Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

5 студзеня 2023 года на зімовых канікулах навучэнцы школы з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Астаповіч Т.В. наведалі Залу Памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны «Разадраныя душы» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна». Рабяты азнаёміліся з успамінамі сведкаў і відавочцаў, копіямі архіўных фотаздымкаў і дакументаў, якія не даюць забыцца пра страшныя зверствы фашыстаў. Экскурсавод распавёў аб акупацыі Маладзечанскага раёна, якая працягвалася больш за 3 гады.

Абавязак кожнага з нас – захаваць гістарычную памяць, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай Радзімы!

school1.volozhin-edu.gov.by

Мы прапануем вам азнаёміцца з віртуальнай выставай, прысвечанай трагічнай тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

На прыведзеных выявах змяшчаецца кароткая інфармацыя аб месцах прымусовага ўтрымання і масавага знішчэння беларускага народа. Для азнаямлення з больш падрабязнымі звесткамі прапануем вам адсканаваць QR-код у правым верхнім куце малюнкаў або перайсці па спасылцы.

vishnevo.volozhin-edu.gov.by

У Сугвоздаўскай сельскай бібліятэцы - -клубе 4.01.23 г. прайшло мерапрыемства для дзяцей 1-6 кл. «Жыла-была казка» - клуб знаўцаў казак. Тут дзеці адгадвалі назвы казак, казачных герояў, чыталі казачныя тэлеграмы. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія сувеніры.

05 01 23 192 1

05 01 23 192 1

Чацвер, 05 Студзень 2023 14:01

Калядная зорка

04.01. 2023 года ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна, рэжысер установы  правяла майстар-клас для дзяцей са школьнай пляцоўкі “Калядная зорка”. Дзецям было вельмі  цікава, што з падручных матэрыялаў ( картонная утулка, манка, клей...) атрымалася прыгожая калядная зорка.

Х Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Маладзічок" пройдзе 25 і 26 сакавіка ў Палацы культуры Маладзечна. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.

Апублікаваны закон ад 30 снежня 2022 года нумар 231-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сімвалам акцыі з'яўляецца чырвоная рукавічка з эмблемамі грамадскіх аб'яднанняў «БРПА» і «БРСМ», якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.

04 01 23 50

Усе піянерскія дружыны раёна штогод актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннай кампаніі. Усяго ў акцыі прыняло ўдзел 1379 навучэнцаў. Уручаны 131 падарунак на суму 2.410 рублёў.

Сабраныя падарункі ўключаюць у сябе: канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі, сродкі гігіены, прысмакі…

Падарункі ўручылі старшыня раённага Савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Марыя Кушнір, в.а. першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Дар'я Нахай і актывісты піянерскай дружыны сярэдняй школы №1 г. Валожына падчас навагодняга прадстаўлення «Навагодні серпантын» у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

valozhin.by

Серада, 04 Студзень 2023 17:38

Акцыя «Ад усёй душы»

У рамках дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» маладыя інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» наведалі ветэранаў ВАВ, якія пражываюць на тэрыторыі Валожынскага раёна.

Са словамі падзякі за іх подзвігі ў імя міру на зямлі, хлопцы павіншавалі ветэранаў з Новым годам і надыходзячым Калядамі, уручылі сувеніры ручной работы, якія самі ж, укладваючы душу і часцінку сябе, вырабілі на занятках у рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях.

Хвіліны, праведзеныя побач з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, па-свойму каштоўныя для маладога пакалення. Для нашых дзяцей гэта не проста візіт да ветэранаў, гэта абавязак - даніна павагі і памяці ўсім тым, хто змагаўся за чыстае, мірнае неба над галавой.

04 01 23 60

Па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі «Нашы дзеці», дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы»

Асноўнымі мерапрыемствамі з 3 па 14 студзеня стануць віншаванні пажылых людзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама падчас наведванняў дома. Адбудуцца сустрэчы старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаяванняў, круглых сталоў, будуць арганізаваны канцэрты, тэатралізаваныя паказы і інш. Асобная ўвага — доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі адзначаць свой юбілей.

Павіншуюць пажылых людзей не толькі дзеці і моладзь, але і кіраўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, дэпутаты. Далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы жадаючы.

Арганізатары: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі БРСМ і БРПА.

valozhin.by

Старонка 597 з 1390

Задайте вопрос