Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Павільён Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" будзе ў складзе беларускай экспазіцыі на другой кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту, якая пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Павільён будзе прадстаўлены ў выставачным комплексе National Exhibition and Convention Center у секцыі "Гандаль паслугамі".

Напярэдадні выстаўкі ў Пекіне прайшло 12-е пасяджэнне рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" пад старшынствам міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога і намесніка міністра камерцыі Кітая Юй Цзяньхуа.

Як паведамляецца на сайце Мінэканомікі Беларусі, па выніках пасяджэння бакі вызначылі задачы на наступны год, абмеркавалі пытанні ўдасканалення прававога асяроддзя парка і ўстанаўлення дадатковых камфортных умоў для прыцягнення інвестыцый у стварэнне канкурэнтаздольных вытворчасцей, стварэння ўстойлівай інжынернай транспартнай інфраструктуры, лічбавага будаўніцтва і развіцця парка як разумнага горада, рэалізацыі праектаў за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі.

На пасяджэнні быў адзначаны прыярытэт экспартнай арыентацыі, прыцягнення якарных інвестараў з высокатэхналагічнымі праектамі, пашырэння міжнароднай дзейнасці.

Серада, 30 Кастрычнік 2019 12:06

Місія МВФ пачынае работу ў Беларусі

Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі пачынае сёння працаваць у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Валожынскага раёна (г.Валожын, г.п. Ракаў, г.п. Івянец, аг.Доры) у перыяд з 25 па 27 кастрычніка прынялі ўдзел у сусветнай канферэнцыі навучэнцаў, прысвечанай творчасці Ф. Рушчыца ў рамках проекту “Па шляжу жыцця і дзейнасці Фердынанда Рушцыца ў Вільні і Беларусі”, які рэалізоўвае Рудамінская гімназія, Літва. Дзеці здолелі падчас пленэру адлюстраваць у сваіх эцюдах месцы ў горадзе Вільні, якія пісаў наш знакаміты зямляк.

Комплексная сістэма паасобнага збору адходаў электроннага і электрычнага абсталявання ствараецца ў Салігорскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па інфармацыйнай працы Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва" Вольга Лелюкова.

Аўторак, 29 Кастрычнік 2019 09:47

Уборка лёну завершана ў Беларусі

У Беларусі завершана ўборка лёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Каманда Валожынскага раёна заняла 1 месца ў абласной спартакіядзе сярод работнікаў галіны фізічнай культуры і спорту!!!

Панядзелак, 28 Кастрычнік 2019 14:21

Прафсаюзны прыём грамадзян

31 кастрычніка 2019 г. з 12.15 да 14.15 у Валожынскім раённым аб'яднанні прафсаюзаў г. Валожын, пл. Свабоды, 4 (будынак ваенкамата) адбудзецца прафсаюзны прыём грамадзян прававым інспектарам працы ФПБ Сіліч Аленай Анатольеўнай па пытаннях, якія тычацца тлумачэнняў нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін

26 кастрычніка 2019 года ў горадзе Мар’іна Горка адбыўся XVI абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

Старонка 1174 з 1384

Задайте вопрос