222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Юбілейную дату сталічнай вобласці наш Валожынскі раён сустрэў велічна і святочна. Гэты дзень аб'яднаў усіх, хто ганарыцца сваёй Айчынай, шануе гісторыю Міншчыны, хто сваёй працай і талентам штодня ўносіць уклад у росквіт роднай зямлі.
Самымі галоўнымі гасцямі свята сталі заслужаныя людзі Валожыншчыны - ветэраны працы, якія шмат гадоў добрасумленна і самааддана адпрацавалі ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашага раёна, услаўляючы Валожынскі край.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч:

- Любімая Валожынская зямля! Мне вельмі прыемна сёння быць у гэтай зале разам з вамі і павіншаваць адзін аднаго з 85-годдзем утварэння Мінскай вобласці. Міншчына за апошнія гады дасягнула сур'ёзных вынікаў і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і ў будаўніцтве, і ў сацыяльнай сферы. Гэта сапраўды так. У гэтым ёсць вялікая заслуга і кожнага з вас, паважаныя жыхары Валожынскага раёна. Валожыншчына сёння - гэта высокатэхналагічныя прадпрыемствы і сельгасарганізацыі, школы і бальніцы, установы культуры і высокапрафесійныя калектывы мастацкай самадзейнасці, маладыя таленты і сціплыя працаўнікі. Тут жывуць працавітыя людзі, якія апрацоўваюць палі, будуюць дарогі, узводзяць дамы і храмы. Валожынцы любяць свой родны край, сваю маленькую радзіму і робяць усё для прымнажэння яе славы. Наша агульная задача - не спыняцца на дасягнутым, рабіць усё, каб наша любімая Беларусь развівалася і ішла наперад. Спадзяюся, што 2023 год, абвешчаны Прэзідэнтам краіны Годам міру і стварэння, будзе гэтаму адпавядаць.

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны: машыніст экскаватара Валожынскага ПМС Валянцін Борыс; загадчык гаспадаркі Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа Рамуальд Жабко; сацыяльны работнік Таццяна Станілевіч; начальнік фінансавага аддзела Валожынскага райвыканкама Святлана Церах. Дзякуючы педседальніку Мінаблвыканкама аб'яўлена: начальніку цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у г. Валожыне Белаграпрамбанка Віктару Падгайскаму; намесніку загадчыка цэнтральнай аптэкі № 123 Але Рубацкай; трактарысту ДРБУ-167 Аляксандру Гомелю.
Цёплыя словы віншавання адрасаваў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік.
– На нашай цудоўнай Валожынскай зямлі шмат дастойных людзей, якімі і сёння мы ганарымся. Яны гадуюць хлеб, будуюць дамы, вучаць дзяцей, лечаць хворых. Кожны з іх - часцінка цяперашняй Міншчыны, надзейны фундамент яе будучай гісторыі, - адзначыў Пётр Іосіфавіч. - Нізкі паклон ветэранам працы і тым, каго з намі няма. Хачу выказаць словы падзякі за вашу працу, за ваш асабісты ўклад у развіццё раёна і вобласці. Прыемна адзначыць, што працягвае развівацца, беражліва захоўваючы нацыянальную культуру і традыцыі, памяць аб людзях. Хачу запэўніць, што сваёй цярплівай і настойлівай працай працаўнікі Валожыншчыны будуць рабіць усё магчымае для прымнажэння дасягненняў роднага краю і Мінскай вобласці.


Ганаровай граматай райвыканкама былі ўзнагароджаны ветэраны працы: Станіслаў Антонавіч Лужынскі, Тамара Іванаўна Інфаровіч, Анатоль Мікалаевіч Кулак, Ганна Францаўна Садоўская. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны Зыгмунт Сільвестравіч Лужынскі, Мікалай Мікалаевіч Рабцаў, Сафія Анатольеўна Радына, Валянціна Антонаўна Вайніло, Алена Аляксандраўна Бандарык, Марыя Пятроўна Філіповіч, Таццяна Васільеўна Сабалеўская, Марыя Антонаўна Шакун, Віктар Іванавіч Бычкоўскі.



На мерапрыемстве прагучалі відэавіншаванні ад знакамітых землякоў – ураджэнцаў Валожыншчыны: Валянціна Сухадольца, Ядвігі Паплаўскай, Віталя Карпанава, Віктара Шніпа.
Добры святочны настрой стваралі выдатныя музычныя нумары ў выкананні работнікаў культуры раёна.

Прыемным дадаткам да ўрачыстасці стала выступленне знакамітых зорак беларускай экстрады - Аляксандры Гайдук, Гюнеш і прафесійнага вакальнага ансамбля «Чысты голас», якіх валожынцы віталі цёплымі бурнымі апладысментамі..











У рамках акцыі з падарункамі і цёплымі віншаваннямі навучэнцы Горкаўскай сярэдняй школы прыйшлі да ветэрана педагагічнай працы Марзак Алене Міхайлаўне.
Яна радасна сустрэла гасцей і запрасіла іх у дом. Хлопцы ўручылі падарункі і распавялі любімыя вершы педагога. Алена Міхайлаўна ўспамінала аб сваёй педагагічнай дзейнасці. Яе стаж працы настаўнікам пачатковых класаў склаў 49 гадоў.

У гэты дзень навучэнцы школы наведалі ветэрана працы, заслужаную працаўніцу сельскай гаспадаркі Смолiк Вольгу Васільеўну. З прыемнай усмешкай і добрым настроем пачала размову з дзецьмі Вольга Васільеўна. Яна падзялілася ўспамінамі аб сваёй працы паляводам у калгасе, дзе адпрацавала 39 гадоў і не прапусціла ні аднаго дня. Расказала аб дзяцінстве, аб жыцці ў пасляваенныя гады. Хлопцы з асаблівай увагай і хваляваннем слухалі гісторыю жыцця Вольгі Васільеўны.

Не першы раз піянеры з Суднікаўскай сярэдняй школы наведваюць пажылых і адзінока пражываючых людзей, ветэранаў працы. Вось і сёння ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана педагагічнай працы Саўкіну Марыю Іосіфаўну.

Президент Беларуси Александр Лукашенко 9 января подписал указ №3 "О мерах по обеспечению своевременной выплаты заработной платы". Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.
Департаменту государственной инспекции труда Министерства труда и соцзащиты предоставлено право на выдачу нанимателям требования о ликвидации задолженности по выплате заработной платы. При этом оно будет выдаваться без назначения проверки при условии подтверждения фактов нарушений. Такие факты могут устанавливаться в результате изучения документов, истребованных у нанимателя в связи с обращением гражданина или поступлением сведений от правоохранительного органа.
Кроме того, указом предусмотрено освобождение от ответственности в случае устранения нанимателем нарушений в установленный в требовании срок.
Определен также порядок принудительного исполнения требования о погашении задолженности по выплате заработной платы. При этом защита интересов граждан будет осуществляться без вовлечения их в данный процесс.
Источник: belta.by
У Крупках пасля капітальнага рамонту адкрылі школу. Акурат да пачатку трэцяй чвэрці. Сам будынак (больш як з 70-гадовай гісторыяй) у цэнтры горада. Ён устарэў маральна і фізічна, аднак было прынята рашэнне яго не зносіць, а перабудаваць. З'явіліся дадатковыя і прасторныя памяшканні. У выніку зараз Крупская школа № 1 - гэта новыя магчымасці для 250 вучняў.
У Беларусі ў 2023 годзе плануецца адкрыць каля 20 аб'ектаў сацыяльнага абслугоўвання, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.












Главное управление по здравоохранению Минского облисполкома сообщает, что в настоящее время жители Минской области могут обращаться за экстренной психологической помощью на «Телефон доверия», организованный в учреждении здравоохранения «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология» по городскому телефону: +375(17)311-00-99 (стационарный телефон), +375(29)101-73-73 (А1), +375(29)899-04-01 (МТС), с возможностью обращения через мессенджеры Viber, Telegram, WhatsApp.



О явных признаках злоупотребления дурманом детьми рассказывает заведующий 18-м наркологическим отделением Республиканского научно-практического центра психического здоровья Сергей Марчук.
Заметить изменения в поведении можно с первых дней:
Есть и явные признаки, проявляющиеся после приема дозы:

«В преддверии летних каникул прокуратура Воложинского района разъясняет, что уголовная ответственность за преступления связанные с употреблением, а также оборотом наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров наступает с 14 лет.
Ст. 327 УК Республики Беларусь предусматривает ответственность за хищение наркотических средств, психотропных веществ, их прекурсоров и аналогов, за которое предусмотрено наказание в виде лишения свободы на срок до пяти лет.
Незаконные без цели сбыта изготовление, переработка, приобретение, хранение, перевозка или пересылка наркотических средств, психотропных веществ либо их прекурсоров или аналогов, предусмотренное ст.328 УК Республики Беларусь, наказываются ограничением свободы на срок до пяти лет или лишением свободы на срок от двух до пяти лет.
За то же преступление, совершенное с целью сбыта, устанавливается повышенная ответственность и наказание в виде лишения свободы на срок от трех до восьми лет со штрафом или без штрафа.
За потребление наркотических средств, психотропных веществ или их аналогов в общественном месте либо появление в общественном месте или нахождение на работе в состоянии, вызванном потреблением наркотических средств, психотропных веществ, их аналогов, токсических или других одурманивающих веществ, совершенные в течение года после наложения административного взыскания, предусмотрено наказание в виде штрафа, или ареста, или ограничения свободы на срок до двух лет.
Уголовная ответственность по ст. 329 УК Республики Беларусь предусмотрена за незаконные посев и (или) выращивание растений либо грибов, содержащих наркотические средства или психотропные вещества в целях их сбыта или изготовления либо иного получения наркотических средств или психотропных веществ. Так за совершение аналогичного преступления назначается наказание в виде штрафа, или ареста, или ограничения свободы на срок до трех лет, или лишение свободы на тот же срок.»
Не оставляйте своих детей без присмотра, не позволяйте им совершать необдуманные поступки.
И.о. прокурора Воложинского района И.А.Симонова».
Профилактика вовлечения в незаконный оборот наркотиков https://www.mvd.gov.by/ru/page/guniptl/narkokontrol/social-naya-reklama (для использования в профилактической работе)








Наркомания – путь в один конец




5 студзеня 2023 года ў нашым каледжы прайшоў «Дзень адчыненых дзвярэй», у якім прынялі ўдзел школьнікі горада і Валожынскага раёна. Навучэнцы школ пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, па якіх вядзецца навучанне, наведалі навучальныя кабінеты, майстэрні, інтэрнат, музей.
Госці атрымалі магчымасць не толькі акунуцца ў атмасферу нашай навучальнай установы, але і задаць пытанні адміністрацыі і выкладчыцкаму складу, даведацца пра ўмовы прыёму і навучання.
Перад школьнікамі выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Сцяпанаўна Жытарук, пажадаўшы выпускнікам зрабіць правільны выбар у свеце прафесій.


Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне паведамляе, што прынята пастанова Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2022 г. № 29/99 «Аб патрабаваннях да касавых падсумоўваючых апаратаў, у тым ліку сумешчаных з таксометрамі, білетадрукавальных машын» (далей – пастанова № 29/99) у мэтах замацавання на ўзроўні нарматыўнага прававога акта патрабаванняў да функцыянальных характарыстык і канструкцыі касавых падсумоўваючых апаратаў, у тым ліку сумешчаных з таксометрамі, білетадрукаваных машын (далей – патрабаванні, касавыя апараты).
Пастанова № 29/99 утрымлівае шэраг новых патрабаванняў, якія раней не былі вызначаны ў СТБ.
Касавыя апараты павінны:
выключаць магчымасць несанкцыянаванага доступу да дадзеных аб грашовых абарачэннях у мэтах іх змены (знішчэння), а таксама не мець не дэклараваных рэжымаў работы;
забяспечваць фарміраванне для выдачы пакупніку (спажыўцу) плацежнага дакумента ў электронным выглядзе без вываду яго на друк адным са спосабаў выдачы такога плацёжнага дакумента пакупніку (спажыўцу);
праводзіць рэгістрацыю анулявання толькі апошняга плацежнага дакумента пасля друку (выдачы ў электронным выглядзе) гэтага плацежнага дакумента. У выпадку памылак, дапушчаных касірам пры ўводзе сумы грашовых сродкаў у сфармаваным плацежным дакуменце, выкарыстанне (пагашэнне) на працягу працоўнага дня (змены) гэтага плацежнага дакумента забараняецца;
фарміраваць унікальны ідэнтыфікатар ў выглядзе QR-кода і знакавыя прадстаўленнi (у кадоўцы ASCII);
забяспечваць магчымасць адмовы ад вываду на друк такіх касавых дакументаў, як дакументы, якія пацвярджаюць здзяйсненне касавых аперацый рэгістрацыі анулявання плацёжнага дакумента, унясення і канфіскацыі наяўных грашовых сродкаў;
забяспечваць агульную скразную нумарацыю для плацежных дакументаў, дакументаў па выніках выканання касавых аперацый рэгістрацыі факту вяртання сродкаў плацяжу, унясення і канфіскацыі наяўных грашовых сродкаў, канфіскацыі для выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных картак, анулявання плацежнага дакумента;
забяспечваць асобную парадкавую нумарацыю Z-справаздач;
забяспечваць блакаванне касавага апарата пры ўсталёўцы сродку кантролю падатковых органаў;
выдзяляць сумы падатку на дабаўленую вартасць (далей – ПДВ) па кожнай адзінцы тавару з улікам прымененых скідак (надбавак).
Для атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне, па адрасе: г.Валожын, пл. Свабоды, д. 2, кабінет 205 або па тэлефоне: 80177255482. Час работы: 8.30 - 17.30, перапынак на абед: 13.00 – 14.00. Таксама азнаёміцца з інфармацыяй можна на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па спасылцы.
У рамках акцыі «Ад усёй душы» валанцёры Суднікоўскай сярэдняй школы наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну.
У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ў Суднікаўскай сярэдняй школе. Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.

Таксама хлопцы наведалі інваліда вайны Лабецкую Галіну Фёдараўну, павіншавалі яе Зз Новым годам і Калядамі, пажадалі ёй здароўя, дабрабыту, праводзіць час у прыемных клопатах і ў асяроддзі добрых людзей.
Педагогі і навучэнцы Пугачоўскай сярэдняй школы павіншавалі з Новым годам і Калядамі Шніп Марыю Вікенцьеўну.
У абласным мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу работнікаў сацыяльнай абароны, падзякай старшыні Мінскага абласнога камітэта адзначана Галіна Аноп - начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама.

Галіна Віктараўна працуе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама з 1984 года. У яе працоўнай кніжцы толькі адзін запіс.
Нагадаем, што галоўнае дзеянне адбывалася ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры горада Барысава. Усе цёплыя словы, якія гучалі ў гэты дзень са сцэны, былі адрасаваны працаўнікам сацыяльнай абароны.