Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Урад вызначыў пералік будаўнічых матэрыялаў, цэны на якія будзе рэгуляваць Мінбудархітэктуры. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў нумар 447 ад 6 ліпеня 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

Экскурсію ў ландшафтны заказнік «Налібоцкі» для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжанне «Сонечны горад» арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сярод удзельнікаў экскурсіі прысутнічалі члены школьнага клуба «Юны эколаг», якія мараць звязаць сваю будучыню з прафесіямі экалагічнай накіраванасці.

08 07 22 61

Мэта экскурсіі - аказанне дапамогі выхаванцам ва ўсвядомленым выбары будучай прафесіі, зацікавіць навучэнцаў і пашырыць уяўленне аб свеце прафесій.

Разам з педагогамі Біцель Алай Іванаўнай і Рубацкай Святланай Мікалаеўнай хлопцы наведалі ўрочышча Цякава Налібоцкай пушчы - месца пражывання тарпанавідных коней польскай пароды «Конік».

Намеснік дырэктара заказніка «Налібоцкі» Тумель Сяргей Іванавіч азнаёміў з гісторыяй паходжання гэтага віду жывёл, калі і адкуль завезлі коней, як яны прыжыліся на новым месцы.

Таксама ўдзельнікі экскурсіі наведалі гадавальнік па гадоўлі птушак, які быў створаны ў 2016 годзе. У завяршэнне экскурсіі хлопцы прайшліся па сцежцы «Сябрынскае скрыжаванне», якая створана ў 2012 годзе для экалагічнай адукацыі школьнікаў.

Навучэнцы даведаліся цікавыя факты аб прафесіях егера, эколага, таксама мелі магчымасць падзяліцца ўражаннямі, атрымалі адказы на цікавячыя пытанні. Час быў праведзены ў прыемным зносінах і з карысцю.

Крыніца: psl.by

Яркім уражаннем для выхаванцаў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей «Сонечны горад» на базе ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожына» стала экскурсія на Мінскі трактарны завод, дзе хлопцы змаглі не толькі на свае вочы ўбачыць вытворчасць шасцярнёй і валаў, але і кожны з іх пасядзеў за рулём трактара з сусветным імем «BELARUS».

Пятніца, 08 Ліпень 2022 17:18

Квэст-гульня «Стань мацней»

Сёння трынаццаты дзень нашай лагернай змены! Пачаўся ён як звычайна, па рэжыме: зарадка, сняданак, вучэбна-трэніровачныя заняткі, клубы па інтарэсах, рухомыя гульні на свежым паветры, якія садзейнічалі развіццю навыкаў здаровага ладу жыцця, умацаванню здароўя дзяцей. Хлопцы справіліся з усімі пастаўленымі задачамі. Усімі любімая і займальная квэст-гульня «Стань мацней» атрымала свой працяг, удзел у якой не дазволіў дзецям сумаваць, напоўніў іх жыццёвай энергіяй і здароўем на цэлы дзень.

Пятніца, 08 Ліпень 2022 11:46

Купалле

Вечарам 7 ліпеня шматлікія жыхары Валожына сабраліся каля гарадскога возера, каб разам справіць Купалле. Распачаў свята Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Гасцінец”, з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.  Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі.

Дзяўчаты актыўна ўключаліся ў старажытны абрад продкаў – пляценне вянкоў. Кожная старалася стварыць непаўторны вобраз. На заканчэнні гуляння вяночкі былі пушчаны на ваду возера.

Купалле - старажытнае народнае свята, якое ўвасабляе ў сабе самыя магутныя стыхіі прыроды – агонь і ваду. Таму, як і на працягу многіх гадоў, было разведзена вогнішча. Прысутныя радасна ўспрынялі магчымасць пабыць ля агню.

Святочнае гулянне працягнула канцэртная праграма салістаў ДУК “Валожынскі раенны цэнтр культуры”, якая  плаўна перайшла ў святочную дыскатэку.

3 ліпеня Валожын, разам з усёй краінай, адзначаў Дзень Незалежнасці, а ў дадатак  і Свята роднага горада. Раённы цэнтр культуры падрыхтаваў шэрах яркіх і запамінальных мерапрыемстваў, якія на працягу ўсяго дня цешылі валожынцаў і гасцей свята. З самай раніцы на плошчы працавалі пляцоўкі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, дзе кожны жадаючы  мог набыць памятныя сувеніры.

І вось, увага, гучаць фанфары і на сцэне разварочваецца цэлы спектакль, які, нібы ў люстэрку часу адлюстраваў даваенны Валожын і падзеі ваеннай пары. Змяняліся даты і сцэны жыцця, змняліся героі і час, нязменным заставаліся толькі ўзрушаныя эмоцыі і пачуцці гледачоў.

Пасля афіцыйнага адкрыцця свята на плошчы з’явіліся калоны працоўных калектываў горада і раёна, дзе кожны стараўся адметна і цікава прадставіць  выхад сваёй арганізацыі. Не стаў выключэннем і праход работнікаў кільтуры. Арыгінальным, крэатыўным быў флэшмоб, які ўчынілі на плошчы “музейшчыкі”, “бібліятэкары”, прадстаўнікі клубных аб’яднанняў і аматарскіх суполак разам з прадстаўнікамі раеннага цэнтра культуры і сельскіх дамоў культуры.

У гэты дзень адбылося ўскладанне кветак да помніка загінуўшым воінам. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх, хто не дажыў да гэтага светлага дня і аддаў жыццё ў імя міру замлі.

А пасля мітынгу ў гонар свята адбыўся канцэрт ”Багаты на таленты наш край”, пад час якога на сцэну, змяняючы адзін аднаго, выходзілі прафесійныя і самадзейныя артысты, ад самых маленькіх да ветэранаў. Салісты і калектывы, песні і танцы, музычныя кампазіцыі і вершы – ўсе прыйшлося па душы гаражанам і гасцям горада.

Адна канцэртная праграма змяняла другую, а гледачоў на плошчы станавілася ўсё больш, людзі з задавальненнем сустракалі апладысментамі, як даўно знаёмыя калектывы – “Сваякі”, “Дубінскія фанабэры”, так і маладых выканаўцаў. Сенсацыю выклікала выступленне народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” з мікс-папуры на тэму сучасных маладзежных песень. Ніхто не чакаў ад спявачак ведання трэндавых кампазіцый і такога экспрэсіўнага выканання! Стыльна, па-новаму, яскрава, нават феерычна зъявіліся на сцэне дзяўчаты з узорнай студыі “Грацыя”. У сваіх строях яны выглядалі так, быццам толькі што вярнуліся з модных паказаў Парыжу ці Мілану…

Да самага вечара не пусцела галоўная плошча горада, людзі прыходілі сюды сем’ямі і кожны знаходзіў сабе занятак па душы. Кульмінацыяй святочнага дня стала Рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам”. Складана перадаць усе эмоцыі і пачуцці, калі тысячы галасоў зліваюцца ў адзіны хор і вольна і з гонарам разносіцца па ўсёй краіне “Мы беларусы…”. У такія хвіліны адчуваеш сябе часцінкай сваёй невялікай, але вольнай і годнай дзяржавы. А святочны салют дадаў у стракаты букет пачуццяў фарбаў радасці і захаплення.

Пятніца, 08 Ліпень 2022 08:58

Жніво ідзе ў Клецкім раёне

У ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна ўборачная кампанія стартавала 2 ліпеня, да 7 ліпеня ў гаспадарцы ўбрана 124 га азімага ячменю, намалочана больш за 1 тыс. т пры ўраджайнасці 80,8 ц/га.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2022 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 506,2 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") 9 ліпеня 2022 г. аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

Программа мероприятий республиканского праздника ”Купалье“ (”Александрия собирает друзей“)

9 ліпеня (субота)

11.00 – 24.00 Праца тэматычных пляцовак свята:

"Будзе вельмі цікава"

"Зроблена ў Беларусi" – выстава прадукцыі ААТ "Мінскі трактарны завод" і СЗАТ "БЕЛДЖЫ"

"Кола жыцця" – святочная выстава-кірмаш з працай экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў

"Александрыйская гасцiна", "Гандлёвая суполка"

"Спадчына зямлі беларускай"

"Маладзёжны прэс-цэнтр "Александрыя-2022"

Маладзёжная пляцоўка

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект "Уладар сяла"

спаборніцтва па хуткаснай зборцы карт-пазлаў Рэспублікі Беларусь "Ведаю Беларусь"

спартыўная пляцоўка, рэспубліканскі турнір па паўэрліфтынгу

праца перасоўнай экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

13.00 - 14.00

16.00 - 17.00

18.30 - 19.30

"Свята цырка" – работа цырка-шапіто, эстрадна-цыркавыя паказы і шоу розных цыркавых жанраў, работа фотазоны і кірмаша-продажу сувенірнай і кандытарскай прадукцыі для дзяцей

11.00 - 21.00

Праца экспазіцыі "Малая радзіма" з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, і выставачнага праекта

"Не святыя гаршкі лепяць"

ДУА "Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна". Краязнаўчы музей

Сцэнічны подыум выставы-кірмашу ”Кола жыцця“

12.00 - 18.00

19.00 - 20.30

“Святкуем па-народнаму”, тэматычныя канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь, г.Мінска з прэзентацыяй свят беларускага народнага календара

18.15 - 18.45

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла"

Малая канцэртная пляцоўка

12.00 – 13.15 Канцэрт ”Сусветныя хіты - Дзеці. Новыя галасы“ з удзелам таленавітых дзяцей Магілёўскай вобласці – стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэатаў міжнародных фестываляў і конкурсаў, у суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя Л.Л.Іванова Магілёўскай вобласці

13.20 – 14.10 Канцэрт ”Адзіная ў свеце – радзіма мая!“ з удзелам творчых калектываў абласцей і г.Мінска

14.10 – 14.40 Святочная канцэртная праграма творчых калектываў Палаца культуры трактарнага завода

14.40 - 15.05 Канцэртная праграма "Віцебск фестывальны" творчых калектываў ДУ "Цэнтр культуры г.Віцебск"

15.05 - 15.40 Канцэртная праграма "Купальская легенда" заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі

16.10 – 16.55 Інтэрактыўная канцэртная праграма ”Пачуйце, землякі!“ вакальнага ансамбля ”Весялуха“ Магілёўскай абласной філармоніі

17.00 - 17.45 Цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

17.45 - 18.00 Паказ новых калекцый адзення беларускіх вытворцаў, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам"

18.00 - 18.30 Канцэрт майстроў сцэны Магілёўскай абласной філармоніі "Белыя крылы радзімы"

Дэманстрацыйныя палёты самалётаў і парашутыстаў Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А.М.Кулагіна (падчас канцэрта)

18.30 - 19.30 Канцэрт заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Руслана Аляхно

19.30 - 20.30 Канцэрт-караоке "Сны аб Беларусі" з удзелам салістаў Магілёўскай абласной філармоніі

23.30 – 03.00 Танцавальная шоу-праграма ”Запальвай на Купалле!“

Галоўная канцэртная пляцоўка

21.00 - 23.00 "Гала-канцэрт" - музычнае падарожжа

"Ёсць на што паглядзець!" з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады

23.00 – 23.05 Святочны феерверк

У праграме магчымы змены

Па інфармацыі mogilevnews.by

24 чэрвеня на экасцежцы ў в. Белакорац адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню моладзі «Разам мы - гісторыя нашай краіны!» Мерапрыемства складалася з прэзентацыі маладзёжнага цэнтра «Эверэст» ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», квэста-гульні, дыскатэчнай праграмы. Спартыўныя, інтэлектуальныя і творчыя конкурсы не давалі сумаваць і яшчэ больш згуртавалі хлопцаў.

Старонка 688 з 1391

Задайте вопрос