Канцэртная праграма называлася “Нам старэць не дадзена”.
Маладзечанцы цёпла віталі сваіх суседзяў, праважалі самадзейных артыстаў шчырымі апладысментамі. Цёпла сустракалі кожны канцэртны нумар: песні ў выкананні хору і яго салістаў, салісткі РЦК Валянціны Далговай і салісткі клуба “Верас” Ліліі Саевіч, задорныя прыпеўкі ў выкананні кіраўніка хору Галіны Філяноўскай і ўдзельніцы Ганны Марачэўскай.