Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

У мінулую пятніцу патухла свечка жыцця нашай дарагой сяброўкі, зямлячкі, паэтэсы, кіраўніка літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь», аўтара і ідэйнага натхняльніка многіх кніг і зборнікаў, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, колішняй супрацоўніцы рэдакцыі раённай газеты Валянціны Францаўны ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ. Давайце разам прыгадаем, якой была гэта светлая, добрая, клапатлівая і бязмежна таленавітая Божая іскарка.

Валянціну Францаўну аднолькава справядліва можна лічыць як дачкой суседняй Ашмяншчыны (нарадзілася яна ў 1953 годзе ў вёсцы Міхайлоўшчына, што пад Гальшанамі), так і нашай зямелькі, дзе пачала свой працоўны шлях, стварыла сям’ю, выгадавала дзетак і ўнукаў, пакінула багацейшую творчую спадчыну і незабыўны, нязгасны след у культурным жыцці раёна…

Маленькай Валя любіла, калі матуля, управіўшыся па гаспадарцы, расказвала на цёплай печцы казкі, розныя цікавыя гісторыі ці чытала кніжкі. Тата таксама ведаў і расказваў рэдкімі вольнымі вечарамі польскія, беларускія, рускія вершы і казкі, добра спяваў, нават вучыў дзяцей танцаваць. А яшчэ Франц у маладосці пісаў нядрэнна вершы, праўда, нікому іх не паказваў…

У верасні 1959-га з вялікай радасцю Валянціна пайшла ў першы клас. Да сямі гадоў не хапала паўтара месяца, але вельмі ж хацелася стаць школьніцай, і мама ўпрасіла дырэктара прыняць дачку, каб не было слёз. Залічылі ў школу з умовай, што Валя будзе добра вучыцца.

Калі Валянціна вучылася ў 8-м класе, яе вершы (для сябе пісала з васьмі гадоў) упершыню былі надрукаваны ў ашмянскай раённай газеце “Красное Знамя” (цяпер – “Ашмянскі веснік”).

У тым жа 1969 годзе юная паэтэса стала ўдзельніцай абласного злёту маладых паэтаў Гродзеншчыны, на ўспамін пра які засталася кніга Васіля Быкава з аўтографам знакамітага пісьменніка. Назаўсёды засталося ў памяці святкаванне 130-годдзя Францішка Багушэвіча ў Жупранах і Кушлянах, дзе ўпершыню пазнаёмілася з вядомым ужо тады паэтам, выкладчыкам філфака БДУ Алегам Антонавічам Лойкам. Пасля сустрэчы ў Валянціны Францаўны, выпускніцы Міхайлоўшчынскай дзесяцігодкі, намеціліся два будучыя шляхі: філалагічны факультэт БДУ і журфак. І хаця Алег Антонавіч (тады ўжо доктар філалагічных навук), разгледзеўшы ў сціплых радках вясковай дзяўчынкі “іскрынку”, што называецца “боскім дарам”, пераконваў, што яе дарога толькі на філфак, абяцаў сваю дапамогу, Валя Гіруць усё ж абрала факультэт журналістыкі.

Пасля першага курса Валянціна Францаўна праходзіла практыку ў роднай ашмянскай раёнцы. Але выдавалася яна тады толькі на рускай мове. Таму на наступны год, а пасля і яшчэ раз абрала валожынскую “Працоўную славу”: і да дому было недалёка, і можна пісаць на роднай мове.

З 1 жніўня 1975 года Валянціна Францаўна пачала працаваць у раёнцы: карэспандэнтам аддзела пісьмаў і масавай работы, сельгасаддзела, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё… На жаль, цяжкая хвароба на сем гадоў адлучыла паэтэсу ад работы. Пасля вялікага перапынку давялося пачынаць спачатку, спрабуючы паступова свае сілы. Машыністка, карэктар, карэспандэнт, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі – такім быў шлях са студзеня 1990-га да 11 лістапада 1997 года, калі паступіла прапанова ўзначаліць аддзел інфармацыі райвыканкама. Там Валянціна Францаўна працавала амаль пяць гадоў, затым паэтэса цалкам аддала сябе арганізацыйна-творчай дзейнасці – кіравала народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” раённага Цэнтра культуры.

Нямала прыемных змен адбылося і на паэтычнай ніве. У 1996 годзе ў серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць” пад рэдакцыяй намесніка галоўнага рэдактара і адказнага сакратара часопіса Алеся Камароўскага выйшла першая кніжка пад назвай “Я адкрываю вам душу”. У 1997-м літаратурнаму аб’яднанню “Рунь” было прысвоена званне “народнае”. У наступным годзе Валянціну Францаўну прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У 1999-м у выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла другая кніга – “Пад зоркаю лёсу”. У 2005-м – калектыўная радасць: у выдавецтве “Чатыры чвэрці” пабачыў свет зборнік паэтаў Валожыншчыны “Зямлі маёй і землякам”.

У 2008 годзе выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” яшчэ адзін аўтарскі паэтычны зборнік – “Мовай сэрца”, у 2011 і 2013 гадах – зборнікі твораў для дзяцей “Каляровыя вятры”, “А ці ведаеце вы?”. У 2011 годзе “нарадзіўся” зборнік песень кампазітара Уладзіміра Гаркушы на словы Валянціны Гіруць-Русакевіч, а ў 2018 годзе – кніга “На нітцы часу”. У кожным надрукаваным радку – маленькая радасць, падзея, пражытыя імгненні, узнёслыя пачуцці.

Нямала прыемных падзей і момантаў было ў жыцці гераіні ў апошняе дзесяцігоддзе. У 2016 годзе яна стала пераможцай у намінацыі “За ўклад у развіццё духоўнасці і культуры” VІІІ Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2015”. У 2018-м, акрамя атрыманай радасці ад выхаду новай кнігі, яна была прызнана лепшым работнікам культуры Валожыншчыны і занесена на раённую Дошку гонару, атрымала Падзяку страшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У кастрычніку за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, а па хадайніцтве Мінскага абласнога аддзялення СПБ атрымала Падзяку міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь…

…І вось Валянціны Францаўны не стала. Журботная навіна абрынулася нечакана і цяжкім грузам лягла на душу. І не толькі членам нашага калектыву, якому В. Гіруць-Русакевіч прысвяціла немалы адрэзак жыцця і творчых сіл, але і ўсім, хто яе ведаў. Сённяшнія супрацоўнікі раённай газеты і ветэраны працы глыбока смуткуюць аб страце блізкага нам чалавека. Мы выказваем словы глыбокага спачування і падтрымкі мужу Рыгору Мікалаевічу Русакевічу, яго дзецям і ўнукам. Няхай дае Бог усім вам сілы перажыць вялікае гора і захаваць пра жонку, матулю і бабулю светлую, доўгую памяць.

Мы далёка не адзіныя, каму будзе не хапаць зносін, размоў, сяброўства з Валянцінай Францаўнай, яе трапяткой і чулай душой. Яе калегам і паплечнікам, “рунеўцам” таксама многае хочацца сказаць.Як прыклад, верш Міхася Курылы…

Не думаў, Валечка, і не гадаў,

Што  перастане біцца

тваё сэрца –

Што перасохне зносін стаў,

Твой голас рэхам абарвецца…

 Сняжынкі чыстыя лятуць

Па ўсёй прасторы Беларусі –

Цябе у Храме адпяюць,

Я болем смутку апякуся.

 Пасірацеў наш кут, аціх,

Пагасла зорка раптам Валі.

Губляў сяброў я ў жыцці,

З кім разам вершы рыфмавалі,

 Але не думаў, не гадаў,

Што ты ў нябыт

заўгодзь сарвешся –

І перасохне зносін стаў,

І ты ў адказ не ўсміхнешся…

 Бакал віна нам не дапіць

За будучыню края…

Баліць душа мая, баліць.

А чысты снег лятае…

(МІХАСЬ  КУРЫЛА. 2021)

 Матэрыял да друку падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ. 

За прадастаўленыя дадатковыя звесткі і фота

асобная падзяка галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі райвыканкама

Ганне КАНАНОВІЧ.

Генадзій Вацлававіч КАСПЯРОВІЧ, дырэктар ААТ «Агра-Дубінское»:

– Еду раніцай у 7 гадзін на работу. На дварэ – за мінус 20. На аўтобусным прыпынку стаяць дзеткі – чакаюць школьнага аўтобуса, мерзнуць… Адразу ж на ўспамін прыходзіць маё дзяцінства: адна настаўніца ў Бунях вучыла 16 дзяцей. У нас такі прыгожы аграгарадок, а школу і дзіцячы сад закрылі – возяць вучыцца каго ў Гародзькі, каго ў Валожын. Хто ж паедзе ў тую вёску, будзе тут рабіць і заставацца жыць, калі ў населеным пункце няма самых важных аб’ектаў, дзе выхоўваецца наша з вамі будучыня? Заняткі ў школьнікаў пачынаюцца зараз у 9 гадзін – дык тая ж дзетвара, як прыедзе, яшчэ амаль дзве гадзіны спіць на падаконніках. Яно і не дзіўна, бо ўставаць у школу трэба а шостай гадзіне.

Каб вёску адрадзіць, штосьці варта варочаць і на кругі свая. Як альтэрнатыва – адкрыццё дзіцячага садка на базе гаспадаркі: калісьці ж былі калгасныя садкі. Добра было б хаця б пачатковую школу на месцы мець. Сельгаспрадпрыемства наша вялікае – ад Узбалаці да Ласокіна і Брылькоў. Таму задумацца і папрацаваць ёсць над чым.

Міхаіл Ігнацьевіч РАДЫНА, дырэктар Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва»:

– Час, ды і апошнія падзеі ў краіне паказваюць, што для чалавека самае важнае – стабільнасць у грамадстве і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта па-першае.

Па-другое, як валожынца мяне турбуе развіццё нашага раёна: каб была вытворчасць, і людзі мелі работу на месцы – адсюль і падаткі, і рабочыя месцы, і заработная плата. Жыллё будуецца, а працаваць няма дзе. Мы страцілі сваю буйную будаўнічую арганізацыю, скарацілі райсельгасхімію, затухаюць дзяржаўны гандаль і меліярацыя. Няпроста даводзіцца і тым нешматлікім прадпрыемствам, якія працуюць, таму варта павярнуцца да іх тварам.

Па-трэцяе, больш увагі надаваць маладым кадрам. Падыход павінен быць да кожнага індывідуальны – такія ўмовы дыктуе сённяшні зменлівы свет. З моладдзю трэба размаўляць на роўных, а не з пазіцыі «я старэйшы і разумнейшы», паважаць іх, давяраць, падтрымліваць, вучыць, падказваць, накіроўваць – яны наша змена, за імі будучыня. Гэта ж адносіцца і да маладых кіраўнікоў.

Наталля Паўлаўна ЛОЎЧАЯ, дырэктар раённага краязнаўчага музея:

– На сённяшні дзень адной з галоўных задач павінна стаць выпрацоўка эфектыўных механізмаў па рашэнні першачарговых праблем, важных для любога грамадзяніна краіны. Самае асноўнае для кожнага з нас – спакой у роднай Беларусі, развіццё розных кірункаў дзейнасці. На мой погляд, сярод мноства, безумоўна, наспелых пытанняў трэба абавязкова абмеркаваць захаванне гістарычнай памяці сярод жыхароў Беларусі. Ведаю, тэма ўжо не новая, але, тым не менш, яе далейшая глыбокая распрацоўка, удалае прыстасаванне да сённяшніх складаных абставін уяўляе адну з самых актуальных ідэалагічных задач. У справе выхавання падрастаючага пакалення зараз самы час актывізаваць работу па ваенна-патрыятычным выхаванні юнакоў і дзяўчат на мясцовым матэрыяле, які выдатна паказвае вытокі, ролю і значэнне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларуская зямля багатая на такія прыклады, якія проста неабходна выкарыстоўваць у выхаваўчых мэтах.

Уладзімір ЦІХАНОЎСКІ, першы сакратар райкама ГА «БРСМ»:

– Усебеларускі народны сход – гэта магчымасць вызначыць, як наша краіна будзе развівацца надалей, які арыенцір будзе абраны на бліжэйшыя пяць гадоў. Толькі беларускі народ павінен вырашаць, як нам жыць. І гэта тычыцца ўсіх кірункаў – палітычнага, сацыяльнага эканамічнага. Народнае веча – адкрыты дыялог, а значыць, павінны ўлічвацца ўсе меркаванні.

Што хвалюе моладзь? Многае: ад першага рабочага месца, фарміравання ўмоў працы і заработнай платы, атрымання даступнага жылля, падтрымкі маладых сем’яў, інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій да выхавання сапраўднага грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны, які будзе любіць Беларусь, беражліва захоўваць, развіваць і перадаваць дзецям і ўнукам яе традыцыі.

Панядзелак, 25 Студзень 2021 10:30

Прыём грамадзян

26 студзеня з 10.00 да 11.00 у Валожынскім сельвыканкаме прыём грамадзян правядзе член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Уладзімір Міхайлавіч ЛУК’ЯНАЎ.

Фото Лукьянова прикреплено выше.

Пятніца, 22 Студзень 2021 16:35

Душевный вечер "На лайте"

20 января 2021 года на базе Воложинского районного центра культуры прошел душевный вечер "На лайте". Режиссёром и организатором мероприятия выступила Лешкевич Вероника (руководитель театрального кружка «ArtWay»), а помощником режиссера - Бардылев Александр (руководитель образцового клуба «Грация»).

На мероприятии ребята делились друг с другом впечатлениями о том, как они провели Новый Год и Рождество, писали «счастливые письма» в будущее. Большой интерес у участников вызвал обряд гадания с воском, хлебом и гречкой. Душевный вечер закончился чаепитием со сладостями.

Атмосфера мероприятия: свечи, имитированный костер, сценический свет, лёгкая мелодия и хорошая компания - надолго останутся в памяти участников.

Пятніца, 22 Студзень 2021 14:35

На гэтай зямельцы ўсе мы не госці

А значыць, пытанні адзінства, міру,згоды і далейшага развіцця вырашаць трэба канструктыўна, па-гаспадарску. УНС дае такую магчымасць.

“На гэтай зямельцы – усе мы не госці, усе мы – чыесьці, усе мы – кагосьці…»

Такімі выдатнымі, глыбокімі радкамі аздобіла некалі беларускую паэтычную спадчыну знакамітая Ларыса Геніюш. І нездарма гэтыя словы мне захацелася вынесці ў загаловак. Сапраўды, на сваёй зямлі мы – гаспадары! Гаспадарамі былі нашы бацькі, дзяды і ўсе астатнія пакаленні прашчураў. Сёння мы жывём іх запаветамі, працягваем іх справы, галоўныя сярод якіх – зберагаць і клапаціцца пра сваю краіну, спадчыну, сям’ю.

Бягучы год, аб’яўлены Годам народнага адзінства, ужо вызначае адну з цэнтральных тэм, якія будуць абмеркаваны на сходзе. Макразадача дэлегатаў – выпрацаваць эфектыўную стратэгію развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшыя 5 гадоў, кампенсаваць усе рызыкі і ўлічыць нюансы, каб дабрабыт грамадзян рос, а жыццё мянялася толькі да лепшага. Несумненна, усё атрымаецца: нездарма ж у аргкамітэце па падрыхтоўцы і правядзенні УНС прама цяпер акумулююцца і падагульняюцца шматлікія прапановы і ініцыятывы з рэгіёнаў – каб быць агучанымі і пачутымі, абмеркаванымі і рэалізаванымі. А вось якой на самай справе стане будучыня, залежыць персанальна ад кожнага беларуса. Веру, што мудрасці, працавітасці і гаспадарлівасці, каб надаць ёй яркі і радасны бляск, хопіць усім нам.

Рэдактар газеты Сяргей САДОЎСКІ

Пятніца, 22 Студзень 2021 14:34

У дыялогу – пазітыўныя вынікі

Дзякуючы рабоце грамадскай прыёмнай на Валожыншчыне, якая мае на мэце збор актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёну, удаецца не толькі фіксаваць прапановы людзей на Усебеларускі народны сход, што павінен адбыцца, але і аператыўна знімаць набалелыя праблемы жыхароў населеных пунктаў. Гэта форма работы дадаткова ўмацоўвае зваротную сувязь паміж уладай і грамадзянамі.

У рамках паляпшэння развіцця малой радзімы вырашаюцца і важныя пытанні мясцовага характару. Па просьбах абанентаў, напрыклад, у вёсцы Вялікая Дайнава была ліквідавана стыхійная звалка, падсыпана вуліца пры выездзе на трасу. На могілках у Забрэззі выдалілі старыя дрэвы, якія знаходзіліся ў аварыйным стане і пагражалі пры некантраляваным падзенні пашкодзіць помнікі і агароджы. На працягу першага квартала бягучага года ў адной з вёсак будзе праведзена абрэзка масіўных дрэў, густое голле якіх навісае над хатамі…

23 студзеня ў грамадскай прыёмнай з 10.00 да 13.00 адбудзецца заключнае дзяжурства. Тым, хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства, прапановы можна адрасаваць асабіста, звярнуўшыся па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 4, каб. 20, патэлефанаваўшы па нумары 58935

Пятніца, 22 Студзень 2021 09:54

Выстава «Жыў-быў самавар…»

“Жыў-быў самавар…” – выстава  пад такой назвай працуе ў Валожынскім музеі. На ёй прадстаўлены самавары розных фасонаў з уласнай калекцыі  музея. Усім вядома, што самавар гэта прыстасаванне для прыгатавання кіпеню. Заглянуўшы ў гісторыю, даведваемся, што першыя вырабы, аб’яднаўшыя ёмкасць для вады і вуглёў з адводнай трубой, з’явіліся ў Кітаі. У Расіі сваім з’яўленнем самавар абавязаны чаю, які быў завезены ў 17 ст. з Азіі і выкарыстоўваўся ў той час, як лекі для знаці. Разам са з’яўленнем на Русі чаю з’явіўся і яго самы галоўны атрыбут – самавар.

На выставе прадстаўлены самавары, вырабленыя на разных самаварных фабрыках г.Тулы ў   канцы 19 стагоддзя.

Самавар не проста частка гастранамічных традыцый мінулага. Апеты літаратурнымі класікамі, паказаны ў лепшых творах рускага жанравага жывапісу – ён стаў часткай нашай агульнай гісторыі.

Старонка 525 з 545

Задайте вопрос