Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўсім дзяржаўным музеям Мінскай вобласці былі перададзены ўзоры банкнот Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 2000 года. Гэтыя грашовыя знакі выйшлі з абарачэння ў студзені 2016 года. Валожынскі краязнаўчы музей атрымаў поўную калекцыю банкнот розных наміналаў.



