222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З 14 снежня 2021 года работнікамі ДУК “Івянецкі Дом культуры” ў рамках акцыі “Нашы дзеці” сумесна з ДУА “Івянецкая сярэдняя школа” была праведзена акцыя “Почта радасці”. У акцыі прынялі ўдзел вучні Івянецкай сярэдняй школы, якія напісалі пісьмо-пажаданне Дзеду Марозу. З некалькі дзясяткаў пісем былі выбраны 8 самых лепшых, крэатыўных і арыгінальных. А 18 студзеня 2022 года за свае старанні дзеці атрымалі салодкія падарункі. Спадзяемся, што правядзенне такой акцыі стане добрай традыцыяй.
Спасатели напоминают о правилах купания в Крещенской купели.
В период Праздника Крещения Господня на территории Воложинского района пройдут окунания в прорубь в следующих местах:
- аг. Вишнево с 20.30 до 23.00;
- д. Лоск с 22.00 до 00.00;
- г. Воложин с 00.00 до 02.00.
В местах окунания спасатели совместно с волонтерами Красного Креста и БРСМ организуют пункты обогрева, где всем желающим предложат горячий чай.
В целях недопущения несчастных случаев в период проведения обрядовых мероприятий при праздновании православного праздника спасатели напоминают о необходимости соблюдения следующих мер безопасности:
- окунаться следует в специально оборудованных прорубях у берега;
- перед купанием в проруби необходимо разогреть тело, сделав разминку, пробежку;
- к проруби необходимо подходить в удобной, не скользкой и легкоснимаемой обуви, чтобы предотвратить потери чувствительности ног. Идя к проруби, помните, что дорожка может быть скользкой. Идите медленно и внимательно;
- окунаться лучше всего по шею, не замочив голову, чтобы избежать рефлекторного сужения сосудов головного мозга;
- никогда не ныряйте в прорубь вперед головой. Прыжки и погружение в воду с головой не рекомендуются, так как это увеличивает потерю температуры и может привести к шоку от холода;
- не находитесь в проруби более 1 минуты во избежание общего переохлаждения организма;
- после купания разотрите себя махровым полотенцем и наденьте сухую одежду.
17 студзеня адбыўся адкрыты дыялог "Сіла асноўнага закона" з маладымі педагогамі і навучэнцамі ДУА "Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй". Падчас гэтага мерапрыемства з моладдзю абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

У апошнія гады сярод моладзі ўсё большую папулярнасць набірае здаровы лад жыцця. Ва ўсе часы людзі ў пагонах славіліся баявой вывучкай і высокім узроўнем фізічнай падрыхтаванасці, што з'яўляецца складнікам якаснага выканання задач у любых умовах. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь фізічная падрыхтоўка і спорт з'яўляюцца адным з асноўных прадметаў баявой і прафесійна-службовай падрыхтоўкі, важнай і неад'емнай часткай ваеннага навучання і выхавання вайскоўцаў.
Дзяржава прадастаўляе дадатковыя магчымасці для рознабаковага фізічнага развіцця вайскоўцаў і моладзі у цэлым. У прыватнасці, галоўнае ўпраўленне па спорце і турызме Мінаблвыканкама з мэтай актывізацыі спартыўна-масавай работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва дазволіла вайскоўцам вайсковай часці 30695 на бязвыплатнай аснове наведваць басейн, трэнажорную і спартыўную залы ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада Валожына.

Дзмітрый Тарасевіч, вайсковец:
У басейн прыходжу рэгулярна з моманту адкрыцця ФАКа. Плаваць вучыўся самастойна - у асноўным, у школе. Вучыўся ў сталічнай гімназіі, таму была такая магчымасць. Таксама асновы ў дзяцінстве паказваў бацька. Тут больш даступна ў коштавым сегменце - плюс для вайскоўцаў зараз арганізавалі наведванне бясплатна. І гэта выдатна - па іншаму не скажаш! Прыходжу сюды па панядзелках, калі ў нас спартыўна-масавая праца, а таксама ў вольны час – можна сказаць, пастаянна, некалькі разоў на тыдзень. Наогул, плаванне - гэта такая база, якая развівае цалкам увесь арганізм, найменш траўманебяспечны, расслабляе мышцы, тым больш пад кіраўніцтвам трэнераў і медыкаў.
Я шмат якімі відамі спорту займаюся: кантактныя адзінаборствы, лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка. Спорт - гэта як лад жыцця: вельмі дапамагае падтрымліваць сябе ў форме. Калі ты фізічна моцны, ты маральна ўстойлівы. Нават знаходзячыся на выхадным або ў адпачынку, выбіраючы, куды пайсці, у першую чаргу, іду ў спартзалу, трэнажорную залу, на плаванне. Таксама люблю лыжы - усё залежыць ад сезону года. Але самы мой любімы від спорту – гэта рукапашны бой.
Цудоўна, што ў такіх невялікіх гарадах ёсць магчымасць займацца спортам, асабліва ў апошні час, калі людзі вельмі шмат хварэюць. Спорт загартоўвае ўвесь арганізм. Я, калі і захворваю, то аднаўляюся ў вельмі кароткі перыяд.

Аляксандр РЫБАК, падпалкоўнік:
- У адпаведнасці з распарадкам дня ў нас размеркаваны заняткі спартыўна-масавай працай. Кіраўніцтва нашай вайсковай часткі ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам ФАКа дамовіліся і прынялі такое рашэнне: каб заняткі былі больш якасныя, праводзіць іх на базе ФАКа. І гэта вельмі выдатна! Прыемна і добра, што дзяржава падтрымлівае вайскоўцаў вось такім чынам. У асноўным займаюся ў трэнажорнай зале, а таксама ў спартзале разам з калегамі гуляем у футбол - у нас ёсць свая каманда. І самае галоўнае тут - эмацыйная разгрузка.
Як камандзір, магу сказаць, што ў нашу частку прыходзяць людзі з вышэйшай адукацыяй - так бы мовіць, камп'ютарныя геніі, далёкія ад спорту. Але, трапляючы ў вайсковую сераду, яны глядзяць на афіцэраў, на сваіх таварышаў-калег, якія займаюцца спортам, і паступова падцягваюцца. Большасць вайскоўцаў да канца сваёй службы кардынальна мяняюць падыход, далучаюцца да спорту: выходзяць узмужнелыя - не толькі маральна, але і фізічна.

Камандаванне вайсковай часці выказвае шчырую падзяку арганізатарам за прадастаўленне дадатковых магчымасцяў для фізічнага развіцця вайскоўцаў.
17 января состоялся открытый диалог "Сила основного закона" с молодыми педагогами и учащимися ГУО "Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей". В ходе данного мероприятия с молодёжью обсудили проект изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь.
На базе Валожынскага лясгаса прайшла нарада па пытанні аховы тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі ландшафтных заказнік «Налібоцкі» з удзелам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Драгуна Аляксандра Мікалаевіча. А таксама правялі сустрэчу з калектывам лясгаса, на якой абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пытанні працы і развіцця лясгаса.

У ААТ «Агра-Дубінскае» прайшла дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы. У ёй прынялі ўдзел Вольга Павіч, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Вікенцій Адамовіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Віктар Комель, старшыня Валожынскага сельвыканкама, Наталля Жукоўская, намеснік дырэктара ААТ «Агра-Дубінскае», дэпутат Валожынскага сельскага Савета дэпутатаў 28 склікання.
Асноўная тэма размовы – змены ў Канстытуцыю і маючы адбыцца рэферэндум.

– У Канстытуцыі застаецца сацыяльная накіраванасць – бясплатная адукацыя, аховя здароўя, права на атрыманне спецыяльнасці, на працу, – адзначыў Віктар Комель. - Дзяржавай прымаюцца шматлікія меры, накіраваныя на ўмацаванне сям'і, умацаванне сямейных каштоўнасцяў, стварэнне найлепшых умоў для выхавання дзяцей. Аказваецца падтрымка шматдзетным сем'ям, маладым сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі ў развіцці. І гэта трэба шанаваць.

- Мы, беларусы, самі пішам свае законы. Законы, па якім будзем жыць мы і нашы дзеці. Законы, якія бяруць свае вытокі ў нашых шматвяковых традыцыях, у нашай цяжкай, але слаўнай гісторыі, у нашым усведамленні сябе адзіным народам, – падкрэсліла Наталля Жукоўская і заклікала ўсіх прыйсці на рэферэндум і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

На дыялогавай пляцоўкі прысутныя задавалі пытанні. У прыватнасці, маладых мам цікавіла будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі на тэрыторыі былой сярэдняй школы. Жыхары і кіраўніцтва прадпрыемства ААТ «Агра-Дубінскае» гатовы аказаць дапамогу ў мантажы абсталявання і ўстаноўцы пляцоўкі. Трэба адшукаць сродкі на набыццё матэрыялаў і неабходнага абсталявання.
Уздымалася пытанне медыцынскага абслугоўвання. Жыхары аграгарадка просяць накіроўваць іх для медыцынскага абслугоўвання не ў аграгарадок Гарадзькі, а ў г.Валожын. У Гарадзькі не ходзяць аўтобусы і вельмі складана даехаць, картку трэба браць у Гарадзьках, а ФАП ў аг. Гарадзькі пасля гэтага ўсё роўна накіроўвае ў Валожын на абследаванне.
Ёсць праблемы з вывазам цвёрдых бытавых адходаў. У аг. Дубіна маюцца толькі 2 кропкі для збору ЦБА. ЦБА вывозіцца 1 раз на тыдзень. Пасля выхадных кантэйнеры ўсе перапоўнены, і смецце раскідваецца па вялікай тэрыторыі. Трэба паставіць дадаткова яшчэ па 2-3 кантэйнера для смецця або арганізаваць дадаткова яшчэ адзін раз вываз ЦБА.
Турбуе вяскоўцаў і асвятленне вуліц. На вул. Савецкай наогул не гараць ліхтары, а на многіх вуліцах ліхтары працуюць не стабільна - «лыпаюць».
Існуе ўстойлівае меркаванне, што каранавiрус для дзяцей небяспечны, а таму няма ніякага сэнсу абараняць іх ад яго, што большасць пераносіць інфекцыю лёгка ці бессімптомна. За апошні час вірус шматкроць мутаваў, доля дзяцей з цяжкім цягам хваробы стала вышэй у некалькі разоў. І хоць гэта несупаставіма з больш высокімі лічбамі цяжкай плыні, ускладненняў і смерці ў пажылых пацыентаў, але гэта зусім не значыць, што дзеці не могуць захварэць цяжка.
Валожынскім РК ГА «БРСМ» з навучэнцамі ДУА «Гарадзькоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» была праведзена інтэлектуальная гульня, прысвечаная Году гістарычнай памяці, падчас якой навучэнцам былі ўручаны памятныя падарункі.