222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Калі ў большасці сем’яў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны звычайна падарункі ўручаюць мужчынам, то муж і жонка ГОБРЫСЫ з Валожына віншаванні прымаюць разам. І гэта не дзіўна, для абаіх 23 лютага – прафесійнае свята.
Міхаіл Васільевіч – старшы лейтэнант, Таццяна Сяргееўна – прапаршчык. Людзі ў ваеннай форме аддана выконваюць няпростыя абавязкі па службе, а дома разам ствараюць утульнасць і дабрабыт для нашчадкаў – сына Максіма і дачушкі Ганны.
Цікава, што і Міхаіл, і Таццяна ў дзяцінстве пра армію не марылі. Юнак бачыў сябе вадзіцелем, пажадана ў камандзе выратавальнікаў. Дзяўчына ж спадзявалася вывучыцца на кулінара. Але склалася інакш. Пасля тэрміновай службы, якую праходзіў менавіта ў Валожыне, Міхаіл атрымаў прапанову застацца ў воінскай часці. Ён разгледзеў пытанне з усіх бакоў і даў згоду. Ужо будучы кантрактнікам, скончыў тэхнікум, вывучыўся на прапаршчыка, пазней атрымаў афіцэрскія пагоны.
Дзяўчыну памяняць планы таксама прымусілі жыццёвыя акалічнасці. Юная Таня, нягледзячы на тое, што скончыла вучылішча, пэўны час працавала санітаркай у бальніцы. Праз некалькі гадоў змагла ўладкавацца ў часць. Пачынала ў званні радавога, затым насіла яфрэйтарскія, сяржанцкія пагоны, а калі здала неабходны экзамен, стала прапаршчыкам.
Маладыя людзі хоць служылі ў адным батальёне, ніякіх стасункаў між сабой не мелі, пакуль не пазнаёміліся ў агульных сяброў на святкаванні Новага года. Сур’ёзныя, удумлівыя, яны з дарослай адказнасцю ставіліся да шлюбу, таму пачуцці правяралі нязвыкла доўга. Вяселле сыгралі праз чатыры гады. З той пары – сям’я. Кожны з іх добра разумее сваю палавіну, тым больш, што характары маюць падобныя. На працы гэта шчырыя прафесіяналы, якія разам з іншымі прадстаўнікамі Узброеных Сіл рэспублікі нясуць адказнасць за мірнае існаванне народа, дома – любячыя бацькі і старанныя гаспадары. Мужчына і жанчына ўпэўнены: узаемная павага і дабрабыт блізкіх – важнейшыя паняцці ў свеце. Для Міхаіла прывабны прапаршчык – каханая жанчына, цудоўная матуля іх дзяцей і самая жаноцкая прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. Таццяна ж сцвярджае: яе любімы афіцэр – чалавек з залатымі рукамі, надзейны абаронца і выключны дарадца адносна шырокага кола жыццёвых пытанняў. Яны – класічная пара, у якой муж адказвае за брутальныя рэчы, яна – за ўтульнасць і камфорт. Карацей, кожны выконвае тое, што ўмее рабіць лепш. А ўсё ж большасць пытанняў вырашаюць разам.
Цікавы факт: у Гобрысаў з двух бакоў дзяды мелі гераічнае мінулае – абаранялі родную зямлю ў час Вялікай Айчыннай вайны. Таму 23 лютага ў гэтай сям’і абавязкова з гонарам будуць гучаць імёны Міхаіла Васільевіча Пасекі з Ганчароў і Івана Фаміча Радыны з Брылькоў.
Напярэдадні любімага свята Таццяна і Міхаіл жадаюць сваім калегам і ўсім, хто лічыць сябе абаронцамі, здароўя, цікавай службы, поспеху і яркага сонца над мірнай Беларуссю.
Нават самы недасведчаны чалавек зразумее: такую ўзнагароду за проста так не атрымаеш. Не марыў пра яе і юнак з вёскі Баркі, калі прызываўся ў войска. Аднак яшчэ ў вучэбцы, калі яго сталі рыхтаваць у сапёры, западозрыў, што “могуць кінуць у Афган”. Толькі прыступіў да асваення спецыяльнасці, як яго адшукаў яшчэ адзін жыхар Валожыншчыны. Павел Падрэз з вёскі Зарэчная вучэбку прайшоў і ў якасці вадзіцеля адбываў у Афганістан. Маладыя людзі пазнаёміліся, трошкі пагутарылі і сталі развітвацца. Павел ужо паспеў адысці на некалі метраў, як раптам вярнуўся і моцна абняў земляка. Гэта была адзіная іх сустрэча. Менавіта там, на афганскай зямлі, Сяргей даведаўся пра подзвіг Падрэза. Мужны юнак змог адвесці свой палаючы БТР ад калоны, загружанай боепрыпасамі…
Пра ўласны вопыт вайны Сягей Аляксандравіч узгадаць адмовіўся, толькі расказаў, што пры магчымасці стараўся не выпускаць з рук фотаапарат. Яму здавалася вельмі важным занатаваць кожнае імгненне. Толькі вось пераглядае здымкі рэдка. Балюча…
На грудзях Сяргея ЖУКА – мадаль “За баявыя заслугі”. Нават самы недасведчаны чалавек зразумее: такую ўзнагароду за проста так не атрымаеш. Не марыў пра яе і юнак з вёскі Баркі, калі прызываўся ў войска. Аднак яшчэ ў вучэбцы, калі яго сталі рыхтаваць у сапёры, западозрыў, што “могуць кінуць у Афган”. Толькі прыступіў да асваення спецыяльнасці, як яго адшукаў яшчэ адзін жыхар Валожыншчыны. Павел Падрэз з вёскі Зарэчная вучэбку прайшоў і ў якасці вадзіцеля адбываў у Афганістан. Маладыя людзі пазнаёміліся, трошкі пагутарылі і сталі развітвацца. Павел ужо паспеў адысці на некалі метраў, як раптам вярнуўся і моцна абняў земляка. Гэта была адзіная іх сустрэча. Менавіта там, на афганскай зямлі, Сяргей даведаўся пра подзвіг Падрэза. Мужны юнак змог адвесці свой палаючы БТР ад калоны, загружанай боепрыпасамі…
Пра ўласны вопыт вайны Сягей Аляксандравіч узгадаць адмовіўся, толькі расказаў, што пры магчымасці стараўся не выпускаць з рук фотаапарат. Яму здавалася вельмі важным занатаваць кожнае імгненне. Толькі вось пераглядае здымкі рэдка. Балюча…
Ураджэнец вёскі Буні паспеў за гэты час асвоіць некалькі ваенных спецыяльнасцей, у тым ліку артылерыста і механіка-вадзіцеля. Мужчына прызнаецца, што толькі ў апошнія гады яго паціху сталі пакідаць трывожныя сны, напоўненыя сцэнамі з таго перыяду жыцця. Колькі разоў давялося прасынацца ад страху і амаль насамрэч адчуваць гукі бою, жар распаленага пяску, што засыпае вочы і перакрывае дыханне.
Раман удзячны лёсу за падораную магчымасць вярнуцца жывым і тым самым зрабіць шчаслівымі сваіх родных. Сёння мужчына мае жонку, сыноў. Працуе вадзіцелем пагрузчыка ў ДЭУ-61. Яго калегі і родныя стараюцца не турбаваць пытаннямі наконт ваеннага мінулага. Ведаюць толькі: напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Раман Мікалаевіч абавязкова на некалькі гадзін знікне з іх поля зроку і зноў адчуе сябе маладым савецкім салдатам, які жыве ад абстрэлу да абстрэлу і апантана, да болю, чакае сустрэчы з радзімай.
Боль афганскага канфлікту не пакідае сэрцы беларусаў вось ужо 31 год. Самі ж удзельнікі тых падзей успамінаць “не нашу вайну” лішні раз не імкнуцца – вялікім болем адгукаецца ў сэрцы кожны яе эпізод. Толькі раз у год, 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з далёкай усходняй краіны, збіраюцца яны на традыцыйную сустрэчу. І тады зноў і зноў паглыбляюцца ў сваё юнацтва, апаленае гарачым сонцам, і ўшаноўваюць памяць аб сябрах, што навечна засталіся ў іх сэрцах, аддана выканаўшы інтэрнацыянальны абавязак.
На Валожыншчыне сёння пражываюць каля 60-і былых афганцаў. Але толькі палова з іх змаглі прыбыць у райцэнтр для ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, большасць маюць раненні, кантузіі, пакутуюць ад розных захворванняў. Таму не дзіўна, што побач з таварышамі ў гэты дзень быць не могуць. Ды і тым, каму пашчасціла пазбегнуць вялікіх праблем са здароўем, зусім няпроста зноў і зноў дакранацца да ранаў душы, што загойваюцца з такой цяжкасцю.
Чарговая сустрэча інтэрнацыяналістаў з кіраўніцтвам раёна прайшла ў зале райвыканкама. Віталі шаноўных людзей старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч і яго намеснік Ігар Шакун. Яўгеній Міхайлавіч пацікавіўся надзённымі клопатамі мужчын, якія па праве называюцца ветэранамі. Толькі не ў іх характарах “загружаць” кагосьці сваімі праблемамі. Таму гутарка была непрацяглай, пасля чаго ўдзельнікі сустрэчы накіраваліся ў сквер для ўдзелу ў памятным мітынгу.
Ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, родныя афганцаў. Яны шчырымі апладысментамі падтрымалі выступленні кіраўніка раённай улады Я. М. Круковіча і старшыні райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Р. М. Русакевіча. Рыгор Мікалаевіч у сваёй кароткай, але шчымлівай прамове ўзгадаў землякоў, якія вось ужо тры дзесяцігоддзі глядзяць на свет з помнікаў на могілках у Багданаве, Ракаве, Гародзьках. Павел Падрэз, Іван Мазура, Валянцін Сліж – імёны, вядомыя кожнаму валожынцу. Гэтыя юнакі даўно сталі сапраўднымі сімваламі мужнасці. Памятныя дошкі ва ўстановах адукацыі, чыімі выпускнікамі яны з’яўляюцца, нагадваюць сённяшняму пакаленню маладых, што любыя канфілікты, а тым больш такія, калі ў ход пускаецца зброя, – вельмі страшна.
Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка, а затым у скверы стала ціха-ціха. Толькі аддалены гоман з ажыўленых вуліц горада і шчэбет птушак парушалі пранізлівы момант хвіліны маўчання. Кожны думаў аб хлопцах, якія развіталіся з жыццём тады, калі б маглі жыць і жыць, пра лёс матуль, што так і не дачакаліся любых сыночкаў. А пасля (о, цуд!) сонца зусім па-вясенняму ўсміхнулася ўдзельнікам мерапрыемства – нібыта яшчэ раз нагадала: вайна не для мірнага неба Беларусі.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў аддзяленнем пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН сумесна з раённым прадстаўніцтвам Беларускага саюза жанчын праведзена акцыя “Рэха вайны”. У першую чаргу спецыялісты і валанцёры завіталі ў вёску Зарэчную, дзе жыве Яніна Юльянаўна Падрэз. Яе сын Павел – адзін з маладых салдат, якія загінулі ў далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя падчас баявых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
Маці, што страціла адзінага сына, не забываюць ні прадстаўнікі ўлады, ні актывісты грамадскіх аб’яднанняў, а сама жанчына, нягледзячы на страшнае выпрабаванне лёсу, захавала дабрыню і веру ў людзей. Многія стараюцца падтрымаць на жыццёвым шляху матулю героя. З радасцю атрымлівае яна дапамогу ад сацыяльнага работніка, часта наведваюцца вучні і настаўнікі Багданаўскай школы. А яшчэ яна заўсёды рада вітаць у сваім доме дружную каманду былых афганцаў. Кожны з гэтых мужчын даўно стаў для яе сынам. З адкрытым сэрцам сустрэла жанчына гасцей і на гэты раз, шчыра падзякавала за ўвагу і падарункі.
У бліжэйшы час акцыя будзе мець працяг. Дабрачыннікі плануюць наведаць і перадаць падарункі воінам-інтэрнацыяналістам з інваліднасцю.
Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці ўзнагароджана Валожынская падатковая інспекцыя пад кіраўніцтвам Галіны Станіславаўны Шабаль. Арганізацыя прызнана пераможцай агляду-конкурсу ў намінацыі “Лепшая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах сярод раёнаў Мінскай вобласці” па выніках работы за 2019 год.
У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне на ўліку знаходзяцца 777 арганізацый, 651 індывідуальны прадпрымальнік, фізічных асоб – плацельшчыкаў маёмасных падаткаў – больш за 35 тысяч чалавек, 59 фізічных асоб, якія аплачваюць збор у галіне агратурызму, 141 рамеснік, больш за 100 грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць па заяўным прынцыпе і плацяць адзіны падатак. Работнікі інспекцыі кантралююць паступленне плацяжоў у бюджэт, іх колькасную адпаведнасць згодна з заканадаўствам.
Летась у раённую скарбонку паступіла 32029,40 тысячы рублёў даходаў кансалідаванага бюджэту. Гэта больш, чым у папярэдні перыяд, рост у параўнанні з 2018 годам склаў 113,42 працэнта. Так, падатак на прыбытак у супастаўных цэнах склаў 322,40 працэнта, ці на 2347,79 тысячы рублёў больш, чым у мінулыя гады.
З мэтай павышэння дзелавой актыўнасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі і зніжэння нагрузак на суб’екты гаспадарання колькасць праверак значна скарацілася. Зараз прадпрыемствам і арганізацыям дадзена магчымасць у дабравольным парадку аплачваць падатковыя плацяжы без правядзення праверак.
За 2019 год па выніках камеральнага кантролю сума падаткаў, згодна з дэкларацыямі, склала 2038,5 тысячы рублёў, што да ўзроўню 2018-га павялічылася на 200 працэнтаў.
Не так даўно з’явіўся электронны сэрвіс падатковых органаў – гэта зручны спосаб аказання паслуг у электронным выглядзе, які спрашчае і паскарае працэс выплат як грамадзянам, так і арганізацыям. Па стане на 1 студзеня 2020 года, узаемадзеянне з падатковымі органамі праз “электронку” ажыццяўлялі 92,8 працэнта суб’ектаў гаспадарання. А гэта 95,57 працэнта арганізацый і 90,94 працэнта індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць плацельшчыкаў, якія скарысталіся магчымасцямі асабістых кабінетаў, склала 82,13 працэнта.
Такое меркаванне выказаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын на сустрэчы з педагагічным актывам вобласці, што адбылася ў аблвыканкаме.
Да адкрытага дыялога старшыня Мінаблвыканкама запрасіў 25 настаўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы. Сярод іх – кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі са шматгадовым стажам, маладыя настаўнікі-прадметнікі, лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, уладальнікі дзяржаўных узнагарод.
Можна сказаць, што ўсіх удзельнікаў сустрэчы аб’ядноўвае любоў да дзяцей, а прадметам іх гонару з’яўляюцца дасягненні вучняў – пераможцаў і лаўрэатаў розных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый.
– Самая галоўная каштоўнасць – людзі, – адзначыў, вітаючы педагогаў, старшыня Мінаблвыканкама. – Вы закладваеце падмурак чалавека як асобы. Самае важнае і каштоўнае ў настаўніка – неабыякавасць.
Аляксандр Турчын распавёў, што да гэтага часу падтрымлівае адносіны са сваімі педагогамі і памятае, з якой цеплынёй ставілася да дзяцей яго настаўнік рускай мовы і літаратуры, быццам другая мама, укладваючы часцінку сваёй душы ў развіццё вучняў.
Ён запрасіў педагогаў да адкрытага дыялога, прапанаваў абмеркаваць, як менавіта яны бачаць жыццё і развіццё рэгіёнаў, у якіх працуюць. Як адзначыў Аляксандр Генрыхавіч, многія з іх доўгія гады выкладаюць на сваёй малой радзіме, і гэта заслугоўвае павагі.
На сустрэчы разгледзелі, у якія ВНУ паступаюць нашы дзеці, якія спецыяльнасці выбіраюць. Практычна адзіным было меркаванне выкладчыкаў аб рэпетытарстве: “І без яго рабяты паспяхова паступаюць у ВНУ, а школьны настаўнік здольны даць добрыя веды. Часцяком, рэпетытарства – пэўны прэстыж і жаданне бацькоў даць свайму дзіцяці ўсё, што толькі магчыма, уключаючы і дадатковыя заняткі”.
Таксама абмеркавалі пытанне прымянення сучасных тэхналогій у працэсе навучання. На думку Аляксандра Турчына, пачынаючы з 7-8 класа, неабходна ствараць базу даных навучэнцаў, каб дапамагчы сфарміраваць маладым людзям будучы напрамак прафесійнай дзейнасці.
Завяршаючы сустрэчу, Аляксандр Турчын адзначыў, што сфера адукацыі – гэта важная частка эканомікі рэгіёну, зачын на яе будучыню. Важна, каб маладыя людзі змаглі прымяніць свае прафесійныя навыкі і ўменні ў нашай краіне, а не за яе межамі.
Настаўнік геаграфіі з 40-гадовым стажам з горада Капыля выказала меркаванне, што такія зносіны з кіраўніком Мінскай вобласці дазволілі абмеркаваць тыя пытанні, што хвалявалі настаўнікаў, а таксама выказаць словы падзякі за тое, што дзяцей – пераможцаў алімпіяд і конкурсаў пастаянна заахвочваюць стыпендыямі Мінаблвыканкама, запрашаюць на святы. Дзякуючы гэтаму, рабяты адчуваюць сябе запатрабаванымі, што вельмі важна. У цэлым размова атрымалася душэўнай і дастаткова адкрытай.

11 февраля 2020 года в г.Молодечно прошел конкурс молодых исполнителей белорусской эстрадной песни на базе ГУ «Дворец культуры г.Молодечно», в котором приняли участие Мария Войткевич и Татевик Григорян. Юные таланты достойно представили Воложинский район на конкурсе, исполнив песни белорусских авторов.
На протяжении ряда лет в Республике Беларусь продолжает оставаться актуальным вопросом обеспечения безопасности граждан на водоемах при эксплуатации маломерных судов.
В настоящее время водоемы открыты ото льда, поэтому отельные граждане вопреки личной безопасности продолжают осуществлять выход на воду на маломерных судах. Следует обратить особое внимание на тот факт, что в настоящее время температура воды достаточно низкая, ветер имеет тенденцию к резким изменениям и скоростным перепадам. В связи с этим участились аварийные случаи, в том числе с гибелью людей.
Резкие изменения скорости и направления ветра могут послужить причиной опрокидывания судна и люди, окажутся в ледяной воде. Нахождение людей в холодной воде, даже при наличии спасательного жилета, зимней одежды не спасает от сильного переохлаждения организма человека, и как следствие высокой вероятности гибели.
Помимо этого, отдельные граждане при приобретении спасательных жилетов не учитывают показатели его плавучести, что зачастую приводит к тому, что спасательный жилет не может выполнить свою функцию, так как не рассчитан на такие нагрузки и человек в мокрой зимней одежде просто погружается под воду.
Уже в текущем году на территории Республики произошел ряд трагических случаев гибели людей на водах.
Так 15.01.2020 года на центр оперативного управления Верхнедвинского РОЧС Витебской области поступило сообщение о тонущих мужчинах на озере Освейском, в районе деревни Великое Село. По прибытию к месту вызова спасатели на поверхности озера наблюдали лодку с двумя гражданами на борту, а так же притопленное, но державшееся на воде маломерное судно, которое впоследствии было доставлено к берегу. В ходе проведенной проверки установлено, что утонули 2 человека и один был спасен.
20.01.2020 года на ЦОУ Верхнедвинского РОЧС Витебской области поступило сообщение о дрейфующем маломерном судне и рядом двух гражданах в оранжевых спасательных жилетах, на озере Освейском, в районе деревни Церковище. По прибытию к месту вызова, информация подтвердилась, люди были извлечены из воды и вместе с маломерном судном доставлены на берег. К сожалению, на момент прибытия подразделений граждане уже не подавали признаков жизни.
Как видно, есть над чем задуматься. Причины происшествий на воде с маломерными судами известны. Прежде всего – это грубые нарушения правил пользования маломерными судами: отсутствие спасательных жилетов или приобретение спасательных жилетов с несоответствующей степенью плавучести, выход на воду при неблагоприятных погодных условиях, управление маломерным судном ил нахождение в нем в нетрезвом состоянии. Все эти действия влекут за собой привлечение к административной ответственности, а в случае аварийной ситуации могут привести к гибели людей.
Даже при наличии спасательного жилета, при попадании в воду, есть высокая вероятность гибели от переохлаждения. Так стоит ли рисковать своей жизнью и жизнями тех, кого вы берете с собой в лодку? Государственная инспекция по маломерным судам убедительно просит не осуществлять выходы на воду и не нарушать правила пользования маломерными судами. А также хотелось бы напомнить всем судовладельцам, что безопасность на воде прежде всего зависит от них самих, от того как они относятся к эксплуатации своего судна, его техническому состоянию, обеспечению средствами спасения, безопасности перевозимых пассажиров.
Помните, Ваша жизнь в Ваших руках!

Сярод 25 пераможцаў абласнога конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці-2019” вучань 11 класа гімназіі № 1 г. Валожына Антон ВІРШЫЧ пабываў на сустрэчы са старшынёй Мінаблвыканкама Аляксандрам Турчыным.
Мерапрыемства прайшло ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў фармаце прэс-канферэнцыі. Гэта забяспечыла свабодныя зносіны губернатара і таленавітых рабят сталічнага рэгіёну. Дыскусія доўжылася паўтары гадзіны, у вучняў 8-11 класаў была добрая магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні. Рабят цікавілі факты з дзяцінства кіраўніка вобласці, вучоба ў школе, выбар прафесіі, кар’ера, жыццёвыя прыярытэты і многае іншае.
На Антона Віршыча незгладжальнае ўражанне аказалі ўспаміны афіцыйнай асобы пра школьнае жыццё, як займальна і карысна хлопчыкі і дзяўчынкі тады праводзілі час. Вучань года з Валожыншчыны таксама задаў сваё пытанне першай асобе Міншчыны. Ён хацеў пачуць меркаванне Аляксандра Генрыхавіча пра экалагічную абстаноўку ў свеце. Той патлумачыў, як шмат работы праводзіцца па гэтым пытанні, і, напрыклад, у Беларусі, на жаль, яшчэ няма культуры раздзельнага збору смецця.
За час сустрэчы былі зададзены два дзясяткі пытанняў. Аляксандр Турчын таксама пагутарыў з удзельнікамі сустрэчы пра будучыню: пра асабістыя планы кожнага і аб тым, якой яны бачаць краіну ў перспектыве. Ён адзначыў, што падобная дыскусія з маладзёжнай элітай вобласці не апошняя, сустрэчы стануць традыцыйнымі і будуць насіць тэматычны характар.
Антон расказаў, што дыялог атрымаўся насычаным, вельмі душэўным, па-сапраўднаму сяброўскім і пакінуў аб сабе самыя прыемныя ўражанні і ўспаміны. Старшыня аблвыканкама закрануў тэмы, якія на самай справе хвалююць моладзь.
Пасля сустрэчы рабяты адправіліся на экскурсію ў Парк высокіх тэхналогій. Тут увазе маладых людзей прапанавалі прэзентацыю гэтай асаблівай эканамічнай зоны ў Беларусі, дзе распавялі пра яе дзейнасць, для чаго ўтворана і перспектывы развіцця. Антона Віршыча асабліва ўразіла статыстыка, якая паказвае, як зменіцца свет у бліжэйшым будучым.
Юнакі і дзяўчаты змаглі азнаёміцца з рэзідэнтамі ПВТ і іх распрацоўкамі. Напрыклад, стваральнікі медыяплатформы StringersHub, якая аб’ядноўвае СМІ і стрынгераў па ўсім свеце, прадэманстравалі магчымасці свайго сэрвісу. Некаторыя ўжо не па чутках ведаюць дадатак Vochi – своеасаблівы фоташоп для відэа. Рэзідэнт ПВТ Clevetura прэзентаваў першую ў свеце інтуітыўную сістэму, што сумяшчае функцыі клавіятуры, мышы і тачпада.
Падчас экскурсіі гаспадары надалі ўвагу і забавам: школьнікі скарысталіся ўнікальнай магчымасцю пратэсціраваць новую гульню, якая яшчэ не выйшла на рынак. На стэндзе парку віртуальных забаў можна было не толькі пагуляць, але і паспрабаваць сябе ў новых прафесіях. Антон з дапамогай тэхналогій віртуальнай рэальнасці на час стаў аўтамеханікам. Ён гаворыць, што менавіта так у перспектыве будуць рыхтаваць спецыялістаў гэтай сферы дзейнасці.
Юнак атрымаў шмат станоўчых эмоцый ад зносін з самымі таленавітымі рабятамі вобласці, якія дасягнулі значных поспехаў у вучэбнай, творчай, спартыўнай і грамадскай дзейнасці. Сярод іх – стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, спартыўных і творчых спаборніцтваў, лідары вучнёўскага самакіравання, валанцёры. Цікава было з імі пагутарыць, паслухаць іх гісторыі і расказы. Хлопец гаворыць, што пасля такой змястоўнай сустрэчы з’явілася яшчэ большае жаданне вучыцца і развівацца далей.
Туристические объекты района