Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Серада, 11 Лістапад 2020 16:49

Ілона Леанідаўна Макарэвіч

Ілона Леанідаўна Макарэвіч другі год працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына, а таксама выкладае англійскую мову ў пачатковых класах. Родам дзяўчына з Барысава, скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Англійская і нямецкая мова». У калектыве маладога спецыяліста сустрэлі з цеплынёй: дапамаглі і з жыллём, і з пераездам, і проста ўліцца ў вялікую педагагічную сям’ю.

Прафесію выбрала мэтанакіравана, бо дома бацькі заўсёды лічылі, што настаўнік – паважаны чалавек. Самым галоўным у сваёй штодзённай рабоце Ілона Леанідаўна лічыць выхаванне харошых, прыстойных, сумленных, добрых людзей, годных грамадзян сваёй краіны. У наш час гэта няпроста, але магчыма: сучаснае пакаленне патрабуе новых форм работы, іх толькі варта зацікавіць. А яшчэ – трэба любіць дзяцей і справу, якой ты займаешся.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА

(фота Макарэвіч)

Серада, 11 Лістапад 2020 16:46

Пара запасацца дровамі

Восенню нават не самыя руплівыя гаспадары нарыхтоўваюць дровы для ацяплення свайго жылля на зіму, таму, што халады ўжо не за гарамі. І ў Валожынскім лясгасе зрабіць гэта можна рознымі спосабамі.

З 26 па 31 кастрычніка 2020 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі ў дыстанцыйным рэжыме прайшоў XXIII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і нагадаць пра бяспеку, Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС з 9 лістапада запускае новую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію – «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!».

Серада, 11 Лістапад 2020 15:11

Прамая лінія

13 лістапада з 10.00 да 11.00 па тэлефоне 8-01716 21818 «прамую лінію» праводзіць член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання Уладзімір Міхайлавіч ЛУК’ЯНАЎ.

Серада, 11 Лістапад 2020 12:46

Без панікі, але з перасцярогай

Сёння на асноўныя пытанні, што тычацца барацьбы з каронавірусам, адказвае галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Мікалаевіч САРОКА.

– Павел Мікалаевіч, ужо год, як у свеце захоўваецца сур’ёзная абстаноўка з захворваемасцю на каронавірус. Нездарма Сусветная арганізацыя аховы здароўя надала распаўсюджванню COVID-19 статус пандэміі. Вы, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, з улікам набытага вопыту як бы адказалі на пытанне: “Што рабіць?”

– На мой погляд, у дадзенай сітуацыі праяўляць абыякавасць – няправільна як у адносінах да свайго здароўя, так і да жыццядзейнасці наваколля. Вядома ж, што асноўная прыкмета інфекцыйных захворванняў – здольнасць перадавацца іншым людзям. А значыць: хворы ці носьбіт падвяргае рызыцы ўсіх, хто побач. З іншага боку – панікі не павінна быць. Кожнаму з нас трэба строга і скрупулёзна выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, а, пры неабходнасці, патрабаваць гэтага ад сваіх родных, калег ці сяброў, бо толькі ад агульных намаганняў залежыць тое, па якім сцэнарыі будуць развівацца падзеі.

– Як можна ахарактарызаваць эпідэміялагічную сітуацыю на Валожыншчыне?

– Пакуль як стабільную. Разумею, што ў першую чаргу Вас цікавіць, ці хварэюць людзі каранавіруснай інфекцыяй. Адказваю: хварэюць. Але мы – РЦГіЭ, ЦРБ – сумесна з РАУС робім усё магчымае, каб не дапусціць масавага распаўсюджвання інфекцыі. З 1 верасня па 20 кастрычніка ў раёне зафіксаваны 455 пацверджаных выпадкаў захворвання, у спісе кантактаў першага ўзроўню – 1270 чалавек.

– У дачыненні да вышэй сказанага, у чым галоўныя функцыі ўстановы аховы здароўя, якую ўзначальваеце?

– Перад нашай службай стаяць задачы па ўліку і аналізу захворвання, правядзенні эпідэміялагічнага расследавання, выяўленні кантактных асоб, правядзенні дэзынфекцыйных мерапрыемстваў у ачагах, унясенні прапаноў па рэалізацыі санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

– Да прыкладу, у пацыента пацверджана каранавірусная інфекцыя, як выяўляюцца кантакты першага ўзроўню?

– Мы праводзім апытанне, цікавімся ў чалавека, з кім ён меў зносіны. Затым тэлефануем гэтым людзям. Высвятляем, як даўно кантактавалі з тым або іншым чалавекам. Пры неабходнасці выдаецца прадпісанне аб захаванні самаізаляцыі. Пытанні бальнічных лістоў і лячэння – у кампетэнцыі ЦРБ.

– Людзі якога ўзросту часцей за ўсё хварэюць на каранавірусную інфекцыю?

– Ніхто не застрахаваны. Хварэюць усе. Так, летам было больш пажылых людзей, у якіх дыягнаставалася каранавірусная інфекцыя. У наш раён прыехала шмат дачнікаў, а ў большасці – яны людзі пажылога ўзросту. Дзеці былі на канікулах, і гэта таксама запавольвала перадачу інфекцыі. Сярод “падхапіўшых карону” шмат людзей узросту 40+, школьнікаў.

– Вашы рэкамендацыі: як абараніць сябе ад “кароны”?

– Па-першае, падчас уздыму вострых рэспіраторных захворванняў пазбягаць месцаў масавага знаходжання людзей. На пошту, у банк, у магазіны хадзіць не “ў час пік”, каб звесці да мінімуму кантакты. Насіце маскі, апрацоўвайце рукі антысептычнымі сродкамі, не падыходзьце блізка адзін да аднаго, не бывайце ў гасцях. І абавязкова зрабіце прышчэпку ад грыпу. У большасці насельніцтва імунітэт аслаблены, таму захворванне праходзіць з ускладненнямі. Так званы “мікст”: каранавірус+грып можа быць вельмі небяспечным.

– Як засцерагчы дзяцей ад захворвання?

– Калі заўважылі, што ў дзіцяці ёсць сімптомы вострых рэспіраторных захворванняў (кашаль, насмарк, тэмпература), не адпраўляйце яго ў школу, дзіцячы садок, а своечасова звяртайцеся за медыцынскай дапамогай. У перыяд уздыму вострых рэспіраторных інфекцый не наведвайце з дзецьмі месцы масавага знаходжання людзей. На свежым паветры бываць карысна, але для прагулак лепш выбіраць нешматлюдныя месцы.

– Раскажыце, калі ласка, хто павінен абавязкова насіць сродкі індывідуальнай аховы?

– Ёсць рэкамендацыі галоўнага санітарнага ўрача. Згодна з імі, наймальнік у перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання каранавіруснай інфекцыяй на аб’ектах гандлю і грамадскага харчавання павінен забяспечваць супрацоўнікаў, якія абслугоўваюць людзей, сродкамі індывідуальнай аховы органаў дыхання. У гандлёвых аб’ектах, калі перад касай няма засцерагальнага экрана, незалежна ад спецыялізацыі аб’екта (прадукты, будаўнічыя матэрыялы, адзенне, тэхніка), і прадаўцы непасрэдна кантактуюць з пакупнікамі, то для ўласнай бяспекі і бяспекі пакупнікоў рэкамендавана выкарыстоўваць маскі, рэспіратары альбо шчыткі. На жаль, многія прадаўцы ігнаруюць гэта патрабаванне. У большасці ёсць сродкі індывідуальнай аховы, але яны ці ляжаць у кішэні, ці няправільна выкарыстоўваюцца. Прыходзім, тлумачым: сярод пакупнікоў могуць быць людзі, якія без сімптомаў “кароны” з’яўляюцца яе носьбітамі. Часта чуем у адказ: “У масцы цяжка дыхаць!” Што тут скажаш? Хіба толькі можна параіць уявіць сябе пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх…

– Калі вашы супрацоўнікі бачаць парушэнні, іх дзеянні?

– Супрацоўнікі аддзела гігіены штодня кантралююць захаванне прафілактычных рэкамендацый на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці. Калі ёсць парушэнні, выпісваем наймальніку прадпісанне, каб у мінімальныя тэрміны выправіў недахопы.

– Папулярныя зараз тэрміны – “самаізаляцыя”, “сацыяльнае дыстанцыраванне”. Што можаце пра іх сказаць?

– Інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным ці паветрана-кантактным шляхам. Таму зразумела, чым далей ад чалавека, які можа “падзяліцца” вірусам, тым лепш. Тое ж тычыцца самаізаляцыі: менш кантактаў, меншая верагоднасць заражэння. Аднак я супраць поўнай ізаляцыі. Па-першае, яна амаль немагчыма, а па-другое, працяглая гіпадынамія і адсутнасць свежага паветра здароўя не прыбавяць.

– Вядома, што пажылым людзям лягчэй арганізаваць самаізаляцыю – яны пенсіянеры. Што параіце людзям працаздольнага ўзросту і дзецям – тым, каму трэба хадзіць на працу?

– Адчулі сябе дрэнна – абавязкова звяртайцеся да ўрача. Гэта актуальна не толькі ў сувязі з каранавірусам, а ў выпадку любой рэспіраторнай інфекцыі. Не сакрэт, што многія, захварэўшы, працягваюць хадзіць на працу. Нікому яны гэтым лепш не робяць. І самі толкам не лечацца і іншых заражаюць. Ну а парады – усё тыя ж: па магчымасці пазбягаць натоўпу, трымацца далей ад тых, хто чхае і кашляе, часцей мыць рукі і апрацоўваць іх антысептыкам. Варта часцей праветрываць памяшканні. Калі ў пакоі знаходзяцца людзі, лепш паставіць акно ў рэжыме мікраправетрывання. Апрацоўваць з выкарыстаннем дызынфекцыйных сродкаў паверхні. Дарэчы, апрацоўваць паверхні варта і дома.

– Чым?

– Спецыяльных сродкаў у продажы вельмі шмат. Падыдзе любы, які мае гігіенічны сертыфікат. Толькі ўважліва прачытайце інструкцыю па выкарыстанні.

– А ў РЦГіЭ можна заказаць спецапрацоўку?

– Калі ў сям’і ці на вытворчасці маюцца захварэўшыя (пацверджаны дыягназ), то супрацоўнікі аддзела дэзынфекцыі выязджаюць, і робіцца гэта бясплатна.

– Што пра папулярныя народныя сродкі? Параеце есці часнок і піць гарбату з лімонам?

– Лічу: трэба павышаць імунітэт, што на самай справе мае вялікае значэнне не толькі для прафілактыкі каранавіруса, але і для многіх іншых інфекцый, а для гэтага патрэбны вітаміны, у першую чаргу – вітамін С. Так што пералічанае Вамі не пашкодзіць, але я асабіста лічу, лепш купіць полівітаміны з мінераламі…

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Кангрэс Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) 14 лістапада назаве месцы правядзення чэмпіянатаў свету ў 2024-м і 2025 гадах. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БЕЛТА.

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі за 26 гадоў вырас у 12 разоў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў час пленарнага пасяджэння дзелавога форуму на 26-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўцы-кірмашы "Прадэкспа", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аўторак, 10 Лістапад 2020 17:40

Грамадская прыёмная

З 11 лістапада ў г. Валожыне працуе грамадская прыёмная па зборы актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёна.

Адрас: г. Валожын, пл. Свабоды, 4, каб.20 (уваход з боку ваенкамата)

Тэлефон: 801772 58935

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Час працы: серада - з 14.00 да 17.00, субота - з 10.00 да 13.00

Для того чтобы привлечь внимание к проблеме пожаров из-за неосторожного обращения с огнем при курении и напомнить о безопасности, Республиканский центр пропаганды МЧС с 9 ноября запускает новую информационно-пропагандистскую кампанию – «Не жди белочку – туши окурок!».

Ее целевая аудитория – люди, пренебрегающие правилами безопасности и считающие, что непотушенная сигарета – мелочь, которая не способна привести к трагедии.

Но как необычно подать злободневную проблему, чтобы заинтересовать целевую аудиторию и призвать ее изменить свое поведение? Конечно, при помощи креативных идей и юмора. Таким образом, главной «героиней» новой кампании станет белочка – юркий и шустрый зверек, который схватывает все на лету. Она очень любопытна и умна, поэтому способна быстро оказаться там, где выбрасывают тлеющий окурок, и потушить его вместо незадачливого и беспечного курильщика.

«Белочка пришла!» и «Не жди белочку – туши окурок!» – такие посылы лягут в основу кампании. Выбраны они неслучайно: во-первых, их комичность моментально включает воображение и позволяет ярко представить образы пушистых блюстителей правил безопасности, ведущих бой с непотушенными сигаретами. Во-вторых, всем известные ассоциации, которые возникают от этих фраз. Они будут особенно близки «группе повышенного риска» – людям, ведущим нетрезвый образ жизни, – для которых покурить в постели и уснуть – обычное дело. Благодаря такой легкой и шутливой форме слоганы кампании обязательно всплывут в сознании целевой аудитории, когда та в очередной раз будет доставать сигареты, и определенно заставит ее потушить окурки, чтобы «белочка не пришла».

Спасатели, как и всегда, подойдут к кампании масштабно и задействуют целый комплекс способов обратиться к беспечным курильщикам. Билборды, видеоролики, аудиореклама, воблеры и некхенгеры – все это поможет попасть точно цель и предупредить об ответственности за непотушенный окурок.

Старонка 1021 з 1384

Задайте вопрос