Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Воложинский районный  отдел Минского областного управления 

Фонда социальной защиты населения

Воложинский районный отдел Минского областного управления Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь является органом государственного управления средствами государственного социального страхования в структуре Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь.

Воложинский районный отдел в своей деятельности подчиняется Минскому областному управлению Фонда социальной защиты населения (г. Минск, пр. Независимости, 95, тел. 80173115305).

 

Начальник Воложинского районного отдела – Калитник Марина Леонтьевна, тел. 801772 69306

Экономист – Унучек Елена Олеговна, тел. 801772 54335

Старший инспектор – Кудрицкая Юлия Владимировна, тел. 801772 58199

Адрес:

222357, Минская область, город Воложин, площадь Свободы, дом 21, официальный сайт ssf.gov.by

тел. 801772 69306

Адрес электронной почты:

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Режим работы Воложинского районного отдела:

понедельник — пятница

с 8.30 часов до 13.00 часов

с 14.00 часов до 17.30 часов

Личный прием граждан

первая среда месяца

с 8.30 часов до 13.00 часов

с 14.00 часов до 17.30 часов

 

ПЕРЕЧЕНЬ административных процедур, осуществляемых в Воложинском районном отделе Минского областного управления Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь 

 № п/п

 Нормативный  правовой документ

 Наименование административной процедуры, сроки осуществления и действия выдаваемого документа

 Перечень документов (сведений), представляемых для осуществления административной процедуры

 ФИО ответственного за осуществлении процедуры (в случае отсутствия) № каб.

1.

Пункт 2.5 главы 2 Перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 26.04.2010 № 200 (далее – Перечень)

Назначение пособия по беременности и родам, 10 дней со дня обращения, а в  случае запроса либо представления документов и (или) сведений от других органов, иных организаций и (или) получения дополнительной информации, необходимой для назначения пособия – 1 месяц, на срок, указанный в листке нетрудоспособности

 Паспорт или иной документ, удостоверяющий личность, листок нетрудоспособности

 Кудрицкая Ю.В., кабинет № 3 (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

2.

Пункт 2.13 главы 2 Перечня

Назначение пособия по временной нетрудоспособности по уходу за больным ребенком в возрасте до 14 лет (ребенком-инвалидом в возрасте до 18 лет), 10 дней со дня обращения, а случае запроса документов и (или) сведений от других государственных органов, иных организаций и (или) получения дополнительной информации, необходимой для назначения пособия – 1 месяц, на срок, указанный в листке нетрудоспособности

Листок нетрудоспособности

Кудрицкая Ю.В., кабинет № 3 (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

3.

Пункт 2.14 главы 2 Перечня

Назначение пособия по временной нетрудоспособности по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет и  ребенком-инвалидом в возрасте до 18 лет в случае болезни матери либо другого лица, фактически осуществляющего уход за ребенком, 10 дней со дня обращения, а в случае запроса документов и (или) сведений от других государственных органов, иных организаций и (или) получения дополнительной информации, необходимой для назначения пособия – 1 месяц, на срок, указанный в листке нетрудоспособности

Листок нетрудоспособности

Кудрицкая Ю.В., кабинет № 3 (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

4.

Пункт 2.16 главы 2 Перечня

Назначение пособия по временной нетрудоспособности по уходу за ребенком-инвалидом в возрасте до 18 в случае его санаторно-курортного лечения, медицинской реабилитации, 10 дней со дня обращения, а случае запроса документов и (или) сведений от других государственных органов, иных организаций и (или) получения дополнительной информации, необходимой для назначения пособия – 1 месяц, на срок, указанный в листке нетрудоспособности

Листок нетрудоспособности

Кудрицкая Ю.В., кабинет № 3 (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

5.

Пункт 2.26 главы 2 Перечня

Выдача справки о размере пенсии, 1 рабочий день, бессрочно

Паспорт или иной документ,  удостоверяющий личность

Унучек Е.О., кабинет № 2, (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

6.

Пункт 2.27 главы 2 Перечня

Выдача справки о неполучении пенсии, 1 рабочий день, бессрочно

Паспорт или иной документ,  удостоверяющий личность

Унучек Е.О., кабинет № 2, (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

7.

Пункт 2.29 главы 2 Перечня

Выдача справки о периоде, за который выплачено пособие по беременности и родам, 3 дня со дня обращения, бессрочно

Паспорт или иной документ, удостоверяющий личность

Кудрицкая Ю.В., кабинет № 3 (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1

8.

Пункт 3.14 главы 3 Перечня

Выдача пенсионного удостоверения, 1 рабочий день при обращении после  принятия решения о назначении пенсии, на срок назначения пенсии

Паспорт или иной документ, удостоверяющий личность, одна фотография заявителя размером 30 x 40 мм

Унучек Е.О., кабинет № 2, (в случае отсутствия Калитник М.Л., кабинет № 1)

«Гарачыя лініі» па ўжыванні новай сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый пройдуць з 21 студзеня па 28 лютага 2020 года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні набыцця медыцынскага абсталявання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У аэрапортах Беларусі ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння жывапісца, тэатральнага мастака і педагога - Фердынанда Рушчыца (1870/12/10, маёнтак Багданава Валожынскі раён - 1936/10/30) - Валожынскі краязнаўчы музей набыў паплечны бюст, створаны ў яго гонар. У творчасці Ф.Рущчыц атрымаў у спадчыну традыцыі беларускага, рускага, польскага, францускага мастацтваў; працаваў таксама ў графіцы. Аўтарам работы стаў Калясінскі Валерый Францавіч - скульптар і мастацтвазнаўца, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў». Матэрыял для бюста – бронза таніраваная, пакратая воскам. Грошы для набыцця бюста вадаткаваны з рэспубліканскага бюджэту.

З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння жывапісца, тэатральнага мастака і педагога - Фердынанда Рушчыца (1870/12/10, маёнтак Багданава Валожынскі раён - 1936/10/30) - Валожынскі краязнаўчы музей набыў паплечны бюст, створаны ў яго гонар. У творчасці Ф.Рущчыц атрымаў у спадчыну традыцыі беларускага, рускага, польскага, францускага мастацтваў; працаваў таксама ў графіцы.

Аўтарам работы стаў Калясінскі Валерый Францавіч - скульптар і мастацтвазнаўца, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў». Матэрыял для бюста – бронза таніраваная, пакратая воскам. Грошы для набыцця бюста вадаткаваны з рэспубліканскага бюджэту.

Аўторак, 21 Студзень 2020 16:31

Творым дабро самі

У мінулым годзе на тэрыторыі раёна калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з нямецкім фондам «Памяць. Адказнасць. Будучыня» ў рамках праекта «Месца сустрэчы – дыялог» праводзілася работа ў дачыненні да вязняў Вялікай Айчыннай вайны і жыхароў раёна, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года.

На сённяшні дзень фінансаванне праекта спынена, але супрацоўнікі ТЦСАН, а таксама іх дабрачынныя памочнікі працягваюць клапаціцца пра людзей, з якімі паспелі пасябраваць і распачаць цікавую дзейнасць. Нядаўна спецыялісты двух аддзяленняў – для пажылых людзей і сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі – і ўдзельніцы клуба «Залатая восень» (яго нязменны кіраўнік – Ганна Трухоўская) правялі чарговую акцыю міласэрнасці – наведалі сваіх падапечных, што пражываюць на тэрыторыі Ракава, Ракаўскага сельсавета, Івянца, Івянецкага сельсавета, Валожына, Валожынскага сельсавета, і павіншавалі іх з усімі зімовымі святамі. Пажылыя людзі з радасцю ўспрымалі нечаканых візіцёраў. Асаблівае захапленне выклікалі навагоднія персанажы ў выкананні актывістак валанцёрскага руху Алы Жамойдзінай, Яўгеніі Краўчонак, Надзеі Рэут, якія ўручалі пажылым людзям падарункі ад ТЦСАН.

Удзельніцы клуба «Лэдзі» пад кіраўніцтвам Алены Барахоўскай таксама не засталіся ўбаку ад добрых спраў і прынялі ўдзел у традыцыйнай каляднай кампаніі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў». Імі было сабрана мноства неабходных рэчаў для шматдзетных сем’яў, людзей з інваліднасцю, іншых грамадзян, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Актыўныя жанчыны на базе дзіцячай бібліятэкі арганізавалі дабрачынны салодкі стол.

Аўторак, 21 Студзень 2020 16:23

Па слядах Перамогі

Пасля Вялікай Айчыннай вайны прайшло 75 гадоў, у жывых засталіся вельмі нямногія з яе ўдзельнікаў, але іх подзвіг назаўсёды будзе гонарам для нашчадкаў. Дзеці павінны ведаць, помніць і шанаваць гераізм дзядоў і прадзедаў, не забываць, як цяжка дасталася Перамога, як адважна абаранялі Радзіму нашы продкі.

Гэтай тэме прысвечана рэспубліканская патрыятычная квэст-гульня “Па слядах Перамогі”, занальны этап якой на мінулым тыдні прайшоў на базе гімназіі № 1 г. Валожына. Сюды завіталі чатыры акцябрацкія і чатыры піянерскія каманды з Дзяржынскага, Мінскага і Маладзечанскага раёнаў. Валожыншчыну прадстаўлялі “Нашчадкі Перамогі” і “Патрыёт” сярэдняй школы № 2 райцэнтра.

Перад пачаткам спаборніцтваў іх удзельнікаў вітала старшыня раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Марыя Кушнір. Яна нагадала, што ў ліпені мінулага года быў дадзены старт рэспубліканскай квэст-гульні, якая прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Марыя Валянцінаўна запрасіла рабят у займальнае падарожжа па слядах Перамогі, патлумачыла арганізацыйныя моманты і прадставіла піянераў-гідаў, якіх замацавалі за кожнай камандай. Затым увазе прысутных былі прапанаваны відэаролікі, што рабяты загадзя падрыхтавалі і прывезлі на спаборніцтвы.

Удзельнікам квэст-гульні трэба было прайсці пяць станцый, да якіх яны па чарзе накіроўваліся па атрыманых маршрутных лістах. Падчас выканання заданняў школьнікі праяўлялі кемлівасць, паказвалі добрыя веды і фізічную падрыхтоўку. За час гульні хлопчыкі і дзяўчынкі паспелі зблізіцца і пасябраваць.

І вось ужо ўсе этапы пройдзены, балы набраны. Удзельнікі зноў сабраліся ў актавай зале. Яны з нецярпеннем чакалі моманту падвядзення вынікаў. Іх абвясціла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Кацярына Кароль.

Сярод акцябрацкіх атрадаў перамогу святкавала каманда “Артылерысты” з Прывольненскай сярэдняй школы Мінскага раёна, а сярод піянерскіх – каманда “Пазітыў” гімназіі-каледжа мастацтваў г. Маладзечна. Яны стануць удзельнікамі абласнога этапу рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні “Па слядах Перамогі”.

І малодшыя, і старэйшыя рабяты з Валожына дастойна выступілі, набралі дастаткова балаў, каб у абодвух выпадках заняць ганаровыя другія месцы. Віншуем іх з такім годным вынікам.

Спаборніцтвы закончыліся, а добрыя ўспаміны пра іх яшчэ доўга будуць жыць у душах дзяцей.

Аўторак, 21 Студзень 2020 16:14

Цеплыня сустрэчы

Пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і ветэранскага актыву адбылося на базе сярэдняй школы № 2 г. Валожына.

Калядная сустрэча праходзіла ў рамках сумеснага плана работы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сферы адукацыі і навукі і раённага савета ветэранаў сістэмы адукацыі і прафсаюзнага руху. Разам сабраліся старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый устаноў адукацыі, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, члены прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Усіх прыбыўшых гасцінна сустрэў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Уланчык. Ён расказаў пра школу, яе вучняў і іх дасягненні, а затым правёў у музей, дзе пастаянныя экскурсаводы прадставілі экспазіцыі, што адлюстроўваюць сялянскае і гарадское жыццё IX – пачатку XX стагоддзя, а таксама выставы прадметаў пляцення з саломы, лазы і берасты, беларускага народнага адзення, музычных інструментаў таго часу. Вучні прадэманстравалі прысутным старажытны беларускі народны танец, задорная мелодыя якога прымусіла пусціцца ў скокі і некаторых гасцей.

Затым удзельнікаў мерапрыемства правялі ў міні-цэнтр бяспекі жыццядзейнасці створаны ў рамках ініцыятывы “Бяспека дзяцей. Інавацыйныя метады навучання бяспецы жыццядзейнасці”. У інавацыйным класе паказалі, як можна ў гульнявой форме выпрацаваць навык бяспечных паводзін, на практыцы навучыцца знаходзіць выхад з разнастайных надзвычайных сітуацый. Госці былі ў захапленні ад усіх пяці комплексаў, асаблівую цікавасць выклікаў “Пакой памылак”, дзе небяспечныя сітуацыі генерыруюцца з дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

Далей шаноўных людзей чакаў цудоўны канцэрт, які падрыхтавалі вучні школы, і сумеснае чаяванне.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала павітала прысутных і расказала аб тым, што адбылося ў сістэме адукацыі раёна за мінулы год. На Валожыншчыне дзейнічаюць 27 устаноў, дзе працуюць 1114 чалавек, 815 з іх – педагагічныя работнікі, і вучацца 4618 дзяцей. Таццяна Мікалаеўна паведаміла пра поспехі школьнікаў у алімпіядах, інтэлектуальных, творчых і спартыўных конкурсах, якіх рабяты дамагаюцца, дзякуючы сваім настаўнікам. Яна прывяла прыклады найбольш яркіх перамог за мінулы год, з гонарам паведаміла, што ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама стала лаўрэатам абласнога конкурсу “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі” па выніках 2018 года ў намінацыі “Лідар ў стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяроддзя” і пераможцам абласнога конкурсу “Лідар у рэалізацыі кадравай палітыкі”. Кіраўнік адзначыла, што важным напрамкам дзейнасці ўпраўлення з’яўляецца і работа з ветэранамі працы, актыўная жыццёвая пазіцыя якіх застаўляе быць у пастаянным пошуку новых форм работы. Яна пажадала ўсім прысутным пазітыўнага настрою, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму, душэўнай цеплыні і спаўнення самых запаветных жаданняў.

Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вераніка Віктараўна Загорская адзначыла, што прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі праводзіць вялікую работу з ветэранамі педагагічнай працы, а тыя заўсёды актыўна адгукаюцца на любую прапанову. Гэта вельмі радуе і стымулюе на далейшую сумесную працу.

Старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сферы адукацыі і навукі Марыя Мікалаеўна Камінская паведаміла, што перад прафсаюзам і ветэранскім актывам стаяць вельмі важныя і надзённыя задачы. Неабходна надаць увагу кожнаму ветэрану, а іх у сістэме адукацыі на 1 студзеня 2020 года налічваецца 564 чалавекі, 445 з якіх не працуюць, 52 – адзінокія, 8 – інваліды. Сярод іх – 11 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 3 – заслужаныя настаўнікі, 13 – выдатнікаў адукацыі, ёсць адзін малалетні вязень – былы настаўнік Шчаўканаўскай школы Надзея Іванаўна Каваленка. Гэта той залаты фонд, якім трэба ганарыцца, як і ўсімі, хто працаваў у сістэме адукацыі.

Ветэранамі педагагічнай працы было сказана шмат добых цёплых слоў падзякі ў адрас кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сферы адукацыі і навукі, раённага савета ветэранаў, пярвічных арганізацый. Таксама гучалі віншаванні і шчырыя пажаданні. Намеснік старшыні раённага савета ветэранаў педагагічных работнікаў Марыя Антонаўна Шакун заўважыла, як здорава, што на Валожыншчыне жыве традыцыя такіх калядных сустрэч. У ветэранаў педагагічнай працы ёсць магчымасць пабываць у розных навучальных установах і далучыцца да таго новага, цікавага, што там адбываецца. Яна падзякавала кіраўніку і калектыву школы за сур’ёзную падрыхтоўку і правядзенне такой цікавай сустрэчы. На заканчэнні вядомая валожынская паэтка пачытала свае вершы.

Аўторак, 21 Студзень 2020 16:08

Свята мужных

Напярэдадні прафесіянальнага свята – Дня выратавальніка – работнікі раённага аддзела МНС сабраліся на ўрачыстасць у раённым Цэнтры культуры.

Сёння ў гэтай службе заняты 74 чалавекі, але ў такой колькасці сысціся ім не выпадае – хтосьці павінен застацца на дзяжурстве. Затое ў абавязковым парадку прыйшлі выратавальнікі, якія па выніках года прызнаны лепшымі па прафесіі.

За дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі вобласці, узорнае выкананне службовых абавязкаў і па выніках работы за 2019 год узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” II ступені старшы сяржант унутранай службы Андрэй Трапашка, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 в. Подберазь. Нагрудны знак “Выдатнік” атрымалі старшы прапаршчык унутранай службы Андрэй Башаркевіч, начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Сакаўшчына; прапаршчык унутранай службы Андрэй Бутовіч, старшы пажарны пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына; прапаршчык унутранай службы Васіль Мацвееў, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 г. п. Івянец; прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Пачыкоўскі, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына; старшына ўнутранай службы Уладзімір Сухадолец, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Валожына. Нагрудны знак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “165 гадоў пажарнай службе” пад апладысменты таварышаў па працы атрымаў Казімір Краскоўскі. І гэта далёка не ўсе работнікі, праца якіх была адзначана кіраўніцтвам з боку МНС.

Слоў падзякі за выкананне платных паслуг у стапрацэнтным аб’ёме заслужылі намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Ігар Хныкаў і яго першы памочнік Таццяна Станкевіч. Варта адзначыць, што ні адзін работнік не ўхіляўся ад дзяжурства на палях, пілавання дрэў, навучання пажарнаму мінімуму.

Мясцовую ўладу на мерапрыемстве прадстаўляў намеснік старшыні па будаўніцтве і жыллёва-камунальных пытаннях Ігар Анатольевіч Балінаў. Ён цёпла павіншаваў сабраных, а таксама ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама прапаршчыку ўнутранай службы, камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 в. Ракаў Аляксандру Бубену і падзяку райвыканкама – старшаму сяржанту ўнутранай службы, вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Сакаўшчына Яўгену Вансовічу.

Даклад аб выніках мінулага года зачытаў начальнік раённага аддзела МНС А. І. Сівы. Акцэнт у яго выступленні быў зроблены на тыя значныя дасягненні, якія з’яўляюцца падставай для гонару. У першую чаргу, вядома, зніжэнне колькасці гібелі людзей, матэрыяльных страт у выніку пажараў і іншых катастроф. Абнавілася летась і матэрыяльна-тэхнічная база выратавальнікаў: набыты два легкавыя аўтамабілі, шэраг агрэгатаў, прыстасаванняў і спецамуніцыі. Аляксандр Ігаравіч падзякаваў за самаадданую працу работнікам, мясцовай уладзе за садзейнічанне ў прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці.

Сваіх адрасатаў знайшлі юбілейныя медалі “20 гадоў органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь” (В. В. Хаменка, А. У. Шакун, М. М. Жалнерчык, С. І. Сівы, М. В. Юкавец) і “100 гадоў Савецкай пажарнай ахове” (А. І. Скадорва, А. Р. Карабан).

Мужнасць выратавальнікаў, іх уменне заўсёды быць у баявой гатоўнасці адзначалі ўсе выступоўцы: старшыня раённага аддзялення Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства Анатоль Васільевіч Шакун, начальнік раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Іван Мікалаевіч Сухадолец. Са свайго боку яны таксама не паскупіліся на ўзнагароды. Нагрудныя знакі “За заслугі” атрымалі інжынер інспекцыі нагляду і прапаганды Аляксандр Бацян, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Людміла Сівец, Падзякі Мінскай абласной арганізацыі ТВВОД – У. М. Пасека, Л. А. Сівец, В. А. Борыс, А. В. Бітэль.

Старонка 1141 з 1384

Задайте вопрос