Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларускі гандлёвы дом можа з'явіцца ў Екацярынбургу, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Беллегпрам" Марына Васькевіч.

Смех, весялосць, сяброўскія абдымкі... Што ж адбываецца? А гэта ў сярэдняй школе №2 г. Валожына сабраліся юныя ратавальнікі з усяго раёна. Хлопцаў перапаўняе пачуццё радасці, ад таго, што яны зноў сустрэліся са сваімі аднадумцамі, але ў той жа час яны вельмі хвалююцца, бо ім трэба будзе паказаць на што яны здольныя ў выкананні розных заданняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, праявіць свой артыстызм і творчыя здольнасці.

Весело и с пользой: в Воложине прошёл слёт юных спасателей

- Я ўжо не першы раз удзельнічаю ў такім мерапрыемстве,- кажа Мікіта Станкевіч з клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». – Але хвалявання ад гэтага менш не становіцца. Страшна падвесці каманду. Хочацца ўсё зрабіць на вышэйшым узроўні. Кожны член нашай каманды вельмі стараўся падчас рэпетыцый. Мы прыкладзем усе свае сілы, каб паказаць усё, на што мы здольныя.

Адкрыла мерапрыемства метадыст дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі раённы навучальна-метадычны кабінет» Кацярына Валер'еўна Кароль. Яна пажадала ўсім удзельнікам мерапрыемства поспехаў у пераадоленні пастаўленых задач. Далей старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч нагадала ўсім прысутным праграму мерапрыемства, растлумачыла некаторыя моманты і адказала на пытанні.

Пачынаецца самае цікавае. Кожная каманда павінна выканаць вызначанае заданне і ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі.

- Сёння мы на практыцы праверым вашы веды і ўменні ў ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый, якія могуць адбыцца ў нашы дні, - звярнулася да ўдзельнікаў Алеся Аркадзьеўна. - Недалёка ад будынка школы адбылася надзвычайная сітуацыя, якая па прынцыпе «даміно» выклікала цэлы шэраг іншых небяспечных сітуацый і іх наступствы вам неабходна ліквідаваць на нашых сённяшніх пляцоўках. Такім чынам, мы пачынаем!

А заданняў для каманд падрыхтавалі нямала. Ім неабходна было ліквідаваць «пажар», выконваючы ўсе правілы бяспекі, выбрацца з задымленага памяшкання, выклікаць ратавальнікаў, вырашыць галаваломку, усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, перасекчы месца, заражанае аміякам, выкарыстоўваючы сродкі абароны, а таксама адказаць на пытанні па бяспецы.

- Самым цікавым для мяне было праходжанне дымавага лабірынта,- дзеліцца сваімі эмоцыямі Елізарава Дар'я. – Гэта вельмі класна, але і крыху страшнавата. Як уяўлю, што можна апынуцца ў такіх умовах пры сапраўдным пажары, тое жудасна ставіцца.

- А мне спадабалася ўсё, - усміхаецца Маша Куцук. – Усе заданні былі цікавыя.

Заданні выкананы, надзвычайныя сітуацыі ліквідаваны. Надыйшоў час для праявы творчасці. На суд журы былі прадстаўлены візітныя карткі каманд і музычныя кампазіцыі на тэму, прысвечаную Году гістарычнай памяці. Тут кожная каманда праявіла свае творчыя здольнасці як магла. Цікавыя гістарычныя факты, словы падзякі героям, якія ваявалі дзеля нашай шчаслівай будучыні, апусканне ў тыя далёкія часы… Усё гэта прадставілі каманды, раскрываючы зададзеную тэму.

Усе юныя ратавальнікі імкнуліся, кожная каманда хацела быць першай, але конкурс на тое і конкурс, што ў ім павінны быць пераможцы. І яны ва ўпартай барацьбе былі выяўлены.

Бронзавым прызёрам стала каманда з Івянецкай сярэдняй школы, з невялікім адрывам ад іх другое месца заваявалі хлопцы з сярэдняй школы №2 г. Валожына, а абсалютным пераможцам стала каманда юных ратавальнікаў з Багданаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса.

Віншуем хлопцаў з годнымі вынікамі і жадаем ім далейшых поспехаў і паменш надзвычайных сітуацый у іх жыцці.

1 чэрвеня 2022 года ў ДУК «Івянецкі Дом культуры» прайшла Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню - з надзеяй», арганізаваная Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, МНС Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры, ЦК ГА БРСМ, Беларускім фондам мiру. У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя хлопцы нашага пасёлка: танцавальны калектыў «TESS» Івянецкага Дома культуры, Кіра Кавалёва (вакальны калектыў «ДоМiСолька»), Эліна Адамовіч, выхаванка ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці г. п. Івянец», Анастасія Юхневіч, навучэнка ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў ім.Паплаўскага», танцавальны калектыў «Вясёлка» ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Кіраўнік праекта А. I. Копелева ўзнагародзіла ўдзельнікаў граматамі і медалямі. Свае музычныя падарункі дарылі ўсім прысутным на мерапрыемстве заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Купалінка», артысты беларускай эстрады і Белдзяржфілармоніі.

п/п

Район

Название организации здравоохранения, адрес

Номер телефона

наркологического кабинета

1

Березинский

Учреждение здравоохранения (далее - УЗ), центральная районная больница (далее - ЦРБ)

«Березинская ЦРБ»

г. Березино, ул. М. Романовича, 6

8-017-15-6-91-15

2

Борисовский

Психоневрологический диспансер

(далее – ПНД)

УЗ «Борисовская ЦРБ»

г. Борисов, ул. Связная, 47

8-017-79-7-67-08

3

Вилейский

УЗ «Вилейская ЦРБ»

г. Вилейка, ул. Маркова, 27

8-017-71-5-55-61

4

Воложинский

УЗ «Воложинская ЦРБ»

г. Воложин, ул. М. Горького, 13

8-017-72-5-54-25

5

Дзержинский

УЗ «Дзержинская ЦРБ»

г. Дзержинск, ул. Октябрьская, 72

8-017-16-6-95-19

Наркологический кабинет

Фанипольской поликлиники

УЗ «Дзержинская ЦРБ»

Дзержинский район, г. Фаниполь,

ул. Комсомольская, 24

8-017-16-4-79-06

6

Клецкий

УЗ «Клецкая ЦРБ»

г. Клецк, ул. Партизанская, 6

8-017-93-6-07-92

7

Копыльский

УЗ «Копыльский ЦРБ»

г. Копыль, ул. Советская, 50

8-017-19-5-17-62

8

Крупский

УЗ «Крупская ЦРБ»

г. Крупки, ул. Черняховского, 2

8-017-96-5-77-82

9

Логойский

УЗ «Логойская ЦРБ»

г. Логойск, ул. Победы, 35

8-017-74-2-06-91

Наркологический кабинет

Плещеницкой 2-ой

районной больницы

УЗ «Логойская ЦРБ»

8-017-74-7-84-46

10

Любанский

УЗ «Любанская ЦРБ»

г. Любань, ул. Первомайская, 97а

8-017-94-6-31-90

11

Минский

УЗ «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология»

г. Минск, ул. П. Бровки, 7

Регистратура наркологического диспансерного отделения:

8-017-331-90-74

12

Молодечненский

ПНД УЗ «Молодечненская ЦРБ» г. Молодечно, ул. В. Гостинец, 58

8-017-65-8-16-02

13

Мядельский

УЗ «Мядельская ЦРБ» г. Мядель,

ул. Коммунистическая,23

8-017-97-2-43-81

14

Несвижский

УЗ «Несвижская ЦРБ»

г. Несвиж, ул. Сырокомли, 29

8-017-70-6-46-58

15

Пуховичский

УЗ «Марьиногорская ЦРБ»

г. Марьина Горка,

ул. Калинина, 50

8-017-13-3-54-41

16

Слуцкий

УЗ «Слуцкая ЦРБ»

г. Слуцк, ул. Чайковского, 21

8-017-95-7-17-75

17

Смолевичский

УЗ «Смолевичская ЦРБ»

г. Смолевичи,

ул. Первомайская, 101

8-017-76-3-88-08

18

Солигорский

ПНД УЗ «Солигорская ЦРБ»

г. Солигорск, ул. Молодежная, 5а

8-017-42-6-04-26

19

Стародорожский

УЗ «Стародорожская ЦРБ» г. Старые Дороги, ул. Московская, 1

8-017-92-3-83-99

20

Столбцовский

УЗ «Столбцовская ЦРБ»

г. Столбцы, ул. Ленинская, 164

8-017-17-5-23-28

21

Узденский

УЗ «Узденская ЦРБ»

г. Узда, ул. Степанова, 11

8-017-18-6-58-37

22

Червенский

УЗ «Червенская ЦРБ»

г. Червень, ул. Барыкина, 60

8-017-14-5-53-49

23

г. Жодино

УЗ «Жодинская ЦРБ»

г. Жодино, пр. Венисье, 1

8-017-75-6-46-85

1 июня 2022 года в ГУК «Ивенецкий Дом культуры» прошла Международная социально-творческая программа «В будущее – с надеждой», организованная Департаментом по ликвидации последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС, МЧС Республики Беларусь, Министерством культуры, ЦК ОО БРСМ, Белорусским фондом мира. В мероприятии приняли участие талантливые ребята нашего поселка:  танцевальный коллектив «TESS» Ивенецкого Дома культуры, Кира Ковалева (вокальный коллектив «ДоМиСолька»), Элина Адамович, воспитанница ГУО «Центр развития ребенка г.п.Ивенец», Анастасия Юхневич, учащаяся ГУО «Ивенецкая детская школа искусств им.Поплавского», танцевальный коллектив «Радуга» ГУО «Ивенецкая средняя школа». Руководитель проекта Е.И.Копелева наградила участников грамотами и медалями. Свои музыкальные подарки дарили всем присутствующим на мероприятии заслуженный коллектив Республики Беларусь фольклорный ансамбль «Купалинка», артисты белорусской эстрады и Белгосфилармонии.

Беларускі аўтамабільны завод пашырае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Расійскай Федэрацыі па сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне эксплуатацыі кар'ернай тэхнікі ў горназдабыўной галіне. У прыватнасці, у горадзе Апатыты падпісана пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж афіцыйным прадстаўніком БЕЛАЗа ў рэгіёне - кампаніяй "Аўтатэхінмаш" і філіялам Мурманскага арктычнага дзяржаўнага ўніверсітэта (МАДУ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыф Махмуд Хакдод абмеркавалі, як раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, які будзе адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.

Серада, 01 Чэрвень 2022 18:25

Мы - дзеці твае, Беларусь!

1 чэрвеня на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплекса г. Валожына весела і цікава прайшло раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей «Мы - дзеці твае, Беларусь!»

Для дзяцей былі арганізаваны цікавыя конкурсы, гульні, майстар-класы, эстафеты.

Дзіцячыя творчыя калектывы ўстаноў адукацыі горада, дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі канцэртную праграму для ўдзельнікаў свята і жыхароў горада.

Дзецям вельмі спадабаліся дэманстрацыйныя пляцоўкі пажарных-ратавальнікаў, Дзяржаўтаінспекцыі, вайсковай часці.

Для дзяцей працавалі фотазоны, гандлёвыя кропкі, пляцоўкі «аквагрым», «бляск-тату», атракцыёны, бяспройгрышная латарэя.

Завяршылася свята вялікай дыскатэкай.

Удзельнікамі свята былі і сябры першаснай арганізацыі Валожынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі са сваімі дзецьмі.

Старшыня першаснай арганізацыі Святлана Нахай арганізавала акцыю «Здаровая сям'я - здаровыя дзеці». Удзельнікам свята раздавалі буклеты «Мы за здаровы лад жыцця» і памяткі па прафілактыцы COVID-19, аб здаровым харчаванні дзяцей, пра шкоду курэння.

У шэрагі членаў грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўступілі і атрымалі членскія білеты навучэнцы ДУА «Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Віншуем хлопцаў з такім знамянальным днём у іх жыцці!

Саюз моладзі -  гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовы прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць насычаным і цікавым не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.

#молодежьВоложина#брсм

Старонка 708 з 1390

Задайте вопрос