222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
3 ліпеня 2017г.
пл. Свабоды
10.00 выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці,
праца гандлёвых кропак і дзіцячых атракцыёнаў,
дэманстрацыя стралковай зброі, работа палявой кухні
11.00– 12.00 УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ СВЯТА:
ускладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам,
святочны марш воінаў гарнізона, узорнага духавога аркестра
ДУА “Валожынская дзіцячая школа мастацтваў” і
ўдзельнікаў узорнага Клуба “Грацыя” раённага Цэнтра культуры, шэсце працоўных калектываў горада, грамадскіх аб’яднанняў
12.00 – 14.00 грамадзянска-патрыятычная Акцыя Федэрацыі прафсаюзаў
Беларусі “Мы – разам!” Святочны канцэрт з удзелам
артыстаў беларускай эстрады і фіналістаў прафсаюзнага
конкурсу “Новыя імёны Беларусі”
14.00 – 15.00 святочны канцэрт з удзелам вядучых калектываў і салістаў
аматарскай творчасці горада і раёна
15.00 – 15.30 канцэртная праграма рэтра-бэнда аграсядзібы “Ганка” Валожынскага раёна “Хорошее настроение”
16.00 – 17.00 канцэртная праграма народнага літаратурна-мастацкага
аб’яднання “Рунь” і народнага хору ветэранаў працы
“Спяваючыя сэрцы” раённага Цэнтра культуры
17.00 – 18.00 канцэртная праграма аматарскіх калектываў і выканаўцаў
клубных устаноў раёна
18.00 – 19.30 канцэртная праграма дзіцячых школ мастацтваў раёна
19.30 – 19.40 ушанаванне самага юнага жыхара горада Валожына
19.40 – 20.10 канцэртная праграма ўзорнай студыі эстраднай песні “Праменьчыкі”
20.10 – 20.20 танцавальная замалёўка “Танцуем разам” (флэш-моб)
20.20 – 22.00 канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў горада і раёна
22.00 – 22.10 фаер-шоу
22.10 - 22.55 выступленне групы “PROвакацыя”
22.55 – 23.00 рэспубліканская акцыя “Спяваем Гімн разам”
23.00 святочны фейерверк
23.00 – 01.00 святочная дыскатэка
Пляцоўка ля гарадскога возера
10.00. – 21.00 праца водных веласіпедаў (катамаранаў) і дзіцячых
атракцыёнаў
Кінатэатр “Юнацтва”
14.00 прэм’ера кінафільма. Ваенная драма “Тень врага” 6+
(уваход свабодны)
Вуліца Савецкая
10.00 “Валожынскі кірмаш” – праца гандлёвых кропак;
прэзентацыя падворкаў прадпрыемстваў і арганізацый,
аграсядзібаў раёна; канцэртная праграма самадзейных
калектываў аматарскай мастацкай творчасці клубных устаноў
раёна
Гэты дом па вуліцы Савецкай у Ракаве заўсёды належаў аднаму роду. Па волі лёсу прадстаўнікі некалькі пакаленняў гаспадароў вымушаны былі пакідаць бацькаўшчыну, але потым, як птушкі з выраю, зноў вярталіся.
Так здарылася і з бацькам цяперашняй гаспадыні, Вікенціем Урбановічам. Перад пачаткам апошняй вайны ў пошуках лепшай долі ён выехаў у Львоў. Адтуль мабілізаваўся на фронт, а ў родны Ракаў вярнуўся ў пачатку 50-х гадоў ужо з сям’ёй.
Людміла Вікенцьеўна нарадзілася ў Львове, у Ракаў прыехала падлеткам, а ў хуткім часе перабралася ў Мінск. Сталіца будавалася, патрабавала маладых рук. Вясковыя юнакі і дзяўчаты станавіліся гараджанамі, з лёгкасцю асвойваючы новыя спецыяльнасці. Людміле хацелася даказаць, у першую чаргу самой сабе, што яна – сучасны, перадавы чалавек. Ніхто з равесніц не ўмеў ездзіць на матацыкле, а яна навучылася! Ды не на “Мінскім” ці “Яве”, а на цяжкім “Урале”. Дзявочыя ногі не даставалі да зямлі пры спыненні тэхнікі, але затое прычоска прыгожа развявалася на ветры падчас язды (тады не забаранялася матацыклістам ездзіць без шлема) і прыцягвала ўвагу ўсіх, хто знаходзіўся на дарозе.
Выбіраючы прафесію, без ваганняў вырашыла, што стане шафёрам. Мужчыны і цяпер з пагардай ставяцца да жанчыны за рулём, а што гаварыць пра сярэдзіну мінулага стагоддзя! Людміле Вікенцьеўне прыходзілася нялёгка: ніякай гідраўлікі ручнога кіравання яшчэ не існавала, і для таго, каб “выкруціць” колы шматтонніка, патрабаваліся значныя фізічныя намаганні. Але працавала яна нароўні з дужымі калегамі. Упраўлялася з ЗІЛамі і ГАЗамі, развозіла разнастайныя тавары па гандлёвых кропках. Навучылася і рамонтныя работы выконваць, і шматгадзінныя рэйсы вытрымліваць. Паступова стала паўнапраўным членам мужчынскага калектыву, хоць і заставалася “белай варонай”: ледзь не адзінай жанчынай-вадзіцелем грузавіка ў мільённым Мінску.
Вялікі горад не зламаў маленькую, шчуплую, але моцную духам вясковую дзяўчыну. Тут яна стала не толькі сапраўдным прафесіяналам, але і добрай жонкай, клапатлівай маці для дваіх дзяцей. Разам з мужам, зваршчыкам па прафесіі, набылі кватэру, матэрыяльную незалежнасць. Праз гады цяжкай працы Людміла Вікенцьеўна Ахрамовіч захавала жаноцкасць і зараз знешне хутчэй нагадвае балярыну на пенсіі, чым шафёра.
Пасля ўрачыстых провадаў на заслужаны адпачынак яна вярнулася ў бацькоўскі дом. Прызвычаіўшыся за шмат гадоў да фізічных нагрузак, так і не навучылася гадзінамі сядзець перад тэлевізарам ці бавіць час за размовамі. Гэта васьмідзесяцігадовая жанчына з самага рання і да позняга вечара на нагах: упраўляецца з агародам, падтрымлівае парадак у доме. Не пакідае без увагі нават тыя ўчасткі зямлі, што прылягаюць да падворка: садзіць кветкі, даглядае іх. Імкнецца, каб усюды было прыгожа. З задавальненнем Л. В. Ахрамовіч раздае букеты з бэзу і каліны, вяргіняў і астраў гасцям, знаёмым, а то і проста прахожым. Яе рухавасці могуць пазайздросціць маладзейшыя вяскоўкі, а паспрачацца ва ўменні гаспадарыць і наогул рэдка хто адважыцца.
Людміла Вікенцьеўна прызнаецца, што любіць жыццё, людзей, шкадуе ўсё жывое. А яшчэ ўпэўнена, што медыцына, хоць і назапасіла вялікі вопыт у барацьбе з хваробамі, але не з’яўляецца для чалавека адзіным гарантам даўгалецця і здароўя. Ленавацца не трэба – вось сакрэт, які яна ні ад каго і не хавае. За дапамогай да ўрачоў звяртаецца вельмі рэдка, запасу лекаў дома не трымае і ўжывае іх толькі пры выключнай нагодзе.
Уменне выдатна кіраваць транспартнымі сродкамі перадалося дзецям і ўнукам Л. В. Ахрамовіч. Унучка Яна, якая вывучае замежныя мовы ва ўніверсітэце, прыняла ўдзел у сёлетнім міжнародным байкерскім злёце ў Брэсце. Яна і за рулём аўтамабіля адчувае сябе як рыба ў вадзе. Часам жартуе: “А што, бабуля, можа паганяем навыперадкі?” Людміла Вікенцьеўна даўно не практыкавалася, як вадзіцель, але ў снах часта бачыць сябе аўтагоншчыкам… І ўпэўнена, што пры неабходнасці справілася б з любой іншамаркай.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота Сяргея БОБРЫКА
Дзейнасць ХIV абласнога палявога лагера “Юны выратавальнік” і злёт Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных завершаны. Але ўзамен ва ўдзельнікаў – у тым ліку і з нашага раёна – засталося шмат станоўчых эмоцый.
Злёт сёлета ладзіўся на Лагойшчыне Мінскім абласным упраўленнем МНС сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама, абласной аргструктурай РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Мінскім абласным аддзяленнем Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мэты традыцыйна ставіліся высакародныя і карысныя: навучанне дзяцей культуры бяспекі, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, прывіццё навыкаў беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, а таксама замацаванне на практыцы ведаў па бяспецы дзяцей і падлеткаў. Акрамя гэтага, арганізатары пастараліся навучыць удзельнікаў злёту ўменню выжываць і бяспечна паводзіць сябе пры надзвычайных сітуацыях, раскрыць фізічны і творчы патэнцыял падлеткаў і інш.
Юнакам і дзяўчатам неабходна было паставіць лагер і творча аформіць яго, паўдзельнічаць у конкурсах “Устаноўка палаткі”, “Трапны стралок”, “Хіт бяспекі”, “Фотаздымак”, а таксама ў палявых вучэннях, аглядзе строю і песні, футболе, валейболе і іншых выпрабаваннях. Кожная каманда абсталявала свой лагер у адпаведнасці з культурна-гістарычнымі і навуковымі каштоўнасцямі, якія ёсць у рэгіёнах вобласці. Юныя валожынцы паказалі сцэнку з жыцця старога Ракава, які стаяў на мяжы з польскай тэрыторыяй, а жыццё мястэчка было цесна звязана з кантрабандай. Усё выдатна ўдалося. І не толькі з творчасцю: падрастаючае пакаленне спартсменаў паказала выдатныя вынікі і ў фізічных практыкаваннях.
Вядома ж, найбольш яскрава могуць расказаць пра ход падзей непасрэдныя іх удзельнікі. Уражаннямі падзяліўся прадстаўнік нашай каманды Данііл Міхеткін:
– На злёце я быў упершыню. Перад тым як ехаць, ніяк не мог заснуць, бо вельмі хваляваўся. Прадстаўляць Валожыншчыну – вялікая адказнасць. Думаю, што з пастаўленай перад намі задачай мы справіліся добра. Асабліва мне спадабалася іграць ролю правадніка ў інсцэніроўцы. Для таго, каб прадставіць свой лагерны гарадок, нам усёй камандай прыйшлося не адзін вечар вывучаць гісторыю аграгарадка Ракаў. А гісторыя там вельмі цікавая! Журы ў гэтым павінна было ўпэўніцца. Потым мы пераканаліся: ім спадабалася ўбачанае. Таксама вельмі цікава было прайсці ўсе выпрабаванні палявых вучэнняў.
Спадзяюся, што ў наступным годзе я абавязкова сюды вярнуся. Але першы мой палявы лагер будзе самым запамінальным, бо сваё чатырнаццацігоддзе я адзначыў менавіта тут. Так атрымалася, што калі каманда роўна ў дванаццаць гадзін віншавала мяне з днём нараджэння, арганізатары запусцілі ў неба прыгожы феерверк, быццам у мой гонар…
Матэрыял падрыхтаваў
Сяргей САДОЎСКІ
Фота прадастаўлена РАНС
Нездарма людзі кажуць: “Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае!” Земляробы СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» не з тых, хто дарэмна будзе траціць каштоўны летні час. На нарыхтоўцы кармоў зараз заняты 15 адзінак тэхнікі, працуюць 5 вадзіцеляў і 10 механізатараў. Па стане на 21 чэрвеня запас вітаміннай зялёнай масы складае 1250 тон кармавых адзінак, ці 22,3 працэнта да задання. А гэта – 4,61 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.
Як расказаў трактарыст гаспадаркі Славік ГОБРЫС, распачата закладка трэцяй сянажнай ямы. Праца ўскладняецца пагоднымі ўмовамі, даводзіцца дасушваць сена ў валках на полі. За свой амаль саракагадовы механізатарскі стаж Славік Фёдаравіч сутыкаўся і не з такімі праблемамі. Ён запэўнівае, што пры гаспадарскім падыходзе, руплівасці кожнага ўдзельніка “зялёнага” жніва, неабходны запас кармоў для жывёлы будзе забяспечаны.
Калі для С. Ф. Гобрыса касьба – справа звыклая, то для маладога вадзіцеля “МАЗа” Юрыя ХРАЛОВІЧА сёлета яна дэбютная. Яшчэ нядаўна хлопец працаваў у сталіцы, але вырашыў кардынальна памяняць жыццё. Таму прыехаў на радзіму продкаў, засяліўся ў дзедаву хаціну, збіраецца ў хуткім часе абзавесціся сям’ёй. Ён стараецца ўнікнуць у сельскія клопаты і спадзяецца, што гаспадарку не падвядзе. Старэйшыя калегі раяць яму браць прыклад з Аляксандра Эдуардавіча Пратасевіча – аднаго з лепшых вадзіцеляў.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара
З 16 па 18 чэрвеня на маляўнічым узбярэжжы Іслачы, непадалёк ад вёскі Міхалова, прайшоў раённы турыстычны злёт. Удзел у ім прынялі 16 каманд з арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Валожыншчыны. Такім чынам, на паляне ў імправізаваных, творча аформленых лагерах практычна на тры дні пасяліліся каля 300 чалавек. Па кампетэнтных сведчаннях, гэта рэкордная колькасць аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку на прыродзе за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў!
Праверыць свае фізічныя здольнасці, паспрачацца ў спрыце і таленце ў ракаўскія ваколіцы прыехалі каманды раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, камбіната бытавога абслугоўвання, сельгасліцэя, лясгаса, ільнокамбіната, Валожынскага філіяла Белаграпрамбанка, цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, в/ч 30695, вузла паштовай сувязі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, спартсмены з КСУП "Падбярэззе" і "Пяршаі-2014", а таксама прадстаўнікі клуба івянецкіх ветэранаў спорту "СКІВ". Адметна, што сёлета не праігнаравалі турзлёт і прадстаўнікі прыватнага бізнесу: сярод іншых выступала і івянецкая каманда ПУП "Бібік А. К." пад назвай "Ганна".
Традыцыйна першы дзень турзлёту пачаўся з уладкавання і творчага афармлення лагераў: удзельнікі мітусіліся, ставілі палаткі, напілоўвавалі "стратэгічны" запас дроў, раскладвалі вогнішчы, рыхтавалі стравы, паралельна ствараючы розныя "разынкі", разлічаныя на перамогу ў конкурсе на лепшае месца пражывання.
Афіцыйнае ж адкрыццё турзлёту прайшло бліжэй да вечара на галоўнай сцэне мерапрыемства. Прывітаўшы ўдзельнікаў, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік пажадаў прыемнага настрою і добрых вынікаў у спартыўных практыкаваннях, запланаваных судзейскай калегіяй на наступныя дні.
І гэтыя пажаданні пачалі спраўджвацца непасрэдна ў той жа вечар, калі каманды запрасілі на спаборніцтвы па перацягванні каната. Паколькі аўтар гэтых радкоў быў непасрэдным удзельнікам усіх выпрабаванняў у складзе каманды райвыканкама, ён можа смела канстатаваць: было няпроста. Асабліва, калі пасля жараб'ёўкі выпала паспрачацца сілай, тэхнікай і масай са спартсменамі-прафесіяналамі "СКІВ". Дарэчы, яны па выніках перацягвання і занялі першае месца. Паралельна праводзіўся конкурс на трапнасць – турзлётаўцы гулялі ў дартс. Тут першынствавала каманда КСУП "Пяршаі-2014", а другую і трэцюю прыступку гонару занялі прадстаўнікі сельгасліцэя і раённага вузла паштовай сувязі.
Наступны дзень пачаўся таксама са спаборніцтваў. На гэты раз – па паркавым валейболе. У гэтай дысцыпліне не было роўных зноў жа івянецкім ветэранам спорту.
Неўзабаве суддзі паклікалі ўдзельнікаў турыстычнай эстафеты: ім належала праплыць некаторую адлегласць на байдарках, потым – прайсці на хуткасць па нацягнутым канаце, пераадолець падвясное бервяно і вяровачныя пяцелькі, перабрацца праз "каньён" уніз галавой, спусціцца з высокага берага альпінісцкім метадам і вярнуцца на другі бераг рэчкі праз перакладныя бярвёны. Вымушана пакупаліся многія, але ніхто не застаўся ў крыўдзе. Ладзіліся і многія іншыя конкурсы – на лепшую страву, самую прыгожую пару і інш. Стомленасць ад насычанага дня суправаджалася прыемным задавальненнем выдатна праведзеных выхадных...
На вялікі жаль, не абышлося без непрыемнасцяў. У ноч з суботы на нядзелю лагеры некалькіх каманд "наведалі" невядомыя зладзеі. Яны паквапіліся на матэрыяльныя каштоўнасці і прадукты харчавання. Спадзяёмся, супрацоўнікі міліцыі, якія адразу ж узяліся за расследаванне, знойдуць нахабнікаў, што прынеслі шкоду і сапсавалі людзям настрой.
У нядзелю былі падведзены вынікі турзлёту, узнагароджаны пераможцы. Першае месца заваявалі супрацоўнікі РАНС, "сярэбраны медаль" дастаўся спартсменам воінскай часці 30695, а "бронза" – камандзе "Ганна" ПУП "Бібік А. К." з Івянца. Віншуем пераможцаў!
Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара
Насенне, якое выкарыстоўваецца на сяўбу, павінна быць якасным, бо ад гэтага залежыць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур. А ці з’яўляецца яно сапраўды такім, можна ўпэўніцца толькі пасля праверкі ўзораў у дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Тут выдадуць і адпаведныя дакументы на пасяўныя і сартавыя якасці правераных культур.
У Валожынскай інспекцыі працуюць спецыялісты, якія дасканала ведаюць сваю справу. Узначальвае яе Валянціна Іванаўна Скадорва, Таццяна Іванаўна Гарбачэўская – намеснік начальніка, Таццяна Уладзіміраўна Сівая і Анастасія Дзям’янаўна Крук – вядучыя аграномы. Прафесіяналізму гэтым жанчынам не займаць, яны выконваюць службовыя абавязкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, хутка і дакладна.
Паслугамі інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін карыстаюцца 27 арганізацый, 21 з іх знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна, астатнія – за межамі. Праверка вядзецца круглы год, але найбольшую актыўнасць сельгаспрадпрыемствы праяўляюць са жніўня па сакавік. Звяртаюцца сюды таксама фермеры і індывідуальныя прадпрымальнікі. Пасля правядзення аналізаў выдаецца дакумент на тэрмін ад 2 месяцаў да года. Работнікі інспекцыі заўсёды гатовы пракансультаваць, як правільна ачысціць і захаваць насенне. Яны адзначаюць, што добрай якасці матэрыял кожны год у ААТ “Багданаўскае” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”.
Хапае заявак і вясной, калі правяраецца ўсходжасць насення, якое завозіцца з-за мяжы і ідзе на продаж. З пачатку года ў інспекцыю паступілі 634 ўзоры пасяўнога матэрыялу, якасць якога неабходна было выявіць перад тым, як пакласці ў глебу. Работа напружаная, аб’ёмная, але пасля можна быць упэўненым у тым, што сяўба праведзена высакаякасным матэрыялам. Штодзённая карпатлівая праца дазваляе інспекцыі паспяхова спраўляцца з даведзеным планам аказання платных паслуг. За 4 месяцы з пачатку гэтага года тут зарабілі каля 6 тыс. рублёў.
Для якаснага правядзення аналізаў у арганізацыі ёсць усё неабходнае абсталяванне: тэрмастаты, сушыльныя шафы, вагі аналітычныя, зернямлын і інш. З партый падрыхтаванага насення адбіраюць пробы, якія затым правяраюцца на чысціню, усходжасць, вільготнасць і заражанасць шкоднікамі. Такая ж работа праводзіцца і з элітным пасяўным матэрыялам, які завозіцца з-за межаў раёна. Па колькасці праводзімых даследаванняў Валожынская інспекцыя ўваходзіць ў дзясятку самых загружаных па вобласці. За мінулы год спецыялістамі было праверана 2355 узораў насення і 9270 саджанцаў пладовых сартоў. Пры гэтым колькасныя паказчыкі ніякім чынам не адбіваюцца на якасці.
У вясенне-летні перыяд работнікі інспекцыі праводзяць апрабацыю – выязджаюць на поле і правяраюць пасевы на адпаведнасць з заяўленым сортам. Тыя, дзе сустракаюцца культурныя прымесі, выяўляюцца хваробы, засмечанасць, палегліца, выбракоўваюцца. У выніку выдаецца акт апрабацыі і пасведчанне.
Рэалізацыя і выкарыстанне насення раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны дакументамі, а таксама сорту, не ўключанага ў дзяржаўны рэестр, забараняецца.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
В целях обеспечения качественного торгового обслуживания населения района всеми группами товаров, продукцией собственного производства, продукцией мясоперерабатывающей и молочной промышленности, сельскохозяйственной продукцией, продовольственными и непродовольственными товарами, кулинарными и кондитерскими изделиями собственного производства, 24 июня 2017 года на площади Свободы г.Воложина будет организована ярмарка выходного дня с участием организаций торговли и общественного питания, организаций промышленности, сельскохозяйственных организаций, крестьянских (фермерских) хозяйств.
Сегодня в сквере на площади Свободы г. Воложина возле братской могилы прошел памятный митинг, посвященный Дню памяти и скорби. Состоялась церемония возложения цветов, а председатель районного Совета депутатов С.Ф. Глинский и управляющий делами райисполкома А.Н. Уланчик возложили к братской могиле венок. Память погибших почтили минутой молчания.
22 июня 1941 года — одна из самых печальных дат в истории Беларуси — День памяти и скорби — день начала Великой Отечественной войны. Этот день напоминает нам о всех погибших в боях, замученных в фашистской неволе, умерших в тылу от голода и лишений.
Мы скорбим по всем, кто ценой своей жизни выполнил святой долг, защищая в те суровые годы наше Отечество.
“Ходзяць чуткі, што ў хуткім часе аматары «ціхага палявання” вымушаны будуць плаціць падатак за збор грыбоў і ягад. Мяне гэта хвалюе, бо ў летне-асенні перыяд выручка ад здачы і продажу дароў лесу складае важкую частку нашага сямейнага бюджэту. Ці можна даведацца, які падатак налічаць тым, хто збірае, а потым рэалізуе грыбы ці ягады?”
Аляксандр Пупко,
Ракаўскі сельсавет.
Сяргей Мікалаевіч МІКЕНЯ,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ “Валожынскі лясгас”:
– 31 снежня 2016 года ўступіў у сілу новы Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Там і сапраўды ёсць артыкул, які прадугледжвае плату за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, але гэта датычыцца толькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Звычайныя грамадзяне, што любяць збіраць грыбы і ягады для ўласнага карыстання ці для іх продажу на базары, здачы ў нарыхтоўчыя пункты, падаткам абкладацца не будуць. Для аматараў “ціхага палявання” ўсё застаецца, як і было раней. У артыкуле 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь агаворана: “Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазвольных дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў”. Бясплатна, на падставе ляснога білета, грамадзяне могуць размяшчаць у лесе вуллі і пасекі, сенаваць, пасвіць скаціну.
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер падатку будзе прывязаны да базавай велічыні і налічвацца згодна з пастановай Савета Міністраў “Аб устанаўленні таксавага кошту за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, карыстанне ўчасткамі ляснога фонду ў культурна-аздараўленых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і(ці) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных, навукова-даследчых і адукацыйных мэтах”.