Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На выставе прадстаўлены радыёпрыёмнікі розных пакаленняў. Супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі цікавы экскурс па гісторыі беларускага радыё.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны гісторыі раённага радыё. А фотавітрына «Вядучыя раённага радыё»! пазнаёміць з радыёкарэспандэнтамі розных часоў.

На выставе прадстаўлены радыёпрыёмнікі розных пакаленняў. Супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі цікавы экскурс па гісторыі беларускага радыё.

Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны гісторыі раённага радыё. А фотавітрына «Вядучыя раённага радыё»! пазнаёміць з радыёкарэспандэнтамі розных часоў.

16 11 2020 19

На гэту тэму выступіў з тлумачэннямі старшыня райвыканкама Яўген КРУКОВІЧ.

Ён прынцыповы ў пытанні зніжэння колькасці хворых на COVID-19.

– Ні для каго не сакрэт, што сітуацыя з захворваннем COVID-19 у краіне складаецца сур’ёзная. І хоць яна кантралюемая – хапае і ложкавага фонду, і неабходных лекаў, а таксама масак і сродкаў індывідуальнай абароны, – кожнаму з нас усё ж варта больш адказна падыходзіць да засцярогі сябе і блізкіх ад небяспечнай хваробы.

Напрыканцы мінулага тыдня кіраўнік Мінскай вобласці падпісаў рашэнне, адным з пунктаў якога стала патрабаванне забяспечыць з 16 лістапада увядзенне выкарыстання насельніцтвам сродкаў аховы органаў дыхання у грамадскіх месцах на тэрыторыі сталічнага рэгіёну.

У ахоўных масках людзі павінны быць не толькі на сваіх працоўных месцах. Выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) неабходна на аб’ектах (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці: магазінах, гандлёвых кропках, аб’ектах грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэках, установах аховы здароўя, установах адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўных аб’ектах, адміністрацыйных будынках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты, аб’ектах бытавога абслугоўвання, установах культуры, грамадскім транспарце (у тым ліку маршрутных і звычайных таксі), а таксама на іншых аб’ектах, дзе цяжка ці немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыраванне.

Адказнасць за людзей, якія грэбуюць падобнай засцярогай ад каронавіруснай інфекцыі, будуць несці кіраўнікі арганізацыі, дзе выявілі парушальніка.

Заклікаю ўсіх дбайна падысці да выканання гэтага рашэння – усур’ёз паклапаціцца пра ўласнае здароўе, здароўе блізкіх людзей і тых, хто знаходзіцца побач з вамі!

У Мінскім аблвыканкаме прайшла нарада, на якой былі разгледжаны пытанні аб мерах прадухілення распаўсюджвання каронавiруснай інфекцыі.

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў Кітай па выніках года можа перасягнуць $200 млн, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлены аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну, якія выкарыстоўваліся ў першай палове 20 стагоддзя. Выставу наведалі вучні Ракаўскай сярэдняй школы. Падчас экскурсіі дзеці атрымалі  інфармацыю аб гісторыі вырошчвання і апрацоўкі гэтай культуры.

Выстава будзе працаваць да канца лістапада бягучага года.

Пятніца, 13 Лістапад 2020 16:53

Каранавірус побач!

На сувязь выйшаў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Альфрэд Зянонавіч НЕХВЯДОВІЧ.

Альфрэд Зянонавіч, на чым пры падрыхтоўцы чарговага артыкула на тэму COVID-19 раіце спыніць увагу?

– На прафілактыцы! Людзі павінны ведаць: другая вірусная хваля цяжэйшая. Па-першае, хварэюць часцей, па-другое, захворванне працякае больш складана. Нават тыя, для каго самыя непрыемныя моманты – ужо гісторыя, яшчэ доўга адчуваюць наступствы захворвання. Яны не могуць пазбавіцца ад млявасці, праблем з дыханнем, аднавіць апетыт і паўнацэнны сон. Таму кожны павінен выкарыстаць любую магчымасць, каб не дапусціць заражэння. Даўно даказана: сродкі, што закрываюць органы дыхання, – добрае выйсце. Калі пры гэтым пазбягаць людных месцаў, а падчас наведвання магазінаў ці іншых устаноў (толькі пры неабходнасці!) ні да каго блізка не падыходзіць, заражэння не адбудзецца. Маскі, антысептыкі, дыстанцыраванне – не істэрыя, а шанц хаця б запаволіць імклівае распаўсюджанне віруса і тым самым не дапусціць калапсу работы медустаноў.

Вядома, што ў нашым шпіталі аказваецца дапамога і жыхарам іншых раёнаў, таму валожынцы турбуюцца, ці хопіць месцаў нашым людзям – вельмі ж не хочацца ў цяжкую часіну аказацца далёка ад родных мясцін. Дома ж і сцены дапамагаюць…

– Апошнім часам захварэўшыя ў асноўным шпіталізуюцца па месцы жыхарства. І трэба ведаць, што лячэнне – гэта працэс: хтосьці паступае ў стацыянар, хтосьці выпісваецца.

Нас непакоіць аснашчанасць шпіталя абсталяваннем і медыкаментамі.

– Калі маеце на ўвазе апараты ІВЛ, іх хапае. У дадзены момант, напрыклад, усе свабодныя. Апарат ІВЛ – сродак рэанімацыйны, выкарыстоўваецца тады, калі чалавек губляе здольнасць дыхаць самастойна. Што тычыцца лякарстваў, тут праблем няма.

Ва ўсіх на слыху слова «КТ». Многія кідаюцца праходзіць гэта даследаванне пры першых сімптомах недамагання…

– Камп’ютарная тамаграфія робіцца па паказчыках. Калі яна патрэбна, высвятляе ўрач. Галоўнае пры дыягностыцы кавіднага запалення лёгкіх, на якім узроўні трымаецца сатурацыя (працэнт насычэння крыві кіслародам). У норме павінна быць не ніжэй за 95%. Калі паказчык зніжаецца – дрэнна, можа спатрэбіцца інтэнсіўная тэрапія. Таксама пры каранавірусе неабходна сачыць за тэмпературай цела і быць на пастаяннай сувязі з медыкамі. Вельмі важна не панікаваць. Тым, хто лечыцца дома, паказана шчодрае піццё, для зніжэння тэмпературы – парацэтамол. Каб пазбегнуць застойных з’яў у лёгкіх пры запаленні, неабходны хаця б мінімальны рух, выкладванне на жывот (можна пад верхнюю частку грудзей і пад таз падкладваць валікі, каб грудзі не сціскаліся). Але яшчэ раз нагадваю: каранавірус, як і іншае захворванне, лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Таму: будзьце пільнымі!

– Дзякуй! Поспеху Вам, Вашым калегам і пацыентам!

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ (фота «Нехвядовіч»)

Савет Міністраў прадоўжыў на адзін год, да 2021 года, тэрмін прыцягнення крэдыту Экспартна-імпартнага банка Кітая. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 лiстапада 2020 года нумар 632, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Праект дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес" на 2021-2025 гады накіраваны на ўзгадненне ў дзяржорганы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Старонка 1019 з 1384

Задайте вопрос