222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Беларусь атрымала паўнапраўнае членства ў Метрычнай канвенцыі і стала 62-й краінай-удзельніцай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Яе аўтар-Алеся Сяргееўна Кухарэнка, настаўнік па класе малявання і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ДУА "Валожынская ДШЫ". На выставе прадстаўлена 35 работ майстра. Сярод іх – 10 карцін вышытых пацеркамі, а таксама жаночыя ўпрыгажэнні з пацерак, органзы, лямца.
Інфармацыйная гадзіна ў межах праекту УА “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Славутыя людзі Валожыншчыны”. 23.01.2020, ЦНТ
23 студзеня вучні 9-10 класаў Ракаўскай сярэдняй школы наведалі ЦНТ. У межах праекту “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла сустрэча з кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта «Гасцінец» - Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай.
Халакост (ад грэчаскага holokaustas – спалены цалкам). Гэты тэрмін ў навуковай літаратуры ўжываецца як сінонім генацыду. А ў гісторыяграфіі 20-га стагоддзя гэта слова ўжываецца для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
З першых дзён акупацыі на тэрыторыі Валожынскага раёна фашысты праводзілі сістэматычнае, планамернае і бязлітаснае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва – ад малых да старых людзей. Як правіла, масавыя пагромы і расстрэлы вязняў выконвалі прыезджыя спецыяльныя карныя атрады з дапамогай салдат мясцовай камендатуры і паліцаяў.
У ліпені 1941 года былі ствараны ў Валожыне, Вішневе, Забрэззі, Івянцы і Ракаве яўрэйскія гета – масавыя лагеры смерці. Фашысты ізалявалі асуджаных на гібель людзей ад астатняга насельніцтва. Гета служыла месцам сканцэнтравання яўрэяў, каб лягчэй было дзяржаць гэту масу людзей пад кантролем, а затым у самы кароткі час іх знішчыць. За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна было знішчана больш 6 тысяч яўрэеў.
Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу "Міс Міншчына", які прайшоў 24 студзеня ў Палацы культуры імя М. Горкага ў Барысаве. Мерапрыемства падвяло вынікі акцыі "Прыгажуні Міншчыны - багацце краіны!", паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.
У Беларусі ў 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 61,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля (у 2018 годзе - 3 млн 966,8 тыс. кв.м), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
На дадзеным фотаздымку першы справа Горскі Анатолій Пятровіч. Шаснаццаць гадоў ён узначальваў калгас «1 Мая». Вялікія арганізатарскія здольнасці, моцная воля і настойлівасць, нястомнасць і працавітасць, чулыя адносіны да людзей дапамаглі Анатолію Пятровічу вывесці калгас у перадавыя. Пра «першамайцаў» ведалі не толькі ў рэспубліцы, але па ўсім СССР.
Дзякуючы яго намаганням, 10 ліпеня 1955 года была запушчана Сакаўшчынская міжкалгасная гідраэлектрастанцыя імя Леніна. На яе адкрыцці прысутнічаў сакратар ЦК КПБ М.С. Патолічаў. Якая была ўрачыстасць! Нідзе не было электрычнасці, а ў дамах калгаснікаў загарэліся электралямпачкі. З пускам ГЭС былі механізаваны многія працаёмкія працэсы ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Частка электраэнергіі была накіравана на асвятленне школы, сельсавета, бібліятэкі. Гэта толькі адзін яркі прыклад з працоўнай біяграфіі Анатолія Пятровіча, і такіх перамог - дзесяткі.
Гартаваўся характар гэтага незвычайнага чалавека ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў камандзірам дыверсійнай роты партызанскага атрада «Штурм», які базіраваўся на тэрыторыі Налібоцкай пушчы. Пасля вызвалення Беларусі ўдзельнічаў у баях за вызваленне Германіі.
За выдатныя працоўныя дасягненні да многіх баявых узнагарод былога партызана далучыўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн «Знак Пашаны» і шматлікія медалі. Вось такія цудоўныя людзі стваралі гісторыю нашага Валожынскага раёна.
Урач лабараторнай дыягностыкі Наталля ДУБІНКА працуе ў нашай райбальніцы з 2017 года. Прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Гомельскага медуніверсітэта. За тры гады “прыкіпела” да Валожыншчыны сэрцам, а яшчэ – назапасіла прафесіянальны вопыт і выйшла замуж за свайго калегу, урача-гастраэнтэролага Антона Дубінку. Першае месца працы – як першае каханне, забыць немагчыма. Спадзяёмся, што маладая сям’я застанецца жыць і працаваць тут, дзе ішло іх станаўленне як спецыялістаў, дзе яны знайшлі адзін аднаго.
Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.
Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…
У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…
Нашы сельскія жыхары не толькі добра працавалі, яны весела і прыгожа адпачывалі. На гэтым фотаздымку ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці калгаса “1 Мая”.
Мы бачым прыгожых і жыццярадасных маладых людзей у яркіх сцэнічных касцюмах. У першым радзе злева старшыня калгаса Анатолій Пятровіч Горскі. Гэты паважаны чалавек быў побач са сваімі калгаснікамі не толькі ў будні, але і ў святы.
Калгасны хор стварылі ў 1956 годзе. З кожным годам расло майстэрства самадзейных артыстаў, рэпертуар станавіўся больш разнастайным. У выкананні ўдзельнікаў хору гучалі патрыятычныя, народныя і папулярныя лірычныя творы. Запяваламі ў калектыве былі Марыя Хаванская і Лёня Казак. Кіраваў калектывам Віктар Юша.
У 1967 годзе калгасны хор налічваў сорак чалавек. У саставе калектыву былі камсамольцы мясцовай дзесяцігодкі, маладыя калгаснікі і актывісты. Два разы ў тыдзень, па аўторках і пятніцах, яны спяшаліся на рэпетыцыі ў мясцовы клуб. Загадчыкам гэтай культурнай установы была Юлія Нікіфараўна Горская, жонка старшыні калгаса.
Не толькі ў гаспадарках раёна, але і ва многіх рэгіёнах Мінскай вобласці добра ведалі і цёпла сустракалі артыстаў калгаса “1 Мая”. Яны былі пастаяннымі ўдзельнікамі і частымі пераможцамі раённых і абласных конкурсаў мастацкай самадзейнасці.
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел каля 900 школьнікаў і навучэнцаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі са сталічнага рэгіёну. Валожынскі раён прадставілі 15 удзельнікаў.
Базамі для правядзення інтэлектуальных спаборніцтваў сталі навучальныя ўстановы Барысава, Вілейкі, Дзяржынска, Жодзіна, Маладзечна, Нясвіжа, Слуцка, Салігорска, Узды і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Рабяты дэманстравалі свае веды па 18-і прадметах. Па 5-і з іх хлопцы і дзяўчаты з Валожыншчыны аказаліся ў ліку лідараў. Усяго ж яны атрымалі 8 дыпломаў I-III ступеняў.
Выдатныя вынікі па прадмеце “Працоўнае навучанне” ў чарговы раз паказалі вучань 11 класа гімназіі № 1 г. Валожына Антон Віршыч і вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 райцэнтра Ганна Радзівілка. Сёлета ў іх абаіх самыя высокія ўзнагароды – Дыпломы I ступені. Маладыя людзі дасягнулі такога бліскучага поспеху дзякуючы сваім педагогам – Аляксандру Антонавічу Кербедзю і Іне Леанідаўне Кербедзь адпаведна.
Адразу тры дыпломы па прадмеце “Матэматыка” заваявалі вучні гімназіі № 1 г. Валожына. У адзінаццацікласніцы Алены Станкевіч – Дыплом II ступені, у дзевяцікласніцы Веранікі Бобрык і васьмікласніцы Дар’і Вайцяхоўскай – Дыпломы III ступені. Усіх траіх дзяўчат падрыхтавала да алімпіяды Ірына Уладзіміраўна Уланчык.
І яшчэ два Дыпломы II ступені на рахунку прадстаўнікоў гэтай установы адукацыі. Імі ўзнагароджаны неаднаразовыя пераможцы алімпіяды – адінаццацікласнікі Ігнат Шаргародскі па прадмеце “Інфарматыка” і Карына Растаргуева па прадмеце “Замежная мова”. Да конкурсу яны рыхтаваліся пад кіраўніцтвам Таццяны Леанідаўны Барахоўскай і Вольгі Леанідаўны Шаргародскай.
Па прадмеце “Беларуская мова і літаратура” Дыплом III ступені заслужана атрымаў вучань 11 класа Пяршайскага НПК Мікалай Калясінскі. Любоў да гэтай вучэбнай дысцыпліны ў хлопца выхавала педагог Ядвіга Зігмундаўна Калясінская.
Усе вышэйназваныя рабяты прадэманстравалі глыбокія веды, ім давялося адказваць на пытанні тэарэтычнага тура, выконваць тэсты, рашаць матэматычныя і тэхналагічныя задачы, працаваць з тэкстамі і свабодна размаўляць з членамі журы на замежнай мове, пісаць творчыя работы, прапаноўваць рашэнні алгарытмічных задач на мове праграмавання, паказваць практычныя ўменні і інш.
Хлопцы і дзяўчаты дастойна прайшлі выпрабаванні. Пяць з іх – Антон Віршыч, Ганна Радзівілка, Алена Станкевіч, Ігнат Шаргародскі і Карына Растаргуева – у складзе каманды сталічнага рэгіёну прымуць удзел у рэспубліканскім этапе алімпіяды. Між іншым, чацвёра з іх вучацца ў гімназіі № 1 г. Валожына.
Пажадаем нашым юным інтэлектуалам далейшых поспехаў і новых узнагарод.