222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Лявонік, і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч павіншавалі з намалотам тысячы тон збожжавых экіпаж камбайнераў у складзе Віктара Тура і Дзмітрыя Стэльмашэнкі СХУ «Бабровічы». Да віншаванняў далучыўся і дырэктар гаспадаркі Юрый Бяляўскі.

Паважаныя жыхары і госці горада Валожына і Валожынскага раёна!
20 жніўня ў г. Валожыне па вул. Партызанскай, 19 (пляцоўка каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу) будзе арганізаваны кірмаш «Школьны базар» з удзелам арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання.
Пачатак у 9.00. Чакаем Вас за пакупкамі з добрым настроем!!!!
Першы этап конкурсу "Стальная магістраль" АрМГ-2022 прайшоў пад Слуцкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Шосты мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На гэтым тыдні да ліку “тысячнікаў”-камбайнераў раёна далучыўся Дзмітрый Жураўлёў з філіяла “Валожынскае” ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі”. Таксама ў мінулую суботу камбайнеры-тысячнікі з’явіліся ў СХУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”: Віктар Тур і Дзмітрый Стэльмашэнка, а 17 жніўня – экіпаж камбайнераў з ААТ “Багданаўскае” – Віктар Віктаравіч і Віктар Яўгеньевіч Даніленка, камбайнер Сяргей Шаўлюк з КСУП “Гародзькаўскага”.
Што датычыцца вадзіцеляў, якія перавезлі 1000 і больш тон збожжа новага ўраджаю, то такі рубеж у раёне перасягнулі 8 працаўнікоў палёў: Сяргей Радзюк і Вячаслаў Трахімовіч з ААТ “ Багданаўскае”, Іосіф Грынкевіч з КСУП “Гародзькаўскае”, Аляксандр Русіновіч з КСУП
“Сакаўшчына-Агра”, адразу два вадзіцелі з ААТ ”Агра-Дубінское” - Уладзімір Конан, Антон Лянкевіч і два вадзіцелі з КСУП “Пяршаі-2014”- Аляксандр Белы і Юрый Маркевіч.
Пажадаем нашым руплівым хлебаробам высокіх намалотаў і спрыяльнага надвор’я!
У гэтыя выхадныя ў палацы Радзівілаў адбыўся фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Нясвіжская фартэцыя». Упершыню на фестывалі прайшоў кулінарны конкурс «СМАК ГЕРАЛЬДЫКІ» ў рамках якога раёны Мінскай вобласці прадставілі свае гербы.
Валожын прадставіў тэматычную лакацыю «Партал часу» і зрабіў акцэнт на XIX стагоддзі. На свяце можна было сустрэць графа Тышкевіча і Фердынанда Рушчыца. Паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па Валожынскім раёне прапаноўвалі супрацоўнікі краязнаўчага музея. Інструментальны ансамбль Валожынскай школы мастацтваў дзяліўся сваёй творчасцю з гасцямі свята.
Большую частку тэрыторыі фестывалю заняў рамесны кірмаш. У гандлёвых палатках прадавалі скураныя сумкі і кашалькі, плеценыя лапці, упрыгажэнні, вязаную вопратку і цацкі, драўляны і керамічны посуд. На працягу фестывалю госці ўдзельнічалі ў розных майстар-класах і забаўках.

Народнае аб'яднанне народных майстроў «Скарбніца»



Ганчар з Івянца Алег Капуста


Кулінарны конкурс «Смак геральдыкі»

Жніво ў раёне кожны дзень называе новых герояў, якія заваявалі ў гэтым сезоне значны рубеж - тысячную адзнаку. Працаўнікоў вёскі, якія задаюць тон на ўборцы ўраджаю, з працоўнай перамогай віншуюць прафсаюзы.
Падзячныя словы ў адрас аграрыяў КСУП «Сакаўшчына-Агра» кіроўцу Русіновічу Аляксандру Георгіевічу і аператару сушыльнай устаноўкі Рубану Аляксандру Антонавічу, прагучалі ад старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандра Кузмітовіча і старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.
Узнагародамі былі адзначаны таксама кіроўцы ААТ «Агра-Дубінскае» Конан Уладзімір Уладзіміравіч, Лянкевіч Антон Іванавіч і старэйшы аператар зернесушылкі ЗСК-30 КСУП «Пяршаі-2014» Халевіч Валянцін Зігмундавіч.
Топ-менеджары буйных беларускіх прамысловых кампаній, у іх ліку ААТ "БЕЛАЗ", у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі пабывалі ў Рэспубліцы Хакасія. Мэта візіту - паглыбленне шматгадовага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў Беларусі ў студзені-ліпені склаў Br2,2 млрд, або 101,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.