Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Аляксандр Занімон распавёў аб апошніх зменах у правілах дарожнага руху і аб тым, каго яны закранулі.

Уступіў у сілу закон №134-З «Аб змене закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху».» Каб нашым грамадзянам было камфортна падарожнічаць у іншыя краіны, мы прадугледзелі магчымасць выдачы міжнароднага вадзіцельскага пасведчання. Трохі палегчылі жыццё ўдзельнікам дарожнага руху, якія не сябруюць з механічнай каробкай перадач: далі магчымасць кіраваць выключна з аўтаматычнай. Зьявіліся новыя катэгорыі для самаходных машын. У прыватнасці, гэта будзе закранаць інтарэсы людзей, якія кіруюць мотаўсюдыходамі», - распавёў Аляксандр Занімон.

З 27 кастрычніка ўступае ў сілу красавіцкі ўказ №145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Электрасамакаты, гіраскутэры, манаколы, сегвеі і іншая тэхніка ў дакуменце названы сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ). «Набалелыя пытанні ўзнікаюць з жыцця. Гадоў 5-10 таму ніхто не мог уявіць, што дарослыя дзядзечка ці цётачка будуць ехаць на самакаце па цэнтры горада з адной кропкі ў іншую. Цяпер гэта выкарыстоўваецца паўсюдна, з'явіўся пракат такіх транспартных сродкаў, таму неабходнасць унясення змен абумоўлена ў першую чаргу жыццём. Увядзенне ў практыку выкарыстання такога тэрміна, як сродак персанальнай мабільнасці (СПМ) - гэта адно з асноўных змяненняў, якое датычыцца ўдзельнікаў дарожнага руху. Варта адзначыць, што як толькі пачалі зьяўляцца гэтыя СПМ, пэўныя цяжкасьці ўзнікалі. І ў ПДР гэта было запісана, каб абмежаваць хуткасць іх перамяшчэння. Яна будзе вызначана ў 25 км/г. Гэта сусветная практыка», - адзначыў прадстаўнік ДАІ.

valozhin.by

З 3 кастрычніка па 11 лістапада 2022 года сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці пройдзе конкурс «Флікер на адзенні - модна і бяспечна!».

Мэта конкурсу – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, папулярызацыя нашэння навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, развіццё дзіцячай творчасці.

Арганізатары конкурсу: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйнай форме (анлайн) у 2 этапы.

З Палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца тут.

Запрашаем прыняць удзел!

valozhin.by

Панядзелак, 17 Кастрычнік 2022 10:31

Весь мир под названием мама!

В честь Дня матери Волонтерский отряд "Доброе сердце" ГУО "Средняя школа №2 г.Воложина" провели акцию "Весь мир под названием мама!", где поздравили женщин на улицах города с прекрасным праздником и подарили открытки и небольшие памятные сувениры.

Гэты дзень - выдатная магчымасць выказаць нашу любоў і падзяку самаму важнаму чалавеку ў нашым жыцці. Цяпло яе сэрца, далікатныя рукі вядуць нас па жыцці. Мама падтрымлівае на жыццёвым шляху, засцерагае і клапоціцца, дае сілы, дапамагае пераадольваць цяжкасці і нягоды.

Сучасны свет як ніколі востра адчуваецца ў пытаннях павышэння прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, абароны мацярынства і дзяцінства, падтрымкі шматдзетных бацькоў. Менавіта таму ў нас асаблівае стаўленне да Дня маці – гэта адно з самых значных і дарагіх свят для кожнага чалавека.

Дзякуй вам, нашы мілыя жанчыны, за вашу нялёгкую матчыну працу, міласэрнасць, цярпенне і шчодрасць сэрца. Асобнае дзякуй нашым шматдзетным мамам, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Хай шырата вашых сэрцаў, мудрасць і вера дапамогуць вам стаць на ногі і адчуць сябе любімымі тымі, хто ў гэтым мае патрэбу.

Жадаем усім мамам нашага раёна моцнага здароўя, радасці і дабрабыту!

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт
Валожынскі раённы Савет дэпутатаў

valozhin.by

Пятніца, 14 Кастрычнік 2022 10:49

З Днём маці!

01-31.10.2022г. у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай, рэжысёрам ЦНТ аформлены две выставы “Сцежкамі даўніны” і “Ой, сэрца, лянок”. Наведвальнікі ЦНТ вельмі зацікаўлены выставамі ў экспазіцыі  каторых прадстаўлены фотаздымкі і аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну у 1 палове 20-га ст.

01-31.10.2022г. у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай, рэжысёрам ЦНТ аформлены две выставы “Сцежкамі даўніны” і “Ой, сэрца, лянок”. Наведвальнікі ЦНТ вельмі зацікаўлены выставамі ў экспазіцыі  каторых прадстаўлены фотаздымкі і аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну у 1 палове 20-га ст.

Чацвер, 13 Кастрычнік 2022 17:49

Светам кіруе рука, што калыхае калыску

Галоўная роля ў жыцці жанчыны – роля маці. У ёй яна можа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял, закладзены ад прыроды, любіць і быць каханай. Здаецца, што з нараджэннем дзіцяці яна падвойвае свае здольнасці, таленты і энергічнасць. Здабывае вялікую сілу, якая дапамагае спраўляцца з самымі складанымі сітуацыямі. Яна становіцца падобнай брыльянту, якi зіхоча незлічонай колькасцю граняў.

Такіх жанчын па ўсіх законах сучаснага свету называюць паспяховымі. Здаецца, што ў іх ёсць у сутках дадатковыя гадзіны ці нейкі сакрэтны інгрэдыент, які дапамагае ім усё паспяваць. Ці так гэта, даведаліся ў Ганны Лінкевіч.

Ганна Віктараўна выхоўвае семярых дзяцей і працуе медыцынскай сястрой у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, вядзе хатнюю гаспадарку. Акрамя гэтага, займаецца грамадскай працай – праводзіць лекцыі аб ролі сям'і і мацярынства ў жыцці чалавека. Мы звярнуліся да яе з пытаннем, як ёй атрымоўваецца быць добрай мамай, жонкай, супрацоўнікам і ўсё паспяваць.

Пра ролю маці даведаліся ў Ганны Лінкевіч

valozhin.by

Старонка 389 з 564

Афиша

-
Сбросить

Задайте вопрос