Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Як сказаў кіраўнік дзяржавы, Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь — гэта кансалідуючы погляд на развіццё сітуацыі ў нашай краіне. Погляд, які мае важную мэту — захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай Беларусі.

Эмацыйна, ёміста, шчыра расстаўлены акцэнты, умовы дасягнення гэтай мэты.

Мы хочам жыць пад мірным небам, у адзінстве і згодзе, імкненні захаваць гістарычную спадчыну, духоўна-маральныя арыенціры, перадаць лепшае нашым нашчадкам.

Сям'я, сямейныя каштоўнасці з'яўляюцца першаасновай для любога чалавека. Выхаванне павінна пачынацца ў сям'і, яно павінна быць прасякнута патрыятызмам. Пачынаючы з самага маленькага ўзросту, у дзяцей варта прывіваць павагу да бацькоў, любоў да родных людзей, роднага горада, роднай зямлі, жаданне працаваць на агульнае дабро, гонар за краіну, поспехі яе выдатных людзей, навукоўцаў, спартсменаў, урачоў. Неабходна прасоўваць сваю беларускую культуру, пазіцыянаваць лепшыя творы мастацтва, паспяховых беларускіх майстроў, таленавітых мастакоў і выканаўцаў.

Правільна сказана, выхаваць патрыёта можа патрыёт! Самы кароткі шлях фарміравання ў дзяцей жыццёва важных маральных каштоўнасцяў, патрыятычных пачуццяў — прыклад з бацькоў, выхавальніка, настаўніка. Гэта вялікая штодзённая праца і вялікая адказнасць.

Пасланне Прэзідэнта - заклік да міру, да адзінства беларускага народа ў памкненні жыць у міры і згодзе!!!

valozhin.by

Панядзелак, 03 Красавік 2023 18:01

Смех збірае сяброў

Канікулы - гэта заўсёды радасць і весялосць. А калі Дзень смеху можна адзначыць у бібліятэцы - гэта яшчэ ўдвая весялей.

Таму, нягледзячы на непагодлівае надвор'е, на забаўляльнае мерапрыемства ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку сабралася шмат дзяцей.

Бібліятэкары нагадалі пра гісторыю ўзнікнення самага смешнага свята, чаму менавіта 1 красавіка з'яўляецца законнай падставай для жартаў і смеху, распавялі аб самыя цікавыя і неверагодных падманах, а таксама пра тое, як адзначаюць гэта свята ў розных краінах свету. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гумарыстычнай віктарыне, адказвалі на самыя незвычайныя, заблытаныя і вясёлыя пытанні - жарты, адгадвалі загадкі, падпявалі вясёлым героям мультфільмаў. Гадзіна весялосці прайшла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы гумару, жартаў, дзіцячага смеху і ўсмешак.

У завяршэнне мерапрыемства школьнікі актыўна знаёміліся з кнігамі Н.Носава, М.Зошчанка, У. Галяўкiна, Г. Остера, М. Дружынінай, В. Драгунскага, Ю. Сотніка, прадстаўленымі на выставе «Вясёлая кніжная палка». Хлопцы пагадзіліся, што канікулы з кнігай праходзяць цікавей, незвычайней, весялей.

Як БЕЛАЗ будзе спраўляцца з новымі санкцыямі з боку ЗША, расказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗ па стратэгічным развіцці і карпаратыўным кіраванні Аляксей Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі з 3 па 7 красавіка пройдзе асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без насілля". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МУС.

30 сакавіка прадстаўнікі беларускіх, расійскіх і саюзных СМІ ў рамках прэс-туру, арганізаванага напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, наведалі флагман беларускага машынабудавання ААТ "БЕЛАЗ".

БелТА

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч зрабіў рабочы візіт у г.Дзьёр. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве нашай краіны ў Будапешце.

29 сакавіка ў Ракаўскім Цэнтры народнай творочасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай быў праведзены майстар-клас “Птушачка, пяюшачка”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні Ракаўскай сярэдняй школы, пачатковых класаў, якія наведваюць школьную пляцоўку пад час канікул.

30 03 23 13 2

30 03 23 13 2

29 сакавіка намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка правёў прыём грамадзян у Любанскім райвыканкаме.

У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чырвоная кніга Беларусі ў жывапісе і графіцы. У адной з галерэй Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі размясцілася выстава "Побач". У экспазіцыі некалькі дзясяткаў работ мастачкі-аматаркі Наталлі Антонавай, якая сабрала ўласную арт-калекцыю беларускай флоры і фаўны. На карцінах кветкавыя букеты, чароды птушак, маленькія насельнікі палёў і балот.

Старонка 550 з 1391

Задайте вопрос