Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

7 мая на стадыёне ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» прайшоў футбольны турнір памяці Паўла Падрэза загінуўшага ў Рэспубліцы Афганістан. Турнір пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць Паўла Падрэза. На адкрыццi турніру прысутнічала Яніна Юльянаўна - маці Паўла Падрэза. Ад старшыні «Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі фізічнай культуры і спорту» Рабцава Мікалая Мікалаевіча быў уручаны памятны сувенір Яніне Юльянаўне. Па выніках футбольнага турніру каманда з горада Валожына заняла 1 месца, каманда з вёскі Вішнева – 2 месца, каманда з гарадскога пасёлка Івянец – 3 месца. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Камандзе пераможцы быў уручаны пераходны кубак і грашовы прыз. Лепшыя гульцы турніру былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі ад федэрацыі футбола Мінскай вобласці.

10 мая на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшлі фінальныя абласныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 у рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства (дзяўчаты, юнакі 2008-2009 г. н.)

Юнакi:

1 месца - Вілейскі раён

2 месца - Пухавіцкі раён

3 месца - Уздзенскі раён

Дзяўчыны:

1 месца - Пухавіцкі раён

2 месца - Валожынскі раён

3 месца - горад Жодзіна

Віншуем каманду дзяўчат з Валожынскага раёна!

9 мая, у дзень знамянальнай даты — 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – супрацоўнікі Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку «Ад параду надзеі да параду Перамогі».

Інтэрактыўная пляцоўка ўключала ў сябе кніжную выставу «Перамогі светлы дзень», фотазону, а таксама інтэрактыўную дзіцячую пляцоўку для маленькіх гасцей свята.

Серада, 10 Май 2023 21:02

Папаўненне шэрагаў БРСМ

У Валожынскім краязнаўчым музеі напярэдадні Дня Перамогі прайшоў урачысты сход па прыёме ў члены БРСМ. Шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўніліся старшакласнікамі гімназіі №1 г.Валожына. Членскія білеты дзецям уручылі намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама I.В. Шакун і ветэран педагагічнай працы А.В. Трацеўская. Словы віншавання навучэнцам адрасавалі дырэктар гімназіі Я.I.Клачко і першы сакратар РА КПБ Н.П. Лоўчая. Пасля ўрачыстай часткі для дзяцей была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея па тэме Вялікай Айчыннай вайны.

10 05 23 06 1

10 05 23 06 1

10 05 23 06 1

У Беларусі сёння адзначаюць адно з самых важных свят у гісторыі краіны - Дзень Перамогі. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам — усім, хто набліжаў перамогу.

9 мая ў Валожыне адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам, тэатралізаваная пастаноўка «Памяць», святочны марш воінаў Валожынскага гарнізона, дзіцячыя атракцыёны, тэматычныя пляцоўкі і салдацкая каша – так адсвяткавалі гэты дзень жыхары Валожынскага раёна.

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 1

10 05 23 02 310 05 23 02 1

valozhin.by

9 мая ва ўрачыстай абстаноўцы на тэрыторыі сярэдняй школы № 2 адбылася цырымонія адкрыцця помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Васільевічу Шчарбіне.

10 05 23 03 1

10 05 23 03 1

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, члены грамадскага аб'яднання «Ветэраны ваеннай разведкі», афіцэры Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба.

10 05 23 03 1

10 05 23 03 1

Устаноўка манумента адбылася па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта пры падтрымцы Беларускага грамадскага аб'яднання «Ветэраны ваеннай разведкі».

10 05 23 03 1

10 05 23 03 1

10 05 23 03 1

10 05 23 03 1

У сваім выступленні госці адзначылі ўклад Васіля Шчарбіны ў развіццё партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Васіль Васільевіч Шчарбіна (1914—1942) — камандзір разведвальна-дыверсійнага партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей, маёр. Герой Савецкага Саюза (1943). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе групы з чатырох чалавек быў накіраваны за лінію фронту, здолеў арганізаваць групу памочнікаў у раёне Полацка (якія збіралі зброю і боепрыпасы на месцах баявых дзеянняў). У ліпені 1941 года выйшаў у размяшчэнне партызанскага атрада А. П. Брынскага, які знаходзіўся ў вёсцы Гурэц на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей БССР.

Распрацаваў план атакі на раённы цэнтр Халопенічы, у выніку якой нямецка-паліцэйскі гарнізон быў разгромлены. У лютым 1942 гады перайшоў праз лінію фронта да сваіх. У сакавіку 1942 года дэсантаваны ў нямецкі тыл на чале дыверсійна-разведвальнай групы 5 чалавек. Атрад збіраў і перадаваў разведдадзеныя аб суперніку, знішчыў 11 мастоў, 14 эшалонаў, ажыццявіў больш за іншых 20 дыверсій на чыгунцы. 23 верасня 1942 года загінуў у выніку выбуху падчас агляду новых мін.

20 студзеня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху маёру Шчарбіне Васілю Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

valozhin.by

9 мая ў гонар свята Перамогі на вул. Набярэжная ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі алею памяці.

10 05 23 04 1

Новая алея з туй была закладзена па вуліцы Набярэжная ля магілы ахвяр фашызму падчас рэспубліканскага суботніка кіраўніцтвам раёна сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры.

10 05 23 04 1

На цырымоніі адкрыцця алеі прысутнічалі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, пракурор раёна Аляксандр Ляўковіч, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

10 05 23 04 1

10 05 23 04 1

Як адзначыў Аляксандр Ляўковіч: «Органамі пракуратуры ўжо на працягу двух гадоў расследуецца ўзбуджаная Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа. Прымаюцца меры па аб'ектыўнаму і пэўнаму ўсталяванню ўсіх абставінаў здзяйснення генацыду ў дачыненні да нашага народа. У прыватнасці вывучаючы падзеі, якія адбыліся ў дадзеным месцы, пракуратурай прааналізаваны архіўныя матэрыялы, у тым ліку і звесткі кнігі «Памяць», прыняты меры па ўсталяванні відавочцаў падзей. У 2014 годзе праведзены раскопкі, дзе былі выяўленыя парэшткі, расстраляных у 1942-43 гадах мірных жыхароў.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

10 05 23 04 1

10 05 23 04 1

valozhin.by

Навучэнцы СШ № 1 г.Валожына наведалі экспазіцыю, прысвечаную Дню Перамогі, якая складаецца з раздзелаў «Плакат Перамогі...доўгае рэха вайны» і «Пэндзаль і аловак раскажуць пра вайну». Першая экспазіцыя прадастаўлена ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей», другая – ДУА «Вішнеўская школа мастацтваў».

10 05 23 05 1

10 05 23 05 1

9 мая Івянецкая гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у гарадскім свяце да Дня Перамогі.  Для наведвальнікаў і гасцей свята бібліятэка арганізавала выставу-кампазіцыю  «Навечна ў сэрцы народа». На ёй можна было пазнаёміцца з навінкамі літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне, пазнаёміцца са здымкамі і біяграфіямі ўдзельнікаў мінулай вайны  з Івянца і ваколіц.

Мемарыяльны комплекс "Курган Славы" па традыцыі стаў галоўнай пляцоўкай святкавання Дня Перамогі ў Мінскай вобласці. Тэматычныя экспазіцыі тут падрыхтавалі 23 раёны вобласці.

Старонка 526 з 1391

Задайте вопрос