Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

“Каб той боль вам не ведаць ніколі”

28.04.2018
Пад такой назвай 26 красавіка ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры прайшла сустрэча да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У рамках гэтай сустрэчы адбылося знаёмсва вучняў 7 “А” класа сярэдняй школы №1 г.Валожына з удзельніцай творчай суполкі валожынцаў і абласнога клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, паэтэсай Зінаідай Гасціловіч і з яе паэмай “Жураванька”, прысвечанай маленькім ахвярам той страшнай трагедыі. Зінаіда Геранімаўна паведала гісторыю напісання паэмы. А чыталі твор па ролях: словы Марысі, дзяўчынкі з Палесся, агучыла вучаніца 6 класа СШ №1 Ксенія Жукоўская, словы яе маці – сама Зінаіда Гасціловіч, аўтарскія словы – удзельніца “Руні” Вольга Дзядуль і кіраўнік аб’яднання Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая прачытала на завяршэнне і свой верш “Душа баліць”, прысвечаны гэтай балючай для ўсіх нас тэме.