222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала аб выніках работы гандлю ў навагодні і калядны перыяд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Інспектары правялі прафілактычную гутарку па прафілактыцы кіберзлачыннасці, гутарку аб недапушчэнні ўжывання, распаўсюджвання наркатычных рэчываў, а таксама аб паводзінах у грамадскіх месцах.
Акрамя таго, інспектар закранула тэму прафілактыкi чыгуначнага траўматызму, недапушчэння блакавання транспартнага сродку, гутарку па прафілактыцы суіцыду, недапушчэння ўдзелу ў мерапрыемствах, куды ўваходзяць групы футбольных заўзятараў каманд і НМГ экстрэмісцкай накіраванасці.


У першы дзень 2023 года Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 1 «Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння».
Адзiн з галоўных напрамкаў – гэта захаванне духоўных каштоўнасцяў і беларускіх традыцый. Першачарговая задача ў выхаванні маладога пакалення - павага да старэйшага пакалення, клопат аб блізкім, абарона гістарычнай памяці, умацаванне ў грамадстве ідэй міру і дабра.
Марафон добрых спраў ад дзяцей і моладзі ніколі не сканчаецца, а толькі набірае свае абароты. Навучэнцы нашай установы актыўна ўключыліся ў акцыю «Ад усёй душы!».
10.01.2023 актывісты ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ярмака Аляксандра Аляксандравіча, ветэранаў педагагічнай працы Янушкевіч Алену Іванаўну, Пліскоўскіх Вітольда Іванавіча і Тэрэзу Антонаўну і ўручылі ім салодкія падарункі. Шчырыя словы віншаванняў з Новым годам і Калядамі дапамаглі стварыць святочную атмасферу для тых, хто ў гэтыя дні асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і ўвазе. А ўсмешкі на іх тварах – галоўная падзяка.



З 5 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023 года стартавала анлайн-эстафета да 85-годдзя Мінскай вобласці «Міншчына: да і пасля». ДУК «Івянецкі Дом культуры таксама далучыўся да эстафеты. На фатаграфіі ілюстрацыі ваеннага і сучаснага перыяду жыцця г.п. Івянец.
Выхаванцы Ракаўскага дзіцячага сада «Сонейка» далучыліся да мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Мінскай вобласці.
Дзеці разам з педагогамі адправіліся ў «падарожжа-квэст», падчас якога пазнаёміліся з раёнамі Мінскай вобласці, галоўнымі славутасцямі роднага краю.

У рамках «падарожжа-квэста» педагогі старэйшых груп Таццяна Саўчук і Ганна Саўчанка асаблівую ўвагу надалі славутасцям аграгарадка Ракаў і яго ваколіц, жыхарамі якога з'яўляюцца дашкаляты. Дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі дыдактычнай гульні «Слава роднаму краю», адной з мэт якой было знайсці славутасці сваёй малой радзімы сярод вядомых месцаў і збудаванняў Беларусі.
Вольга Вашкевіч
Вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 горада Валожына Алена Рубан стала пераможцам абласнога конкурсу «Вучань года - 2022» у намінацыі «Вучэбная дзейнасць».
Алена неаднаразова была пераможцам абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. У скарбонцы яе дасягненняў дыплом I ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў 2020 годзе, дыплом I ступені пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў 2021 годзе, дыплом II ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне», дыплом III ступені абласной дыстанцыйнай алімпіяды па працоўным навучанні.
Фінал мерапрыемства адбудзецца 13 студзеня 2023 года ў сярэдняй школе № 25 г.Барысава і завершыць правядзенне на Міншчыне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
11 студзеня 2023 года навучэнцы ДУА «Гімназія №1 г.Валожына» далучыліся да дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» вырабілі віншавальныя паштоўкі з навагоднімі і каляднымі пажаданнямі, наведалі і павіншавалі са святамі адзінокіх пажылых людзей.

11 студзеня 2023 года завяршылася акцыя «Ліст Дзеду Марозу», якая была арганізавана работнікамі ДУК «Івянецкі Дом культуры» на базе ДУА «Івянецкая сярэдняя школа» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». На працягу навагодніх свят хлопцы пісалі лісты Дзеду Марозу са сваімі пажаданнямі. З больш як 100 лістоў былі адабраны самыя лепшыя лісты, у якіх дзеці прасілі не толькі падарункі, але і здароўя сваім блізкім, дзецям-інвалідам, міру і дабра на зямлі. За свае старанні дзеці атрымалі пахвальныя граматы ад Дзеда Мароза і салодкія падарункі, спонсарамі якіх сталі работнікі Івянецкага Дома культуры і філіял ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч» у г.п. Івянец.
15 студзеня 2023 года спаўняецца 85 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці.
Наша школа не засталася ў баку ад святкавання юбілейнай даты.
У 1-11 класах праведзены інфармацыйныя гадзіны «Месца, дзе ты жывеш», «Вобласць, у якой я жыву», «З любоўю да вытокаў». У 10 класе адбылася дыялогавая пляцоўка «Мінскай вобласці - 85 гадоў». Вучні 1-4 класаў падрыхтавалі выставы малюнкаў «Прыгажосць роднага краю»
Мы, навучэнцы і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына», шчаслівыя, што жывем і працуем на гэтай зямлі. Мы ганарымся сваімі землякамі, працавітымі, жыццярадаснымі і мэтанакіраванымі. Хай наша вобласць квітнее і развіваецца, зменьваецца і становіцца лепш з кожным днём! Хай намаганні кожнага жыхара заўсёды увенчваюцца вынікамі, хай кожнаму ўсміхаецца ўдача, ажыццяўляюцца планы і мары!


11 студзеня, напярэдадні святкавання юбілейнай даты Дня ўтварэння Мінскай вобласці, у школе навучэнцам 8-х класаў ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны кнігі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўстве і літаратуры на астатнія гады вучобы.


Навучэнцы ДУА «Вішнеўская сярэдняя школа» 4-5 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». У рамках акцыі навучэнцы і педагогі наведалі жыхарку а/г Вішнева Душчыцкую Ганну Віктараўну, павіншавалі яе з надыходзячымі святамі, пажадалі ёй здароўя.