Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Общественное объединение «Белая Русь» запустит предновогоднюю акцию «Рука помощи» по оказанию гуманитарной помощи детям Донбасса.

Решение об этой инициативе приняли на заседании республиканского совета общественной организации. Собирать подарки волонтеры будут с 15 декабря до 15 января. Продукты длительного хранения, средства личной гигиены, одежду, школьные принадлежности — все самое необходимое отвезут тем, кто в этом особенно нуждается. Подключиться к марафону добрых дел может каждый неравнодушный. Гуманитарную помощь с учетом предлагаемого перечня можно предоставить в Воложинскую районную организацию РОО «Белая Русь» по адресу, г. Воложин, ул. Гагарина, 14. каб. 133.

valozhin.by

Начальнік аддзела нарматыўнага прававога рэгулявання працоўных адносін і экспертызы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Маслоўская на прэс-канферэнцыі БЕЛТА расказала, што зменіцца з 1 студзеня 2024 года ў парадку прадастаўлення дыстанцыйнай і камбінаванай форм працы.

«Дыстанцыйная праца выклікала вялікую цікавасць з моманту, як яна была прадугледжана ў 2020 годзе, найбольш запатрабаваная яна была ў перыяд пандэміі. На сёння выкананне дыстанцыйнай працы прадугледжана толькі на пастаяннай аснове, гэта значыць заключаецца працоўны дагавор, які прадугледжвае выкананне працы з дапамогай інфармацыйных тэхналогій праз сетку інтэрнет. Такая форма працы зручная тым, што наймальніку не трэба абсталёўваць працоўнае месца ў арганізацыі, а працаўнік можа на працягу выкананняі працы вольна распараджацца сваім часам. У перыяд ковіда былі крыху зменены падыходы да выканання дыстанцыйнай працы. Была прапанавана варыятыўнасць для наймальніка, калі можна было ўстанаўліваць супрацоўніку работу як у офісе, так і дома. Наймальнікам гэта форма працы спадабалася. Мы таксама прааналізавалі новыя магчымасці ў прымяненні дыстанцыйнай працы. Цяпер Працоўным кодэксам прадугледжана магчымасць прымянення камбінаванай работы. Гэта якраз тая праца, якая дазваляе наймальніку чаргаваць: нейкі час выконваць працу дыстанцыйна, а нейкі час - непасрэдна ў офісе. Але для таго, каб супрацоўнік мог працаваць у такім рэжыме, неабходная карэкціроўка працоўнай дамовы, трэба абавязкова праз дадатковае пагадненне ўнесці змены на гэты конт у працоўную дамову ці кантракт», – распавяла Валянціна Маслоўская.

Таксама Працоўным кодэксам прапануецца і замацавана магчымасць для наймальніка часова пераводзіць работніка на дыстанцыйную працу - да 6 месяцаў у каляндарным годзе.

«Гэта магчыма зрабіць на падставе загаду наймальніка, не абавязкова карэктаваць працоўны дагавор, кантракт, уносіць нейкія дапаўненні, дастаткова выдаць загад. Трэба памятаць, калі наймальнік па сваёй ініцыятыве жадае ўстанавіць для работніка камбінаваную форму працы, то ў дадзеным выпадку наймальнік павінен абгрунтаваць свой падыход, таму што гэта з'яўляецца істотнымі зменамi ўмоў працы для работніка. Гэта значыць ініцыятыва наймальніка прапаноўваць работніку выкананне камбінаванай працы павінна быць абгрунтавана вытворчымі, эканамічнымі і арганізацыйнымі прычынамі ў парадку, вызначаным артыкулам 32 Працоўнага кодэкса», - праінфармавала начальнік аддзела.

valozhin.by

Дзве жыхаркі Валожына, 1984 і 1983 гадоў нараджэння, трапіліся на вуду ашуканцаў у Інтэрнеце.

Па іх заявах па факце крадзяжу грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі ўзбуджаны крымінальныя справы.

Праверкай устаноўлена, што ў першым выпадку неўстаноўленая асоба шляхам падману завалодала персанальнымі дадзенымі карт-рахунку сваёй ахвяры і выкрала адтуль 1750 рублёў. У другім выпадку невядомы з карыслівых меркаванняў падчас перапіскі ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» аб продажы трох куртак, увёў у зман пакупніцу і пераканаў перавесці на прапанаваны ім карт-рахунак аплатнай банкаўскай карты 216 рублёў. Падобнае адбылося і з жыхаркай вёскі Паморшчына, 1986 года нараджэння. Яна хацела купіць абутак і перавяла на чужую картку 180 рублёў.

valozhin.by

Напярэдадні навагодніх свят будуць працаваць ёлачныя кірмашы. Купіць лясную прыгажуню можна будзе ва ўсіх лясніцтвах раёна.

У Валожыне ёлачны базар пачне працу 20 снежня і размесціцца на аўтастаянцы па вуліцы Партызанская, 4.

Плануецца, што ёлачныя кірмашы будуць працаваць з 11.00 да 19.00, але ў гэты графік могуць уносіцца змены ў залежнасці ад размяшчэння гандлёвага аб'екта.

Кошт навагодніх прыгажунь залежыць ад яе вышыні. Арыентыровачна кошт будзе пачынаецца ад 14 рублёў за ялінку да 1 метра. Таксама можна будзе набыць елкі ў кадках.

Валожынскі лясгас гатовы забяспечыць патрэбнасць насельніцтва ў навагодніх дрэвах у поўнай меры. Дарэчы, набыць лясную прыгажуню можна будзе да 31 снежня ўключна.

valozhin.by

1 снежня ўвесь свет адзначае Дзень барацьбы са СНІДам.

На сённяшні дзень такое захворванне, як ВІЧ-інфекцыя, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Кожны год 1 снежня ўвесь свет адзначае Дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень закліканы спыніць статыстыку па павелічэнні хворых і зменшыць тэмпы распаўсюджвання эпідэміі па свеце. Аб захворванні і мерах прафілактыкі мы пагаварылі з урачом-інфекцыяністам цэнтральнай раённай бальніцы Алай Ількевіч.

- Стаўленне да ВІЧ-інфекцыі зараз змянілася. ВІЧ стаў звычайным хранічным захворваннем, такім жа, як цукровы дыябет ці артэрыяльная гіпертэнзія. Але абследаванне на выяўленне інфекцыі неабходна праходзіць усім, незалежна ад прафесіі і статусу. Жадаю падкрэсліць - не трэба баяцца здаваць аналіз. Любы вынік - гэта ў першую чаргу вынік, з якім можна і трэба працаваць. Нават калі ён станоўчы. Чалавек будзе ведаць свой ВІЧ-статус на ранняй стадыі, пачне лячэнне і не памрэ ад СНІДу.

Аналіз можна здаць у паліклініцы, звярнуўшыся да тэрапеўта. Таксама ёсць варыянт самаабследавання. Для яго ў аптэцы неабходна набыць тэст і даведацца пра вынік дома. Ягоны кошт складае каля 10 беларускіх рублёў. Калі тэст станоўчы, то неабходна падысці ў кабінет інфекцыйных захворванняў раённай паліклінікі, дзе я як урач прызначу даабследаванне і акажу псіхалагічную дапамогу, калі будзе неабходна. Таксама да нас можна звярнуцца па тэлефоне 54020.

Пасля ўсталявання дыягназу чалавек не змяняе звыклы лад жыцця, але яму прызначаецца антырэтравірусная тэрапія. Цяпер вялікі спектр прэпаратаў. Прапускаць прыём прэпаратаў нельга, таму што вірус «хітры», калі прымаць лекі нерэгулярна, ён адаптуецца, і фармуецца ўстойлівасць, гумінстэнтнасць. Таксама неабходна назірацца ў лекара, здаваць аналізы, каб вызначыць узровень імунітэту і вірусную нагрузку. Важна падтрымліваць высокі ўзровень СД 4 клетак, хаця б больш за 200. Калі ён ніжэй, то ўзнікае апартуністычная інфекцыя, якая можа прывесці да смяротнага зыходу. ВІЧ-інфекцыя лечыцца добра, прэпараты для гэтага ёсць і прэпараты якасныя. Лячэнне бясплатнае.

Звяртаю ўвагу на тое, што не трэба дыскрымінаваць людзей з ВІЧ-інфекцыяй, бо кожны з нас схільны заражэнню. Раней выдзяляліся пэўныя групы рызыкі. Цяпер гэтага няма, кожны з нас можа быць інфіцыраваны. Людзі з ВІЧ-статусам такія ж, як і мы.

Як распавёў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока:

  • У Беларусі з дыягназам ВІЧ-інфекцыя пражываюць больш за 24 тысячы чалавек. За апошнія 5 гадоў штогод у краіне рэгіструюцца каля 2 тысяч новых выпадкаў. Найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца сярод мужчын і жанчын ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы і складае больш за 80% ад усіх выпадкаў, якія рэгіструюцца.
  • На сённяшні дзень у нашай краіне забяспечаны ўніверсальны доступ пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй да антырэтравіруснай тэрапіі, дзякуючы якой павялічана працягласць і палепшана якасць жыцця людзей, якія жывуць з ВІЧ. На тэрыторыі Мінскай вобласці па стане на 01.11.2023 пражываюць 4130 чалавек. У апошнія гады штогод выяўляецца каля 300 упершыню зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
  • У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак усё часцей ВІЧ-інфекцыя рэгіструецца сярод насельніцтва старэйшага за 30 гадоў - 92,5% выпадкаў. У агульнай структуры ВІЧ-пазітыўных асоб за 10 месяцаў 2023 года доля мужчынскага насельніцтва складае 59,8 працэнта.
  • У цяперашні час на тэрыторыі Мінскай вобласці распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі адбываецца палавым шляхам, доля якога складае амаль 76%. Аднак доля парэнтэральнага шляху інфіцыравання застаецца адной з самых высокіх сярод рэгіёнаў рэспублікі і складае 20,1 працэнта. Антырэтравірусную тэрапію ў арганізацыях аховы здароўя Мінскай вобласці на 01.11.2023 атрымліваюць 96,4% асоб, якія жывуць з ВІЧ.

valozhin.by

Што гэта за прыбор, чым ён такі добры і чаму яму надаецца такая ўвага, распавяла загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі Юлія Шкуратава:

- Прыбор гэты звычайны. Але добры тым, што выконвае біяхімічныя даследаванні, якія ўваходзяць у тройку важных аналізаў.

У нас стаіць яшчэ адзін такі прыбор, які быў атрыманы некалькі раней як спонсарская дапамога. Новы аналізатар набываўся са сродкаў бюджэту праз усе адпаведныя працэдуры закупкі, на якія было выдаткавана нямала часу. Працэс гэты досыць працяглы.

Нельга казаць, што стары прыбор не актуальны ў рабоце. Вядома, гэта не так. Проста ў нас з'явілася магчымасць пашырыць, калі можна так выказацца, і спектр дзеянняў: на адным аналізатары нейкія тэсты атрымліваюцца лепш, чым на іншым, і наадварот. Таксама і кошт: на розных прыборах ён адрозніваецца для тых жа тэстаў.

Вялікі плюс новага аналізатара - гэта тое, што ён з'яўляецца адкрытай сістэмай, гэта значыць да яго падыходзяць практычна ўсе рэагенты, у адрозненнi ад старога прыбора, які патрабаваў выключна адзін від рэагента, у сувязі з чым узнікала праблема з тэстамі з-за чакання паставак патрэбнага рэагента. Таму ёсць падстава меркаваць, што падобных складанасцяў больш не ўзнікне.

Наяўнасць двух дапаўняючых адзін аднаго аналізатараў цалкам дастаткова для колькасці насельніцтва, якое абслугоўваецца нашай бальніцай. І што характэрна, гэта дазволіць скараціць час на аналізы. Гэта значыць пасля здачы аналізу пацыент атрымае свой вынік значна хутчэй, і не будзе чакаць паўдня.

У перспектыве было б нядрэнна набыць новы аналізатар мачы, больш удасканалены, з пашыраным спектрам даследаванняў і вялікімі магчымасцямі.

Хоць, як той казаў, богу не варта грашыць. У параўнанні з іншымі раёнамі наша лабараторыя вельмі добра абсталявана. Размаўляючы з калегамі, становіцца зразумела, што ў нас вельмі нават нядрэнныя ўмовы. Мы выконваем дастатковы спектр тэстаў. Для такога раёна, як наш, гэтага дастаткова. Зразумела, што гэта яшчэ не мяжа. Заўсёды ёсць імкненне да лепшага, таму ёсць патэнцыйная магчымасць пашыраць нашу дыягностыку.

valozhin.by

У снежні 2023 года перасоўны медыцынскі комплекс установы аховы здароўя «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» ажыццяўляе выезды згодна з графікам:

01 12 23 18

Калі вы маеце патрэбу ў аглядзе супрацоўніка перасоўнага медыцынскага ФАПа на даму ў дзень выезду ў ваш населены пункт - паведаміце пра гэта свайму ўрачу агульнай практыкі па тэлефоне:

Для жыхароў зоны абслугоўвання

Валожынскай паліклінікі - у рэгістратуру раённай паліклінікі - 55733

Івянецкай паліклінікі - 53525

Ракаўскай участковай бальніцы - 52237

Вішнеўскай АУАП - 44532

Багданаўскай АУАП - 45437

Гарадзькоўскай АУАП - 33237

Пяршайскай АУАП - 46252

Падбярэзскай АУАП - 35367

valozhin.by

Дзень прадпрыемства прайшоў у РУП «Валожынскі жылкамунгас» 30.11.2023 года з 14.30 да 17.00 гадзін.

Супрацоўнікі арганізацыі, грамадзянам, якія шукаюць працу, прапанавалі працаўладкаванне ў якасці кіроўцы аўтамабіля, дарожнага рабочага, прыбіральніка тэрыторыі, электрагазазваршчыка, афіцыянта, майстра ўчастка і інш. Таксама распавялі пра асаблівасці працы на прадпрыемстве, адказалі на пытанні аб рэжыме працы і заработнай плаце.

Раённая спартакіяда па настольным тэнісе сярод школьных каманд раёна. 13 каманд па 4 чалавекі 2 юнакі-2 дзяўчыны.

Пераможцы будуць выступаць за раён на абласным узроўні 6 снежня.

01 12 23 89

01 12 23 89

01 12 23 89

valozhin.by

На сённяшні дзень такое захворванне, як ВІЧ-інфекцыя, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Кожны год 1 снежня ўвесь свет адзначае дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень закліканы спыніць статыстыку па павелічэнні хворых і паменшыць тэмпы распаўсюджвання эпідэміі па свеце.

Як распавёў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока:

- На 01.12.2023 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістраваны 34 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, - 29 чалавек, або 0,86% ад насельніцтва раёна. За студзень-лістапад 2023 года зарэгістраваны 2 упершыню выяўленыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі, за аналагічны перыяд 2022 года – 1 выпадак.

valozhin.by

Старонка 412 з 1390

Задайте вопрос