222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На 1 мая 2022 г. для шматдзетных сем'яў адкрыта 113079 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»:
Па стане на 1 мая 2022 г. на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 54 555 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў – 47 150, на атрыманне адукацыі – 3 062, на атрыманне медыцынскіх паслуг – 4 339 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў – 4.
Прынята 52 044 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.
Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 11054, далей ідуць Мінская - 8714, Гомельская вобласць - 8514, Мінск - 7364, Гродзенская вобласць - 6039, Магілёўская - 5290, Віцебская – 5069.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачаравана) трэцяе або наступнае дзіця.
З 1 студзеня 2022 года яго памер складае 25 995 рублёў.
За красавік 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складае 480,96 руб.
12 мая навучэнцы ДУА "Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. А. Каваленкі" прынялі ўдзел у акцыі "Выбіраем студатрад". Акцыя накіравана на фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Гэта добрая магчымасць для маладых людзей падзарабіць летам. Хлопцы запоўнілі анкеты-заявы на працаўладкаванне ў летні перыяд 2022 года.
28 красавіка 2022 года народная арт-група «Журавінка» прыняла ўдзел у абласным кастынгу аматарскіх калектываў, салістаў і вядучых канцэртных праграм устаноў культуры Мінскай вобласці, які адбыўся ў горадзе Барысаве.
У Год гістарычнай памяці «сярэбраныя» валанцёры - краязнаўцы ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» распрацавалі шэраг экскурсійных маршрутаў, якія праходзяць па гістарычных мясцінах, захаваўшых памяць пра гераізм нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і аб людскіх ахвярах у імя Вялікай Перамогі. Такія экскурсійныя праграмы даюць магчымасць яшчэ раз асэнсаваць, што значыць для кожнага з нас паняцце «гістарычная памяць».
Наш новы маршрут - наведванне мемарыяльнага комплекса «Трасцянец» - аднаго з самых журботных месцаў у Беларусі. Тут, за тры кіламетры ад МКАД, побач з Магілёўскай шашой, з 1941 па 1944 год фашысты арганізавалі адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе канцэнтрацыйных лагераў «Трасцянец». За гады яго існавання на гэтым месцы было забіта, закатавана, спалена, атручана газам 206 500 чалавек! Цяжка сабе ўявіць гэты бясконцы і жудасны канвеер смерці. Доўгія гады на гэтым месцы стаяў сціплы абеліск, аднак у 2018 г. быў адкрыты вялікі мемарыял, які стаў другім знакавым (пасля Хатыні) месцам памяці пра зверствы фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Да наведвання мемарыяла мы падрыхтаваліся загадзя, зрэзаўшы на сваіх клумбах самыя прыгожыя цюльпаны і нарцысы, якія і ўсклалі да помніка «Брама памяці». У такіх месцах асаблівая энергетыка, якая пранізвае, як страла ў звонкай цішыні. Тут хочацца маўчаць і думаць.
Канчатковай кропкай нашага маршруту стаў майскі батанічны сад, у якім мы любаваліся выдатнымі вясновымі дрэвамі, хмызнякамі і кветкамі.
11 мая ў а.г Дзераўное праходзілі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 г.н., 2012-2013 г.н. і маладзей
Сярод дзяўчынак 2012-2013 г.н.
1 месца Карпека Маргарыта
2 месца Мазалеўская Сандрына
3 месца Кафтан Караліна
Сярод юнакоў 2012-2013 г.н.
3 месца Бурачэўскі Яўген
Сярод дзяўчынак 2010-2011 г.н.
1 месца Квач Яна
Сярод юнакоў 2010-2011 г.н.
1 месца Яськоў Святаслаў
2 месца Булка Дзмітрый
3 месца Нядзвецкі Ян
Віншуем хлопцаў і трэнераў Чарняўскага А.С., Халапука С.В., Цітова Д.Г., Цітову А.В. з добрым выступам
5 мая 2022 года трыа народнай арт-групы «Журавінка» ДУК «Івянецкі Дом культуры» прынялі ўдзел у абласным фестывалі тэатралізаванай ваеннай песні «Вясна на клавішах Перамогі», які адбыўся ў г.Жодзіна і былі ўзнагароджаны Дыпломам удзельніка фестывалю.
Рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 чэрвеня 2021 года № 1339 уведзены абмежаванні па наведванні лясоў у залежнасці ад класаў пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я. Дадзенае рашэнне ўступіла ў сілу пасля яго апублікавання і дзейнічае да моманту афіцыйнай адмены. Для вызначэння магчымасці наведвання лясоў рэкамендуем глядзець сайт лясгаса або дадзеныя па класах пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я з іншых крыніц.

11 мая ў сярэдняй школе №1 г. Валожына прайшла эколага-патрыятычная акцыя «Алея памяці». Мэтай акцыі стала не толькі азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі школы, але і эколага-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы і садзейнічанні ДЛГУ «Валожынскі лясгас». 20 маладых чырвоналiстых дубоў высаджаны выпускнікамі школы ў знак памяці пра тых, хто абараняў Бацькаўшчыну, хто жыў, ствараў, працаваў на карысць сваёй малой радзімы. Без гісторыі не бывае дзяржавы. Мы, беларусы, абаранілі сваю зямлю і сёння, маючы такую квітнеючую краіну, якая развіваецца, павінны разумець, што гэта рабілася нашымі дзядамі і прадзедамі, якія пралівалі кроў на вайне і сумленна працавалі ў пасляваенны час.
- Прыемна і ганарова ўдзельнічаць у мерапрыемстве, тым больш, што памяць пра яго дубовая алея захавае на доўгія гады. Дрэўцы будуць радаваць педагогаў, школьнікаў, бацькоў. Такія акцыі гуртуюць і аб'ядноўваюць, перадаюць жывую памяць з пакалення ў пакаленне – адзначылі ўдзельнікі акцыі.
Менавіта справамі мы паказваем сваю любоў да Радзімы, яе людзей, яе гісторыі. Хай гэтыя дваццаць высаджаных дубоў працягнуць набіраць сілу, тым самым пацвярджаючы, што памяць аб подзвігу народа жывая і будзе жыць дзякуючы намаганням неабыякавых да сваёй гісторыі нашчадкаў.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
В. І. Каранік

Уступная кампанія стартавала 2 мая з моманту пачатку рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне.
Лічбы прыёму абітурыентаў вызначаны і размешчаны на сайтах навучальных устаноў, зацверджаны парадкі прыёму ў ВНУ.
Вышэйшая адукацыя:
на I ступень атрымання вышэйшай адукацыі прымуць амаль 53,5 тыс. абітурыентаў у 49 устаноў вышэйшай адукацыі.
Сярэдняя спецыяльная адукацыя:
установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі прымуць амаль 39,5 тыс. абітурыентаў;
прыём будуць ажыццяўляць 110 каледжаў (з іх 8 прыватнай формы ўласнасці) і 84 установы адукацыі, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя:
установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі прымуць амаль 26,7 тыс. чалавек;
прыём будуць ажыццяўляць 125 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 41 установа адукацыі другога ўзроўню, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш як 250 прафесіях;
спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць 74%.