Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

У адпаведнасці з рашэннем Вярхоўнага Савета СССР аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР, загадам НКУС СССР ад 2 лістапада 1939 года ў складзе Навагрудскай вобласці быў утвораны Валожынскі павятовы аддзел НКУС са штатам 67 чалавек, з аддзяленнямі крымінальнага вышуку, вонкавай службы, пашпартнага і іншых аддзелаў, які ўзначаліў піцерскі рабочы Агееў Мікалай Іванавіч.

У 1940 годзе Валожынскі павет быў ператвораны ў Валожынскі раён, Баранавіцкай вобласці. 20 студзеня 1960 года – у Мінскую вобласць.

17 верасня 1939 года Чырвоная Армія ў ліку іншых населеных пунктаў Заходняй Беларусі вызваліла горад Валожын ад белапалякаў. З 19 верасня ў Валожынскім павеце была ўсталявана савецкая ўлада. На наступны ж дзень на вызваленай тэрыторыі з мясцовых актывістаў была створана «Рабочая гвардыя» для ўмацавання савецкай улады і падтрымання грамадскага правапарадку. Гэтая арганізацыя мела аддзяленні ў горадзе Валожыне, вёсках Вішнева і Пяршаі.

Супрацоўнікі міліцыі вялі вялікую працу па растлумачэнню савецкіх законаў, арганізацыі новага грамадскага ладу, вялі барацьбу з самагонаварэннем, крадзяжом жывёл, рабаваннямі і іншымі злачынствамі.

03 11 22 11

Гарадскі пасёлак Валожын знаходзіўся далёка ад дзяржаўнай мяжы, аднак работнікам міліцыі гэтага раёна прыйшлося ўступіць у барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўжо 22 чэрвеня 1941 года. Раніцай нямецкая авіяцыя здзейсніла масіраваны налёт на Валожын, а праз некалькі хвілін стала вядома, што недалёка ад гарадскога пасёлка высадзіўся нямецкі дэсант.

Раённы аддзел НКУС усім асабістым складам выступіў на ліквідацыю дэсанта, які спрабаваў перарэзаць шлях нашых воінскіх частках. Маючы на ўзбраенні карабіны, пісталеты і некалькі бутэлек з гаручай сумессю, работнікі міліцыі ўступілі ў жорсткі бой з добра ўзброеным праціўнікам. У выніку смелай атакі супрацоўнікаў міліцыі гітлераўцы былі вымушаныя адступіць да лесу. Пераслед іх працягвалася да таго часу, пакуль не быў знішчаны апошні парашутыст.

Калі немцы захапілі Валожын, то пачаліся аблавы і расстрэлы актывістаў і работнікаў міліцыі. Ад рук нямецкіх фашыстаў загінулі Жукоўскі I.В., Журкевіч Г., Кароль П. А., I. Д. Трапашко.

Работнікі міліцыі адважна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы горад Ленінград і Маскву. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі Жупочка Ф.М., Iода — Малякшын., Бацян Ф.С., Шакун І.В.

У пасляваенны перыяд з 1944 па 1951 год на тэрыторыі Валожынскага і суседніх раёнаў дзейнічала некалькі буйных банд, колькасцю 200 і больш чалавек. Ім супрацьстаялі вартавыя правапарадку - работнікі дзяржбяспекі і міліцыі, вялікі актыў дзеючай савецкай улады.

Ад рук бандытаў асабліва пацярпелі старшыні сельскіх саветаў і калгасаў, работнікі партыйных і савецкіх органаў. Былі па-зверску забіты старшыня Сугваздоўскага сельсавета Субач В. П., старшыня калгаса ім. Леніна Рыжэвіч А. В., сакратар Івянецкага райкама партыі Барысевіч В. Г., супрацоўнікі райваенкамата Каўшароў і дзяржбяспекі Якаўлеў, участковыя інспектары міліцыі Раўцкі Н.Н., Перагуд А.А., Ліхтаровіч І. Ф., Турскі В.І., Кудлач П.У., Каждан Я.І., браты Шчуцкія - Антон і Міхаіл. Іх імёны занесены на мемарыяльную дошку, усталяваную ў красавіку 1968 года на будынку аддзела міліцыі, на якой змешчаны 16 прозвішчаў загінуўшых супрацоўнікаў аддзела міліцыі. Праца па ўстанаўленні загінуўшых супрацоўнікаў працягваецца. У цяперашні час устаноўлена, што ў гады вайны і ў пасляваенны перыяд пры выкананні службовага і воінскага доўгу загінула 26 супрацоўнікаў.

У райаддзеле міліцыі працавалі франтавікі і партызаны: Фамін М.М., абаронца г. Масквы, узнагароджаны медалём «За абарону Масквы», удзельнікі вайны Більдзюк I.А., Мікалаеў У.А., Рэут М.А., Бушуеў I., Шакун В., Мартыновіч I.В. і іншыя.

25 снежня 1962 года Валожынскі раён быў скасаваны. У горадзе Валожыне і в. Ракаў засталіся два пункты міліцыі, якія ўзначальвалі Фамін М.М. і Багданаў А. 6 студзеня 1965 года раён быў адноўлены і створаны аддзел унутраных спраў у колькасці 39 чалавек. На тэрыторыі раёна знаходзілася 19 сельскіх саветаў, аб'ядноўваючых 448 населеных пунктаў і больш за адну тысячу хутарскіх гаспадарак. Горад Валожын і г.п. Івянец абслугоўвалі па адным участковым інспектары міліцыі і 13 участковых абслугоўвалі астатнюю частку раёна.

03 11 22 11

У цяперашні час штат аддзела міліцыі павялічыўся ў два разы. Асабісты склад Валожынскага РАУС годна нясе эстафету старэйшых пакаленняў, прымнажаючы іх добрыя традыцыі.

https://valozhin.by/03112022/2-noyabrya-volozhinskij-rovd-otmetil-83-uyu-godovshhinu-so-dnya-obrazovaniya/

Дарагія чытачы!

Канікулы - лепшы час, каб заняцца любімымі справамі і пачытаць, нарэшце, што хочацца, а не тое, што задалі. У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы шмат новых, цікавых і пазнавальных кніг, на любыя густы і інтарэсы. Гэта кнігі розных жанраў: дзіцячыя дэтэктывы, фэнтэзі і «жахі», вясёлыя гісторыі пра дзяцей, казкі і апавяданні пра жывёл. Чытаючы кнігі можна адправіцца ў казачнае падарожжа, раскрыць таямнічае злачынства, памарыць і дамагчыся, здавалася б, немагчымага або практычна разабрацца ў сутнасці рэчаў.

Прыходзьце і прыводзьце сваіх сяброў і аднакласнікаў! Вас чакае шмат прыемных, доўгачаканых, а часам і нечаканых сустрэч не толькі з кнігамі ўжо ўпадабаных аўтараў, але, магчыма, вы адкрыеце для сябе імёны маладых, але вельмі таленавітых пісьменнікаў!

2 ноября в Бобровичском культурно-спортивном центре прошла беседа с детьми и подростками на тему «Ведай і шануй сваю сімволіку!»  Во время беседы ребятам рассказывали  о государственных символах нашей республики, государственных праздниках, национальных традициях.

2 ноября в Бобровичском культурно-спортивном центре прошла беседа с детьми и подростками на тему «Ведай і шануй сваю сімволіку!»  Во время беседы ребятам рассказывали  о государственных символах нашей республики, государственных праздниках, национальных традициях.

Чацвер, 03 Лістапад 2022 12:23

Анонс фестиваля

5 ноября в 12.00 Воложинский районный центр культуры приглашает на районный фестиваль любительских объединений ветеранов труда и женских клубов по интересам сельских клубных учреждений «Душой молоды всегда».

Чацвер, 03 Лістапад 2022 10:26

Паступленне і прыём на службу ў АУС

03 11 22 7 1

03 11 22 7 1

31 октября в Минске состоялось торжественное закрытие третьего трудового семестра-2022 где были подведены итоги 2022! Воложинский РК ОО «БРСМ» приняли участие  в мероприятии,  а также  посетили  музей Великой Отечественной войны, бойцы студенческих отрядов возложили цветы к архитектурно-скульптурному комплексу "Минск - город герой" и посетили экскурсию по музею.

З 29 па 31 кастрычніка 2022 года ў г.Узда праходзіў Кубак Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод мужчын і жанчын. Гульні былі насычаныя і ўпартыя, усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Па выніку спаборніцтваў нашы тэнісісты занялі наступныя месцы:

1 месца ў камандным заліку каманда дзяўчат (Бункевич Аліна, Патоцкіх Анастасія, Насовіч Ульяна)

3 месца - у камандным заліку (Шчогалеў Мікалай, Пазнякоў Дзмітрый, Буткевіч Данііл).

У асабістым заліку 1 месца - Будкевіч Аліна, 2 месца - Маліноўская Ніна.

У парным заліку Бункевіч А./Маліноўская Н. 1 месца.

1 лістапада 2022 года для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер пры ДУА «Івянецкая сярэдняя школа» падчас восеньскіх канікул, была арганізавана акцыя па супрацьпажарнай бяспецы «Гатоўнасць 101». Перад праглядам мультфільма «Браты Мядзведзі: Таямніца трох мiроў» у ДУК «Івянецкі Дом культуры» работнікі Дома культуры правялі гутарку з хлопцамі і раздалі буклеты па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

Старонка 386 з 564

Афиша

-
Сбросить

Задайте вопрос