222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
З 19 чэрвеня старшынёй суда Валожынскага раёна назначана Таццяна Сяргееўна НЕСЦЯРЭЎСКАЯ.
Т. С. Несцярэўская нарадзілася ў Валожыне ў 1969 годзе. Мае вышэйшую адукацыю – скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.
Першае працоўнае месца – старшая піянерважатая Забрэзскай СШ. Уся далейшая работа, пачынаючы з лістапада 1987 года, звязана з юрыдычнай дзейнасцю. Пяць гадоў займала пасаду сакратара судовага пасяджэння суда Валожынскага раёна. Далей год была кансультантам натарыяльнай канторы раёна, юрысконсультам Валожынскага аддзялення № 6401 Ашчадбанка. З 1994 па 1997 гады – следчы пракуратуры, памочнік пракурора Валожынскага раёна. Са снежня 1997 пачынаецца пастаянная работа ў судзе Валожынскага раёна: на працягу пяці гадоў – суддзёй па адміністрацыйных справах і выканальніцкіх справах, суддзёй.
Каб нагадаць насельніцтву пра бяспеку на вадаёмах, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты «Працоўная слава», а таксама работнікамі ТВВОД і прадстаўнікамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку БРСМ правялі сумесны рэйд па месцах адпачынку людзей.
Летнія дні пачалі радаваць сонечным надвор’ем і заканамерна, што людзі пачынаюць збірацца ля рэк і азёр.
Летні патруль нагадаў аматарам адпачынку на прыродзе пра тое, якую небяспеку тоіць у сабе вада, асабліва калі купацца за межамі спецыяльна адведзеных для гэтага месцаў.
Таксама ўдзельнікі патруля расказалі грамадзянам, як правільна распальваць вогнішча, каб прыгатаваць ежу, і пра неабходнасць поўнасцю яго затушыць перад тым, як адправіцца дадому. Прывялі прыклады трагічных выпадкаў на вадзе з дзецьмі, якія засталіся без увагі дарослых. Заклікалі мамаў і татаў не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, бо страшная трагедыя можа адбыцца за лічаныя імгненні.
Наш кар.
Хуліганства, паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, — дзеянне (грамадска небяспечныя актыўныя паводзіны), якое характарызуецца сукупнасцю наступных прыкмет: грубым парушэннем грамадскага парадку; відавочнай непавагай да грамадства; з ужываннем насілля ці пагрозай яго прымянення альбо знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці. Крымінальная адказнасць прадугледжана арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і наступае з 14 гадоў.
За 5 месяцаў 2020 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістравана 10 фактаў, што на 100% больш, чым у аналагічным перыядзе 2019 года.
Як пазбегнуць небяспекі? Прытрымлівайцеся простых рэкамендацый:
- падчас позняга вяртання дадому выбірайце самы бяспечны шлях. Пажадана, каб на дарозе былі месцы, дзе можна атрымаць дапамогу: аддзяленні міліцыі, ахоўваемыя аб’екты, магазіны;
- не сядайце ў машыну з незнаёмымі людзьмі і не згаджайцеся на іх прапановы падвезці;
- калі ззаду нехта ідзе за вамі, рэзка змяніце напрамак руху і паспяшайцеся ў бліжэйшае шматлюднае месца;
- згледзеўшы наперадзе п’яную кампанію, перачакайце яе наводдаль;
- чакайце аўтобус на прыпынку ў добра асветленым месцы, побач з групай людзей, якія выклікаюць у вас давер. Пазбягайце бязлюдных аўтобусных прыпынкаў;
- у грамадскім транспарце не сядайце да акенца, бо хуліган, сеўшы побач, можа заблакіраваць выхад;
- у цягніку не заставайцеся ў пустым ці дрэнна асветленым вагоне;
- стаўце аўтамабіль на ахоўваемых стаянках або ў гаражных масівах.
Калі вы сталі выпадковым сведкам злачынства або самі пацярпелі ад дзеянняў хуліганаў, як мага хутчэй паведаміце пра гэта ў міліцыю.
Дзмітрый ВЯРОЎЧЫК,
падпалкоўнік міліцыі
Сацыяльныя сеткі, месенджары, электронныя паштовыя скрыні – з іх дапамогай мы ўсё больш падтрымліваем зносіны. Не бачым суразмоўцы, але ўпэўнены: перапісваемся з сябрам, сваяком, калегам. На самай жа справе перад намі толькі аватарка, за якой можа апынуцца як сапраўдны сябар, так і вораг, прайдзісвет…
Асноўны спосаб здзяйснення злачынстваў у Інтернэце – узлом старонак карыстальнікаў у сацыяльнай сетцы: зламыснік ад імя ўладальніка старонкі рассылае паведамленні яго знаёмым. Напрыклад, пры ўзломе ўліковага запісу грамадзяніна П. у сацсетцы «ВКонтакте» невядомы папрасіў перавесці грашовыя сродкі на пэўную банкаўскую карту. Сябры П., мяркуючы, што аказваюць яму дапамогу, просьбу выканалі. У апісаным выпадку адбыліся адразу некалькі злачынстваў: па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса краіны (у адносінах да П. — несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі) і па арт. 209 КК (махлярства ў адносінах да асоб, якія пералічылі грашовыя сродкі).
Іншы невядомы махляр узламаў старонку В. у той жа сацсетцы і ад імя гаспадара папрасіў яго знаёмых даслаць рэквізіты іх банкаўскіх картак. Пры гэтым зламыснік выкарыстоўваў звесткі, якія захоўваюцца на старонцы: спосаб вядзення перапіскі, моўныя абароты, падзеі, адлюстраваныя ў папярэдніх паведамленнях. Тут таксама разглядаюцца некалькі злачынстваў: па ч. 2 арт. 349 КК у дачыненні да грамадзяніна В. і ч. 2 арт. 212 КК — крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў адносінах да людзей, з чыіх карт-рахункаў былі скрадзены грошы.
Каб не стаць ахвярай падобных злачынстваў, стварайце доўгія паролі з чаргаваннем малых і вялікіх літар, лічбаў. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць пароль, які ўяўляе сабой нешта лёгка зразумелае: адрас, псеўданім, імя сваяка, тэлефонны нумар і г. д. Пароль не павінен адлюстроўвацца на экране камп’ютара, прысутнічаць у раздрукоўках. Нікому не перадавайце інфармацыю пра паролі або банкаўскія карткі, у тым ліку людзям, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка. Пры неабходнасці паведаміць рэквізіты рабіце гэта толькі пры асабістай сустрэчы. Не забывайцеся: адпраўлены праз Інтернэт фотаздымак рэквізітаў банкаўскай карты захоўваецца ў сетцы нават пасля таго, як вы яго выдалілі, і можа быць выкарыстаны для крадзяжу грошай з вашага рахунку.
Дзмітрый Вяроўчык,
начальнік РАУС
У чэрвені бягучага года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу летапісаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 244, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца стварэнне ў Мінску ведамаснай установы адукацыі "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства дазволены такі выгляд аматарскага рыбалоўства, як падводнае паляванне.
7 снежня 1987 года Генеральная Асамблея прыняла рэзалюцыю 42/112, у якой пастанавіла адзначаць 26 чэрвеня як Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам у знак выказвання сваёй рашучасці ўзмацняць дзейнасць і супрацоўніцтва для дасягнення мэты стварэння міжнароднага грамадства, вольнага ад наркаманіі.
Філіял "ЦЭЦ-5" РУП "Мінскэнерга" правёў гідраўлічныя выпрабаванні цеплавых сетак і выканаў усе асноўныя работы па падрыхтоўцы цепласетак да асенне-зімовага перыяду пасёлка Дружны і пасёлка гарадскога тыпу Свіслач, паведамілі ў "Мінскэнерга".
Візавыя правілы Беларусі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 15 ліпеня 2010 года нумар 1065, выкладзены ў новай рэдакцыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 24 чэрвеня 2020 года нумар 364. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.