222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі»
Актуальная інфармацыя аб наяўнасці (адсутнасці) свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна размешчана на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама (Аб упраўленнi - Дашкольная адукацыя - бацькам). Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі
З мэтай інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб наяўнасці (адсутнасці) свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці на сайце Валожынскага райвыканкама ў рубрыцы «Адно акно» створана старонка «Свабодныя месцы ва ўстановах дашкольнай адукацыі», дзе ёсць спасылка на інтэрактыўную карту «Інтэрактыўная карта Мінскай вобласці: колькасць свабодных месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі».
Піянеры ўсёй нашай краіны рыхтуюцца да знамянальнай даты. У піянерскіх дружынах Валожынскага раёна таксама праводзяць урачыстыя зборы, майстар-класы, флэшмобы і гульні-квесты. У сацыяльных сетках запушчаны чэлендж «#про_Пионер_Воложин».
Цяперашняе пакаленне піянераў - годныя спадчыннікі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль. Актыўна і цікава жыве раённая піянерская арганізацыя. У зоне ўвагі, як і раней - ветэраны вайны, пажылыя людзі. У скарбонку добрых спраў уваходзяць акцыі па добраўпарадкаванні малой радзімы, экалагічныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы, здаровы лад жыцця і іншыя.
Сёння на базе ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» праходзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю піянерскай арганізацыі. Лепшых хлопцаў прымаюць у піянеры, арганізавана гульнявое падарожжа па старонках піянерскай гісторыі.
Ганаровымі гасцямі сталі ветэраны піянерскага руху. Было цікава пачуць успаміны пра шчаслівыя і незабыўныя гады піянерскага дзяцінства, паглядзець фатаграфіі. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у раённым фотапраекце «Усмешка піянера». Піянерыя - гэта сяброўства, радасць, ініцыятыва, творчасць. Сяброўства ў піянерскай арганізацыі заўсёды давала магчымасць праявіць сябе і свае таленты, аб'яднаць намаганні для дасягнення мэты.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прайшоў 14 мая ў г. Барысаве.
Валожыншчыну прадстаўляла сям'я Пратасевічаў з аг. Пяршаі.
Выканаўшы конкурснае заданне «Мая сям'я - мая краіна», якое прадугледжвае: прадстаўленне візітнай карткі сям'і «Радавод» і прэзентацыю сацыяльна-значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям'і ў жыццё рэгіёна, заняла 3 месца.
Для многіх сем'яў конкурс стаў большым, чым проста мерапрыемства!
Сваім прыкладам яны паказваюць, што сям'я - гэта галоўнае багацце ў жыцці кожнага чалавека!
Навучэнцы Навапольскага каледжа прынялі ўдзел гульні-віктарыне па навучанні школьнікаў бяспечнаму асяроддзю органамі ДАI, МНС і Добраахвотным пажарным таварыствам, што праводзіцца ў гіпермаркеце Экспабел (г. Мінск). Было цікава і весела, усе былі вельмі задаволены, асабліва самыя юныя ўдзельнікі, якія атрымалі прыемныя падарункі. Актыўны ўдзел у якасці валанцёра прыняў у гэтай важнай і патрэбнай акцыі навучэнец каледжа з аг. Ракава Руды Яўстафій.
13 мая 2022 года в спортивном зале физкультурно-оздоровительного комплекса г. Воложина при поддержке общественных организаций -Воложинской районной «Белой Руси» и «Союза женщин» прошло спортивное мероприятие, посвященное Дню семьи. Это мероприятие направлено на пропаганду семейных ценностей и организации свободного времени в семье.
Открыл спортивный семейный праздник заместитель председателя Воложинского районного исполнительного комитета Игорь Владимирович Шакун, который поздравил всех участников с наступающим международным Днем семьи и пожелал удачи в спортивных состязаниях.
В конкурсной программе приняли участие 5 семей. Каждая команда (папа, мама и 1 ребенок в возрасте от 8- до12 лет ) представляли свою визитную карточку. А также принимали участие в спортивных эстафетах.
Победителем в этом спортивном конкурсе признана команда семьи Екатерины Александровны, Сергея Олеговича и Никиты Вильковских. Неслучайно они стали победителями. Все в семье увлекаются спортом. А Никита в составе команды Воложинской гимназии (ученик 3 класса этого учреждения образования) занял второе место в областных соревнованиях по мини-футболу среди юношей в рамках спартакиады школьников.
Каждая команда получила призы от организаторов конкурса.
Председатель районной организации Елена Клачко вручила участникам подарки от «Белой Руси».
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2022 год з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 – 2025 гады ў перыяд з мая па снежань запланавана правядзенне рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей - рэспубліканскі праект).
Непасрэдным арганізатарам правядзення рэспубліканскага праекта з'яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей - Рэспубліканскі цэнтр).
Просім давесці інфармацыю аб правядзенні рэспубліканскага праекта да ведама зацікаўленых і арганізаваць удзел устаноў адукацыі ў адпаведнасці з умовамі (https://rcek.by/ ).
Кантактны тэлефон: 8017 3200633 (рэсурсны цэнтр па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра).
13 мая 2022 года ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшло раённае спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я - спартыўная сям'я», прысвечаная Міжнароднаму Дню сям'і. У свяце прынялі ўдзел 5 сямейных каманд.
Адкрыў спартыўнае сямейнае свята намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун, які павіншаваў усіх удзельнікаў з надыходзячым Міжнародным днём сям'і і пажадаў поспеху ў спартыўных спаборніцтвах.
З Міжнародным днём сям'і музычным падарункам удзельнікаў павіншавалі навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна».
Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя спартыўныя спаборніцтвы і жартоўныя конкурсы.
Ацэньвалі ўдзельнікаў свята журы ў складзе: Таццяна Мікалаеўна Крыкала - начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, Святлана Леанідаўна Ракавец - начальнік упраўлення па працы сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, член Прэзідыума Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Алена Іванаўна Клачко - дырэктар ДУА «Гімназія №1 г « Валожына», старшыня Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч - старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі ад Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна», ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна».
13 мая ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў дзень сямейнага чытання “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг”. Увагу прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Кніга і сям’я”.Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваім вопытам выхавання дзяцей, расказвалі, якія кнігі яны чытаюць разам, як абмяркоўваюць прачытанае.
13 мая 2022 года ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Валожына прайшло раённае спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я - спартыўная сям'я», прысвечанае Міжнароднаму Дню сям'і. У свяце прынялі ўдзел 5 сямейных каманд.
Адкрыў спартыўнае сямейнае свята намеснік старшыні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Уладзіміравіч Шакун, які павіншаваў усіх удзельнікаў з надыходзячым Міжнародным днём сям'і і пажадаў поспеху ў спартыўных спаборніцтвах.
З Міжнародным днём сям'і музычным падарункам удзельнікаў павіншавалі навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна».
Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя спартыўныя спаборніцтвы і жартоўныя конкурсы.
Ацэньвалі ўдзельнікаў свята журы ў складзе: Таццяна Мікалаеўна Крыкала - начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, Святлана Леанідаўна Ракавец - начальнік упраўлення па працы сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, член Прэзідыума Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчынi, Алена Іванаўна Клачко - дырэктар ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», старшыня Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч - старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі ад Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Валожынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна», ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна».