Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

На працягу двух дзён – 4 і 5 студзеня – у спартыўнай зале ДЮСШ праходзіў Міжнародны калядны турнір па міні-баскетболе з удзелам хлопчыкаў 2010-2011 года нараджэння.

За перамогу ў ім змагаліся 6 каманд: з Валожына, Нясвіжа, Мінска (2 каманды). І ўпершыню прыехалі юныя баскетбалісты з горада Хімкі Маскоўскай вобласці, якія таксама выставілі дзве каманды.

Перамогу святкавала каманда з Нясвіжа, другое і трэцяе месцы занялі спартсмены з Мінска і Хімак. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама. Таксама памятнымі прызамі адзначылі лепшых ігракоў кожнай каманды. У камандзе нашых землякоў прыз атрымаў Глеб Вашкевіч (на здымку).

З 2 па 9 студзеня ў Валожыне праходзілі вучэбна-трэніровачныя зборы юных расійскіх баскетбалістаў, якія прыбылі з Хімак, – 24 хлопчыкі і 2 трэнеры. Яны прадстаўлялі спартыўную школу алімпійскага рэзерву № 1. На гэтыя дні арандавалі спартыўную залу ДЮСШ, дзе двойчы на дзень праходзілі трэніроўкі. Харчаваліся расіяне ў сталовай райцэнтра. Паглядзець на сваіх дзяцей у гульні і падтрымаць падчас спаборніцтваў у калядныя дні прыязджалі некалькі бацькоў. У Валожыне ўсім спадабаліся гасціннасць людзей, з якімі даводзілася сутыкацца, і добрыя ўмовы для трэніровак, пражывання, а таксама смачная ежа.

Пятніца, 17 Студзень 2020 14:31

Так трымаць і надалей!

Адзінаццацікласнік гімназіі № 1 г. Валожына Антон ВІРШЫЧ прызнаны «Вучнем года Мінскай вобласці-2019».

Конкурс «Вучань года Мінскай вобласці» праводзіўся ў пяты раз. Сёлета лепшымі сталі 25 вучняў цэнтральнага рэгіёну, якія праявілі сябе ў вучэбнай, творчай, спартыўнай, грамадскай дзейнасці. Сярод іх – пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху. Усе яны былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання фіналістаў конкурсу, якая адбылася 10 снежня ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці і стала фінальным мерапрыемствам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Пераможцы ўшаноўваліся ў пяці намінацыях: «Вучэбная дзейнасць», «Праектная дзейнасць», «Спартыўная дзейнасць», «Грамадская і працоўная дзейнасць», «Творчая дзейнасць». Наш Антон Віршыч вызначыўся ў «Вучэбнай дзейнасці»: у сакавіку мінулага года атрымаў дыплом трэцяй ступені па працоўным навучанні на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах і патрапіў у лік стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Пасведчанне пераможцы абласнога конкурсу, памятную статуэтку і значок яму ўручыла начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Апраніч, якая ў вітальным слове падкрэсліла: «Вы – лепшыя вучні Мінскай вобласці, вы – будучыня Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, лепшых вучняў чакалі салодкія падарункі, музычныя нумары, творчыя сюрпрызы, экскурсія па горадзе. Таксама рабяты наведалі Слуцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе павіншавалі выхаванцаў з навагоднімі святамі, расказалі пра свае дасягненні і поспехі, уручылі ім цукерачныя наборы.

Пятніца, 17 Студзень 2020 14:23

Выручыць з любой бяды

У 80-я гады мінулага стагоддзя адна з найпрыгажэйшых вёсак раёна, Стайкі, была своеасаблівай «мекай» моладзі Валожыншчыны.

Тут ладзіліся самыя вясёлыя дыскатэкі, і ў мясцовым клубе было не праціснуцца ад юнакоў і дзяўчат. «Баль» правіў самадзейны ансамбль, саліравалі прызнаныя зараз шырокай аўдыторыяй спевакі Аляксандр і Наталля Шаўчэнкі. Адным з удзельнікаў калектыву з’яўляўся Іван СУХАДОЛЕЦ, які акампаніраваў на гітары.

Як і ўсе прадстаўнікі таго пакалення, ён дакладна ведаў: ёсць час для адпачынку, калі можна пачытаць, паслухаць музыку, пазабаўляцца з сябрамі, і ёсць час для больш важных спраў – на раўне з бацькам рупіцца па гаспадарцы. Трэба адзначыць, што Іван рос паслухмяным, ніколі маме і тату не даводзілася чырванець за сына. З добрымі адзнакамі ён скончыў спачатку Шчалканаўскую васьмігодку, потым – Сакаўшчынскую сярэднюю школу. Калі равеснікі пачалі з’язджаць у гарады, Іван таксама паспрабаваў шукаць шчасця ў «каменных джунглях», але хутка зразумеў: яго месца на гэтай зямлі ў вёсцы, ён, як кажуць, чалавек з сельскай жылкай.

Працаваць пайшоў вадзіцелем на Сакаўшчынскі пажарны пост. З распадам Савецкага Саюза рухнула і сістэма пажарнай бяспекі. Існуючыя раней дабравольныя пажарныя атрады самаліквідаваліся, і, як следства, колькасць узгаранняў і фактаў гібелі людзей у агні вырасла ў разы. У 1995 годзе пачаўся працэс ваенізацыі службы выратавання, што стала штуршком для станоўчага аднаўлення і прэстыжу прафесіі пажарнага. Сёння Іван Мікалаевіч успамінае, як нялёгка ішло станаўленне. Не было тэхнікі – выкарыстоўвалі спісаныя калгасамі аўтацыстэрны, не хапала належнай амуніцыі і надзейнага ў барацьбе са стыхіяй прыстасавання. Часта пасты размяшчаліся ў паўразбураных памяшканнях, і даводзілася самастойна прыводзіць іх у належны стан, а побач – ствараць пляцоўку для фізпадрыхтоўкі. Але цяжкасці толькі загартоўваюць сапраўдных мужчын. Хаця неўладкаванасць – нішто ў параўнанні з тым, што даводзілася бачыць ім падчас трагедый…

І. М. Сухадолец, як чалавек сціплы, пра асабістыя подзвігі гаварыць не любіць, а вось у адрас сваіх былых калег не скупіцца на кампліменты. Кажа, на такіх, як Анатоль Бітэль, Анатоль Зялкоўскі, Андрэй Башаркевіч, Казімір Краскоўскі, Міхаіл Юкавец, можна разлічваць у самых складаных сітуацыях. Ды і тагачаснае кіраўніцтва ў асобах М. І. Нямкевіча, А. В. Шакуна, А. Б. Юхнеўскага вызначалася высокім прафесіяналізмам і ўменнем хутка прымаць правільнае рашэнне. Адно засмучае Івана Мікалаевіча – у грамадстве не склалася належнае стаўленне да пажарных-выратавальнікаў. Па-ранейшаму пра высакародную місію застаецца памылковая асацыяцыя: доўга спіш – здаеш на пажарніка… Вось у галівудскіх блакбастарах умеюць «зляпіць» героя нават з простага паштальёна і лёгка пераканаюць гледача: амерыканцы ратавалі свет незлічоную колькасць разоў.

Нашы прадстаўнікі мужных прафесій застаюцца не навідавоку. А, між тым, хто, акрамя іх, пойдзе, рызыкуючы жыццём, ліквідаваць тэхнагенную катастрофу, выносіць з агню пацярпелых, змагацца з разгулам розных стыхій? Выратавальнікі не стануць ухіляцца ад свайго абавязку нават пры смяртэльнай пагрозе. І вернасць гэтай прысязе – не пусты гук для іх.

Амаль два дзесяцігоддзі адслужыў Іван Мікалаевіч Сухадолец выратавальнікам. Пайшоўшы на заслужаны адпачынак, знайшоў сабе занятак, таксама звязаны з клопатам пра жыццё чалавека, – узначальвае раённую арганізацыю выратавання на водах. Разам з жонкай Янінай Віктараўнай жывуць у Сакаўшчыне, трымаюць гаспадарку, чакаюць на выхадныя ў госці сыноў, якія працуюць інжынерамі буйных прадпрыемстваў рэспубліканскага значэння, цешацца маленькай унучачкай Аляксандрай. Дзякуй Богу, жывуць яго бацькі, і таму ў родных Стайках ён бывае ледзь не штодня. І. М. Сухадолец і дзяцей выгадаваў, і дом пабудаваў, і дрэў насадзіў. І па пашпарце, і па выглядзе ён – малады мужчына, у самым росквіце сіл. Таму яшчэ шмат чаго карыснага і добрага Івану Сухадольцу трэба зрабіць на гэтай зямлі…

Пятніца, 17 Студзень 2020 14:18

Час справаздач

На гэтым тыдні адбылося падвядзенне вынікаў работы Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за 2019 год. На справаздачы прысутнічаў намеснік начальніка ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Віталь Аркадзьевіч Пякурын.

Найбольшым дасягненнем за справаздачны перыяд стала тое, што ў раёне змяншаецца паказчык колькасці пажараў і гібелі людзей у агні. Гэта стала магчымым у тым ліку і па прычыне шырокай інфармацыйнай работы, пастаяннага навучання насельніцтва. У планах – і на будучы год працаваць з разлікам на поспех.

У сваім дакладзе начальнік аддзела Аляксандр Ігаравіч Сівы падрабязна пералічыў як праблемныя пытанні, так і здабыткі. У прыватнасці, станоўча зарэкамендавала сябе супрацоўніцтва работнікаў МНС з разнастайнымі суб’ектамі прафілактыкі. Падчас сумесных рэйдаў былі правераны дамы адзінокіх і састарэлых грамадзян, шматдзетных і няпоўных сямей. Для большай эфектыўнасці прафілактычных мер летась прымяняліся нестандартныя метады. Напрыклад, у гардэробе фізкультурна-аздараўленчага комплексу з’явіліся нумаркі з правіламі бяспекі, шматпавярхоўкі ў райцэнтры ўпрыгожаны графіці з выратавальнікамі. Актыўна праводзіліся заняткі і ў іміджавым пакоі на базе Валожынскай дзіцячай бібліятэкі. Удзельнікамі мерапрыемстваў тут станавіліся выхаванцы дашкольных устаноў. У СШ № 2 Валожына працягвае працаваць узорны клуб юных выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», член якога Артур Машарыпаў заняў першае месца на абласным конкурсе «Выратавальнікі вачамі дзяцей».

Летась работнікі Валожынскага райаддзела актыўна прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, займалі прызавыя месцы на абласным і раённым узроўнях па шматбор’і, настольным тэнісе і інш. Сталі бронзавымі прызёрамі конкурсаў «Лепшая дзяжурная змена», «Дужэйшы пажарны выратавальнік».

Сярод дасягненняў нельга не адзначыць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 дзяжурнай зменай на чале з начальнікам каравула Аляксеем Цішэвічам распрацаваны стэнд для правядзення выпрабаванняў пажарна-тэхнічнага ўзбраення. Абнавіўся і аўтапарк – набыты 2 легкавыя аўтамабілі, праведзены таксама рамонт будынкаў і памяшканняў.

19 января один из самых больших православных праздников в году – Крещение Господне.

Традиционно в этот день верующие устремляются к природным источникам, чтобы приобщиться к священным водам, очиститься от грехов, духовно преобразиться или просто проверить свой организм в экстремальных условиях.

Однако, прежде чем решиться на такой шаг, особенно впервые, следует помнить о некоторых важных правилах.

В первую очередь стоит отметить, что окунаться нужно будучи полностью здоровым. Если вы чувствуете недомогание, при обострении хронических заболеваний, при воспалительных заболеваниях, гипертоникам, больным сахарным диабетом, туберкулезом, беременным, детям без предварительного закаливания лучше не рисковать. Также не стоит идти окунаться в прорубь голодными.

Стоит уделить особое внимание одежде. Она должна быть теплой, удобной – легко и быстро расстегиваться, чтобы после выхода из воды не мерзнуть. Хорошо прихватить с собой и резиновый коврик, на котором вы будете стоять во время переодевания.

Следует взять с собой и обувь, чтобы не ид­ти к проруби по льду бо­си­ком – это удовольствие не из приятных. Обувь должна быть нескользящей и легкоснимаемой. Будьте бдительны и внимательны, ведь дорожка к проруби может быть скользкой.

Окунаться лучше всего по шею, не замочив голову. Погружение в воду с головой не рекомендуется, так как это увеличивает потерю температуры и может привести к шоку от холода. Находиться в ледяной воде желательно, не более 1 минуты, это поможет избежать общего переохлаждения организма. Также, что бы восполнить потерю тепла после купания, нужно согреть организм - как следует растереть себя полотенцем, переодеться в сухое белье и выпить горячий чай. Следует помнить, что употребление алкоголя, как до, так и после купания крайне опасно для здоровья. Горячительный напиток вызывает лишь временное расширение сосудов, которое дает ощущение тепла. Кроме того, это и дополнительная нагрузка на сердце.

Если случилось переохлаждение, а это - озноб, синюшность кожных покровов, губ, боль в пальцах рук и ног – человеку необходимо немедленно оказать помощь. Лучше всего за ней обратиться к медицинским работникам.

12 студзеня 2020 года ў Івянецкім  Доме культуры адбыўся Х фестываль каляднай песні “Сёння ў Бэтлееме”. Шмат цёплых эмоцый падаравалі івянчанам ўдзельнікі і госці фестываля: Вікторыя і Валяр’ян Янушкевічы, Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, Андрусь Тагінданг і Валерыя Валадзько. Дзіцячы вакальны гурт “Жамчужынка” ДУК “Івянецкі Дом культуры” атрымаў дыплом за удзел у фестывалі і салодкія падарункі.

С 20 января по 20 февраля во всех районах Минской области, в том числе и в Воложинском, проходит республиканская акция «Безопасность – в каждый дом!».  Главная цель акции – предупреждение пожаров и гибели людей от них. 

Основными причинами возникновения чрезвычайных ситуаций в жилом секторе по-прежнему остаются неосторожное обращение с огнем, нарушение правил эксплуатации печного отопления и электрооборудования, детская шалость с огнем. В большинстве случаев огненные ЧП – это результат беспечности и пренебрежения правилами безопасности. Акция пройдет в 5 этапов.

На первом этапе с 20 по 26 января работники МЧС направят профилактическую работу на людей, злоупотребляющих алкоголем и ведущих асоциальный образ жизни. Встречи пройдут на базе отделений дневного пребывания в наркологических диспансерах, в опорных пунктах общественного правопорядка. Участникам акции организаторы предложат не только профилактические беседы, но и интерактивные квест-игры, которые будет интересные как старшему, так и младшему поколениям.

На втором этапе акции, который пройдет с 27 января по 2 февраля, акцент будет сделан на работу с одинокими и одинокопроживающими пожилыми людьми, пенсионерами. Специально для этого спасатели выедут в отделения дневного пребывания на базе территориальных центров социального обслуживания населения, а также встречи пройдут на открытых площадках сельских советов.  

Третий этап состоится с 3 по 9 февраля в вузах, лицеях, колледжах. Целевая аудитория – подростки. Полезные советы о безопасном поведении будут передавать по радиоузлам, стены учебных корпусов украсят листовки с логотипом акции, а для того, чтобы обратить внимание на важные вопросы. Помимо бесед и развлекательно-обучающих программ, с молодежью проведут игры, викторины, соцопросы и многое-многое другое.

Четвертый этап пройдет с 10 по 16 февраля в санаториях, организациях и предприятиях. Для гостей мероприятий от спасателей будут подготовлены лекции, тематические конкурсы и викторины, фильмы и ролики на тему ОБЖ. Неизменными помощниками спасателей станут активисты молодежной организации спасателей-пожарных.

Пятый этап состоится с 17 по 20 февраля в местах массового пребывания людей – на открытых площадках, рынках, в крупных торговых и детских развлекательных центрах.

На Стары Новы год каля будынка Валожынскага музея зацвілі анюціны глазкі. Фота зроблена 14.01.2020 года. Кветкі можна ўбачыць!

Старонка 1144 з 1384

Задайте вопрос