12 мая 2018 года на базе ДУК “Валожынскі РЦК” адбыўся дзіцячы раённы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха”. Яго ўдзельнікі - аматары народнай беларускай песні, салісты і калектывы, гурткоўцы клубных устаноў раёна.
Удзельнікі дзвух узроставых груп павінны былі выканаць адну песню: абрадавую, бяседную ці жартоўную. Рашэннем журы дыпломамі “За выканальніцкае майстэрства” узнагароджаны:
- фальклорны калектыў “Чыжыкі” Ракаўскага ЦНТ (малодшая группа);
- Ксенія Мытнік, Дорскі СДК (старэйшая група).
Дыпломамі “За артыстызм і мастацкае ўвасабленне песеннага вобразу”:
- Ганна Матус, Багданаўскі СЦК (малодшая група);
- Вікторыя Сідукова, Пугачоўскі СДК (малодшая група).
Дыпломам “За папулярызацыю святочна-абрадавай песні”:
- Вікторыя Сіняўская і Валерыя Рагель, узорная эстрадная студыя “Праменьчыкі”РЦК (старэйшая група)
“За ўдзел” - Дар’я Гурбан, Вішнеўскі СДК (старэйшая група);
- Насця Рыснік, Сакаўшчынскі СДК (малодшая група);
- Віялета Сяўрук і Сафія Янушкевіч - Суднікаўскі СК (малодшая група)


