Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Лёгкі чалавек… Напэўна большасць з тых, хто ведае жыхара Валожына Мікалая Уладзіміравіча ХВЯДЧЭНЮ, не аднойчы дазвалялі сабе такое сцвярджэнне ў яго адрас. І гэта незважаючы на даволі карпулентны вобраз нашага сённяшняга госця. Але добрыя вочы, прыемная ўсмешка, гатоўнасць да шчырай размовы, уменне трапна і дарэчы пажартаваць ствараюць вакол паважанага чалавека аўру такой абаяльнасці, што любыя (сяброўскія, прафесійныя, дзелавыя) зносіны з ім становяцца камфортнымі, а на душы ўзнікае адчуванне неверагоднай лёгкасці.
Напярэдадні прыгожай юбілейнай даты мне давялося ўгаварыць старога знаёмага адказаць на некалькі пытанняў і заручыцца яго згодай на публікацыю вынікаў нашай гутаркі.

– Мікалай Уладзіміравіч, прыміце віншаванні з нагоды Дня нараджэння ад калектыву “Працоўнай славы”. Шчыра жадаем ніколі не страчваць юначы запал і пазітыў.
– Дзякуй ад усёй душы. Буду вельмі старацца, хоць лічба 60 трошкі, як зараз кажуць, напружвае.
– Узрост – для Вас складаная тэма?
– Увогуле не. Я з кожным са сваіх дзесяцігоддзяў ужываўся даволі мірна. Тут галоўнае – часцей кантактаваць прыкладна са сваімі равеснікамі. Ці з дзецьмі. Побач з сябрамі – я такі ж, даруйце за слэнг, хлапчук, што і паўвека таму. Таксама і з любімым унукам Мікалаем, якому зараз восем. Вось дзе дружа! А пасля спрэчак на розныя тэмы з васямнаццацігадовай унучкай часта ўзнікае ўражанне, быццам мы не толькі прадстаўнікі розных пакаленняў, але і жыхары розных планет.
– Гэты факт засмучае?
– Не. Таму, што ён не добры і не дрэнны. Гэта праўда жыцця. Бацькі і дзеці… Супярэчнасць вечная як свет… Таму я стараюся хаця б рабіць выгляд, што з моладдзю на адной хвалі. На іх давіць, навязваць уласнае светаўспрыманне, нельга. Яны, як і кожнае наступнае пакаленне, для чалавецтва – крок наперад. Гэткімі занадта сучаснымі для дзядуляў і бабуль былі і мы. Дарэчы, я ўнучку займеў у 41 год. Першым часам, калі чуў дома фразу “Ідзі да дзеда”, абарочваўся і шукаў таго дзеда. Зараз, калі ўнукаў пяцёра, прывык. Успрымаю гэты свой статус як тытул ці нават ганаровае званне.
– Вы заўсёды здаваліся мне выключным аптымістам…
– Так і ёсць! З аднаго боку жыццё – справа цяжкая. Як ні круці, а ад яе паміраюць. З іншага – памятаеце яшчэ герой Віцына ў Гайдаеўскай камедыі сцвярджаў: “Жыць, як кажуць, добра!”, а другі ўдакладняў: “А добра жыць – яшчэ лепш!” Не цярплю тых, хто ўвесь час ныццём атручвае ўласнае існаванне і замінае атрымліваць асалоду ад кожнага дня блізкім. Ясна, што жыццёвы цыкл ва ўсіх аднолькавы і ніхто не вечны, але навошта напружваць сябе змрочнымі разважаннямі. Таму Вы заўважылі правільна. Я аптыміст, і мая шклянка заўсёды напалавіну поўная.
– Характар Мікалая Хвядчэні – гэта спадчыннасць, вынік выхавання ці праца над сабой?
– Усяго патроху. Маці і бацька былі цудоўнымі людзьмі. Іх продкі (некаторых помню, пра іншых толькі чуў) – таксама. Думаю, з генетыкай у мяне ўсё нядрэнна. Выхаванне… У той час столькі ўвагі дзецям не ўдзялялі. А працаваць вучылі і дома, і ў школе. Я вырас на Брэстчыне, у Бярозаўскім раёне. Сям’я была шматдзетнай. Жылі хоць і не багата, але годна. Вучыцца, дасягаць нейкіх вышынь ніхто не прымушаў. Але матывацыю стварала ўласнае жаданне не быць горшым за іншых.
– Малая радзіма назаўсёды ў сэрцы?
– У снах краявіды месцаў, дзе рос, бачу часта. Гэта прыгожа і шчымліва. Але я ўжо і душой, і целам – валожынец.
– Як сталася, што лёс закінуў на нашы шыроты?
– Кар’ерныя пытанні. Быў малады, хацелася пэўнага руху. Пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута атрымаў размеркаванне ў Клецк. Там пяць гадоў працаваў у дарожнай арганізацыі. У 1988 годзе з пасады галоўнага інжынера мяне накіравалі ў Валожын, дзе даверылі ўзначаліць калектыў ДРБУ № 167. На гэтай пасадзе адпрацаваў 25 з палавінай гадоў. Зараз ужо пяты год – намеснік дырэктара. Упэўнены: мне моцна пашанцавала. Кожны крок мой суправаджалі выключныя асобы, ад якіх вучыўся працаваць, кіраваць, быць чалавекам. Мне многае дало знаёмства з такімі кіраўнікамі, як Валянцін Іванавіч Малішэўскі, Анатолій Мікалаевіч Кулак, Сяргей Сяргеевіч Маляўскі, Уладзімір Іванавіч Глябовіч, Мікалай Васільевіч Ракавец, і іншымі разумнымі людзьмі. А наш выключна дружны калектыў стаў сапраўднай сям’ёй. Кіруе намі, дарэчы, малады, інтэлігентны і вельмі граматны дырэктар. Ганаруся, што менавіта я калісьці Уладзіміра Міхайлавіча Саевіча прыняў на работу. Бычыце – не памыліўся.
– Будаваць і рамантаваць дарогі – праца напружаная, складаная. Чаму абралі такую спецыяльнасць?
– Мой бацька – чыгуначнік. Помню яго як выключна працавітага чалавека, адданага сваёй прафесіі. Ён вельмі хацеў, каб сыны (нас трое братоў) і дачка мелі добры жыццёвы падмурак у выглядзе запатрабаванай прафесіі. Мне раіў паступаць у інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Я нават разглядаў такі варыянт. Аднак папярэдне зазірнуў у БПІ, дзе даведаўся пра магчымасць вывучыцца на інжынера-дарожніка. Не ведаю чаму, але ідэя захапіла. Ніколі не шкадаваў пра тое рашэнне. Што называецца, трапіў у “дзясятку”.
– Ваш уклад у развіццё галіны ацэнены добра. За многія гады сабралі мноства ўзнагарод…
– Вялікай увагі не надаю, аднак прыемна. Асабліва ганаруся тым, што маю знакі “Ганаровы транспартнік” і “Ганаровы дарожнік” 1-й і 2-й ступеняў. Асобная веха ў грамадскай дзейнасці і перыяд, калі быў (двойчы) дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў.
– Таццяна Ігнацьеўна – Ваша верная спадарожніца жыцця – мае тую ж прафесію, але адышла ад яе. Знайшла сябе ў сацыяльнай сферы. А дзеці, хоць у нейкай ступені, зацікавіліся дарожнай галіной?
– Дачка працуе ў сістэме. Адукацыю мае эканамічную. У сына ж нават дыплом, як у мяне. Адзін і той жа факультэт! Хоць яго прафесійны шлях складваецца інакш, тым не менш ён – у прафесіі.
– Удача, шанц. Гэтыя паняцці для Вас штосьці значаць?
– А як жа! Праз усё жыццё з 19-гадовага ўзросту побач са мной самая лепшая, добрая, разумная, шчырая жанчына – мая жонка. Са сваёй Ігнацьеўнай пазнаёміўся яшчэ на першым курсе ВНУ. Мы – аднагрупнікі. Не паспелі пазнаёміцца, як нас накрыла каханне. Як высветлілася, сапраўднае. Маю напэўна права на такое сцвярджэння, бо ў мінулым годзе адзначылі 40-гадовы юбілей шлюбу. Я не схільны хваліцца, аднак з чыстым сумленнем сцвярджаю: пара мы добрая.
– У чым сакрэт сямейнай гармоніі?
– Я ж кажу, пашанцавала. Жартую, зразумела. На самай справе сям’я – бясконцая праца. У першую чаргу над сабой. Паважаць трэба сябе і таго, хто побач. Немалаважным лічу трапяткія адносіны да асабістай прасторы. Я люблю калі-нікалі пабыць у адзіноце. Жонка – таксама. Напрыклад, я – у пакоі ці на прысядзібным участку, яна – на кухні. Кожны займаецца сваёй справай, ніхто нікому не замінае. Адбываецца нешта накшталт перазагрузкі. І вось мы ўжо (часта адначасова) імкнёмся адзін да аднаго. Пачынаем штосьці рабіць разам, вячэраем, размаўляем, смяёмся. І нам так добра, так спакойна і ўтульна!
– Пачуццё гумару дапамагае і ў радасці, і пры сустрэчах з праблемамі?
– А як жа! Жарты – частка маёй натуры. Люблю добры, абавязкова не крыўдны розыгрыш, трапны анекдот. Нават літаратараў паважаю тых, хто мог паказаць праўду жыцця і праз сур’ёзныя рэчы, і праз прызму сатыры.
– Што можна знайсці ў Вашай асабістай бібліятэцы?
– Літаральна на памяць ведаю большасць апавяданняў Чэхава. У захапленні ад Гогаля. Здымаю капялюш перад Шукшыным. Не ўяўляю жыцця без знаёмства з героямі Ільфа і Пятрова. Іх “12 крэслаў” ці “Залатое цяля” – як своеасаблівы дэсерт для маёй душы. З беларускіх класікаў аддаю перавагу Уладзіміру Караткевічу – вось хто ўмеў спалучыць у адным творы і гістарычныя факты, і суровую праўду, і іскрысты гумар. Калі працягваць тэму літаратуры, не магу не ўзгадаць Васіля Быкава. Канешне, з яго творамі не да смеху. Толькі мне часам здаецца: каб кожны чалавек па-сапраўднаму іх прааналізаваў, войнаў бы ніхто не распачынаў.
– Ведаю, захапляецеся гісторыяй. Мы нават аднойчы высветлілі, што маем схільнасць да аднаго і таго ж перыяду – між дзвюх сусветных войнаў…
– Гэта так. Пераломныя моманты заўсёды цікавыя. Узяць хаця б Пятроўскія новаўвядзенні ці Сталыпінскую рэформу… Колькі наконт іх меркаванняў! Кожнае мне здаецца цікавым і дазваляе сфарміраваць уласнае стаўленне. Хачу адзначыць, што людзей, якія аб чымсьці выказваюцца беспадстаўна, не паважаю. Лічу так: вывучы прадмет і толькі затым дазваляй сабе дэкламаваць думку.
– Бываеце катэгарычным?
– Даводзіцца. Але гэта часцей па рабоце. Ці ў дачыненні да нейкіх момантаў, звязаных з мараллю. Адназначна адмоўнае стаўленне да бяспечных, неадказных, нелюбячых бацькоў, якія не глядзяць сваіх дзяцей. І гультаёў проста не магу цярпець.
– Мы ўжо высветлілі, што любіце чытаць, а чым яшчэ наталяеце душу ў вольны ад клопатаў пра нашы дарогі час?
– Хоць апошнія гады далёкі ад ідэальнай фізічнай формы, сяброўства са спортам пранёс праз усё жыццё. Тут мы з братам Леанідам, што аддана служыць развіццю фізічнай культуры ў нашым раёне, падобныя. Таксама з задавальненнем займаюся хатнімі справамі. Гэты абавязак для мяне асабіста – сапраўдны рэлакс.
– Мне аднойчы давялося з Вамі танцаваць…
– О, гэта я люблю! У маладосці добра атрымлівалася. Хоць я і ніколі не быў моцна худым, спрыту хапала. Танцы – гэта і рух, і музыка, і пэўны настрой. Шкада, што зараз людзі рэдка сустракаюцца, рэдка спяваюць, танцуюць…
– Слова “шчасце” часта выкарыстоўваеце?
– Не. Не люблю гучныя заявы. Але зараз прызнаюся: лічу сябе шчаслівым. Аднойчы прачытаў словы Амара Хаяма “Будзьце шчаслівымі ў дадзены момант, бо менавіта ён і ёсць ваша жыццё” і добра задумаўся. Разумным быў персідскі філосаф. Усё, што было раней, – гісторыя, што магчыма давядзецца перажыць (а можа і не давядзецца?) – будучыня. І ў выніку “Есть только миг…”
– Думкі сам-насама… Яны часцей трывожныя ці прыемныя?
– Валянціна Іванаўна, мы, аптымісты, калі і бываем не ў добрым настроі, звычайна ў гэтым не прызнаёмся нават сабе. Таму, прэч трывога! Калі штосьці такое і мільгне, сілай волі ганю з галавы. Думкі, яны ж – матэрыяльныя. Мной праверана. Ніякага негатыву. Заклікаю ўсіх працаваць над уласным мысленнем. Абяцаю: усё будзе добра!
– Мікалай Уладзіміравіч! З Вамі пагаворыш, быццам прышчэпку ад смутку зробіш. Дзякуй за прыемную сустрэчу, супрацоўніцтва і сяброўскія адносіны. Шыкоўнага юбілею! Заставайцеся здаровым. Няхай шчасце не пакідае Вас і дарагіх Вам людзей.
– Дзякуй! Росквіту нашай любімай раённай газеце!
Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Сродкі на элементы сацыяльнай інфраструктуры ў суме каля 40 тысяч рублёў у рамках выканання мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый выдаткаваны з мясцовага бюджэту. Набыццём займаўся РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Сучасныя гульнявыя комплексы і арэлі з’явіліся ў райцэнтры каля дамоў па вуліцах Савецкая, 124 і 126; Міру, 2, 16, 22; Гагарына, 6; Партызанская, 22. Магчымасць весела і з карысцю праводзіць вольны час займела таксама івянецкая і ракаўская дзетвара: у гарпасёлку дзіцячыя пляцоўкі прапісаліся па вуліцах Леніна і 1 Мая, па завулку 17 верасня, а ў Ракаўскім сельсавеце – ля новабудоўлі ў вёсцы Паморшчына.

Не толькі палюбавацца, але пасядзець і адпачыць на ўлонні прыроды ля вадзяной гладзі цяпер могуць усе жадаючыя – вакол гарадскога возера ўстаноўлены шэсць лавак. Таксама райвыканкам выдаткаваў амаль тры тысячы рублёў на новае дахавае пакрыццё для амфітэатра ў дзіцячым гарадку райцэнтра – работа была зроблена сіламі жылкамунгасаўцаў, засталося толькі пафарбаваць падлогу. Варта адзначыць, што такія прапановы прагучалі на сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладзёжным актывам напрыканцы красавіка. Тады старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч даручыў узяць на кантроль узнятыя пытанні. І, як бачна, некаторыя з іх вырашыліся досыць аператыўна.

Радасныя адчуванні агортваюць у гэтыя дні і жыхароў аграгарадка Гародзькі: там пачалі абсталёўваць дзіцячую пляцоўку, якая абыдзецца ў 8 тысяч рублёў. А ўзвядзенне яе стала падарункам кіраўніка раёна за актыўнасць і ініцыятыву, якую праявілі жыхары вуліцы Маладзёжнай падчас навагодніх свят. Яны так ярка і маляўніча ўпрыгожылі свае сядзібы, што ім маглі б пазайздросціць нават гараджане. Ды і павучыцца ў згуртаванасці гаспадароў прыватных сядзіб таксама варта, асабліва ў наш час.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятница, 21 мая 2021 14:48

Свята творчасці

Удзельнікі клуба “Натхненне” Дубінскога СЦК.

Упершыню ў раёне адбыўся фестываль аматарскіх аб’яднанняў ветэранаў працы і жаночых клубаў па інтарэсах сельскіх устаноў культуры клубнага тыпу “Душой заўсёды маладыя”.

Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел шэсць калектываў, стала сапраўдным святам песні, весялосці, поспеху і радасці. У кожнага была магчымасць гучна заявіць пра сябе і падзяліцца ўласным творчым вопытам.

Майстар-клас па гатаванні багданаўскіх бульбешнікаў.

Ужо пры ўваходзе ў рэкрэацыйную залу раённага Цэнтра культуры было бачна, як старанна ўдзельнікі мерапрыемства падрыхтаваліся да творчага марафону. Вочы гасцей разбягаліся ад разнастайнасці вырабаў, прадстаўленых на імправізаваных выставах. А стол жаночага клуба аматараў беларускай кухні “Гаспадыня” Багданаўскага СЦК ламаўся ад мноства смачных традыцыйных народных страў.

Алена РЫСНІК праводзіць майстар-клас па вырабе кветак з офіснай паперы.

Адкрыў творчы марафон жаночы клуб “Гаспадынька” Сакаўшчынскага СЦК, дзе прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва аб’ядналіся разам на аснове агульных інтарэсаў і духоўных патрэб. Яны цікава і карысна бавяць час, дзеляцца сакрэтамі любімых заняткаў, ладзяць мерапрыемствы на самыя розныя і актуальныя тэмы. Самадзейныя артысты парадавалі прысутных песеннымі нумарамі з новага рэпертуару, а Алена Рыснік правяла майстар-клас па вырабе кветак з офіснай паперы.

Эстафету пераняў жаночы клуб “Натхненне” Дубінскога СЦК. Аграгарадок Дубіна, наогул, славіцца сваім асаблівым народным гумарам. Таму, зразумела, і выступленне калектыву было вясёлым, таленавітым і жыццярадасным. Госці свята з задавальненнем назіралі за гумарыстычнай дзеяй, што паказалі самадзейныя артысты, разам выканалі добра вядомыя і любімыя ўсімі песні.

Наступным пра сябе заявіў клуб пажылых людзей “Залаты ўзрост” Пугачоўскага СДК. Напрамкі іх дзейнасці вельмі разнастайныя. Удзельнікі любяць збірацца разам, успамінаць песні маладосці, праводзіць майстар-класы. У прысутных была магчымасць павучыцца вырабу папяровых трубачак і пляценню з іх.

З песняй ідуць па жыцці ўдзельніцы клуба жанчын – ветэранаў працы “Натхненне” Дорскага СДК. Валянціна Саўген прапанавала ўвазе гледачоў любімы твор свайго калектыву.

Ярка паказаў сябе жаночы клуб аматараў беларускай кухні “Гаспадыня” Багданаўскага СЦК. Яго выступленне было насычана прыпеўкамі, жартамі, гумарам. Гледачы дружна ўключыліся ў гульню “Што ў кашу пакласці?”, з цікавасцю назіралі за прыгатаваннем багданаўскіх бульбешнікаў, а потым з апетытам частаваліся гэтай і іншымі традыцыйнымі стравамі нашых продкаў.

Гасцей сустракае Таццяна ЧАСНОК – кіраўнік жаночага клуба “Восень”.

Удалай аказалася і справаздача жаночага клуба “Восень” Суднікаўскага СК, дэвіз якога “Жыцця мы радасць хочам адчуваць, цяпло яго ўсім людзям перадаць”. Члены клуба прапанавалі ўвазе прысутных валачобны абрад з песняй-услаўленнем “Хрыстос уваскрэс!”, а таксама гульню “Катанне яек па-суднікоўску”.

Незаўважна прайшоў час. Усе былі ў захапленні ад пачутага і ўбачанага.

На заканчэнне фестывалю дырэктар раённага Цэнтра культуры Алена Конаўка падзякавала кіраўнікам і членам калектываў за працу, цікавыя выступленні і ўручыла дыпломы ўдзельнікаў 1-га раённага фестывалю і памятныя падарункі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Пятница, 21 мая 2021 14:47

Прэм’ера ў кінатэатры

Больш за 250 школьнікаў старэйшых класаў і ліцэісты, а таксама суправаджаючыя іх настаўнікі сталі аднымі з першых гледачоў новай беларуска-расійскай ваеннай драмы “Лёс дыверсанта”, заснаванай на рэальных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Вобраз галоўнага героя Алеся Арловіча збіральны, але ў яго аснове лёс рэальнага чалавека – падпольшчыка Фёдара Крыловіча, які здзейсніў на чыгуначнай станцыі “Асіповічы” адну з самых буйных сухапутных дыверсій за гады вайны. У адзіночку ён знішчыў некалькі эшалонаў праціўніка з ваеннай тэхнікай, у прыватнасці, танкамі “Цігр” і “Пантэра”, а таксама з гаручым, пры гэтым застаўся жывым. Пасля вызвалення Беларусі ваяваў на фронце. Рэжысёр фільма – вядомы расійскі кінадзеяч Дзмітрый Астрахан. У фільма ёсць і тэлеверсія.

Перад пачаткам прэм’ернага сеанса ў кінатэатры “Юнацтва” з маладзёжнай аўдыторыяй сустрэўся выканаўца адной з роляў – старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктар Васільеў. Сумленна кажучы, такіх сустрэч у Валожыне не было даўно. Тым больш асабліва цікава было пазнаёміцца з акцёрам школьнікам, якія стаяць на парозе самастойнага жыцця. Яны змаглі пераканацца, што акцёры – такія ж звычайныя людзі, як і мы. Віктар Васільеў даволі часта здымаецца ў расійскіх серыялах. Многія ведаюць яго па ролі палкоўніка ў вядомым серыяле “Вяртанне Мухтара”. На яго рахунку самыя розныя ролі. Не так даўно ён сыграў Гарбачова, а зараз рыхтуецца ўвасобіць вобраз Хрушчова. Будучы акцёр прайшоў на кінастудыі шлях ад рабочага, асвятляльніка да выканаўцы роляў. Яго першым рэжысёрам быў знакаміты Уладзімір Хаціненка. Пра свой шлях у кінематографе расказаў В. Васільеў школьнікам, узгадаў розныя цікавыя факты з біяграфіі. Напрыклад, што з’яўляецца лаўрэатам конкурсу савецкай песні. Падчас сустрэчы артыст адказаў на самыя розныя пытанні: пра любімую ролю, як ужываецца ў новы вобраз і іншыя. Аўтарам пытанняў пасля падарыў афішу фільма з аўтографам.

У фае кінатэатра работнікі ўстановы аформілі фотазону, дзе госць прэм’еры сфатаграфаўся ў перапынку з усімі жадаючымі. “Кіно для мяне – свята. Там я адпачываю, хаця і затрачваю неймаверную колькасць энергіі”, – сказаў акцёр на заканчэнне сустрэчы. Вось і мы прыходзім у кінатэатр, як на свята, каб атрымаць станоўчыя эмоцыі, а, магчыма, і адказы на розныя жыццёвыя пытанні…

Дырэкцыя кінавідэапрадпрыемства вельмі ўдзячна начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Т. М. Крыкала за добрую і дакладную арганізацыю па падвозе старшакласнікаў з усіх школ раёна на прэм’ерны сеанс.

Наталля ШТЭЙНЕР

Фота Сяргея Бобрыка

Субъектам малого и среднего предпринимательства предоставлена уникальная возможность участия в индивидуальных прямых переговорах о поставках продукции крупным промышленным предприятиям.

Соответствующий пилотный проект проведения контактно-кооперационных бирж онлайн реализует Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей при поддержке Министерства экономики и Министерства промышленности.

На данный момент сформированы перечни товарных позиций (работ, услуг), закупаемых по импорту и рекомендуемых к освоению малому и среднему бизнесу. Перечни представлены на сайте belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc).

Первая контактно-кооперационная биржа запланирована на 29 апреля 2021 г., в рамках которой состоятся прямые онлайн переговоры с ОАО «Минский тракторный завод» и ОАО «Минский автомобильный завод».

Для участия необходимо до 27 апреля 2021 г. заполнить заявку на сайте belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc).

Ссылки на подключение будут направлены всем участникам, оформившим заявку на переговоры на сайте belarp.by.

С графиком проведения переговоров и перечнем продукции, закупаемой по импорту и рекомендуемой к освоению малому и среднему бизнесу на территории Республики Беларусь, можно ознакомится здесь.

Дополнительную информацию можно получить по телефонам: 
(017) 316-14-22, (044) 788-48-49.

Пятница, 21 мая 2021 12:48

Выстава "Знайдзі сябе"

У выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” (г.Валожын, вул.Партызанская, д.26) наладжана выстава “Знайдзі сябе”. Майстар Вераніка Фесюн прадставіла работы для дызайна інтэр’ера памяшканняў, якія выкананы з матэрыяла ізалон. Запрашаем усіх наведаць выставу!!!

Пятница, 21 мая 2021 12:44

Выстава "Знайдзі сябе"

У выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” (г.Валожын, вул.Партызанская, д.26) наладжана выстава “Знайдзі сябе”. Майстар Вераніка Фесюн прадставіла работы для дызайна інтэр’ера памяшканняў, якія выкананы з матэрыяла ізалон. Запрашаем усіх наведаць выставу!!!

Четверг, 20 мая 2021 17:17

ОБЪЯВЛЕНИЕ!

Воложинский районный исполнительный комитет сообщает, что 19 июня 2021 г. в 11.00 в здании Раковского сельисполкома (222365 аг.Раков, пл.Свободы, д.2, актовый зал) состоится семинар по вопросам деятельности садоводческих товариществ, расположенных на территории Воложинского района.

Приглашаем всех заинтересованных приять участие в данном семинаре.

Телефоны для справок:

801772 55642 Богатырева Ольга Сергеевна – заместитель председателя райисполкома;

801772 65197 Тышкевич Анжелла Александровна – главный специалист райисполкома (юрисконсульт);

801772 55069 Климович Снежана Петровна – главный специалист отдела экономики райисполкома.

Воложинский районный

исполнительный комитет

Четверг, 20 мая 2021 16:24

Марафон

Страница 666 из 783

Инвестиционные предложения

Задайте вопрос