222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 9 чэрвеня пабывала на ААТ "БелАЗ", дзе сустрэлася з працоўным калектывам, азнаёмілася з тэхналагічным працэсам у вытворчых цэхах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 20 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у асноўным распаўсюджаны два вiды рака - шырокапалы і даўгапалы (вузкапалы). Рак шырокапалы уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, яго лавіць забаронена. Акрамя таго, у нашых вадаёмах сустракаецца такі выгляд, як паласаты рак. Гэта інвазіўны і малакаштоўны вiд, у сувязі з чым яго здабыча не абмежавана.
А вось рак даўгапалы (вузкапалы) з'яўляецца аб'ектам прамысловага і аматарскага рыбалоўства. Правілы яго здабычы рэгламентуюцца пастановай Саўміна ад 2 чэрвеня 2006 г. № 699 «Аб зацвярджэнні Правілаў здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства».
Увесну, калі устанаўліваецца забарона на лоўлю рыбы, здабыча рака таксама пад забаронай. Тэрміны абодвух забарон супадаюць: у Брэсцкай і Гомельскай абласцях - з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях - з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці - з 10 красавіка па 8 чэрвеня.
Існуюць і іншыя абмежаванні ў лоўлі ракаў. Так, нельга здабываць ракаў з даўжынёй цела менш 10,5 сантыметра (ад вострага рострума да канца цельсона). Для здабычы ў асабістых мэтах варта выкарыстоўваць ракалоўкi пэўных параметраў, але не больш за тры на чалавека і толькі ў светлы час сутак, пакідаць ракалоўкi без візуальнага кантролю не дазваляецца. Забаронена выкарыстоўваць для здабычы рака аквалангі, плавальныя сродкі і асвятляльныя прыборы. Лоўля рукамі ў цёмны час сутак таксама забаронена. Норма вылаву - не больш за 2 кг у суткі на чалавека. Лоўля яйцаносных самак і самак з лічынкамі забаронена на працягу ўсяго года.
Ракалоўка - прылада здабычы ракаў, якая прадстаўляе сабой сеткаваты квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або пастку (даўжынёй не больш за 100 см) з адным ці некалькімі (не больш за 5) ўваходамі з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў (закрытага тыпу).
Адметныя асаблівасці відаў ракаў:
у шырокапалага рака - гладкі без шыпоў карапакс (затуляючы цела шчыток) і толькі па краях невялікія зярністыя грудкі, шырокія з магутна развітымі падставамі клюшні, рострум плоскі, шырокі, краi рострума без зубцоў;
у вузкапалага рака - пакрыты шыпамi і грудкамі карапакс, доўгія вузкія клюшні, рострум доўгі, паралельна краю рострума ўзброены вострымі шыпiкамi.
За незаконную здабычу кожнай асобіны рака вузкапалага прадугледжана пакрыццё шкоды ў памеры 1,5 базавай велічыні (40,5 рублёў), а таксама штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Асобы, вінаватыя ў здабычы дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, падлягаюць прыцягненню да крымінальнай адказнасці.
Абласное свята "Дажынкі-2020" пройдзе ў Чэрвені. Горад рыхтуецца прымаць гасцей, працягваецца яго добраўпарадкаванне. Частка аб'ектаў ужо здадзена, увод астатніх ідзе па плане, паведамляе МЛЫН.ВY.
У Беларусі на пачатак 2020 года налічвалася 3 265 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, за апошнія 9 гадоў іх колькасць павялічылася на трэць, паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.
Загарадныя дзіцячыя лагеры Мінскай вобласці рыхтуюцца прымаць першых гасцей. У спальных карпусах завяршаюцца рамонтныя работы, праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь і ААН рыхтуюць рамачную праграму супрацоўніцтва на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.
Аздараўленчы лагер – месца дзе дзіця не толькі адпачывае, набывае новых сяброў, але і вучыцца самастойнасці. У прыватнасці, сачыць за ўласнымі рэчамі.
Як правіла, у дзіцячым лагеры ствараюцца ўмовы для захоўвання асабістых рэчаў: арганізуюцца камеры захоўвання, у пакоях ёсць шафы і тумбачкі для адзення і абутку. Аднак хлопчыкі і дзяўчынкі бяруць з сабой і каштоўныя прадметы: мабільныя тэлефоны, фотаапараты, відэакамеры, камп’ютары, упрыгожанні з золата. А вось ставіцца з адказнасцю да такой маёмасці не ўмеюць: пакідаюць яе без нагляду, забываюць на рэчцы ці ў лесе, даюць карыстацца іншым людзям, псуюць падчас прыняцця душа ці ванны.
Перад тым, як адправіць дзіця ў лагер, бацькі павінны навучыць яго беражліва і паважна ставіцца да матэрыяльных каштоўнасцей. Абавязкова праверце, што сын ці дачка паклалі з сабой. Магчыма, некаторыя рэчы вы забароніце браць у лагер. Растлумачце, што дарагія прадметы могуць справакаваць канфліктныя сітуацыі ў калектыве.
Калі ж вы свядома вырашылі дазволіць дзіцяці ўзяць нешта дарагое, то ведайце: вы несіцё поўную адказнасць за іх страту ці псаванне. У лагеры вы таксама падпішыце дакумент, што азнаёмлены з правіламі аб захоўванні каштоўнасцей. І потым не зможаце прад’явіць абвінавачванне кіраўніцтву лагера ці выхавацелям, што ў дзіцяці знік тэлефон ці планшэт. Выхавацель атрада ці дырэктар не бяруць перад вамі асабістых абавязацельстваў па захоўванні рэчаў вашага дзіцяці.
Лета – выдатны час навучыць дзяцей і падлеткаў прафілактычным мерам па захаванні сваёй маёмасці. Не лішнім узгадаць такія правілы будзе і дарослым:
– заўсёды закрывайце форткі, балконныя і ўваходныя дзверы перад тым, як пакінуць дом;
– не губляйце ключы і не давайце іх малазнаёмым людзям;
– не расказвайце аб наяўнасці ў вас вялікай сумы грошай, дарагіх рэчаў;
– не пакідайце без нагляду асабістыя рэчы;
– не выкладвайце мабільны тэлефон на столік у рэстаране ці кафэ, не даставайце на прыпынках грамадскага транспарту;
– не давайце незнаёмцам карыстацца вашым мабільным тэлефонам;
– не размаўляйце па мабільніку вечарам на вуліцы, асабліва калі вы адзін. Убачыўшы незнаёмых людзей, спыніце тэлефонную размову.
Аляксандр ЧАХОВІЧ,
начальнік інспекцыі па справах
непаўналетніх Валожынскага РАУС
З надыходам летняга перыяду ў рэспубліцы рэзка павялічваецца сумны паказчык загінуўшых на вадаёмах. У сувязі з гэтым не лішнім будзе напомніць асноўныя правілы бяспечнага купання.
Як паказвае статыстыка, найчасцей першапрычынай трагедый на вадзе з’яўляецца алкагольнае ап’яненне, а таксама ігнараванне простых правіл. Убачыўшы таблічку “Купацца забаронена”, варта ёй падпарадкавацца. У ваду заходзьце паступова, каб цела прывыкла да паніжэння тэмпературы. Доўга, да пасінення, не купайцеся. Гэта можа прывесці да сутаргі і гібелі. Для тых, хто не ўмее плаваць, нельга заходзіць на глыбокае месца, сачыце, каб вада не была вышэй за пояс. Памятайце, што купацца нашча і раней чым 1,5-2 гадзіны пасля яды небяспечна.
Не пераацэньвайце свае магчымасці: уменне плаваць не з’яўляецца гарантыяй бяспекі. Як ні парадаксальна, сярод тапельцаў большасць тых, хто гаварыў пра сябе: “Я – у вадзе, як рыба…” Вы можаце стаміцца, трапіць у моцнае цячэнне. Калі адчуваеце, што даплысці да берага цяжка, змяніце стыль плавання, адпачніце на вадзе.
На вадаёме забараняецца гуляць у гульні, звязаныя з ныраннем, захопам купальшчыкаў, падаваць ілжывыя сігналы пра небяспеку.
Трапіўшы ў складаную сітуацыю, не панікуйце! З водавароту можна вырвацца: набярыце паветра, нырніце і, зрабіўшы рывок у бок цячэння, выплывайце на паверхню. Пры такой непрыемнай з’яве, як сутарга, падцягніце нагу, а потым пальцы ступні падцягніце на сябе. Трапіўшы ў ціну ці водарасці, не рабіце рэзкіх рухаў, вызваляйцеся з такога палону плаўна.
Існуюць і іншыя правілы, напрыклад, не падплываць блізка да маторак і веславых лодак, скакаць у ваду з прычалаў і іншых збудаванняў, не прыстасаваных для гэтага. Не купайцеся ноччу: у цемнаце можна лёгка страціць арыенцір, спалохацца чаго-небудзь і паддацца паніцы.
Асобна хочацца звярнуцца да бацькоў малалетніх дзяцей: не пакідайце малых на вадзе без нагляду ні на хвіліну!
У нашым раёне сёлета для купання будуць адведзены чатыры спецыялізаваныя зоны з абсталяванымі пляжамі: Жоўты Бераг, Сакаўшчына, Валожынскае вадасховішча і Пагарэлка.
Іван СУХАДОЛЕЦ,
начальнік раённай арганізацыі ТВВОД
На 96-м годзе пайшла з жыцця Ізабела Вікенцьеўна ЕЛІСТРАТАВА. У час ваеннага ліхалецця гэта мужная і, на вялікі жаль, вельмі адзінокая жанчына (практычна ўсе яе блізкія пакінулі свет) была партызанскай сувязной у атрадзе імя С. К. Цімашэнкі. Атрымліваючы чарговае заданне ад камандзіра, радавалася: ёй давяраюць, яна не так проста знаходзіцца сярод адважных людзей! Свайго суджанага Ізабела Вікенцьеўна таксама сустрэла ў атрадзе, родам ён быў з Масквы.
Пасля вайны ўраджэнка сталічнай сям’і ўрача Ваяводскага засталася ў Івянцы разам з мужам, працавала ў мясцовым райвыканкаме, потым – на заводзе мастацкай керамікі. На параднай форме І. В. Елістратавай зіхацелі медалі “Партызан Вялікай Айчыннай вайны” 2-й ступені, “За перамогу над Германіяй”, ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені. Яны ды яшчэ атрыманае ў 1980 годзе афіцыйнае пасведчанне партызана Беларусі засталіся напамінам пра такое нялёгкае, але дастойнае і сумленнае жыццё.
…І вось яе не стала… Ветэраны вайны і працы Валожыншчыны, знаёмыя і суседзі глыбока смуткуюць з выпадку смерці апошняй прадстаўніцы партызанскага руху Івянца. Да спачуванняў далучаецца і калектыў рэдакцыі раённай газеты. Вечны супакой, высокае неба і нязгасная памяць Вам, Ізабела Вікенцьеўна…