Наведацца “У госці да казкі” жыхары горада і раёна могуць, завітаўшы ў Валожынскі краязнаўчы музей. Персанальную выставу лялек па сюжэтах рускіх народных казак і казак народаў свету падрыхтавала сям’я Кузьмічовых з Маладзечна. У экспазіцыі прадстаўлены 80 казачных персанажаў да 30 казачных сюжэтаў. Выстава будзе працаваць да 12 сакавіка. Чакаем у госці да казкі!



