Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выхаванцы ўсіх аздараўленчых лагераў на базе ўстаноў адукацыі Валожынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у абласным фотачэленджы «Нашы сімвалы - наш гонар!».

У цяперашні час працягваюць мець месца выпадкі электратраўматызму пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ, перамяшчэння ўборачнай і сельскагаспадарчай тэхнікі ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы. Так, адбыліся:

11.08.2020 няшчасны выпадак у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці;

19.08.2020 няшчасны выпадак са смяротным зыходам на тэрыторыі ААТ «Птушкафабрыка Дружба» ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці;

01.09.2020 аварыйнае адключэнне ВЛ-10 кВ у выніку правядзення разгрузных работ у ахоўнай зоне ВЛ-10 кВ (г. Гомель);

04.09.2020 няшчасны выпадак са смяротным зыходам у в. Вайніловічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці;

22.09.2020 няшчасны выпадак пры ажыццяўленні буксіроўкі аўтамабіля ў ахоўнай зоне ВЛ-10 кВ, в. Браздзетчына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці;

03.08.2021 у н. п. Радзiшана Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці няшчасны выпадак траплення памочніка камбайнера пад напружанне з пашкоджаннем ВЛ-10 кВ.

Усе гэтыя выпадкі сталі следствам пагарды патрабаваннямі дзеючых правілаў аховы электрычных сетак.

З мэтай забеспячэння надзейнага і бесперабойнага электразабеспячэння зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і іншых аб'ектаў, звязаных з уборкай, перапрацоўкай і захоўваннем збожжа, а таксама бяспечнага правядзення пагрузачна-разгрузачных работ, перамяшчэння ўборачнай і сельскагаспадарчай тэхнікі ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы, да пачатку ўборачнай кампаніі арганізацыі неабходна:

1. Загадам па арганізацыі прызначыць асобу, адказную за электрагаспадарку;

2. Забяспечыць персанал, які абслугоўвае электраўстаноўкі, выпрабаванымі электраахоўнымі сродкамі;

3. Да працы з электраабсталяваннем дапускаць толькі асоб, якія прайшлі пацвярджэнне (прысваенне) групы па электрабяспецы пры рабоце ў электраўстаноўках;

4. Правесці тэхнічнае абслугоўванне электраабсталявання аб'ектаў уборкі ўраджаю, мех. майстэрняў, заправачных, гаражоў, праверыць зазямляльныя прылады, нанесці (абнавіць) неабходныя надпісы, знакі электрабяспекі, прыналежнасці камутацыйных апаратаў;

5. Правесці электрафізічныя вымярэнні і выпрабаванні электраўстановак аб'ектаў уборкі ўраджаю;

6. Выконваць патрабаванні дзеючых ТКП 181-2009 «Правілы эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў», ТКП 427-2022 «Электраўстаноўкі. Правілы па забеспячэнні бяспекі пры эксплуатацыі», правілаў аховы электрычных сетак;

7. У выпадку неабходнасці падключэння адключанага электраабсталявання аб'ектаў уборкі ўраджаю да сеткі энергазабеспячальнай арганізацыі звярнуцца ў тэрытарыяльнае падраздзяленне філіяла Дзяржэнергагазнагляду па г. Мінску і Мінскай вобласці для ажыццяўлення допуску ў эксплуатацыю.

У мэтах зніжэння выпадкаў траўматызму, пашкоджання электрычных сетак сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабільнага транспарту прашу аказаць садзейнічанне ў распаўсюдзе прыкладаемай памяткі да ведама персаналу, а гэтак жа размясціць памятку на інфармацыйных стэндах арганізацыі з інфармаваннем

Начальнік Валожынскай РЭГI М. М. Косік

Ветэраны Валожынскага раёна сумесна са Старшынёй савета ветэранаў Ціганінай Т. Ф. прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У кожнага з іх звязана свая гісторыя і свой жыццёвы шлях з працоўнымі дасягненнямі нашай Радзімы. З трапятаннем у сэрцы і пачуццём падзякі ветэраны працы ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам.

Разлічыцеся па парадку, становіцеся на зарадку! Сёння надвор'е не радуе сваім цяплом, але ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» дзецям сумаваць не прыходзіцца. Пасля правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў, выхаванцы лагера паглядзелі фільм на спартыўную тэматыку «Касмічны Джэм: новае пакаленне», дзе ў галоўнай ролі зняўся Леброн Джэймс, легенда сусветнага баскетбола, а таксама зладзілі турнір па шахматах, якія вучаць быць вельмі ўважлівымі і сабранымі падчас гульні. Да таго ж шахматы - выдатная нагода для зносін, спрыяючая паглыбленню ўзаемаразумення, умацаванню сяброўскіх адносін.

Ветераны Воложинского района совместно с Председателем совета ветеранов Тиганиной Т.Ф. приняли активное участие в праздновании Дня Независимости Республики Беларусь. У каждого из них связана своя история и свой жизненный путь с трудовыми достижениями нашей Родины. С трепетом в сердце и чувством благодарности ветераны труда возложили цветы к памятнику погибшим воинам.

МНС правяло авіяцыйны маніторынг водных аб'ектаў на поўдні Мінскай вобласці ў мэтах выяўлення несанкцыянаваных месцаў купання, парушэнняў правіл аховы жыцця людзей на водах.

На буйнейшай прамысловай выстаўцы Расіі "Інапрам" прадстаўлены 13 беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Белінтэрэкспа" БелГПП.

З самай раніцы ФАК напоўніўся дзіцячым смехам і вясёлым шумам, усе былі рады зноў сустрэцца пасля выхаднога дня ў спартыўна-аздараўленчым лагеры «Астравок здароўя» на базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна», правесці разам зарадку, вучэбна-трэніровачныя заняткі, паспаборнічаць у гульні «Аэрахакей». Сёння хлопцы займаліся ў клубах па інтарэсах, гулялі ў рухомыя гульні, сумесна з трэнерамі ўдзельнічалі ў флэшмобе «Танчым разам», вучыліся рухам брэйка, усе ўдзельнікі атрымалі бурныя апладысменты, былі шчаслівыя і задаволеныя.

Старонка 690 з 1391

Задайте вопрос