222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
10 студзеня 2023 года члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Дзеці разам з педагогам-арганізатарам наведвалі дома адзінокіх пажылых грамадзян, віншавалі з навагоднімі святамі, аказвалі пасільную дапамогу, размаўлялі і дарылі добры настрой.
У рамках акцыі хлопцы наведалі Кошчыц Варвару Францаўну, Пальчэўскую Марыю Альбертаўну. Хлопцы дапамаглі ва ўборцы тэрыторыі: пачысцілі дарожкі, падмялі парог, наносілі дроў. Марыі Альбертаўне дапамаглі ва ўборцы дома.
Сустрэчы маладога і старэйшага пакаленняў вельмі важныя. Акцыя «Ад усёй душы» дапамагае пажылым людзям адчуць, што пра іх памятаюць і клапоцяцца.
У Вішнеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Самы першы казачнік: Шарль Пяро».
Бібліятэкар Алена Генадзьеўна пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка, затым усё дружна здзейснілі літаратурнае падарожжа па казках пісьменніка: «Папялушка», «Кот у ботах», «Хлопчык спальнік», «Спячая прыгажуня», «Чырвоная шапачка», «Сіняя Барада» і іншым. Адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні віктарыны «Цудоўныя казкі».
10 января 2023 года члены первичной организации ОО «БРСМ» ГУО «Богдановская средняя школа» приняли участие в Республиканской благотворительной акции «От всей души». Ребята вместе с педагогом-организатором посещали на дому одиноких пожилых граждан, поздравляли с новогодними праздниками, оказывали посильную помощь, общались и дарили хорошее настроение.
В рамках акции ребята посетили Кощиц Варвару Францевну, Пальчевскую Марию Альбертовну Ребята помогли в уборке территории: почистили дорожки, подмели порог, наносили дров. Марии Альбертовне помогли в уборке дома.
Встречи молодого и старшего поколений очень важны. Акция «От всей души» помогает почувствовать пожилым людям, что о них помнят и заботятся.
Прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын з рэспубліканскіх СМІ прынялі ўдзел у акцыі "Ад усёй душы" і наведалі Смалявіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў вёсцы Жажэлка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь у студзені-лістападзе 2022 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 5,1 працэнта да $42,409 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» працягваецца!!!
9 студзеня 2023 года актывісты першаснай арганізацыі ГА «БРПА» ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожына» наведалі ветэрана педагагічнай працы Рэут Ларысу Міхайлаўну. Хлопцы павіншавалі Ларысу Міхайлаўну Зз Новым годам і Калядамі, уручылі навагоднія сувеніры.
9 студзеня 2023 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку трэцяй чвэрці 2022/2023 навучальнага года і 85-годдзю Мінскай вобласці. З пачаткам чвэрці навучэнцаў і педагогаў павіншавала дырэктар школы С.Л. Ламака. Былі ўзнагароджаны выдатнікі за 2 чвэрць, абазначаны мерапрыемствы, у якіх хлопцы змогуць прыняць удзел. Як адзначыла Святлана Леанідаўна, 15 студзеня 2023 года спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці..

З 3 па 15 студзеня 2023 года праводзіцца дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».


Валанцёры ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». 04.01.2023 яны наведалі інваліда вайны Лабецкую Галіну Фёдараўну, павіншавалі яе з Новым годам і Калядамі, пажадалі ёй здароўя, дабрабыту, не ведаць горкіх хвілін і праводзіць час у прыемных клопатах і ў асяроддзі любімых людзей.


Яснае сонечнае надвор'е 6 студзеня спрыяла валанцёрам ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». У рамках акцыі «Ад усёй душы» яны наведалі і павіншавалі з Новым годам і Калядамі ветэрана працы Янушкевіч Святлану Эдуардаўну. У цёплай гутарцы хлопцы даведаліся, што працоўны стаж у Святланы Эдуардаўны больш за сорак гадоў. Працаваць яна пачала піянерважатай, потым выкладала рускую мову і літаратуру. Больш трыццаці гадоў працавала намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна». Святлана Эдуардаўна ў сваю чаргу пажадала дзецям поспехаў у вучобе, дабрыні ў сэрцы, мірных сонечных дзён.
Не першы раз піянеры ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа Валожынскага раёна» наведваюць пажылых і адзінока пражываючых людзей, ветэранаў працы. Вось і 10.01.2023 г. у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі з Новым годам і Калядамі адзінока пражываючую, ветэрана педагагічнай працы Саўкіну Марыю Іосіфаўну.


З 3 па 15 студзеня 2023 года праходзіць дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».
Навучэнцы Сівіцкай базавай школы таксама далучыліся да гэтай акцыі.
10 студзеня члены грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», вучні 7 класа, наведалі адзінокага пажылога чалавека Бібіка Мечыслава Іванавіча і павіншавалі яго з Новым годам, Калядамі і з днём нараджэння.
13 студзеня з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 8-01716 21818 «прамую лінію» правядзе член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання Уладзімір ЛУК'ЯНАЎ.