222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З 1 кастрычніка дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” прызначаны Дзмітрый Віктаравіч КНЯЗЕЎ.
Нарадзіўся ў вёсцы Гардынава нашага раёна ў 1975 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці будаўніцтва дарог і аэрадромаў.
Усё працоўнае жыццё Д. В. Князева звязана з галоўнай дарожнай арганізацыяй раёна – ДРБУ № 167. Пачынаў майстрам, пасля быў інжынерам, апошнія пяць гадоў да назначэння на пасаду дырэктара – галоўным інжынерам.
З сям’ёй ЧАРНЯЎСКІХ сустрэлася, калі яны ўпершыню ўсёй камандай прыбылі на агледзіны свайго новага, пакуль нядобраўпарадкаванага, жылля – дзвюх кватэр (2- і 1-пакаёвай у адным тамбуры) у новабудоўлі па вуліцы Савецкай. Як склалася, што гаспадары сталі ўладальнікамі адразу такой прывабнай для кожнага з нас жылплошчы? Усё вельмі проста. Вольга Мікалаеўна і Віталій Эдуардавіч гадуюць чацвярых дзяцей.
Разам прыгожая пара ўжо 13 гадоў. За гэты перыяд, як сцвярджаюць і ён, і яна, тысячу разоў упэўніліся, што сустрэча іх была невыпадковай, а рашэнне ісці па жыцці разам – правільным.
Так атрымалася, што пасля вяселля свайго першынца маладым людзям давялося чакаць 6 гадоў. Шмат гэта ці мала? Адзін Бог ведае. Аднак, па словах Вольгі, яна паспела спалохацца і нават задумацца над тым, каб узяць дзіця на выхаванне. Муж прасіў жонку не панікаваць, а рашэнне наконт прыёмнага бацькоўства падтрымаў. І тут – дзіва ды і толькі! Як толькі пачалі прывыкаць да адказнай думкі, амаль адразу высветлілася: у іх будзе свой нашчадак. Першынца назвалі Іванам. Праз два гады пасля яго нараджэння ў сям’і з’явіўся Сцяпан, а яшчэ праз два гады – Аляксей. Калі ж зноў прайшлі два гады, на той час ужо шматдзетная сям’я папоўнілася Міхаілам.
Вось так і атрымалася, што сімпатычная матуля – адзіная дзяўчынка ў камандзе з 5-і мужчын. Тата і муж – прыемны малады чалавек, выключны спецыяліст-электраманцёр РЭС, майстар на ўсе рукі. Дом у вёсцы Чэрневічы, у якім пакуль жыве сям’я, адрамантаваў самастойна. І жыллё ў Валожыне прапануе добраўпарадкаваць без прыцягнення старонніх спецыялістаў.
У кожнага з юных бландзінаў Чарняўскіх – свой унікальны характар, непаўторны тэмперамент і, падагрэтае бацькоўскай любоўю, імкненне да самавызначэння.
Іван амаль дарослы. Яму 7 гадоў. Гэта сур’ёзны чалавек, які нараўне з дарослымі займаецца выхаваннем малодшых братоў. Першы памочнік матулі ў кухонных справах і таты, калі той займаецца рамонтам аўтамабіля ці робіць штосьці па доме. Сцяпан стараецца ва ўсім быць падобным да брата. А вось Аляксей, хоць і прызнае аўтарытэт старэйшых, адрозніваецца яркім тэмпераментам. Што тычыцца Мішы – то гэта цэнтральнае звяно сям’і. 10-месячны хлопчык аб’ядноўвае ўсіх сваякоў у іх імкненні быць выхавацелямі і шчодра дзяліцца сваім жыццёвым вопытам.
На першы погляд можа падацца, што асаблівых правіл у сям’і няма. Але ўражанне гэта падманлівае. На самай справе бацькі проста ўмела ўплятаюць выхаваўчыя моманты ў паўсядзённасць. Кожнаму з малодшых Чарняўскіх прадастаўлена права быць самім сабой. Ім не даводзіцца выконваць загады, яны амаль з нараджэння добра ведаюць свае абавязкі. Спраўляюцца з імі, нібыта не зважаючы на іх ўвагі.
Вольга ж відавочна атрымлівае асалоду ад мацярынства. І хатнія абавязкі, якіх у яе нямала (паспрабуй накарміць столькі мужчын, да таго ж неабходна клапаціцца пра дом, агарод, курэй і г. д.), і гульні з дзецьмі, і прыём гасцей – ёй у радасць.
У Вольгі і Віталія ёсць родныя, а ў іх дзеці. Часам за іх шчодрым сталом збіраецца даволі шырокае кола сваякоў. Але, па іх словах, ім і сваёй сям’ёй добра. А, па маім разуменні, такая самадастатковасць сям’і – аснова яе шчасця. Хочацца пажадаць гэтай дружнай камандзе, каб наваселле і пераезд у райцэнтр адбыліся як мага хутчэй. Канешне, не ў маіх правілах умешвацца ў асабістыя справы людзей, усё ж скажу: чатыры юныя героі, безумоўна, маглі б стаць цудоўнай аховай для маленькай дзяўчынкі. Як кажуць, хай Бог дае!
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ
У кожнага чалавека ёсць свая “малая Радзіма” - месца, дзе ен нарадзіўся, дзе жыве са сваёй сям'ёй, сябрамі і знаёмымі, яго край. Для нас такой “малой Радзімай” з'яўляецца наш горад Валожын.
Вучні гімназіі №1 сталі ўдзельнікамі краязнаўчага падарожжа “Край Валожынскі мой, дарагая зямля…”, якое адбылося ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы, і было прымеркавана да Года народнага адзінства. Да гэтага мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Душы запаветны куток”.
Сямікласнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб роднай зямлі, аб яе прыродзе, гісторыі. Бібліятэкары распавялі дзецям пра вуліцы горада, помнікі, храмы, гістарычныя мясціны, а таксама, пра значныя падзеі горада, пагаварылі пра знакамітых людзей, якія ўславілі Валожынскую зямлю. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка “Валожынскі край”.
Работнікі занялі прызавыя месцы: Барадака Дзяніс Юр'евіч - І месца, Мацюлевич Інэса Зенонаўна - ІІІ месца.
6 кастрычніка для дзяцей 2-га класа Гімназіі № 1 супрацоўнікі Валожынскага музея правялі музейна-педагагічны занятак “Таямніцы бабулінай хаты”. Школьнікі даведаліся пра цікавыя рэчы ў сялянскай хаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю і мультфільм па тэме, а таксама пачаставаліся смачным хлебам, які быў спечаны па традыцыйнаму беларускаму рэцэпту.
В рамках мини-проекта взаимодействия воспитанники "Воложинского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации" в очередной раз посетили Воложинский краеведческий музей. Для них сотрудники музея подготовили экскурсию «Зимородок – символ Воложинского района». Это было уже десятое посещение музея воспитанниками центра с начала этого года. В дальнейшем сотрудничество центра и музея продолжится.
2 кастрычніка 2021 на базу ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Мова беларуская» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Воложина».
Навучанне насельніцтва правілам бяспекі – найважнейшая задача работнікаў МНС. Ратавальнікі пастаянна шукаюць новыя формы работы па навучанні правілам бяспекі жыццядзейнасці. Менавіта таму агняборцы прэзентавалі жыхарам райцэнтра новы прыпынак «бяспекі», які нагадае гараджанам аб неабходнасці захавання самых галоўных правілаў.
Акцыя прымеркавана да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і пройдзе ў 2 этапы.