумела. Часта знаходзіла патрэбную інфармацыю ў адпаведных кнігах – вось так паступова прыйшлі і веды, і вопыт. І зараз без перабольшвання яе можна назваць прафесіяналам сваёй справы.
М. Г. Юша адзначае, што медыцынскіх сёсцер, якія прайшлі «навуку» ў хірургіі, з ахвотай бяруць у любое аддзяленне, таму што яны бачылі ўсё, ведаюць усё і ўмеюць усё. Бо рэанімацыйнае і хірургічнае аддзяленні – самыя складаныя ў медыцыне: яны патрабуюць вытрымкі, прафесіяналізму, сумленных адносін да работы, якой займаешся, і міласэрнасці. Інакш працаваць у гэтай галіне нельга. Лячыць, даваць надзею на выздараўленне, вяртаць чалавека да паўнацэннага жыцця – гэта не проста прызванне, а асаблівая місія. І Марына Георгіеўна ні разу не пашкадавала, што аднойчы абрала такі няпросты, але высакародны шлях.
22 февраля 2020 года в государственном учреждении образования «Ивенецкая средняя школа» в рамках реализации проекта «Школа - территория здоровья» прошло спортивное мероприятие «Мы – за ЗОЖ», в котором приняло участие 66 учеников.
Основная цель мероприятия: создать условия для формирования потребности вести здоровый образ жизни, повышать интерес к занятиям физической культурой и спортом, способствовать всестороннему, гармоническому, физическому развитию (силы, выносливости, ловкости) детей, координации и выразительности движений, вооружить детей знаниями, умениями и навыками в трудовой деятельности, активному участию в общественной жизни, продолжить работу по формированию коллективизма и взаимопомощи, дисциплинированности, смелости, настойчивости, упорства, выдержки, развитие интереса к спортивным играм, привлечение к массовым мероприятиям.
Врач –гигиенист Грико И.Ю.

В феврале 2020 года в государственном учреждении образования «Раковская средняя школа» в рамках реализации проекта «Школа - территория здоровья» состоялся лыжный забег «Вставай на лыжи». Основная цель мероприятия: формирование навыков здорового образа жизни через проведение спортивно-массовой работы, повышение у школьников интереса к физической культуре, сохранение и укрепление здоровья учащихся.
Врач-гигиенист Грико И.Ю.

В государственном учреждении образования «Саковщинский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа» в рамках реализации проекта «Школа - территория здоровья», межведомственной профилактической акции «Дружим с Законом!» 28 февраля 2020 года врач-гинеколог УЗ «Воложинская ЦРБ» Щуплова Елена Евгеньевна провела урок здоровья на тему «Репродуктивное здоровье девочек» для учащихся 7-11 классов.
Врач-гигиенист Грико И.Ю.
