222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Как ни манят рекламы, большая часть наших людей предпочитает отдыхать на родной земле. Тем более что иногда выпадает такое жаркое лето, что и в тропики улетать не надо. Домик в деревне, дачные хлопоты в саду и на грядках – можно отдохнуть душой и телом, загореть, набраться сил и накопить витаминов на грядущую зиму. Только вот горожанин во втором и тем более третьем поколении растерял невосприимчивость даже к тем заболеваниям, с которыми без труда справлялся организм его предков. Как бы комфортно ни обустроили мы свой быт на живой природе, все равно уровень санитарии на даче будет ниже, чем в городской квартире. Дачные участки подвергаются набегам лесных клещей, комаров и мух, мышевидных грызунов, бродячих собак и кошек. Самое надежное средство защиты – санитария быта и личная гигиена. Грязные руки могут отравить отдых с первого дня и привести к нарушению пищеварения, проявляющегося изжогой, отрыжкой, тяжестью под ложечкой (желудочная диспепсия), вздутием живота, схваткообразными болями, поносом (кишечная диспепсия).
Особенно неприятна энтеровирусная инфекция, которая передается нам с земли через наши руки прямо нам в рот. Ее вызывают энтеровирусы, которые попадают в почву с фекалиями животных. Энтеровирусы чаще поражают детей, которые любят все попробовать на вкус или искупаться в любой луже, лишь бы вода освежала. Надежных лекарств против энтеровирусов пока нет, остается только – почаще мыть руки с мылом, пить только кипяченую воду и не купаться в непроточных водоемах. Ошпаривать кипятком перед употреблением овощи, фрукты и посуду. Никогда не снимайте пробу с овощей и фруктов прямо в саду или огороде.
Немытые плоды-паданки – источник множества инфекций. Обычно энтеровирусные инфекции не оставляет после выздоровления никаких последствий, но каково отдыхать жарким летом с температурой тела под 40 градусов? Никогда не пейте сырой воды, используйте только кипяченую и отфильтрованную (фильтрация не исключает кипячения). Хорошо помогают серебро и кремень в емкостях для питьевой воды – ионы этих химических элементов губят бактерии и пускают в осадок опасные примеси. Если нет возможности вскипятить воду для питья, а пить очень хочется, то можно добавить в нее 10 капель йода на 1 литр воды – этого будет достаточно для обеззараживания (такую воду не рекомендуется пить людям с заболеваниями щитовидной железы).
Добавление алкоголя или уксуса в воду не обеззараживает ее! Молодые люди любят коктейли со льдом. Кубики льда для прохладительных напитков нужно делать только из кипяченой воды. Кухню на даче и в деревне нужно мыть чаще, чем в городской квартире. Не ленитесь отключать и обмывать холодильник изнутри, особенно морозильную камеру, чтобы не заразиться иерсиниозом. По этой же причине не держите очищенные овощи в воде более полутора часов. Готовая еда не должна соприкасаться с продуктами и полуфабрикатами.
Все молочные продукты на даче должны быть в заводской упаковке или кипяченые – это поможет оградить от заражения бруцеллезом, сальмонеллезом и многими другими инфекциями. Молоко – среда, богатая питательными веществами, необходимыми для размножения микробов, также в молоке коров и коз могут таиться вирусы клещевого энцефалита. Яйца в жару лучше есть хорошо прожаренными или сваренными вкрутую. При мытье посуды не жалейте мыла, соды и ополаскивателя. Никогда не вытирайте вымытую посуду влажным полотенцем – оно прекрасная среда для обитания микробов. Сушите посуду на специальной полке в шкафу или просто поставив на ребро, но ее обязательно нужно накрывать от мух. Мухи – один из основных путей попадания микробов из мест их скопления на пищу, поэтому позаботьтесь о наличии на окнах москитной сетки и регулярно. Позаботьтесь о сетках на окнах и дверях. Применяйте репелленты с целью отпугивания комаров и мошек и инсектициды для их уничтожения в спальных помещениях. Чем чище будет ваш летний домик и приусадебный участок, тем больше пользы будет всей семье от полноценного здорового отдыха на природе.
Главный государственный санитарный врач Воложинского района
Павел Николаевич Сорока
Сегодня компьютер стал частью нашей жизни, но, несмотря на то, что современные технологии постоянно совершенствуются, мы все же рискуем «нажить» проблемы со здоровьем. Способствуют этому неумеренное «сидение» за компьютером и несоблюдение элементарных правил работы с электронным «помощником», который может превратиться из нашего друга во врага. Если не делать перерывов в работе и не заниматься упражнениями, снимающими напряжение и усталость, можно оказать «медвежью» услугу своему здоровью. Основные факторы, оказывающие вредное воздействие на организм, особенно детский – это нагрузка на глаза и неправильная поза. Минимизировать влияние на организм негативных факторов можно, соблюдая определённые правила.
Уменьшить вредное влияние сидячего положения можно, подобрав правильную мебель. Если вы оборудуете рабочее место ребенка, мебель должна быть именно детской.
Сориентироваться и установить регламент работы за компьютером для ребёнка помогут следующие рекомендации: для детей 5-7 лет продолжительность пользования компьютером должна составлять около получаса в сутки; для детей 7-12 лет – не более часа в день; для подростков 12-16 лет – около двух часов в день. Соблюдая эти правила, вы оградите себя и своих близких от возможных нарушений в состоянии здоровья, обусловленных длительной работой за компьютером.
Главный государственный санитарный врач Воложинского района
Павел Николаевич Сорока
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прадастаўляе шырокія магчымасці для развіцця латвійскага бізнесу, паведаміў сёння журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па 30 студзеня прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын 17 студзеня ўручыў аўтамабіль шматдзетнай сям'і з Мар'інай Горкі, які тая папрасіла для іх дзіцячага дома сямейнага тыпу на сустрэчы з кіраўніком рэгіёна ў час акцыі "Нашы дзеці". Тады Аляксандр Турчын, які таксама з'яўляецца старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, наведваў Мар'інагорскі дом сямейнага тыпу разам з намеснікам старшыні савета Паўлам Тапузідзісам. Сям'і ўручылі цацкі, салодкія падарункі, тэлевізар, ноўтбук і садовы трымер. Бацькі-выхавальнікі - Алена і Андрэй Бажанавы - гасцінна сустрэлі гасцей і расказалі пра свой уклад жыцця. У іх пяць родных дзяцей і пяць прыёмных, і ўсіх яны выхоўваюць з аднолькавай любоўю і пяшчотай. Вядома, не абыходзіцца без праблем, адна з якіх - адсутнасць прыдатнага для сям'і транспарту. Вырашэнне пытання знайшлося: камфартабельны аўтамабіль "Лада Ларгус" для Бажанавых набыла кампанія Паўла Тапузідзіса.
У Беларусі рэгулююцца пытанні датэрміновага пенсійнага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 15 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Яшчэ ў пачатку снежня мінулага года гаспадары магазіна «Манікс» у райцэнтры Сяргей і Вольга Макоўскія аб’явілі пра конкурс дзіцячага малюнка «На двары Каляды» і размясцілі ў сацыяльных сетках яго ўмовы.
На запрашэнне прыняць удзел у конкурсе адгукнуліся юныя мастакі не толькі з Валожына, даставілі работы дзевяцігадовая Ксенія Анкуда з Багданава і яе равесніца і цёзка Ксенія Рудая з Пяршаяў. Увогуле, чамусьці актыўнымі аказаліся менавіта мастакі дзевяцігадовага ўзросту. Былі і старэйшыя – 11-13-гадовыя. А самымі юнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі сямігадовыя Яна Рабкевіч і Аляксей Нехвядовіч.
Зразумела, не ўзрост адыгрываў галоўнае значэнне, калі журы падводзіла вынікі. Галоўным было раскрыццё тэмы конкурсу, мастацкія вартасці малюнка. А ўсе работы – дзіўныя, светлыя, радасныя – па адчуванні свята, па разуменні самога таінства Нараджэння Хрыста, якое кожны перадаваў па-свойму. Хачу таксама адзначыць, што ўдзел у конкурсе не быў абавязковым, як, напрыклад, выкананне дамашняга задання ці ўдзел у нейкім афіцыйным класным ці школьным мерапрыемстве. Юныя мастакі малявалі выключна па ўласным жаданні, без падказак, і рухалі імі любоў да творчасці і вера ў свае сілы. Такім чынам у конкурсным марафоне браў удзел 21 малюнак.
Першае месца было прысуджана рабоце Паліны Пярловіч, другое і трэцяе – Таццяны Іншаковай і Мацвея Загорскага. Дарэчы, усе малюнкі выстаўляліся ў сацыяльных сетках без указання асобы аўтара, і кожны жыхар раёна мог іх ацаніць і прагаласаваць. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся адразу дзвюм удзельніцам – Ксеніі Рудай і Ксеніі Рай.
9 студзеня арганізатары запрасілі канкурсантаў да сябе ў магазін, дзе адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. За 1-2-е месцы былі ўручаны дзіцячыя сумкі з гуашшу і папкамі з лістамі для малявання, за трэцяе – рукзак з падарункамі. За сімпатыі гледачоў юныя мастачкі атрымалі папкі з выявай малюнка «Рыбачка» фармату А3 і каляровыя алоўкі. Ніхто не быў абдзелены ўвагай арганізатараў. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць незвычайны кубак – з выявай свайго малюнка, а таксама кніжку «25 любімых гісторый з Бібліі». Думаю, што пры жаданні такія ж кубкі змогуць заказаць іх родныя, калі захочуць паднесці сваякам і сябрам у якасці сувеніра. А лепшыя малюнкі некаторы час будуць упрыгожваць салон магазіна.
Яшчэ ў пачатку снежня мінулага года гаспадары магазіна «Манікс» у райцэнтры Сяргей і Вольга Макоўскія аб’явілі пра конкурс дзіцячага малюнка «На двары Каляды» і размясцілі ў сацыяльных сетках яго ўмовы.
На запрашэнне прыняць удзел у конкурсе адгукнуліся юныя мастакі не толькі з Валожына, даставілі работы дзевяцігадовая Ксенія Анкуда з Багданава і яе равесніца і цёзка Ксенія Рудая з Пяршаяў. Увогуле, чамусьці актыўнымі аказаліся менавіта мастакі дзевяцігадовага ўзросту. Былі і старэйшыя – 11-13-гадовыя. А самымі юнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі сямігадовыя Яна Рабкевіч і Аляксей Нехвядовіч.
Зразумела, не ўзрост адыгрываў галоўнае значэнне, калі журы падводзіла вынікі. Галоўным было раскрыццё тэмы конкурсу, мастацкія вартасці малюнка. А ўсе работы – дзіўныя, светлыя, радасныя – па адчуванні свята, па разуменні самога таінства Нараджэння Хрыста, якое кожны перадаваў па-свойму. Хачу таксама адзначыць, што ўдзел у конкурсе не быў абавязковым, як, напрыклад, выкананне дамашняга задання ці ўдзел у нейкім афіцыйным класным ці школьным мерапрыемстве. Юныя мастакі малявалі выключна па ўласным жаданні, без падказак, і рухалі імі любоў да творчасці і вера ў свае сілы. Такім чынам у конкурсным марафоне браў удзел 21 малюнак.
Першае месца было прысуджана рабоце Паліны Пярловіч, другое і трэцяе – Таццяны Іншаковай і Мацвея Загорскага. Дарэчы, усе малюнкі выстаўляліся ў сацыяльных сетках без указання асобы аўтара, і кожны жыхар раёна мог іх ацаніць і прагаласаваць. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся адразу дзвюм удзельніцам – Ксеніі Рудай і Ксеніі Рай.
9 студзеня арганізатары запрасілі канкурсантаў да сябе ў магазін, дзе адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. За 1-2-е месцы былі ўручаны дзіцячыя сумкі з гуашшу і папкамі з лістамі для малявання, за трэцяе – рукзак з падарункамі. За сімпатыі гледачоў юныя мастачкі атрымалі папкі з выявай малюнка «Рыбачка» фармату А3 і каляровыя алоўкі. Ніхто не быў абдзелены ўвагай арганізатараў. Кожны ўдзельнік атрымаў на памяць незвычайны кубак – з выявай свайго малюнка, а таксама кніжку «25 любімых гісторый з Бібліі». Думаю, што пры жаданні такія ж кубкі змогуць заказаць іх родныя, калі захочуць паднесці сваякам і сябрам у якасці сувеніра. А лепшыя малюнкі некаторы час будуць упрыгожваць салон магазіна.
Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.
Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…
У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…
Па традыцыі, у студзені супрацоўнікі РАУС праводзяць аналіз сваёй работы за папярэдні перыяд. Сход, на якім былі агучаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2019 год, праходзіў сёлета ў актавай зале аддзела. Удзел у рабоце форуму прынялі пракурор раёна саветнік юстыцыі Юрый Канапацкі, намеснік начальніка Валожынскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Уладзімір Ланько. Прымаў справаздачу начальнік упраўлення аддзела правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінаблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Бярозка. Першым слова ўзяў начальнік РАУС маёр міліцыі Дзмітрый Вяроўчык.
У сваім выступленні Дзмітрый Аляксандравіч падрабязна расказаў пра ўсе кірункі дзейнасці аддзела, даў аб’ектыўную характарыстыку крымінагеннай абстаноўцы ў раёне, звярнуў увагу на хібы і недапрацоўкі ў паўсядзённай рабоце, акрэсліў тыя задачы, якія неабходна рашаць у бліжэйшай будучыні, і ўказаў на магчымыя метады іх рашэння. Самы станоўчы момант – адсутнасць у раёне некаторых катэгорый асабліва цяжкіх злачынстваў. Між тым, вырасла колькасць махлярстваў, угонаў, рабаўніцтваў, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, ідуць “уверх” правапарушэнні на сямейна-бытавой глебе і сярод непаўналетніх. Складанай застаецца сітуацыя на дарогах, не задавальняе стан незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, наркатычных рэчываў.
Начальнік РАУС агучыў шмат лічбаў, якія характарызуюць і пад’ёмы, і спады ў міліцэйскай дзейнасці. Падчас выступлення Д. А. Вяроўчыка стала зразумела: супрацоўнікам аддзела важна не дапусціць, каб чалавек, схільны да антыграмадскіх паводзін, учыняў злое, уступаў у спрэчкі з законам, атручваў жыццё навакольным. Таму кіраўніцтва РАУС асабліва заклапочана ўзроўнем прэвентыўных мер і прафілактыкі правапарушэнняў.
Сваё бачанне бягучага моманту і перспектывы акрэслілі таксама намеснікі начальніка РАУС В. У. Кішко, С. В. Латышаў, часова выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх А. А. Чаховіч.
Напрыканцы мерапрыемства слова ўзяў палкоўнік Андрэй Бярозка. Ён адзначыў, што аддзел працуе стабільна і мае патэнцыял для большых здзяйсненняў.
Самым прыемным момантам стала ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў міліцыі. Ганаровая грамата УУС Мінаблвыканкама ўручана маёру міліцыі Аляксандру Бібіку, падзяку ад гэтай установы атрымаў маёр міліцыі Уладзімір Шукевіч. Чарговае званне падчас урачыстасці прысвоена капітану Уладзіміру Рэуту – з гэтага дня ён маёр. Прапаршчыкам міліцыі стаў старшына Андрэй Башаркевіч.
Па добрай традыцыі, у светлыя калядныя дні ў раёне ў адзінаццаты раз прайшоў Адкрыты духоўны фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Калядная зорка». Сёлета ўпершыню месцам яго правядзення стаў старажытны Ракаў.
Будынак сярэдняй школы аграгарадка ў мінулую нядзелю напоўніўся цудоўнымі духоўнымі песнапеннямі, музыкай, дзіцячымі галасамі. Удзел у мерапрыемстве прынялі школы мастацтваў раёна, Нядзельная школа храма Праабражэння Гасподняга, Ракаўскія сярэдняя школа і цэнтр народнай творчасці.
Адкрыў фестываль і павіншаваў прысутных з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам благачынны Ракаўскай акругі Маладзечанскай епархіі протаіерэй Сергій Лепін. Ён адзначыў, што свята Богаўвасаблення збірае людзей разам у цэрквах, касцёлах, малітоўных дамах і аб’ядноўвае. Сустракаць і святкаваць яго трэба з асаблівай цішынёй у сэрцы. У падарунак народжанаму Хрысту мы прыносім праслаўленні, малітвы, падзяку за выратаванне, якое Ён даруе нам. Сваю любоў да Госпада мы выказваем добрымі справамі, вучобай, клопатам пра блізкіх, паслухмянасцю і дабрынёй. І «Калядная зорка» – таксама падарунак Ісусу Хрысту.
Упершыню ўвазе гледачоў на фестывалі была прадстаўлена батлейка – адзін з найстаражытнейшых відаў беларускага народнага мастацтва. Пастаноўкай «Цар Ірад» праграму распачаў тэатральны гурток «Жаронцы» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Дзеці і дарослыя, якія знаходзіліся ў зале, не маглі адвесці вачэй ад дзеі, што разгарнулася на абодвух ярусах батлейкі. Прыгожыя лялькі прыцягвалі да сябе ўвагу.
Затым на сцэну падняўся хор хлопчыкаў «Fortis» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Чыстыя прыгожыя галасы кранулі сэрца кожнага слухача. На змену ім выйшлі дзіцячы хор «Званочак» Ракаўскай сярэдняй школы, які падкупіў сваёй напасрэднасцю і прыгажосцю выканання, і хор малодшых класаў «Жаваранкі» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Вішнеўскую дзіцячую школу мастацтваў прадставілі Ганна Матус, якая выдатна праспявала твор «Ражджаство», дуэт і вакальная група. Незабыўнае ўражанне пакінулі пра сябе дуэт «Victory» Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў і вакальны ансамбль Нядзельнай школы храма Праабражэння Гасподняга. Дружнымі апладысментамі гледачы сустракалі вакальную групу «Элегія» Ракаўскай СШ. Цудоўнае акапэльнае выкананне прадэманстравалі вакальны ансамбль Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў і дзіцячы хор Гародзькаўскага філіяла Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў. На заканчэнні выдатна выступіў хор «Іслачанка» Ракаўскай ДШМ.
Вельмі прыемна, што сёлета ў фестывалі прынялі ўдзел не толькі харавыя калектывы і вакалісты, але і артысты іншых жанраў. Рабяты з творчай студыі «Лісіная нара» прапанавалі ўвазе гледачоў пастаноўку «Лекі для мамы». Адчуваўся своеасаблівы стыль спектакля, музычныя фрагменты арганічна ўпляталіся ў дзею. Дзяўчаты і хлопцы прадэманстравалі сапраўднае акцёрскае майстэрства і падарылі публіцы нямала прыемных хвілін.
Нельга не ўспомніць і юных чытальнікаў, што дэкламавалі вершы на тэму Нараджэння Хрыстова. Ягор Супрановіч, Дар’я Ерамінок, Аляксей Ламака, Кацярына Мінько і Марта Бяляўская змаглі зарадзіць у сэрцах прысутных зерне дабрыні і любові да блізкіх.
Наступіў хвалюючы момант узнагароджвання. У першую чаргу на сцэну запрасілі Анастасію Бычкоўскую і Анастасію Хаўрук, што да пачатку мерапрыемства правялі для жадаючых майстар-класы па валянні з воўны і вырабе свечак з вашчыны адпаведна. Юныя артысты шчыра апладзіравалі і падтрымлівалі кожнага, каму ўручалі дыпломы і падарункі. У выніку ўсе ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся на сцэне і разам выканалі фінальную песню, якой яшчэ раз уславілі Нараджэнне Хрыстова.
На мінулым тыдні ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» работнікі Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва завіталі ў радзільнае аддзяленне Валожынскай райбальніцы, каб павіншаваць парадзіх, якія ў гэтыя святочныя дні займелі нашчадкаў, а таксама ўручыць ім падарункі: памперсы, спецыяльны крэм для нованароджаных, адзенне – усё з гуманітарнага грузу з Германіі.
Трэба адзначыць, што радасць нараджэння новага члена сям’і ў першыя дні 2020 года на Валожыншчыне займелі тры матулі: адна з іх нарадзіла хлопчыка 6 студзеня, другая пасля аперацыі знаходзілася ў рэанімацыйным аддзяленні, а яшчэ адзін маленькі валожынец з хвіліны на хвіліну павінен быў з’явіцца на свет 8 студзеня. Таму сустрэцца і паразмаўляць нам давялося толькі з адной шчаслівай матуляй з вёскі Бузуны Ракаўскага сельсавета, сям’я якой папоўнілася сыночкам Аляксандрам. Гэта доўгачаканае дзіця, пра якое ўжо ніхто і не марыў, бо старэйшай дачцэ на сённяшні дзень 18 гадоў, расказала Алена Яраславаўна СТАХЕВІЧ.
Распавяла яна досыць цікавую і, можна сказаць, у нейкім сэнсе казачную гісторыю з’яўлення будучага нашчадка іх сям’і на свет. Самі бацькі немаўляці з вялікіх сем’яў: у Аленінай іх шасцёра, у мужавай – пяцёра. Безумоўна ж, і яны хацелі быць шматдзетнымі. Аднак дачушка так і заставалася першынцам доўгія дваццаць гадоў сумеснага жыцця. Пра цяжарнасць даведалася выпадкова, калі з недамаганнем звярнулася да ўрача. У той момант як быццам кіпенем абдало – розныя пачуцці нахлынулі ў адно імгненне: шок, хваляванне, радасць… Яно і не дзіўна, бо ў 39 гадоў нарадзіць дзіця, гэта не ў 20, калі ўсё робіцца, як кажуць, на адным дыханні. А вось муж быў на дзясятым небе ад шчасця, тым больш, што, па словах матулі, сын – поўная копія бацькі.
А вось пра тое, што ў іх народзіцца хлопчык і як яго назавуць, ім паведаміла мужава сваячніца. Неяк яшчэ летам мінулага года яна стаяла на аўтобусным прыпынку каля станцыі метро «Каменная Горка» ў Мінску. Побач праходзіла цыганка і мімаходзь сказала: «У вашай радні чакаецца папаўненне. Народзіцца хлопчык, назавіце яго Аляксандрам – будзе шчаслівым!» «Мне не трэба варажыць», – прамовіла жанчына. «А я і не варажу, а кажу тое, што бачу», – пачула ў адказ. Прыехаўшы дадому, сваячніца паведаміла пра цікавы выпадак, звярнуўшы ўвагу, што ў іх сям’і менавіта Аленін муж самы малады па ўзросце.
Вось так на свет з’явіўся сапраўдны багатыр вагой 4 кілаграмы 170 грамаў, якога і назвалі Аляксандрам! Будзем спадзявацца, што і далейшае прадказанне цыганкі здзейсніцца – ён стане шчаслівым чалавекам і абаронцам іх роду. Нездарма ж яму далі старажытнагрэчаскае імя, якое ў перакладзе азначае «абаронца». Нягледзячы на ўсялякія змены, гэта імя па-ранейшаму ў модзе і займае першыя месцы ў рэйтынгу па папулярнасці.