222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На палях Мінскай вобласці аграрыі завяршаюць першы ўкос траў, паведамляе Беларусь 1.
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні ў Мінску і Мінскай вобласці. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, на тэрыторыі Мінскай вобласці прайшла дабрачынная акцыя "Збярэм падарункі разам", паведамляе Беларусь 1.
Беларусь плануе атрымаць у чэрвені ад расійскіх кампаній амаль 1,1 млн т нафты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Жыхары Цэнтральнага рэгіёну могуць стаць донарамі плазмы для лячэння пацыентаў з COVID-19, паведамляе Беларусь 1.
Беларусь і Германія ў фармаце відэаканферэнцыі правялі пасяджэнне стратэгічнай кансультатыўнай групы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Навучэнцы Івянецкай школы правялі першы дзень канікул на тэрыторыі Івянецкага музея традыцыйнай культуры, дзе для іх была арганізавана экскурсія і гульня Лазертаг.
Лазертаг - гэта камандная гульня, мэтай якой з'яўляецца выкананне сюжэтных місій шляхам паразы праціўнікаў з бластэраў. Гульня заснавана на выкарыстанні ваеннай тактыкі і стратэгіі.
Аднак у той жа час гульня дазваляе атрымаць неверагодную колькасць адрэналіну, за якім ідзе вялікая частка гульцоў.
Гульцы становяцца дабрэй, весялей і шчаслівей, з кожным стрэлам выплюхваючы напружанне!
Ініцыятар правядзення мерапрыемства - настаўнік фізкультуры Генадзь Альфонсавіч Жаўток.
Дзеці… Колькі пяшчоты, дабрыні і ласкі ўкладваюць бацькі ў гэта слова, колькі шчаслівых надзей звязваюць з будучым сваіх крывінак! За кожнага гатовы без разваг самае дарагое аддаць…
На здымку – жыхаркі 3-га пад’езда дома № 124 па вуліцы Савецкай райцэнтра Кацярына Пупа, Любоў Садоўская і Іна Шчарбачэвiч. Сёлета яны сталі тройчы матулямі, нарадзіўшы сыночкаў Ігната, Антона і Савелія. Маленькіх брацікаў у шматдзетных сем’ях дапамагаюць гадаваць старэйшыя Надзя і Дзіма, Насця і Аня, Рома і Арцём. Кожнаму з іх мамы і таты дораць бязмежную любоў, атуляюць клопатам і падтрымкай, пільна сочаць, каб яны раслі разумнымі, спагадлівымі, гарманічна развітымі. Тыя – адказваюць узаемнасцю. А там, дзе ёсць шчырая цеплыня ў адносінах, і расцвітае простае бацькоўскае шчасце…
Тэкст і фота Сяргея Садоўскага
Ільецца з крынічкі цуда-вада…
Беларусы з асаблівым замілаваннем ставяцца да крыніц. Колькі песень складзена пра гэтыя чыстыя струменьчыкі са сцюдзёнай і смачнай вадой! Лічылася, што крыніцы не толькі наталяюць смагу, але і ратуюць ад хвароб.
У нашым раёне рэдка якая вёска не мае паблізу хоць невялічкай ручаінкі. У засушлівыя гады яны могуць знікаць, а ў спрыяльны час з’яўляцца зноў. У вёсцы Вішнева бруіцца адна з самых легендарных крыніц, якая прыжылася ў падножжы старажытнага касцёла і вядома людзям большяк 600 гадоў. З даўніны жыхары навакольных вёсак перад пачаткам Імшы прыходзілі да яе, каб напіцца, трохі адпачыць, абмыць ад пылу ногі і абуцца (абутак жа тады насілі з сабой, гэтак бераглі!). У сярэдзіне мінулага стагоддзя пачалася вайна з рэлігійным дурманам, пад удар трапіла і крынічка: яе засыпалі пяском, утрамбоўвалі камянямі, залівалі бетонам. І вада прапала. У 2009 годзе, дзякуючы старанням пробашча касцёла Св. Алены і Сымона ў Мінску, іншым рупліўцам, вішнеўцы зноў змаглі напіцца гаючай вадзіцы. Тут, непадалёку берагоў рэчкі Альшанкі, была створана цэлая ландшафтная кампазіцыя для абрамлення крынічкі. Гэта зараз адно з самых маляўнічых месцаў у Вішневе. Кожны жадаючы можа наведацца сюды, палюбавацца на малады сад, на каменную лесвіцу, якая вядзе да касцёла, на фігурку Маці Божай… І, вядома ж, паспытаць вады, набраць яе з сабой.
Не менш легенд і паданняў існуе яшчэ пра адну Святую крынічку. Яна працякае на ўсходняй ваколіцы Ракава, паблізу аўтастрады. Калі ахарактарызаваць гэты помнік прыроды з навуковага пункту гледжання, то варта адзначыць, што
яна мае выхад падземных вод з ніжняй часткі ўзвышша. З глыбіні штодня на паверхню паступае даволі значны аб’ём вады, якая адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы, мае высокую мінералізацыю, а ўтрыманне забруджваючых мікраэлементаў нязначнае. Абапал крынічкі растуць лугавыя травы, а таксама некаторыя прадстаўнікі лясной расліннасці.
Свой памятны аб’ект воднай прыроды маюць і жыхары райцэнтра. Напрыканцы вуліцы Кірава існуе цэлая крынічная група. Іх агульная тэмпература ніколі не перавышае 9 градусаў па Цэльсію. Гэта адна з самых прахалодных крыніц на Валожыншчыне. Узімку, калі праваслаўны святкуюць вадохрышча, тут заўсёды шматлюдна. З кожным годам расце колькасць смельчакоў, гатовых акунуцца ў ваду, не зважаючы на мароз і сцюжу.
Віктар ЯКУТОВІЧ,
начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
У Мінскай вобласці набірае абароты прома-акцыя "Выбіраем студатрад!". Яна накіравана на занятасць моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў і індывідуальна, паведамілі ў Цэнтральным камітэце ГА "БРСМ".