Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

13 февраля 2021 года в коммунальном сельскохозяйственном унитарном предприятии «Воложинское» на базе Пугачёвского сельского дома культуры прошла концертная программа «Слава труженикам земли Воложинской», посвящённая Дню животноводства с участием солистов Воложинского районного центра культуры и народного ансамбля народной песни «Сваякі».

Аўторак, 16 Люты 2021 09:34

Як вас абслугоўваюць

НОВЫЯ МАРШРУТЫ

Філіял “Аўтамабільны парк № 14” на мінулым тыдні адкрыў два новыя маршруты руху аўтобусаў – на Алянава і на Маладзечна.

Як расказалі ў арганізацыі, дагэтуль дабрацца ў райцэнтр алянаўцы маглі толькі ў чацвер на маршрутным аўтобусе, які ішоў на Багданава, зрабіўшы на шляху руху цэлы круг. Ідучы насустрач просьбам людзей, вырашылі пробна аднавіць колішні рэйс Валожын-Алянава, які будзе курсіраваць двойчы на тыдзень – у панядзелак і чацвер. Адпраўленне аўтобуса з вакзала першы раз у 8 гадзін раніцы, другі – у 12 гадзін 20 хвілін. Прыехаўшы на канчатковы прыпынак у Алянава, ён адразу ж будзе накіроўвацца назад. Прыгэтым на маршруце прадугледжаны 16 прыпыначных пунктаў па вёсках у Забрэзскім накірунку.

А вось новы маршрут Валожын-Маладзечна праз Сугвазды, Хохлава – ініцыятыва саміх работнікаў аўтапарка. І гэтаму, спадзяёмся, будуць рады не толькі валожынцы, але ў большай ступені сугваздаўцы і хохлаўцы, у якіх не было магчымасці на грамадскім транспарце даехаць у райцэнтр ці ў суседні раён. Аўтобус будзе хадзіць у выхадныя – суботу і нядзелю, а адпраўляцца – з новага мікрараёна ў Валожыне. Першы рэйс – у 7 гадзін 40 хвілін, другі – у 14 гадзін 30 хвілін. Безумоўна, час руху з-за заезду ў вёскі павялічыцца і складзе крыху больш за адну гадзіну.

Аўтатранспартнікі спадзяюцца, што новыя аўтобусныя маршруты знойдуць сваіх пасажыраў і “прыжывуцца”, бо ўсё гэта робіцца дзеля зручнасці людзей.

Панядзелак, 15 Люты 2021 17:33

Школе роднай прысвячаю…

Где-то далеко, очень далеко На горке школа стоит… Там учителя там ученики. Идут уроки… (Радкі з песні, што гучала на вечары сустрэчы ў СШ № 2 у 2000 годзе)

Першая субота лютага… Дата гэта адгукаецца шчымлівым пачуццём у сэрцы кожнага, хто з удзячнасцю ўспамінае школьнае дзяцінства. Шкада, але з-за пандэміі ў бягучым годзе многія ўстановы адукацыі не змаглі адчыніць дзверы для сваіх выпускнікоў. Адсутнасць магчымасці для правядзення традыцыйнага мерапрыемства ні ў якім разе не азначае, што мы гатовы забыць свае almaВось мой выпуск, напрыклад, дачакаў прыгожай круглай даты – 20-годдзя! Такое хіба забудзеш? Ах, як хацелася б з гэтай нагоды наладзіць сапраўднае шыкоўнае свята! Веру і шчыра спадзяюся: яно абавязкова адбудзецца. А пакуль… Проста хачу падзяліцца з чытачамі раённай газеты матэрыяламі, што за два дзесяцігоддзі сабрала ў асабісты архіў, і прысвячаю гэты нарыс аднакласнікам, любімым настаўнікам, роднай школе…

Маё знаёмства з другой школай адбылося 30 гадоў таму. Якой вялікай, прыгожай яна мне падалася. Асабліва ўразілі яркія вітражы на вокнах. Для сямігадовай дзяўчынкі гэта быў сапраўдны казачны замак. Ён быццам пазіраў на Валожын з высокай гары. Праз нейкі час я зразумела, што зачароўвае школа не толькі велічным выглядам, але і неверагодна цёплай, душэўнай, амаль сямейнай атмасферай. Сёння ж мне хацелася б спыніцца на яе багатай гісторыі, што пачынаецца ў далёкім 1937 годзе.
Згодна з успамінамі Мойшы Перальмана, да таго часу ў горадзе ўжо існавала школа. Рашэнне аб будаўніцтве яшчэ адной сямігодкі было прынята старастам панам Трачынскім. Будынак на вуліцы Набярэжнай, які некалькі дзсяцігоддзяў лічыўся школай № 2, на шчасце, захаваўся. Праўда, большасці сучасных гараджан ён вядомы як былы вучэбна-вытворчы камбінат, а сёння ў прыгожым асабняку са свежым рамонтам размясціліся аддзяленні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сярэдняя школа №2 г.Валожына, 1950-я гады

ТЦСАН,2020 год.

Заняткі ў новай школе пачаліся 1 верасня 1938 года. Другі паверх і часткова першы займала школа, а ў некалькіх кабінетах першага паверха размясціліся гімназічныя класы. У перспектыве гімназія павінна была пераехаць у асобны будынак. Навучанне для гімназістаў было платным (25 злотых у месяц). Аднак з усталяваннем 17 верасня 1939 года савецкай улады ў гімназію сталі прымаць усіх жадаючых пасля 6 ці 7 класаў. Гэта былі падлеткі з горада і бліжэйшых да Валожына вёсак, у тым ліку і з малазабяспечаных сем’яў. У кастрычніку 1939 года сямігодку ператварылі ў дзесяцігодку.

Дырэктарам гімназіі лічыўся Канапніцкі (паляк, выкладаў матэматыку), а сярэдняй школай кіраваў Іода (згодна з успамінамі Васіля Гарбачэўскага, і аднаго, і другога дырэктараў рэпрэсіравалі і выслалі разам з сем’ямі). Пасля зімовых канікул у 1940 годзе гімназію і школу афіцыйна аб’ядналі, а дырэктарам прызначылі Пятра Іванавіча Біталя.

У перыяд з 1942 па 1944 гады заняткі ў школе не праводзіліся, вучні былі пераведзены ў СШ № 1. Дзейнасць другой школы аднавілася пасля вызвалення Валожыншчыны ў 1944 годзе. Маецца архіўны фотаздымак першага пасляваеннага набору.

Вучні СШ №2,1944 год.

У 2018 годзе з дапамогай вучняў 3 класа СШ № 2 мы зрабілі спробу паўтарыць легендарнае фота на ганку старога будынка. Вось такі калаж атрымаўся.

З 2018-га ў год 1944-ы

Канец 70-х.

У сучасны будынак школа пераехала ў кастрычніку 1980 года. Новая гарадская школа разлічвалася на 1176 вучняў.

Новы будынак школы,1981 год.

Зараз школа яркая, нібы вясёлка.

Нават сёння, пасля столькіх гадоў блізкага знаёмства са школай, яе педагагічным калектывам і некалькімі пакаленнямі вучняў, я не ведаю адказу на пытанне: “Дык у чым жа сакрэт зачаравання гэтай установы адукацыі?” Магчыма ў тым, што ў яе сценах у розныя гады вучыліся дзеці з беларускіх, рускіх, польскіх, яўрэйскіх сем’яў. Былі яны жыхарамі як горада, так і вёсак, ды і сацыяльны склад іх вызначаўся вялікай разнастайнасцю. У апошні час школа стала школай інклюзіўнай. Яна гасцінна расчыняе свае дзверы перад дзяўчынкамі і хлопчыкамі з асаблівымі патрэбамі. Тут пануюць еднасць, узаемаразуменне, талерантнасць і павага да традыцый. Мяркую, менавіта ў гэтых паняццях яе сутнасць, якую так добра самімі сэрцамі разумеем мы, тысячы яе выпускнікоў.

Алена ЖДАНЮК

Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла Э. Унучаку, П. Галіеўскаму, З. Разанавай, Ф. Іода, Л. Зялкоўскай, В. Радыну, Л. Малянковіч, Г. Усавай, а таксама калектывам газеты “Працоўная слава”, СШ № 2.


Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах – шырока распаўсюджаная, перспектыўная форма арганізацыі вольнага часу насельніцтва, паколькі дазваляе задаволіць патрэбы чалавека не толькі ў адпачынку, але і ў творчасці. На Валожыншчыне яны складаюць значную частку ад агульнай колькасці клубных фарміраванняў.

На базе клубных устаноў раёна арганізаваны і працуюць 33 аб’яднанні і клубы па інтарэсах, сярод іх – 14 дзіцячых. Займаюцца тут 358 чалавек, дзяцей і падлеткаў – 158.
Віды, тыпы і напрамкі дзейнасці гэтых фарміраванняў вызначаюцца вялікай разнастайнасцю. Іх галоўная задача – цікава арганізаваць вольны час для ўсіх узроставых катэгорый . Паколькі ў людзей розныя інтарэсы , то і работа вядзецца па розных напрамках . У раёне працуюць 14 грамадска -культурных аматарскіх аб’яднанняў , 8 – сямейна-бытавых , 5 – мастацкіх , 1 – гісторыка-краязнаўчае , 5 – традыцыйнай народнай культуры.

Сярод аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах грамадска-культурнага напрамку ў сельскай мясцовасці дзейнічаюць падлеткавыя клубы “Арт- майстэрня ” і “ Вясёлка ” на базе Бабровіцкага КСЦ, “ Кругагляд ” Сакаўшчынскага СЦК, “ Забаўнік ” Багданаўскага СЦК, “ Сонейка ” Суднікаўскага СК, “ Жамчужынка ” Дорскага СДК і “ Сонейка ” Пугачоўскага СДК, “Забава” Падбярэзскага СЦК. Асноўнымі формамі іх працы з’яўляюцца забаўляльна-гульнявыя , конкурсныя праграмы , экскурсіі . Традыцыйным для іх стала правядзенне дзён імянінніка .
Паколькі ў сельскай мясцовасці ў асноўным пражываюць людзі сталага ўзросту , цэнтры , Дамы культуры і клубы вядуць вялікую работу па арганізацыі іх вольнага часу. 4 клубы ветэранаў працы : “ Натхненне ” Івянецкага ДК, “ Восень ” Суднікаўскага СК, “ Залаты ўзрост ” Пугачоўскага СДК. “ Натхненне ” Дорскага СДК наведваюць 37 чалавек . Апошні з’яўляецца прыкладам станоўчай дзейнасці сярод аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей . Кіруе ім Валянціна Саўген . Нецікавых пасяджэнняў тут не бывае , удзельнікі самі плануюць і выступаюць з прапановамі па правядзенні мерапрыемстваў . Найбольш запамінальнымі для іх сталі чайная вечарына “На самаварную гадзіну мы запрашаем вас” і сустрэча з настаяцелем Свята- Пакроўскай царквы айцом Паўлам “ Пад Покрывам Прасвятой Багародзіцы ”.

Сям’я – галоўнае складаемае чалавечага жыцця . Вольны час, праведзены разам, дае магчымасці для актыўнага адпачынку і асобаснага развіцця ўсіх яе членаў , улічваючы індывідуальныя інтарэсы і патрэбы кожнага , а яшчэ ўмацоўвае сувязі пакаленняў . Ва ўстановах культуры клубнага тыпу нашага раёна працуюць 8 аб’яднанняў сямейна-бытавога напрамку : клубы “ Гармонія ” Дорскага СДК, “ Сустрэча ” Дубінскога СЦК, “ Сямейная гасцёўня ” Бабровіцкага КСЦ, “Я і мая сям’я ” Багданаўскага СЦК, “ Традыцыя ” Падбярэзскага СЦК, “Свет сям’і ” Пугачоўскага СДК, “ Сямейнае шчасце ” Суднікаўскага СК, “ Гаспадынька ” Сакаўшчынскага СЦК. Агульная колькасць іх удзельнікаў складае 100 чалавек , 44 – дзеці . Планы аб’яднанняў уключаюць сумесныя сямейныя святы, конкурсы, экскурсіі , спартыўныя мерапрыемствы , танцавальныя і песенныя нумары , тэатралізаваныя ранішнікі і гульнявыя праграмы для дарослых і малых. Дзеці рыхтуюць невялікія канцэрты . Жанчыны прыносяць хатнюю выпечку, нарыхтоўкі на зіму , дзеляцца паміж сабой найбольш удалымі рэцэптамі.

У мастацкім кірунку ў сельскай мясцовасці працуюць чатыры клубы: дзіцячы літаратурны клуб “ Гасціба ” і маладзёжны клуб аматараў сучаснай музыкі “ Дыскаманія ” Івянецкага ДК, падлеткавы клуб “Юны дзіджэй ” Пугачоўскага СДК, аматарскае аб’яднанне “ Натхненне ” Дубінскога СЦК. Займальна , змястоўна і творча праходзіць кожнае іх пасяджэнне . З дапамогай удзельнікаў клуба “ Дыскаманія ” вядзецца падборка музыкі для дыскатэк , тэматычных і дзіцячых музычна-забаўляльных праграм . Акрамя таго , ажыццяўляюцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў , прапагандзе здаровага ладу жыцця , бяспекі жыццядзейнасці .

Па гісторыка-краязнаўчым кірунку ў раёне працуе дзіцячае аб’яднанне “Родная старонка ” на базе Вішнеўскага СДК. Разам з кіраўніком Таццянай Каланцэр рабяты збіраюць і вывучаюць матэрыялы па гісторыі роднага краю, знаёмяцца з традыцыямі , арганізоўваюць сустрэчы з цікавымі людзьмі , у тым ліку майстрамі народнай творчасці , выставы малюнкаў , экскурсіі і іншыя мерапрыемствы . На свае пасяджэнні хлопчыкі і дзяўчынкі запрашаюць сяброў і знаёмых .
Над выкананнем мэтавай праграмы па адраджэнні народных промыслаў , рамёстваў і традыцыйнай народнай культуры ў Ракаўскім ЦНТ працуюць аматарскія аб’яднанні “ Рошчына ” і дзіцячае “Юны этнограф”. А ў Багданаўскім СЦК дзейнічае жаночы клуб аматараў беларускай кухні “ Гаспадыня ”, удзельнікамі якога праведзены конкурсна-гульнявая праграма “Ану, гаспадынька ”, дні імянінніка , сумесна з удзельнікамі дзіцячых фарміраванняў – традыцыйны абрад калядавання “ Святло Віфлеемскай зоркі ” і г. д. Асноўнай задачай вышэйпералічаных аб’яднанняў з’яўляецца адраджэнне і захаванне народных традыцый , свят і абрадаў , гісторыі сваёй вёскі , раёна .

Хочацца адзначыць , што людзі , якія наведваюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах , любую сваю сустрэчу ператвараюць у сапраўднае свята. Разам яны збіраюцца не толькі для таго , каб заняцца любімай справай , але і проста выпіць кубак гарбаты ці кавы з сябрамі .
Ва ўстановах клубнага тыпу гасцінна запрашаюць і з радасцю сустракаюць кожнага наведвальніка. Калі ў некага ўзнікне жаданне стаць удзельнікам аднаго з аб’яднанняў, не сумнявайцеся, прыходзьце, тут прымуць як добрых сяброў. У вас з’явіцца цудоўная магчымасць выдатна правесці час са сваімі аднадумцамі.

Воложинцы, як і ўся наша краіна, 15 лютага адзначаюць дзень памяці аб тых, хто выконваў службовы абавязак за межамі Айчыны.

15 лютага ў г. Валожыне на пл. Свабоды прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Панядзелак, 15 Люты 2021 16:56

Вішнеўскія электрыкі

На Вішнеўскім аператыўна-эксплуатацыйным пункце Валожынскага РЭС працуюць 12 чалавек. Узначальвае ўчастак майстар Віктар Рамуальдавіч Садоўскі. У зоне абслугоўвання – чатырыста кіламетраў ліній электрасетак: тры падстанцыі – у Вішневе, Багданаве і Сакаўшчыне – магутнасцю 35 кілават і больш за 130 размеркавальных пунктаў па вёсках.

Асноўны клопат электрыкаў – бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў святлом, дзеля чаго маюцца вышка і два аўтамабілі. Так, сёлета ў студзені работнікам давялося шэсць разоў уначы выязджаць на абрывы ліній электраперадач: пашкоджанні адбываліся з-за падзення дрэў падчас вялікіх снегападаў. Як заўсёды, спрацавалі аператыўна, бо над аднаўленнем падачы электрычнасці шчыравалі прафесіяналы: электраманцёры Уладзімір Раманавіч Маркоўскі, Віталій Эдуардавіч Чарняўскі, Уладзімір Раманавіч Чэрнік, Аляксандр Іванавіч Зюзікаў, машыніст трактарнай вышкі Аляксандр Аляксандравіч Булыга.

У сувязі з увядзеннем у дзеянне Астравецкай АЭС у людзей з’явілася магчымасць абагрэву дамоў электрычнасцю. Гэту выгоду ўжо пачалі выкарыстоўваць вяскоўцы з Подберазі, Багданава і Вішнева. Падключэннем электракатлоў у дамах спажыўцоў займаюцца спецыялісты Вішнеўскага АЭП.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Панядзелак, 15 Люты 2021 16:56

Дапамога ад маладых

Вёска Зарэчная, што ля Багданава… Дом № 31… Тут жыве Яніна Юльянаўна Падрэз – маці воіна-інтэрнацыяналіста Паўла Падрэза, які гераічна загінуў у Афганістане.

На працягу многіх гадоў пра матулю, што страціла адзінага сына, не забываюць сябры-афганцы, прадстаўнікі сацыяльнай службы, валанцёры грамадскіх арганізацый. Вось і на гэты раз веснічкі ў заснежаны двор адчыніў атрад прадстаўнікоў БРСМ – навучэнцаў сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пад кіраўніцтвам першага сакратара раённага камітэта маладзёжнай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага. Гаспадыня не чакала гасцей і была моцна ўражана іх візітам. Юнакі і дзяўчаты хутка расчысцілі двор, прынеслі дроў, а заадно пацікавіліся, чым яшчэ могуць быць карыснымі. Яніна Юльянаўна запэўніла моладзь, што ўвагі ёй хапае – сацыяльны работнік пільна сочыць, каб у пажылой жанчыны ўсё было ў парадку.

У гэты ж дзень маладыя людзі пабывалі і ля магілы Паўла, якую таксама расчысцілі ад снегу, пасля чаго схілілі галовы ў хвіліне маўчанне, аддаючы даніну павагі мужнаму земляку.

Панядзелак, 15 Люты 2021 16:56

Афганец – не званне, гэта лёс…

15 лютага – Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Кожны год напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў нам, журналістам, даводзіцца паглыбляцца ў балючую тэму. Не, я, на шчасце, ніякага дачынення да афганскіх падзей не мела. Не ў далёкай усходняй краіне выконвалі грамадзянскі абавязак і сваякі.

Аднак яшчэ падлеткам у роднай Узбалаці разам з сям’ёй суседзяў Кавалеўскіх перажывала за іх сына і брата Мішу, які першым з нашай вёскі быў накіраваны ў Афганістан. Праз некалькі гадоў такая ж доля напаткала сябра дзяцінства Юру Саломку. Дзякаваць Богу, абодва хлопцы вярнуліся дадому, стварылі сем’і, жывуць, працуюць. Здаецца, сёння ў іх усё добра. Але я ніколі не забуду плач іх матуль і тое, як мы цэлай вуліцай чакалі лісты з адрасам палявой пошты, і бязмежную радасць ад вестак (жывыя!), што імгненна разляталіся па дамах…
Рабіць матэрыял з афганцамі складана. Па-першае, мужчыны з цяжкасцю даюць згоду на гутарку, што зразумела – нікому не хочацца вярэдзіць душэўныя раны, якія толькі-толькі пачалі загойвацца (а можа і не пачалі?). Па-другое, кожны з іх адчувае віну перад сябрамі, што прыбылі на Радзіму для таго, каб вечна маладымі глядзець на свет з фотаздымкаў на помніках…
Вось і на гэты раз інтэрнацыяналісты, да якіх звярнулася з просьбай аб сустрэчы, у першы момант катэгарычна адмовіліся. Маўляў, чаму я? Яшчэ чаго, героя з мяне рабіць будзеце? Пішыце пра іншых, больш годных, а мы што, мы – звычайныя людзі, былыя салдаты. Нічога асаблівага не зрабілі, проста, як належыць чалавеку, які прынёс воінскую прысягу, выконвалі загады камандзіраў. Ды і ўвогуле, каму гэта патрэбна? Я не стала спрачацца з суразмоўцамі, сказала толькі, што размова з імі патрэбна… мне. Чамусьці паверылі…

Віктар Феліксавіч КРАСКОЎСКІ з Вішнева, калі б быў іншым чалавекам, мог бы (упэўнена – мае на гэта права) пахваліцца сапраўднымі баявымі медалямі – “За адвагу”, “За баявыя заслугі” і “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”. Толькі не ў яго характары выстаўляць сябе ў патэтычным арэоле. Каб выпадкова не заўважыла высокія ўзнагароды на яго пінжаку, які былы афганец падрыхтаваў да сустрэчы з таварышамі (ці паедзе, пакуль не вырашыў), так, напэўна, і не даведалася б пра факт іх атрымання.

Па заснежанай сцежцы мы крочым з гаспадаром да яго невялікай сядзібы, якая нагадвае хутар з-за таго, што стаіць некалькі воддаль ад суседніх дамоў. Такое ўдалае размяшчэнне жылля дае магчымасць не вельмі гаваркому чалавеку адчуваць сябе камфортна без лішняй камунікацыі. Вакол – парадак, чысціня. Нізашто не здагадаешся, што ў доме няма гаспадыні. А гэта, між іншым, так. Віктар ужо 10 гадоў, як удавец. Пра выпрабаванні лёсу гаворыць спакойна, без надрыву, і я разумею: чалавек у свае 52 гады змог прыняць жыццё такім, якім яно ёсць.

Лёс ніколі не быў асабліва ласкавым да Віктара і яго сям’і. Маці адна выхоўвала чацвярых дзяцей, рана пачала хварэць і памерла, калі юнак праходзіў воінскую службу. Ён, дзякуючы разуменню і выключнай чалавечнасці камандавання, змог развітацца з родным чалавекам, хоць дабіраўся ў вымушаны водпуск з самога Афганістана.

У армію малады шкловыдзімальшчык завода “Нёман” прызываўся з Ліды. Тры дні на зборы, і вось ён ужо ў поездзе, які імчыць у напрамку Масквы. Пасля перасадкі – кірунак на Душанбэ, затым на Ашхабад. “Вучэбка” хуткая, дакладная, жорсткая. Іронія лёсу ў тым, што як мірная яго спецыяльнасць звязана з агнём (каб з-пад рук майстра выйшлі сапраўдныя творы, шкло патрэбна расплавіць), так і ваенная (прайшоў падрыхтоўку як агнямётчык). Зразумела, задаваць яму пытанні накшталт “Ці нюхаў порах?” было б лішнім…

Тэрмескі пагранічны атрад. Дэсантна-штурмавая група. Тэрміналогія гаворыць сама за сябе. Ах, як хутка тут сталелі ўчарашнія хлопчыкі! Як на рэальных прыкладах усведамлялі, што такое баявое братэрства і ў чым сэнс выразу “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”. Са 182 дэсантнікаў з іх групы загінулі чацвёра. З улікам тых (!) абставін – страты мінімальныя. Толькі гэта ніякі не цуд, а афіцэрскі і чалавечы талент маёра Сысоева. Ён і толькі ён, гэты “бацька салдацкі”, змог не дапусціць большай колькасці загінуўшых сярод давераных яму салдат…

Ці было страшна? Калі задаю гэта пытанне ўдзельнікам афганскіх падзей, заўсёды звяртаю ўвагу на паўзу, якая ўзнікае пасля яго. Яны ніколі не адказваюць адназначна. І я разумею: аналізаваць свае адчуванні ў той час яны не маглі (не да таго было), а пазней, ужо ў змененых абставінах, сталі ўспрымаць падзеі, у якіх удзельнічалі, быццам староннія наглядальнікі. Вось прыблізна так і ў Віктара. Ён падумаў і адказаў коратка: “Тая рэальнасць была страшнай, але ўспаміны пра яе яшчэ больш страшныя…”

Што дапамагло асабіста Віктару? Выхаванне, правільны патрыятычны настрой, жаданне даказаць сабе і тым, хто побач: “Я не трус!”, сталі яго асабістай ідэалогіяй. А яшчэ ён ніколі не забываў наказ суседа – паважанага ў Вішневе чалавека, дзеда Макара: “Служы так, каб нам сорамна за цябе не было!” Менавіта так і служыў. Два з трох асноўных сваіх медалёў перад строем такіх жа салдат атрымаў там, у Тэрмесе. А медаль “За адвагу” яму ўручыў колішні прэм’ер-міністр, ураджэнец Валожыншчыны Вячаслаў Кебіч. На тую ўрачыстасць у Мінск ездзіў з жонкай…

Даўнія падзеі часта бачацца яму ў снах. Прызнаецца, што ставіцца да гэтых “праглядаў” спакойна. Ён увогуле не адрозніваецца эмацыянальнасцю. Нават пра няпросты шлях пасля службы гаворыць стрымана. “Жонкі нястала. Жыву адзін. Ёсць дзеці – сын і дачка, дзве ўнучкі, унук. Прыязджаюць, дапамагаюць. У нас дружная сям’я. Маю сяброў, але няшмат. Чалавек я няўтульны, гавару толькі праўду…”

Ён працаваў на Вішнеўскім участку Івянецкага дрэваапрацоўчага комплексу, а пасля закрыцця прадпрыемства выконвае шматлікія абавязкі ў якасці рабочага ў Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі.

Ні крыўды, ні зайздрасці, ні лішніх спадзяванняў на “старонняга дзядзьку”. Ён калі і чакае чагосьці, то толькі ад сябе. З ранку да вечара – у працы. Акрамя асноўнага дома, мае яшчэ адзін, які атрымаў у спадчыну. Таму рукі простага чалавека не маюць спакою. Дарэчы, ніколі б не падумала, быццам гэты мужчына адзінокі. У пакоях, на кухні ўсё так, як не бывае ў многіх жанчын.

Віктар не сказаў мне, за якія канкрэтна падзеі атрымаў баявыя ўзнагороды. А я пыталася. У вачах суразмоўцы ў той момант мігнула нешта такое, што здалося: вось зараз пачую гісторыю. Але ён перадумаў. Магчыма, пашкадаваў сябе, магчыма, мяне. Што ж, відаць, так трэба…

І вось зноў ідзём праз узгорак да цэнтральнай вуліцы, а чалавек, які толькі што запэўніваў мяне, быццам ні пра што асабліва не задумваецца, дзеліцца перажываннямі наконт таго, як хочацца і не хочацца паехаць на традыцыйную “афганскую” сустрэчу, як страшна яму кожны раз зазірнуць у вочы маці Паўла Падрэза Яніне Юльянаўне і як цяжка ўсведамляць: хлопцы, а значыць і ён, пастарэлі, а юнацтва, хоць і апаленае Афганам, але па-свойму шчаслівае, адыходзіць усё далей і далей…

Жыхар Івянца Віктар Васільевіч ЗУЕЎ нарадзіўся ў 1960 годзе. Пасля школы накіраваўся ў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, дзе набыў выключна мірную спецыяльнасць, пра якую марыў яшчэ ў дзяцінстве. Юнак, як бы не хацелася яму хутчэй прыступіць да работы на будоўлі, добра ўсведамляў: воінскі абавязак выканаць давядзецца. У той час даволі грэбліва ставіліся да мужчын, што спрабавалі “адкасіць” ад арміі.

Яго прызвалі ў 1980 годзе. Пачынаў служыць у Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі, праз год атрымаў перанакіраванне ў Віцебскую ПДД. Трапіў у дэсантнікі невыпадкова. Спартыўны, рухавы, ён быццам спецыяльна рыхтаваўся да службы, што ў СССР лічылася вельмі прэстыжнай. Інжынерныя веды дапамаглі ў хуткім засваенні навыкаў сапёра, які, як вядома, памыляецца толькі адзін раз.

“Пра тое, што нас перавядуць у Афганістан, мы з сябрамі здагадваліся. Вельмі ж скрупулёзна рыхтавалі – успамінае Віктар Васільевіч. – Ніводзін салдат з нашай групы не праявіў маладушша, не папрасіўся, каб пакінулі ў Саюзе. Калі камандзір прапанаваў выйсці са строю тых, хто лічыць, быццам не вытрымае, на месцы засталіся ўсе…”

Сапёр – увогуле паважаная сярод вайскоўцаў спецыяльнасць, а там, у правінцыі Лагман, без гэтых цярплівых з натрэніраванымі дакладнымі рухамі хлопцаў было б, як кажуць, нікуды. Суправаджалі калоны, мініравалі, размініравалі, “выкурвалі” праціўніка з засад. За ўдзел у аперацыі па выратаванні савецкага верталёта, які быў вымушаны прызямліцца на замініраваным полі, Віктара і яшчэ двух саслужыўцаў узнагародзілі медалямі “За баявыя заслугі”.

Адзіны сын у матулі не асмеліўся паведаміць роднаму чалавеку пра сваё месца службы, пісаў, быццам знаходзіцца ў Манголіі. Тая, калі і здагадвалася, віду не паказвала. Сёння Віктар радуецца, што яму тады хапіла мудрасці не траўміраваць маці сваімі аповедамі пра жыццё ў палатках пры тэмпературы ноччу каля нуля, а днём – звыш дваццаці пяці. Не пісаў ён і пра тое, як нават бруднай, з непрыемным пахам вады не хапала, як хоць на хвіліну хацелася заснуць спакойным бестурботным сном на сваім ложку, і каб дзесьці побач завіхалася матуля, гатуючы для сына смачненькае… Не, ён ніколі не хацеў і зараз не хоча дзяліцца падрабязнасцямі таго пырыяду ні з кім. Здавалася б, ну што гэта за тэрмін – сем месяцаў? Звычайна яны пралятаюць – не заўважыш. А там расцягнуліся на цэлае жыццё, у якім кожны дзень з яго небяспекай і пагрозамі стаў успрымацца як нешта звыклае, нармальнае.

Хто цікавіўся афганскай тэмай, сустракаў тэрмін “посттраўматычнае расстройства”. Сэнс яго ў тым, што людзі, якія прывыклі да экстрэмальных абставін, з цяжкасцю адаптуюцца да мірнай паўсядзённасці. Віктар прызнаўся: штосьці падобнае перажыў і ён. Але побач заўсёды былі дзве жанчыны – матуля і жонка, якія горача любілі яго, і ён проста абавязаны быў дзеля іх узяць сябе ў рукі і засяродзіцца на галоўным у жыцці мужчыны – сям’і і рабоце.

Я запытала ў Віктара Васільевіча пра тое, ці хацелася б яму мець нейкія льготы, дапамогу. Яго адказ уразіў: “Ільготы патрэбны тым, хто атрымаў раненні, а нам, каму пашанцавала вярнуцца жывымі і здаровымі, сорамна кудысьці звяртацца са словам “дайце”. І зараз мне нічога лішняга не трэба. Афганец – гэта ж не званне. Было і было, так распарадзіўся лёс. А сёння… Вось бы толькі самаадчуванне было нішто сабе”.

Мерапрыемствы, што адбываюцца 15 лютага, Віктар Зуеў наведвае рэдка. Калі працаваў у Стоўбцах, некалькі разоў дазваляў сабе пабываць на сустрэчы баявых таварышаў. Аднак зараз, калі перажыў інфаркт і некалькі аперацый на сэрца, старецца берагчы сябе. Па гэтай прычыне ніколі не глядзіць фільмы на афганскую тэматыку, лічыць, што праўдзівыя траўміруюць псіхіку, а тыя, дзе кожны кадр – няпраўда, выклікаюць гадлівасць. “Мне ёсць дзеля каго жыць, таму абавязаны захоўваць здароўе. Матуля пастарэла, хварэе, яе трэба даглядаць. Да таго ж мы з Рытай (жонка) стараемся ва ўсім падтрымліваць дзяцей, а адзіны ўнук – увогуле наша вялікая любоў і ўцеха”.

Дарэчы, Віктар менавіта дзеля ўнука адступае ад уласных правіл – як мага радзей дакранацца да няпростай тэмы. Ён упэўнены: любы хлопчык павінен ведаць пра тое, як выконвалі свой грамадзянскі доўг продкі. Дапускае, што менавіта яго гонар за дзеда – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны – дапамог перажыць тую “камандзіроўку” ў Рэспубліку Афганістан.

Над матэрыяламі працавала Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Накануне Дня Святого Валентина, 12 февраля, в Вишневском сельском доме культуры состоялся праздничный концерт, подготовленный ГУО «Вишневской детской школой искусств». Отличительной страницей концерта стала дефиле с показом моделей платьев, сделанных своими руками учреждениями культуры района из разных материалов, даже из бумаги. Все участники концерта получили памятные открытки-валентинки, а зрители- хорошее настроение и множество позитивных эмоций.

Старонка 509 з 544

Задайте вопрос