222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Стало доброй традицией чествовать активных участников клубных формирований учреждений культуры района, выпускников общеобразовательных заведений. Этот год не стал исключением. Дипломами «За активное участие в культурной жизни Воложинщины» и памятными подарками награждены участницы образцового клуба «Грация» (руководитель А.С.Барделев) Воложинского районного центра культуры: Александра Рудович, Мария Марчук, Екатерина Ботян – активные участницы районных и областных культурных мероприятий.
У гарадскім пасёлку Мачулішчы завяршыліся работы па мантажы дзіцячага гульнявога комплексу, паведамляе МЛЫН.ВY.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 9 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Мэтай конкурсу былі папулярызацыя спорту сярод дзяцей, прапаганда ведаў, звязаных з Алімпійскімі гульнямі, а таксама падтрымка нацыянальнай алімпійскай каманды Рэспублікі Беларусь.
Прафсаюзы Смалявіччыны аказалі дапамогу цэнтральнай раённай бальніцы. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Смалявіцкага райвыканкама Наталля Дзенісевіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Гальмакова перадалі медыцынскім работнікам Смалявіцкай ЦРБ чай, каву, прысмакі, сухафрукты, лімоны і іншыя прадукты, якія, безумоўна, парадуюць медыкаў падчас перапынку або чаявання, піша газета "Край смалявіцкі".
Указам нумар 232 "Аб павышэнні пенсій", які падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 20 чэрвеня, прадугледжваецца правядзенне з 1 ліпеня пераразліку ўсіх працоўных пенсій. Больш падрабязную інфармацыю аб новых памерах выплат БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
На працягу дваццаці васьмі год у краіне праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», галоўнай мэтай якога з’яўляецца ўзмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджванне ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымкі і развіцця чытання.
Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сістэма прафесійнага пенсійнага страхавання дзейнічае з 1 студзеня 2009 г. і заснавана на прынцыпе папярэдняга назапашвання сродкаў на выплату прафесійных пенсій. Катэгорыі работнікаў, якія падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню, у тым ліку якія працуюць у сельскай гаспадарцы пазначаны ў артыкуле 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійным пенсійным страхаванні» (далей - Закон аб ППС).
На тэрыторыі нашай рэспублікі ў асноўным распаўсюджаны два віды ракаў – шыракапалы і даўгапалы (вузкапалы). Шыракапалы рак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і яго лоўля забаронена.
А вось даўгапалы (вузкапалы) рак з’яўляецца аб’ектам прамысловага і аматарскага рыбалоўства. Правілы яго здабычы рэгламентуюцца пастановай Савета міністраў ад 02.06.2006 года.
Забаронена лавіць ракаў у той час, калі нельга лавіць і рыбу. У нашай вобласці гэта перыяд з 1 красавіка па 18 мая. Існуюць і іншыя абмежаванні. Так, нельга здабываць ракаў з даўжынёй цела менш за 10,5 сантыметра.
Лавіць ракаў людзі прызвычаіліся спецыяльнымі ракалоўкамі. Яна ўяўляе сабой сетчаты квадрат ці круг дыяметрам да 100 сантыментаў, у цэнтр якога кладзецца прынада. Адзін чалавек мае права паставіць не больш за тры такія прыборы і толькі ў светлы час сутак. Пакідаць ракалоўкі без нагляду забараняецца. Таксама нельга выкарыстоўваць для лоўлі аквалангі, плавальныя сродкі, асвятляльныя прыборы. Норма здабычы – не больш за 2 кілаграмы ў суткі на чалавека.
За незаконную здабычу вузкапалых ракаў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе спагнання за нанесены ўрон прыродзе 1,5 базавай велічыні за кожную асобіну, а таксама штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Асобы, вінаватыя ў здабычы дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.
Васіль ПАЎЛАЎ,
намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету