222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадаставіць БНБ-Банку да Br10 млн для крэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў для барацьбы з наступствамі пандэміі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕБРР.
Напярэдадні летніх канікул з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага-дзеці!", паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Прафіцыт (перавышэнне даходаў над расходамі) рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку 2020 года склаў Br0,6 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
Сусветны дзень без тытуню адзначаецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 31 мая. Ён праводзіцца на фоне цэлага шэрагу глабальных ініцыятыў і мерапрыемстваў, што скіраваны на барацьбу з табакакурэннем, якое кожны год становіцца прычынай смерці мільёнаў людзей у розных краінах свету.
Тытунёвыя вырабы – гэта прадукты для курэння. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюцца сырыя лісты тытуню. У склад уваходзіць нікацін – псіхатропны кампанент, што выклікае стойкую залежнасць.
Ужыванне тытуню – адзін з асноўных фактараў рызыкі развіцця мноства хранічных захворванняў (рак, захворванні лёгкіх, сардэчна-сасудзістай сістэмы і інш.). Курэнне з’яўляецца глабальнай праблемай чалавецтва, таму што ўздзеянне тытунёвага дыму – адна з прычын смерці, захворванняў і інваліднасці значнай часткі насельніцтва.
Наступствы гэтай шкоднай звычкі штогод прыводзяць да смерці каля 6 млн людзей у свеце (з іх 600 тысяч – пасіўныя курыльшчыкі). Кожныя 6 секунд па гэтай прычыне памірае прыкладна адзін чалавек.
Толькі ў краінах Еўропы штогадовая колькасць смярцей, звязаных з ужываннем тытунёвых вырабаў, складае каля 1,2 мільёна (14% ад усіх смярцей). Сёння ў Еўропе прыкладна 215 мільёнаў чалавек з’яўляюцца курыльшчыкамі (з іх 130 мільёнаў – мужчыны). Па даных Еўрасаюза, на яго тэрыторыі ў сярэднім паміраюць 19 тысяч людзей, якія самі не кураць, але становяцца ахвярамі пасіўнага курэння. Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў 2020 годзе тытунь стане асноўнай прычынай смерці 10 мільёнаў чалавек.
Што тычыцца пасіўнага курэння, яно шкодна само па сабе, аднак рызыка ўзрастае, калі чалавек знаходзіцца ў зачыненым памяшканні. Дым раздражняе верхнія дыхальныя шляхі. Сухасць у роце, пяршэнне ў горле, чханне – толькі малая частка праблемы. Пастаяннае раздражненне слізістай носа можа прывесці да фарміравання вазаматорнага рыніту. Не многія ведаюць, што праблемы з насавым дыханнем маюць прамую сувязь з захворваннямі вуха. Разбухлая ці, наадварот, моцна сухая слізістая поласць носа можа прывесці да тубаатыту. Астма ўвогуле “любіць” пасіўных курыльшчыкаў – у іх яна развіваецца ў пяць разоў часцей, чым у людзей, якія не сутыкаюцца з курэннем.
Хранічнае ўздзеянне нікаціну прыводзіць да ішэмічнага захворвання сэрца, атэрасклерозу, гіпертаніі, стэнакардыі, інсультаў і інфарктаў. Курыльшчыкі і іх акружэнне часта пакутуюць ад аблітэрыруючага эндартэрыіту. Таксама курэнне прыводзіць да парушэнняў зроку, выклікае алергічныя рэакцыі. У жанчын яно аказвае вялікае ўздзеянне на рэпрадуктыўную сістэму.
Па даных Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам, выкараненне курэння – адна з эфектыўных мер аздараўлення насельніцтва. Сёння існуе вялікая колькасць метадаў і спосабаў пазбаўлення ад гэтай шкоднай звычкі. У нашай краіне дапамога тым, хто вырашыў “завязаць” з цыгарэтай, аказваецца на амбулаторнай аснове ва ўсіх абласных установах аховы здароўя наркалагічнага (псіхіятрычнага) кірунку. У рэспубліцы функцыянуюць 8 спецыялізаваных кабінетаў па лячэнні нікацінавай залежнасці.
Калі вы неабыякавыя да свайго здароўя і здароўя блізкіх, кідайце курыць як мага хутчэй!
Ірына ШОТА, урач-тэрапеўт
Дзіцячы траўматызм – вельмі сур’ёзная праблема, якая асабліва абвастраецца ў час летніх канікул. У гэты перыяд яна звычайна вырастае на 20%, прычым колькасць траўм у хлопчыкаў у 2-3 разы перавышае колькасць траўм у дзяўчынак.
Што спрыяе гэтаму? Перш за ўсё – нядобраўпарадкаванасць знешняга асяроддзя, нядбайнасць дарослых, неасцярожныя паводзіны ў быце, на вуліцы, у час гульняў ці заняткаў спортам. У дашкольным узросце – цікаўнасць, недастатковасць каардынацыі рухаў, адсутнасць жыццёвага вопыту могуць прывесці да апёкаў ад гарачай пліты, посуду, страў, кіпню, пары, праса і інш., падзення з ложка, акна, стала ці крэсла, атручвання бытавымі хімічнымі сродкамі, паражэння электрычным токам ад электрапрыбораў, правадоў, разетак.
Дарослыя павінны з павышанай увагай ставіцца да дзяцей – хаваць запалкі, вадкасці, што могуць успыхваць, свечкі, бенгальскія агні, петарды. Ядавітыя сродкі, медыкаменты, адбельвальнікі, кіслоты неабходна ўтрымліваць у закрытых кантэйнерах у недаступным для дзяцей месцы. Таксама важна, каб дзеці не маглі дабрацца да колюча-рэжучых прадметаў, не мелі магчымасці засоўваць пальцы ці прадметы ў разеткі, адчыняць вокны і г. д.
Часта выпадкі траўматызму ўзнікаюць з-за няправільнага карыстання сродкамі руху – веласіпедамі, скейтбордамі, канькамі. Абавязак бацькоў – навучыць сваіх дзяцей правільна карыстацца гэтымі “цацкамі”, падбіраць іх згодна з узростам дзіцяці. Важна, каб кожны хлопчык ці дзяўчынка ведалі самыя галоўныя правілы дарожнага руху. Пра іх выкананне неабходна нагадваць пастаянна, як і пра правілы паводзін на вадзе.
Бацькі з’яўляюцца аўтарытэтам для дзяцей, таму важна, каб яны самі ўмелі правільна паводзіць сябе ў любых жыццёвых сітуацыях і вучылі гэтаму сваіх нашчадкаў.
15 мая ў цэнтр аператыўнага кіравання Валожынскага РАУС паступіла паведамленне аб загаранні гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Лоск Гародзькаўскага сельсавета.
Па прыбыцці да месца выкліку блокавая пабудова гарэла адкрытым полымем, была не электрыфікавана. У выніку агнём знішчаны шыферны дах па ўсёй плошчы, пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця (вылецела іскра).
Нагадваем, што неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ля прыватных жылых дамоў, на дачах:
-вывезіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
-калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 м, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзіруецца сена ці салома. Спальваць адходы можна толькі ў бязветранае надвор’е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, не пакідаць без нагляду;
-не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку;
-выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забараняецца.
Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.
З 25 мая па 5 чэрвеня служба ДАІ праводзіць акцыю «Увага – дзеці!». На тэрыторыі раёна прадугледжаны спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы і Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Напамінаем кожнаму вадзіцелю, што падчас акцыі рухацца па дарогах неабходна з уключаным святлом фар у светлы час сутак. У абавязковым парадку перавозьце дзяцей прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце адпаведнае крэсла.
Не менш увагі і адказнасці патрабуецца і ад бацькоў. Дарослым неабходна прыняць усе меры, каб з хлопчыкамі і дзяўчынкамі не адбылося ніякіх няшчасных здарэнняў. Найперш, будзьце для іх прыкладам, а па-другое – не пакідайце малых без нагляду. Не забывайцеся кожны дзень нагадваць малым пра Правілы дарожнага руху: дзе дазваляецца гуляць, як пераходзіць вуліцу і інш.
Магчыма, для кагосьці добрай навукай стануць наступныя прыклады. Так, 15 сакавіка ў пасёлку Юбілейны, што ў Мінскім раёне, пад колы аўтамабіля «Пежо» трапіў дзевяцігадовы хлопчык, які выбягаў на праезную частку з-за прыпаркаванага транспартнага сродку. У вёсцы Ляхавічы (Дзяржынскі раён) дзядуля гуляў з двухгадовым унукам, адвярнуўся на хвіліну і не заўважыў, як дзіця выбегла на дарогу. Добра, што вадзіцель паспеў загадзя затармазіць…
Вельмі часта пацярпелымі ў ДТЗ становяцца непаўналетнія пасажыры. Зусім нядаўна, 17 мая, адбылася трагедыя ў Барысаўскім раёне. Там у выніку лабавога сутыкнення легкавушкі і грузавога прычэпа загінулі шэсць чалавек: вадзіцель і пяць пасажыраў, з якіх трое – непаўналетнія дзяўчаты. Устаноўлена, што ўсе яны былі ў стане алкагольнага ап’янення. Каб бацькі правільна выхоўвалі дачок, яны б і спіртнога не ўжывалі, і ў аўтамабіль з падпіўшымі хлопцамі не селі.
Заклікаем усіх дарослых: бацькоў, педагогаў, а таксама вадзіцеляў транспартных сродкаў быць уважлівымі, расказваць дзецям пра небяспеку, якая можа таіцца на дарозе. Памятайце, што бяду можна папярэдзіць!
У Мінскім раёне летам плануюць адкрыць экарынак, паведамляе Беларусь 1.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў указ нумар 181 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.