222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Заслужаны народны калектыў Рэспублікі Беларусь фалклорны ансамбль “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці з 31.07.2021г. па 01.08.2021г. прыняў удзел у міжнародным фестывалі фальклорных калектываў “Balarins di Buje – Maestra Emma Paniuzzo”. Фестываль праходзіў у Італіі он-лайн.
На базе ДУА «Івянецкая сярэдняя школа» стартаваў спартыўна-аздараўленчы лагер у якім праходзяць аздараўленне 30 выхаванцаў. «Лета – гэта маленькае жыццё», таму кожны дзень летняга лагера - гэта незабыўнае падзея ў жыцці дзіцяці. Дзяцей чакаюць вучэбна-трэніровачныя заняткі, займальныя экскурсіі, цікавыя прыгоды.
Матэматычны разлік, уважлівасць і трэніроўка вытрымкі. У Мінскай вобласці актыўна развіваецца гарадошны спорт. У жыццё яго вяртаюць аматары і прафесіяналы. Сярод гульцоў у гарадкі шмат чэмпіёнаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У эпоху сучасных тэхналогій гульня на свежым паветры прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі, якая цікавіцца актыўным адпачынкам. Правілы гульні ведае і наш карэспандэнт Таццяна Бажко.
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,7 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Уборка збожжавых набірае абароты. Бяспека уборачнай кампаніі — такое пытанне, якое патрабуе павышанай увагі. Уборка збожжавых у самым разгары - працы ідуць ад світання да заходу. Дзяржаўным інспектарам Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у складзе мабільнай групы Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, мэта якой - паглядзець, як выконваецца заканадаўства аб ахове працы, каб бітва за ўраджай абышлася без здарэнняў, былі ў ліпені 2021 года ажыццёўлены выезды ў сельскагаспадарчыя арганізацыі Валожынскага раёна (КУП «Сівіца», КСУП «Валожынскае»). У ходзе абследаванняў выяўлены асобныя парушэнні патрабаванняў аб ахове працы (у працуючых адсутнічалі неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, выкарыстоўваемы інструмент не адпавядаў патрабаванням бяспекі, адсутнічалі супрацьадкатныя ўпоры пры рамонце транспартных сродкаў). Дзяржаўны інспектар дэталёва і падрабязна спыніўся на ўсіх нюансах арганізацыі работ па ўборцы ўраджаю, правёў гутаркі з кіроўцамі аўтамабіляў і іншымі працуючымі, задзейнічанымі на ўборцы ўраджаю.
Па выніках выезду мабільнай групы выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, праведзены гутаркі, падчас якіх абмеркаваны выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, вызначаны шляхі іх рашэння.
Начальнік Маладзечанскага
міжраённага аддзела В. С. Вансовіч
Вось ужо і сярэдзіна лета. Ураджай гатовы да закатак. І мы спяшаемся пазнаёміць вас з самымі смачнымі, незвычайнымі рэцэптамі закатак на зіму.
31.07.2021 года мастера народного объединения «Скарбніца» ГУК «Воложинский районный центр культуры» приняли участие в выставочных мероприятиях на МК «Курган Славы», посвящённых Году народного единства.
У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі вобласці будзе павышаны ўзровень забеспячэння бяспекі дзяцей. Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама, гаворка ідзе пра шэраг новаўвядзенняў.
У адпаведнасці з праграмай візіту начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Казахстана Мурат Бектанаў разам з дэлегацыяй наведаў прадпрыемствы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, дзе азнаёміўся з лінейкай прадукцыі ваеннага прызначэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Шырокаму колу чытачоў будуць цікавы паступіўшыя ў бібліятэку творы сучасных расійскіх і замежных аўтараў, лаўрэатаў прэстыжных літаратурных прэмій.