222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Во всех общественных пунктах охраны правопорядка милиции Минщины один раз в неделю (по средам) прием граждан осуществляют участковые инспекторы милиции. Все желающие могут обратиться к правоохранителям по вопросам, относящимся к компетенции органов внутренних дел.
Прием граждан осуществляется по средам с 10 до 13 часов – в сельской местности (рабочий кабинет, расположенный в здании сельисполкомов), с 17 до 20 часов – в городе ( в пунктах охраны общественного порядка, расположенные по адресам: г. Воложин, улица Партизанская, 6а; улица Мира, 18; улица Чапаева, 41)
Жніво ў раёне – у самым разгары. Па стане на раніцу 9 жніўня, убраны 8824 гектары, што складае 39 працэнтаў да задання. Намалочаны 26342 тоны збожжа пры сярэднераённай ураджайнасці 29,9 цэнтнера з гектара. Штодзень на поле выязджаюць больш за 80 камбайнаў, у агульнай і насамрэч святой справе – уборцы хлеба – задзейнічаны звыш дзвюх тысяч чалавек.
У такую гарачую пару на дапамогу вяскоўцам прыходзяць людзі розных прафесій: гараджане, вайскоўцы, дарожнікі, настаўнікі і школьнікі, шэфы, прадпрыемствы і арганізацыі. Дапамагаюць аграрыям і тэхнікай – пагрузчыкамі, трактарамі, МАЗамі.
У КСУП “Сакаўшчына-Агра” на ўборцы з ліку прыцягнутых працуюць 9 чалавек. Гэта работнікі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі”, райаграпрамтэхнікі, жылкамунгаса і мясцовай вайсковай часці. Нягледзячы на тое, што ў сваёй штодзённай рабоце яны заняты зусім у іншай сферы дзейнасці, у адзін голас сцвярджаюць: “Няма каштоўней працы хлебароба!” Безумоўна ж, матэрыяльны бок тут адыгрывае немалаважную ролю, аднак зароблены ў гэты час рубель пахне потам і соллю – ён даецца цяжкай працай.
Як зазначыў галоўны інжынер гаспадаркі Генадзь Раманькоў, стаўку ў падборы механізатарскіх кадраў зрабілі на моладзь – і не памыліліся. Бо ўсе стараюцца ад душы, разумеюць, што кожны дзень на жніве – на вагу золата. Кіраўніцтва задаволена работай камбайнера Ігара Крамянецкага (заказнік “Налібоцкі”, які шчыруе ў пары з Сяргеем Трахімовічам. Добрыя вынікі паказвае і камбайнавы экіпаж у складзе Вадзіма Занямонца (вайсковая часць) і Аляксандра Грышчыка.
Андрэй Юркевіч – адзін з лепшых маладых механізатараў сельгаспрадпрыемства, зараз заняты не менш важнай справай – нарыхтоўкай кармоў. Ён працуе на падборцы зялёнай масы са здрабняльнікам і, па стане на 1 жніўня, на яго рахунку 11 тысяч 316 тон. Дарэчы, гэта самы вышэйшы паказчык па раёне.
Цэняць у КСУП “Сакаўшчына-Агра” і повара Таццяну Папову. У стравах, якія яна рыхтуе, як кажуць, усе калорыі на месцы. Цяпер двойчы на дзень харчуюцца 37 работнікаў збожжавай нівы: яны атрымліваюць паўнацэнны абед і вячэру.
У інструктара-метадыста фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Паліны ЯНКОЎСКАЙ даволі рэдкая спецыялізацыя. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры – трэнер па конным спорце.
На жаль, на Валожыншчыне з-за адсутнасці адпаведнай базы малады спецыяліст не можа працаваць па асноўнай прафесіі. Аднак у дзяўчыны, якая з юных гадоў займаецца папулярызацыяй здаровага ладу жыцця, дастаткова навыкаў і здольнасцей, каб унесці свой уклад у развіццё ўстановы, дзе атрымала першае працоўнае месца, і дапамагчы далучыцца да спорту тым, хто даўно збіраецца пераступіць праз “не магу” і заняцца ўдасканальваннем сябе.
Родам прыгажуня і спартсменка з вёскі Данілкі. Яшчэ вучаніцай Багданаўскай школы вызначылася з навучальнай установай, дзе хацела б набыць прафесію. Заўсёды была выключнай баскетбалісткай, футбольнай балельшчыцай, аматаркай лёгкай атлетыкі і гімнастыкі. Таму імкнулася толькі ў БДУФК. Праўда, першапачаткова марыла стаць спецыялістам па лячэбнай фізкультуры. Калі атрымалася так, што на гэту спецыяльнасць не хапіла балаў, паўстала перад даволі складаным выбарам. Ёй прапанавалі альбо барацьбу, альбо канкур. Маці і бабуля досыць эмацыянальна ўпрошвалі не займацца выключна мужчынскай справай, таму аддала перавагу коннаму спорту і не пашкадавала. Хоць з прыгожымі, моцнымі, элегантнымі жывёламі раней не сутыкалася, хутка асвоіла азы і кожны раз на практыцы ў спецыялізаваным цэнтры ў Ратамцы ўдасканальвала сваё майстэрства.
Паліне спадабалася працаваць з дзецьмі. Прычым навучыць іх яна можа многаму: напрыклад, плаванню, баскетболу, футболу, агульнай фізічнай падрыхтоўцы. Добра паказала сябе ў час практыкі ў агульнаадукацыйнай школе, дзе ўпэўнена, як належыць прафесіяналу, вяла ўрокі.
Сёння Паліна Уладзіміраўна ўнікае ў сутнасць работы ФАЦ, працягвае расці як прафесіянал шляхам праходжання курсаў павышэння кваліфікацыі, працуе з наведвальнікамі трэнажорнай залы, а ў хуткім часе распачне работу з групай маладых жанчын, што імкнуцца з дапамогай фітнесу палепшыць знешні выгляд і здароўе.
Вясёлая, пазітыўная, лёгкая ў зносінах, аптымістка спадзяецца, што жадаючых наведваць заняткі ў райцэнтры будзе дастаткова. Яна гатова асаблівую ўвагу ўдзяліць маладым матулям, што імкнуцца быць у форме. Таму, мілыя дамы, рыхтуйце спартыўную форму і выходзьце на сувязь з Палінай. Усяму, што ўмее, абяцае навучыць і вас.
Жыццё пражыць – не поле перайсці. Гэты выраз ведае кожны, але мала хто задумваецца пра яго глыбінны сэнс. Ён жа пра тое, што ні матэрыяльныя рэчы, ні пачуцці не даюцца проста так – усё патрэбна заслужыць. І за любоў неабходна плаціць такой жа любоўю. Вось тады толькі стане магчымым шчасце поруч з чалавекам, якога і праз гады назавеш сваім. А каб склаўся падобны тандэм, кожнаму неабходна да сёмага поту працаваць… над сабой любімым, а не ламаць адзін аднаго, даводзячы справу да разводу.
Нядаўна я пазнаёмілася з людзьмі, якія прайшлі доўгі сумесны шлях і захавалі шчырыя пачуцці. Гэта жыхары Валожына Галіна Аляксееўна і Васілій Аляксандравіч
РУБАЦКІЯ. Пра тое, што любячая пара разам ужо паўстагоддзя, мне падказалі чытачы раёнкі. Засталося толькі дамовіцца з будучымі героямі аб сустрэчы. Муж і жонка моцна здзівіліся званку з рэдакцыі. Навошта пра нас пісаць? Мы звычайныя людзі. Нічым не вызначыліся. З вопыту ведаю, калі субяседнік гаворыць нешта падобнае – будзе добрая гісторыя. З цяжкасцю, але ўгаварыла. У выніку ад сустрэчы на верандзе іх утульнага дома па вуліцы Мічурына атрымала шчырае задавальненне.
У час нетаропкай гутаркі даведалася наступнае. Муж і жонка Рубацкія нарадзіліся і выраслі на Валожыншыне. Ён – з Носавічаў, яна – з Ганчыц. Маецца факт, які аб’ядноўвае біяграфіі абодвух: бацька Васіля Аляксандравіча і матуля Галіны Аляксееўны былі старшынямі сельвыканкамаў.
Яшчэ ў родных сем’ях, дзе панавалі цёплыя, трывалыя адносіны і культ працы, і юнак, і дзяўчына вызначыліся з жыццёвымі каштоўнасцямі. Кожны з іх імкнуўся годна паказваць сябе, заслужыць людскую павагу. Марылі яны і пра ўласныя сем’і, дзе будуць панаваць каханне, дружба, адчуванне абароненасці і дабрабыт.
Да самай важнай у іх лёсах сустрэчы кожны здолеў праявіць сябе ў досыць адказных жыццёвых момантах. Малады чалавек адразу пасля школы пайшоў трактарыстам у калгас, пасля чаго працаваў слесарам у сельгастэхніцы. Там ад ваенкамата атрымаў накіраванне на курсы вадзіцеляў пры ДТСААФ. Наступнай старонкай яго жыцця стала армія. Служыў у авіяпалку, з якога бацькі атрымалі падзяку за выхаванне сына і фотаздымак Васілія на фоне Сцяга палка, што ў савецкі час лічылася вялікім гонарам. Пасля службы малады чалавек меў намер пайсці ў міліцыю, але маці чамусьці адгаварыла. Здаецца, само жыццё прывяло яго ў аўтабазу № 14, дзе стаў высакакласным вадзіцелем аўтобуса і шчыра адпрацаваў 38 гадоў. Дзякуючы прафесіі, аб’ездзіў амаль увесь Савецкі Саюз – вазіў экскурсіі. За добрую працу адзначаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР. Дарэчы, яго бацька быў кавалерам ордэна “Знак гонару”.
Галіна Аляксееўна скончыла будаўнічае вучылішча. За выдатную вучобу атрымала накіраванне ў інстытут, аднак паступаць адмовілася. Лічыла патрэбным як мага хутчэй зарабляць свае грошы. Паспытала сябе на будоўлі, а пасля трапіла ў аўтабазу, дзе ў той час працавалі бацькі. Спачатку была кандуктарам, затым – касірам.
Пазнаёміліся будучыя муж і жонка, канешне ж, на рабоце. Абодвух любіў і паважаў дырэктар. Данііл Іванавіч Шыян літаральна жыў інтарэсамі калектыву. Добра адчуваў яго псіхалагічны стан. І на гэты раз інтуіцыя не падвяла вопытнага кіраўніка. Дзесьці год маладыя людзі сустракаліся, а пасля згулялі вяселле.
Шмат і аддана працавалі. Пабудавалі жыллё, а пакуль доўжылася будоўля, здымалі кватэру без выгод. Сёння ў іх ёсць усё для шчаслівага жыцця. Сыны сталі добрымі спецыялістамі, стварылі сем’і, падарылі любячым бабулі і дзядулі ўнукаў.
Галіна Аляксееўна і Васілій Аляксандравіч, нягледзячы на гады, што трохі змянілі іх знешнасць, не самым лепшым чынам паўплывалі на здароўе, па-ранейшаму – любячая пара. Ад таго, як двое дарослых людзей, трымаючыся за рукі, расказваюць пра сумеснае жыццё, захоплівае дух. А позіркі! Любячыя, лагодныя – вось так і не зводзіла б з іх вачэй. Словы мужа: “Усё жыццё любіў толькі яе адну” ці жонкі: “Я ўдзячна лёсу за тое, што падарыў мне яго” літаральна выклікаюць замілаванне. Вось вам і адказ на вечнае пытанне: “Што такое каханне?”. Яно не ў драмах ці трагедыях, а ў існаванні двух простых людзей, якія найвялікшымі прыярытэтамі вызначылі шчырасць, вернасць, клопат пра дзяцей і бязмежную самаахвярнасць.
У гэтай сям’і існуе прыгожая традыцыя, што ахоплівае ўжо некалькі пакаленняў мужчын: бацька спачатку сам займаецца пчалярствам, затым перадае ўменні сынам, тыя – сваім сынам і гэтак далей. Сёння сапраўдныя памочнікі Васілія Аляксандравіча – сыны Аляксандр і Аляксей. Аднак дваім старэйшым унукам дзядуля ўжо падарыў па вулею, такі ж падарунак збіраецца зрабіць і самаму малодшаму.
Бабулін жа клопат – пачастункі. Хоць у дружным коле сваякоў з кухняй сябруюць усе, аднак прысмакі, прыгатаваныя рукамі Галіны Аляксееўны, прызнаны недасягальнымі. А яна з радасцю і любоўю кожны раз рыхтуецца да свят – Новага года, Калядаў, Вялікадня, днёў нараджэння членаў іх сям’і – і заўсёды выкладваецца “па поўнай”.
Што яшчэ можна сказаць пра прыгожых людзей, якія ўмеюць жыць, любіць і працаваць? Застаецца толькі пажаданне. Шаноўныя, жывіце доўга-доўга, будзьце годным прыкладам для кожнага, хто рашаецца на ўступленне ў шлюб. Няхай ваш утульны дом абыходзяць нягоды, а ў яго сонечных пакоях пануюць лад і згода.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Лесоматериалы стали доступнее для населения. Минлесхоз усовершенствовал порядок реализации лесо- и пилопродукции.
Подробности на сайте Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь
Сезон сбора лесных даров в самом разгаре. Заядлые грибники и ягодники не упустят возможность посетить лес и насладиться богатством дикорастущей природы.
Воложинский лесхоз напоминает о возможности проверить продукцию на радионуклиды, обратившись на пост радиационного контроля.
Пост радиационного контроля (ПРК) проводит контроль радиоактивного загрязнения земель лесного фонда, участков лесного фонда и лесных ресурсов, лесной продукции и продуктов её переработки, объектов лесного хозяйства и рабочих мест, пищевых продуктов.
Выделяют 3 группы дикорастущих ягод по накоплению в них радионуклидов:
Допустимый уровень содержания цезия-137 (РДУ-99) в дикорастущих ягодах – 185 Бк/кг. По всей территории Воложинского лесхоза этот уровень не превышается.
ПРК осуществляет исследования для населения на безвозмездной основе, куда любой желающий может обратиться и проверить продукцию. Пост радиационного контроля расположен по адресу: г.Воложин, ул. Садовая,3.
Будьте здоровы!
С 6.08 по 08.08 для работников социальной сферы в Логойском районе прошёл молодёжный областной фестиваль «TourFest-2021». Команда Воложинского района представила визитную карточку и блюдо китайской кухни приготовленное в походных условиях. Также команды соревновались в следующих видах спорта: дартс, поднятие гири, перетягивание каната и др. В состав команды Воложинского района вошли специалисты из РК ОО «БРСМ», ГУО «Городьковский УПК», ГУ «ДЮСШ Воложинского района», ГУК «Воложинский районный центр культуры», ГУ «ФОЦ Воложинского района», ГУО «Воложинский СХПЛ», УЗ «Воложинская ЦРБ».
Библиотекарь Судниковской сельской библиотеки Мойса Жанна Евгеньевна совместно с Судниковским сельским клубом провели мини-концерт на зернотоке ОАО “Судниковский”. Жанна Евгеньевна подготовила обзор новинок белорусской периодики, рассказала о самых ярких событиях уборочной кампании в Беларуси. Работники культуры подарили труженикам полей народные песни и пожелали плодотворного труда и тяжёлого колоса.
В июле текущего года в организации здравоохранения Воложинского района за медицинской помощью по поводу укуса клеща обратилось 44 человека, из них 10 детей в возрасте до 18 лет. 43 пострадавшим назначено профилактическое лечение клещевых инфекций, одному пострадавшему назначено диспансерное наблюдение, так как клещ находился в теле более 72 часов и в таких случаях профилактическое лечение неэффективно. В июле текущего года в районе зарегистрировано 2 случая заболевания Болезнью Лайма. Заболевшие после укуса клеща за медицинской помощью не обращались, курс профилактического лечения клещевых инфекций не прошли.
В июле в 23 случаях присасывание клеща произошло на территории лесной зоны, в 15 случаях на территории населенных пунктов и дачных участках района, в 6 случаях присасывание клеща отмечено в иных местах (пастбища, у рек, при отдыхе в неустановленных местах и др).
На представленной карте Воложинского района красным значком отмечены населенные пункты, на территории которых в 2021 году отмечены присасывания клещей и где целесообразно предпринимать меры индивидуальной защиты. Зеленым цветом отмечены случаи присасывания клещей на территории лесного массива. Присасывания клещей в июле текущего отмечены на территории населенных пунктов: а.г. Раков, д. Гончары, д. Замостяны, д. Камень, д. Михалово, д.Яршевичи, д. Погорелка, д. Заречье, д. Пугачи, д. Бузуны, д. Яцково, д. Подсады, д. Выгоничи.
Напоминаем основные правила защиты от присасывания клеща:
- необходимо содержать в чистоте свои приусадебные и дачные участки, регулярно скашивать траву, в том числе и на прилегающей территории;
- необходимо, отправляясь в лес, одевать одежду светлых тонов, так как на ней легко заметить ползущего клеща, обязательно должен быть головной убор, одежда у запястья рук и щиколоток ног должна плотно прилегать к телу;
- обязательно, отправляясь в лес, использовать репеллентные препараты;
- обязательно осматривать себя и своих детей на наличие ползающих клещей, чтобы своевременно снять клеща и не допустить его присасывания.
Если все таки избежать нападения клеща не удалось, необходимо как можно скорее клеща удалить самому или обратиться в организацию здравоохранения, где клеща правильно извлекут и будет назначена антибиотикопрофилактика Лайм боррелиоза, которая эффективна только в первые 72 часа после присасывания клеща. Экстренной эффективной профилактики клещевого энцефалита нет.
Удаленного клеща, при желании, можно исследовать на наличие возбудителя Лайм-боррелиоза в микробиологической лаборатории Воложинского районного центра гигиены и эпидемиологии по адресу: г. Воложин, ул. М.Горького,23. Время работы: понедельник-пятница с 8.00 до 17.00, перерыв на обед 13.00-14.00. Исследования проводятся в течение одного рабочего дня.
Исследовать клеща на зараженность вирусом клещевого энцефалита, анаплазмозом, эрлихиозом можно в лаборатории Республиканского научно-практического центра эпидемиологии и микробиологии по адресу: г. Минск, ул. Филимонова, 23. Исследования платные.
Если у пострадавшего имеются медицинские противопоказания к приему лекарственных средств, предназначенных для профилактики клещевых инфекций, то снятый клещ исследуется за счет средств бюджета.
Воложинским РЦГиЭ в текущем году проведены акарицидные обработки на территории населенных пунктов и зон отдыха района на площади 9,4 га.
Помощник энтомолога Антипова М.С.
Туристические объекты района