Музей прапануе забаўляльную праграму “Каляда-каляда, весялей цябе няма…” Для школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту на тэрыторыі ўстановы будуць арганізаваны вясёлыя конкурсы і гульні.
На першым паверсе музея ўпрыгожана ёлачка, якая зліваецца з экспазіцыяй “Калядны лес – месца цудаў”.
Для ўсіх наведвальнікаў падрыхтавана віртуальная калядная вандроўка: “Ясны свет Віфліемскай зоркі” і мульцівіктарына “Калядны круіз”.



