Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 10 па 14 студзеня 2022 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка» 2021/2022 навучальнага года.

Панядзелак, 27 Снежань 2021 11:33

Трыумфальнае паляванне

Пра паляванне з такой колькасцю трафеяў марыць кожны сапраўдны паляўнічы.

25 снежня мінулага года ў Вішнеўскім лясніцтве, паблізу ўрочышча “Шуловічы”, было выяўлена месцазнаходжанне зграі ваўкоў. Таксама вызначылі, што ў аклад трапілі 7 шэрых драпежнікаў. Было прынята рашэнне абцягнуць прыкладны ўчастак іх знаходжання чырвонымі флажкамі. Работы праводзіліся з 16 да 20 гадзін.

Само паляванне на ваўкоў пачалося з раніцы наступнага дня. На адстрэл драпежнікаў сабраліся 43 паляўнічыя на чале з вядучым інжынерам па паляўнічай гаспадарцы Паўлам Садоўскім.

Былі зроблены два загоны. Падчас першага здабылі чатырох ваўкоў. Пры паўторным – яшчэ трох. Такім чынам, у той нядзельны дзень была знішчана ўся зграя шэрых драпежнікаў.

Дарэчы, усяго за 2021 год застрэлены 9 ваўкоў.

Наталля ШТЭЙНЕР

Аўторак, 11 Студзень 2022 09:38

Юных матэматыкаў прыняў Валожын

Учора на базе Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбылося адкрыццё трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Раённы цэнтр упершыню стаў месцам традыцыйных вучнёўскіх спаборніцтваў за права называцца лепшымі па адным з навучальных прадметаў на абласным узроўні. Практычна з усіх куткоў Мінскай вобласці сюды з'ехаліся найбольш адораныя юныя прыхільнікі царыцы навук. 94 выхаванцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадставілі 18 раёнаў, горад Жодзіна і Мінскі абласны ліцэй.

Ад Валожыншчыны ў алімпіядзе па прадмеце «Матэматыка» прымае ўдзел выхаванка педагога Ірыны Уланчык, гімназістка Соф'я Курбацкая. Яшчэ адна, цяпер ужо былая гімназістка Дар'я Вайцяхоўская ўвайшла ў склад каманды абласнога ліцэя.

У іншыя гарады Міншчыны для ўдзелу ў алімпіядах па фізіцы, хіміі, інфарматыцы, геаграфіі, фізічнай культуры, працоўнаму навучанню, рускай мове і літаратуры накіраваліся 16 вучняў з гімназіі № 1 г. Валожына, сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Валожына, Івянецкай, Ракаўскай і Вішнеўскай школы.

Падчас цырымоніі адкрыцця ўдзельнікаў вучнёўскага спаборніцтва і членаў журы вітала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Таццяна Крыкала. Ад імя тых, хто закліканы выступіць рэферы, з пажаданнямі поспеху да хлопцаў звярнуўся старшыня журы, загадчык кафедры геаметрыі, тапаграфіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзмітрый Базылёў.

Гасцям паказалі некалькі канцэртных нумароў, а таксама далі магчымасць віртуальнай экскурсіі па Валожыне.

Сёння і заўтра дзяўчаты і юнакі будуць працаваць над алімпіяднымі заданнямі, а пражываць у інтэрнаце ліцэя, дзе для іх створаны неабходныя ўмовы. Урачыстае закрыццё алімпіяды запланавана на чацвер.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

12 студзеня з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 56160  «прамую лінію» праводзіць галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч ГАНЧАР.

Будаўніцтва чыгуначнага моста ў Калодзішчах плануюць завяршыць да 2024 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў намеснік старшыні Каладзішчанскага сельвыканкама Рыгор Зельманчук.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік 10-11 студзеня наведвае з візітам Ватыкан. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Панядзелак, 10 Студзень 2022 18:01

У новым годзе - на новых ГАЗэлях

У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» раённы выканаўчы камітэт вылучыў 194 тысячы рублёў на набыццё двух новых аўтобусаў «ГАЗ-Меркурый» для ажыццяўлення падвозу школьнікаў.

Вокальный ансамбль «Iслачанка» (руководитель - Скурко Ю.В.) стал участником IV Белорусско-Китайского Международного фестиваля «ОДИН ПОЯС-ОДИН ПУТЬ». Фестиваль проходил в 3 номинациях - «Вокальное творчество», «Инструментальное творчество» и «Хореографическое творчество»; в категориях «Любители» и «Профессионалы».Такие фестивали позволяют нашим детям обмениваться своими образовательными навыками, задачами, услышать и увидеть национальный колорит.

Панядзелак, 10 Студзень 2022 16:38

НОВЫЙ ГОД! НОВЫЕ ПОБЕДЫ!!! 

Хор средних и старших классов «Iслачанка» стал ЛАУРЕАТОМ I степени Международного многожанрового конкурса в США (Техас).
International multi-genre contest-festival “WE ARE NEW STARS» проводится юбилейный 10 раз при поддержке NORTH TEXAS TALENTVILLE SCHOOL (USA, TEXAS), гимназии-колледжа искусств им. И.О. Ахремчика, Республиканского общественного объединения «Белорусский союз кинематографистов».

В этом году международное жюри прослушивало солистов, ансамбли и хоровые коллективы из Польши, Литвы, Украины, Казахстана, Узбекистана, Малайзии, Венесуэлы, США, ОАЭ

Спасибо организаторам!!! @contest_intern

Приятно, что ученицы ГУО «Раковская ДШИ» стали частью прекрасного творческого проекта и были удостоены высокой награды!!! 

На аснашчэнне залы ЛФК з раённага бюджэту выдзелілі 6 тысяч рублёў. Зала, як і раней, будзе працаваць для рэабілітацыі пацыентаў. Таксама разглядаецца варыянт аздараўлення медработнікаў.

Старонка 797 з 1387

Задайте вопрос