Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

З 1 па 4 лістапада 2022 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына», ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 230 навучэнцаў з 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і 5 – з ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Найбольшая колькасць навучэнцаў прыняла ўдзел у другім этапе алімпіяды: па матэматыцы – 35 удзельнікаў, па фізічнай культуры і здароўю – 26, па беларускай і рускай мове і літаратуры – 23 і 22.

Па выніках другога этапу алімпіяды дыпломамі ўзнагароджаны 106 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, у тым ліку: дыпломамі першай ступені – 22 удзельнікі, другой ступені – 35 удзельнікаў, трэцяй ступені – 49 удзельнікаў.

Выніковым стала выступленне каманды гімназістаў, у іх скарбонцы 25 дыпломаў па 13 прадметах. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына» атрымалі 19 дыпломаў па 11 прадметах. На адзін дыплом менш у навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Валожына». Па 14 дыпломаў зарабілі вучні Ракаўскай і Івянецкай сярэдніх школ.

Сярод сельскіх школ лідарам па колькасці дыпломаў стала Дорская сярэдняя школа (4 дыпломы). На адзін дыплом менш у Багданаўскай сярэдняй школы. Навучэнцы яшчэ 6 сельскіх устаноў адукацыі сталі пераможцамі другога этапу алімпіяды па асобных прадметах.

ВІНШУЕМ НАВУЧЭНЦАЎ І ПЕДАГОГАЎ З ГОДНАЙ ПЕРАМОГАЙ І ЖАДАЕМ ДАЛЕЙШЫХ ПОСПЕХАЎ!

Аўторак, 08 Лістапад 2022 21:21

Паважаныя грамадзяне!

Нагадваем, што ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку адзін раз у тыдзень (па серадах) участковыя інспектары міліцыі ажыццяўляюць прыём грамадзян. Усе жадаючыя могуць звярнуцца да праваахоўнікаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

Прыём грамадзян ажыццяўляецца па серадах: у сельскай мясцовасці - з 10 да 13 гадзін, у горадзе - з 17 да 20 гадзін.

Грамадскія пункты аховы правапарадку ў сельскай мясцовасці размешчаны ў будынках сельскіх выканаўчых камітэтаў па адрасе:

Валожынскі с/с - г. Валожын, пл. Свабоды, 21, Вішнеўскі с/с - аг. Вішнёвае, вул. Першамайская, 2, Івянецкi с/с - г.п. Івянец, пл. Свабоды, 2, Пяршайскі с/с - аг. Пяршаі, вул. К.Маркса, 20, Ракаўскі с/с - аг. Ракаў, пл. Свабоды, 11, Дорскі с/с - аг. Доры, вул. Савецкая, 5, Гарадзькоўскі с/с - аг. Гарадзькі, вул. Савецкая, 2а.

Грамадскі пункт аховы правапарадку г. Валожына знаходзіцца па адрасе: г. Валожын, вул. Партызанская, 6а.

Валожынскі РАУС

Аўторак, 08 Лістапад 2022 09:09

Субботник

4 ноября работники Бобровичского культурно-спортивного  и участники кружков  провели очередной  «субботник» по уборке прилегающей территории, а также памятника, установленного в честь  погибших воинов в период Великой Отечественной войны.

Важную ролю ў сістэме арганізацыі вольнага часу ў канікулярны перыяд граюць установы культуры. Комплекснае рашэнне арганізацыі адпачынку і занятасці дзяцей і падлеткаў у канікулярны час забяспечвае стварэнне ўмоў для мэтазгоднага, эмацыйна прывабнага вольнага часу дзяцей, задавальнення іх патрэб ў навізне уражанняў, зносінах, а таксама для развіцця творчага патэнцыялу, удасканалення асобасных магчымасцяў, далучэння да каштоўнасцяў культуры. Дзеці з цікавасцю наведваюць гурткі, праца якіх не спыняецца ў перыяд канікул, прымаюць удзел у розных мерапрыемствах.

3 лістапада ў Валожынскім цэнтры культуры прайшло некалькі мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў: гульнявая праграма «Мы ў бяспецы» і квэст «Чароўнае слова». Праграма «Мы ў бяспецы» была арганізавана для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчую пляцоўку ў ДУА «Гімназія №1 Валожына». Падчас мерапрыемства хлопцы ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі дома і на вуліцы, адгадвалі тэматычныя загадкі і рэбусы, складалі пазлы.

Пятніца, 04 Лістапад 2022 17:25

Закрытие трудового семестра

01.11.2022 г. на базе ГУК "Воложинский районный центр культуры" состоялось закрытие трудового семестра. Это одно из важных мероприятий для участников студотрядовского движения.  Лучшие по итогам работы отмечены дипломами, наградами и памятными подарками. Всем ребятам, кто трудился в студенческих отрядах, говорим спасибо за достойное завершение трудового семестра и достойные награды!!!!

Важную роль в системе организации досуга в каникулярный период играют учреждения культуры. Комплексное решение организации  отдыха и занятости детей и подростков в каникулярное время обеспечивает создание условий для целесообразного, эмоционально привлекательного досуга детей, удовлетворения их потребностей в новизне впечатлений, общении, а также для развития творческого потенциала, совершенствования личностных возможностей, приобщения к ценностям культуры.  Дети с интересом посещают кружки, действие которых не прекращается в период каникул, принимают участие в различных мероприятиях.      

 3 ноября в Воложинском центре культуры прошло несколько мероприятий для детей и подростков: игровая программа “Мы в безопасности”  и квест  “Волшебное слово”.  Программа “Мы в безопасности” была организована для ребят, которые посещают оздоровительную площадку в ГУО “Гимназия №1 Воложина”. Во время мероприятия ребята вспомнили основные правила безопасности дома и на улице, отгадывали тематические  загадки и ребусы, складывали пазлы.

З нагоды юбілейнай даты народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ў Сакаўшчынскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная старонка па творчасці класіка  “Коласаўская галерэя”. Прысутныя пазнаёміліся з творчым шляхам паэта, творамі Я.Коласа для дзяцей.  Да  мерапрыемства была прымеркавана выстава “Роднай мовы гук чароўны”, на якой прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, яго творы, зборнікі. 

Пятніца, 04 Лістапад 2022 09:26

«Вершам вітаем мы песняра»

Вялікую ўвагу надаюць супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі папулярызацыі творчай спадчыны класікаў сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, якім у бягучым годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння.

Літаратурная гадзіна «Беларускай паэзіі волат» была прысвечана жыццю і творчай дзейнасці Якуба Коласа і прайшла ў дзень нараджэння паэта.

Таксама ў гэтыя дні ў бібліятэцы праводзіцца  акцыя «Чытаем разам» да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — «Вершам вітаем мы песняра».

Мэта мерапрыемства - папулярызацыя  беларускай мовы сярод розных слаёў грамадства . У цёплай, гасціннай,  сяброўскай атмасферы кожны з удзельнікаў свята меў магчымасць  з дапамог­ай паэзіі дакрануцца да прыгажосці роднага слова.

­ Удзельнікі акцыі яшчэ раз упэўніліся, што Я.Купала і     Я. Колас паднялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, паказалі ўсяму свету незвычайную сілу беларускага слова.

 З пажаданнем  часцей выкарыстоўваць родную мову ў паўсядзённым жыцці, ганарыцца гісторыяй і культурай  роднага краю, як  гэта рабілі “неўміручыя” Колас і Купала бібліятэкары звярнуліся да ўсіх  удзельнікаў акцыі. Родная мова з'яўляецца адной з самых вялікіх духоўных каштоўнасцей кожнага народа, люстэркам яго культуры, служыць для захавання народных традыцый, звычаяў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

1 лістапада 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» адбылося ўрачыстае адкрыццё другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у Валожынскім раёне.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлена 240 навучэнцаў з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У першы дзень адбылася алімпіяда па вучэбных прадметах: «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (1 тур), «Гісторыя», «Англійская мова», «Нямецкая мова», «Фізіка».

Старт дадзены! Поспехаў удзельнікам! Перамогі мацнейшым!

volozhin-edu.gov.by

Чацвер, 03 Лістапад 2022 18:01

Анонс фестывалю

5 лістапада ў 12.00 Валожынскі раённы цэнтр культуры запрашае на раённы фестываль аматарскіх аб'яднанняў ветэранаў працы і жаночых клубаў па інтарэсах сельскіх клубных устаноў «Душой маладыя заўсёды».

Старонка 385 з 564

Афиша

-
Сбросить

Задайте вопрос