Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Седьмого апреля на базе Судниковского сельского клуба в рамках акции “Дом без насилия” состоялось открытие выставки рисунков «Я и моя семья» участников семейного клуба по интересам «Семейное счастье» и детского объединения «Солнышко». Ребята с большим удовольствием рисовали «шедевры», сопровождая их рассказом о своей семье. Рисунки получились очень яркими, разнообразными и неповторимыми. Все участники остались довольны и процессом, и результатом.

Чацвер, 08 Красавік 2021 15:57

В рамках визита в Воложинский район

На базе государственного учреждения «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения» филиала «Туристический информационный и рекреационный центр» прошел трехдневный тренинг «Ясный язык для профессионалов» в рамках проекта «Я понимаю – я выбираю». Участие в нём приняли специалисты отделения дневного пребывания инвалидов и люди с инвалидностью из разных райцентров Минщины. Участники тренинга разнообразили своё посещение Воложинского района визитом в центр безопасности жизнедеятельности, где с ними провели познавательное занятие с помощь виртуальной реальности. Как и чем правильно тушить загоревшееся масло на сковороде, электрические приборы, мебель, как не провалиться под лёд, и что делать, если это всё-таки произошло – всё это посетители центра узнали от спасателей. Гости получили не только полезные знания, но и заряд положительных эмоций, что не менее важно было для них.

- Я первый раз в таком месте, мне очень понравилось. Как будто попал в другой мир. Было очень интересно и необычно. Спасибо огромное, - с горящими глазами поделился своими эмоциями один из посетителей.

Начальник Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Александр Сивый встретился с трудовым коллективом государственного учреждения образования «Дорский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа».

Александр Игоревич напомнил присутствующим о правилах безопасности в быту и на рабочих местах, привёл примеры беспечности граждан, когда халатное отношение к безопасности привело к пожарам.

- Сейчас в наших домах огромное количество электрических приборов, которые, к сожалению, наши граждане очень часто оставляют включёнными в розетку и спокойно уходят на работу. Такое поведение может однажды привести к тому, что возвращаться просто будет некуда. Скоро закончится отопительный период, если у вас дома печное отопление, то наступает самое время заняться его ремонтом, - призвал присутствующих Александр Игоревич.

Огромное внимание начальник районного отдела по чрезвычайным ситуациям уделил опасности выжигания сухой растительности. Привёл примеры последних загораний сухой травы, которые, к счастью, спасателям вовремя удалось потушить.

-А ведь бывает и по-другому. Сухая трава горит очень быстро. Люди не всегда могут самостоятельно справиться с огнём. Горят дома, хозяйственные постройки, гибнут люди. Разве такой способ уборки стоит всего этого? Задумайтесь, предупредите своих соседей, пожилых родственников, - призвал работников школы Александр Сивый.

Чацвер, 08 Красавік 2021 15:46

Спектакль «Хайп»

7 апреля 2021 года для школьников города Воложина в зрительном зале ГУК “Воложинский районный центр культуры” состоялся спектакль “Хайп” в постановке ГУ “Минский областной драматический театр”.

Паводле нормаў п. 2 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, зацверджанага пастановай савета Міністраў ад 28.06.2013 № 569, індывідуальным прадпрымальнікам дапамогі назначаюцца па выпадках часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родаў, настаўшым:

у годзе пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, - калі ў гэтым годзе да наступу названых выпадкаў імі выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне не менш чым за 30 каляндарных дзён;

у бягучым каляндарным годзе, - калі паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку за справаздачны год абавязковыя страхавыя ўзносы выплачаны імі не менш чым за 183 каляндарных дня справаздачнага года альбо за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік да заканчэння справаздачнага года.

Паводле нормаў Палажэння аб выплаце абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 № 40, індывідуальныя прадпрымальнікі якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасцi знаходзяцца ў працоўных адносінах, з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій, маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў страхавыя ўзносы выплачваюцца з даты падачы ў органы Фонду заявы аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання.

Прыклад 1: ІП зарэгістравана ў органах Фонду 01.10.2020. Страхавыя ўзносы пералічыла 03.12.2020 ў суме 267,20 руб. (35% ад мінімальнай заработнай платы за 31 дзень кастрычніка і 30 дзён лістапада). Прадаставіла 2 лістка непрацаздольнасці: у сувязі з агульным захворваннем за перыяд з 14.10.2020 па 22.10.2020 і ў сувязі з доглядам хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў на перыяд з 09.12.2020 па 22.12.2020. У сувязі з тым, што страхавыя ўзносы да пачатку першага выпадку непрацаздольнасці ў сувязі з агульным захворваннем выплачаны не былі, права на дапамогу за перыяд непрацаздольнасці з 14.10.2020 па 22.10.2020 адсутнічае. А за перыяд з 09.12.2020 па 22.12.2020 паколькі страхавыя ўнёскі былі выплачаны да пачатку дадзенага выпадку непрацаздольнасці больш чым за 30 каляндарных дзён дапамога прызначаецца (у мінімальным памеры - з разліку за поўны каляндарны месяц 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, за два апошнія кварталы адносна месяца вызвалення ад працы паводле лістка непрацаздольнасці).

Прыклад 2. IП зарэгістраваны ў органах Фонду 04.03.2019. Прадаставіў лісток непрацаздольнасці ў сувязі з агульным захворваннем за перыяд з 10.12.2020 па 30.12.2020. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, заплаціў за перыяды з 01.06.2019 па 31.08.2019 і з 20.09.2019 па 31.12.2019, г.зн. за 195 каляндарных дзён. Права на дапамогу за названы перыяд непрацаздольнасці ІП мае.

Прыклад 3. IП зарэгістраваны 22.05.2019, меў асноўнае месца працы, заяву аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання ў органы Фонду не падаваў. З асноўнага месца працы звольніўся 06.02.2020, дзейнасць у якасці ІП пачаў ажыццяўляць з 20.02.2020, страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, не выплачваў. Знаходзіўся на бальнічным з 16.12.2020 па 21.12.2020.

У сувязі з тым, што страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, не былі выплачаны права на дапамогу за азначаны перыяд непрацаздольнасці адсутнічае.

Прыклад 4. IП зарэгістравана ў 2015 годзе, у сувязі з выхаваннем дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з 08.01.2018 прыпыніла сваю дзейнасць шляхам падачы заявы ў падатковы орган. З 01.07.2019 аднавіла дзейнасць, як ІП, і з гэтага ж дня падала заяву ў органы Фонду аб жаданні ўдзельнічаць у сістэме сацыяльнага страхавання. Прадаставіла лісток непрацаздольнасці ў сувязі з цяжарнасцю і родамі за перыяд з 18.10.2020 па 20.02.2021. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2019 год, як за ІП, выплаціла за перыяды з 01.07.2019 па 31.12.2019, г.зн. за 184 каляндарных дня. Права на дапамогу па цяжарнасці і родах за названы перыяд ІП мае.

Даведачна: заява аб прыпыненні адпаведнага віду дзейнасці падаецца ў наступныя ўпаўнаважаныя органы:

падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка падатку (збору) - індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рамеснікамі, асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аграэкатурызму;

Міністэрства юстыцыі - натарыусамі;

тэрытарыяльную калегію адвакатаў, членам якой з'яўляецца адвакат, - адвакатамі.

Дата прыпынення дзейнасці, паказваемая ў заяве, не можа быць раней за дату падачы заявы індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, рамеснікам, асобай, якая ажыццяўляе дзейнасць у сферы аграэкатурызму, ва ўпаўнаважаныя органы.

Прыклад 5. IП зарэгістраваны 02.11.2020. Знаходзіўся на бальнічным з 15.02.2021 па 19.02.2021. Паводле дакументаў персаніфікаванага ўліку страхавыя ўзносы за 2020 год, як за ІП, заплаціў за перыяды з 01.12.2020 па 31.12.2020, г.зн. не за ўвесь перыяд з дня пастаноўкі на ўлік да заканчэння справаздачнага года. Права на дапамогі па выпадках часовай непрацаздольнасці, настаўшым у 2021 годзе, у тым ліку за азначаны перыяд непрацаздольнасці, у ІП адсутнічае.

Такім чынам, пры выплаце ўзносаў і прадастаўленні дакументаў персаніфікаванага ўліку за 2020 год неабходна ўлічваць ўмовы валодання правам на дапамогі, прадугледжаныя ў п.2 Палажэння, для забеспячэння сабе гарантый на атрыманне дапамог у 2021 годзе.

Па ўсіх пытаннях, што тычацца выплаты ІП страхавых узносаў, прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і цяжарнасці і родах, неабходна звяртацца ў Валожынскі раённы аддзел Мінаблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: пл. Свабоды, 21, кантактныя тэлефоны: (801772) 58199, 54335, 54806.

Падчас наладжанай у рэдакцыі раённай газеты дыялогавай пляцоўкі мы пагутарылі з начальнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» Уладзімірам САЕВІЧАМ і дырэктарам РУП «Валожынскі жылкамунгас» Міхаілам УНУЧАКАМ.

У адрас «Працоўнай славы» дастаткова часта паступаюць званкі і допісы, якія тычацца розных аспектаў жыцця раёна. Сярод іх многія закранаюць стан нашых дарог і вуліц, узнімаюць пытанні добраўпарадкавання Валожына і населеных пунктаў раёна. Цікавяцца людзі і тэрмінамі выканання тых ці іншых работ. Мы акумулявалі такія запыты – і запрасілі ў рэдакцыйную гасцёўню кіраўнікоў арганізацый, якія непасрэдна курыруюць азначаныя напрамкі. Адбыўся дыялог, які расставіў многія кропкі над «і».

Аўтар: Для пачатку раскажыце, на чым засяроджаны сёння сілы давераных калектываў. Што ў прыярытэце ў дарожнікаў і камунальнікаў?

Уладзімір Саевіч: Пакуль надвор’е спрыяе, заканчваем работы па ўпарадкаванні раёна індывідуальнай забудовы «Валожын». Таксама штодзённа спецыялісты працуюць у Вялікім Камені, РІЗ «Рагозы» на Маладзечаншчыне. Што да работ у нашым раёне – на кантролі ўтрыманне падведамных дарог агульнай працягласцю 993 кіламетры. Убіраем смецце, змятаем пясок пасля зімовых падсыпак, праводзім афарбоўку элементаў, прафілюем гравійнае пакрыццё. Да 1 мая плануем завяршыць увесь комплекс работ па падрыхтоўцы дарог да вяснова-летняй эксплуатацыі. Акрамя таго, у гэтым месяцы мы прыступаем да будаўніцтва 5,4-кіламетровага ўчастка дарогі Ракаў-Караблі-Хожава ад Барка да Кудзеўцаў, пабудуем дарожныя элементы для дастаўкі грамадскім транспартам школьнікаў – прыпынак і разваротнае кальцо ў Багданаве, два прыпыначныя пункты ў Ракаве і адзін – у Гародзьках. Сёлета прыступаем да будаўніцтва новага моста ў Брыльках, у рамках бягучага рамонту заменім пралётныя збудаванні і пераходныя пліты на мосце ў Пяршаях.

Міхаіл Унучак: План мерапрыемстваў па рамонце дарожнага пакрыцця ў нас распісаны на ўвесь год. Канкрэтна цяпер мы прыступілі да капітальнага рамонту моста па вуліцы Савецкай у Івянцы. У бліжэйшых планах – правесці капрамонт вуліцы Савецкай у райцэнтры. Тут трэба не толькі замяніць пакрыццё, але і ўсе спадарожныя элементы, уключаючы ліўневую каналізацыю. Запланавалі дакласці асфальтам участак вуліцы Транспартнай, які вядзе да вуліцы Чапаева. Праведзена закупка 5 дзіцячых пляцовак, неўзабаве пачнём іх устанаўліваць. Яшчэ ў бягучым годзе мы павінны ўвесці 6,1 тысячы квадратных метраў жыллёвага фонду, замяніць на ПІ-трубы 1,9 кіламетра агульнай працягласці цеплатрас.

Аўтар: Нашы чытачы, якія рэгулярна карыстаюцца грамадскім транспартам, пытаюцца, ці ёсць магчымасць абсталяваць дадатковы прыпынак для рэйсавага аўтобуса «Багданава-Валожын» у пачатку новага мікрараёна райцэнтра. Ад «Еўраопта», дзе вадзіцель мае права спыніцца без рызыкі атрымаць ад ДАІ штраф, пешшу, асабліва з сумкамі, дабірацца далекавата…

Уладзімір Саевіч: Будаўніцтва новых прыпынкаў або ўстаноўкі знакаў у месцы, пра якое ідзе гутарка, немэтазгодна ні з боку эканомікі, ні з боку бяспекі. Да таго ж на перпендыкулярнай вуліцы побач ёсць дзеючы прыпыначны пункт, абсталяваны па ўсіх правілах.

Міхаіл Унучак: Думаю, для кіраўніцтва «Аўтапарка № 14» не складзе праблем узгодніць маршрут і пусціць аўтобус у аб’езд шматпавярховак: працягласць шляху павялічыцца максімум на 200-250 метраў, а праблема будзе эфектыўна вырашана.

Аўтар: Гаспадарам прыватнага сектара ў Валожыне спецыялісты жылкамунгаса прапануюць устанавіць на падворках 1 чорны і 1 чырвоны кантэйнеры для смецця. Што адбываецца?

Міхаіл Унучак: Адбываецца паступовы пераход да цывілізаванага грамадства (усміхаецца). У Валожыне 3,5 тысячы прыватных сядзіб. Наша задача – забяспечыць раздзельны збор смецця. Сёлета за кошт выдзеленых дзяржаўных сродкаў на баланс ЖКГ паступіла 925 чырвоных кантэйнераў – для другасных матэрыяльных рэсурсаў і такая ж колькасць чорных, прызначаных для бытавога смецця. Вось іх і ўстанаўліваем людзям, стараючыся размеркаваць так, каб насельніцтва было максімальна ахоплена паслугай.

Аўтар: Прызнацца, не раз даводзілася чуць кпіны наконт гэтага самага раздзельнага збору: маўляў, смецце з розных кантэйнераў усё адно грузіцца ў адну машыну…

Міхаіл Унучак: Няпраўда. На кожны від адходаў робіцца асобны спецрэйс задзейнічанага ў вытворчым працэсе транспарту. Вось тое, што людзі пакуль яшчэ могуць у кантэйнер, скажам, для паперы выкінуць пакет з бутэлькамі ды іншымі рэшткамі побыту – сустракаецца.

Аўтар: І што робіцца ў такім выпадку?

Міхаіл Унучак: Матэрыяльную базу жылкамунгаса не так даўно папоўніла лінія сартавання смецця магутнасцю 5 тысяч тон у год. Дзякуючы спецыялізаванаму абсталяванню толькі за сакавік было перапрацавана 470 тон адходаў. На выхадзе мы атрымалі 10899 кілаграмаў другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія пайшлі ў лік выканання дзяржзаказу.

Аўтар: Адна з «болевых кропак» Валожыншчыны – прыпынак ля вёскі Міхалова. Чытачы цікавяцца, якія меры плануецца прыняць для барацьбы з пастаяннай засмечанасцю?

Уладзімір Саевіч: Пакуль пачнём уздзейнічаць на тых, хто спецыяльна вывозіць сюды адходы, маральна. Паставім інфармацыйны знак «Чыста там, дзе не смецяць». Затым або расцягнем тэматычны банэр, або пакрыем адпаведным графіці сцяну. Канкрэтна вырашым на працягу красавіка. Калі гэта не дапаможа, будзем дзейнічаць больш рашуча. Пакуль проста заклікаю людзей да прыстойнасці і сумлення!

Гутарыў Сяргей САДОЎСКІ

Чацвер, 08 Красавік 2021 15:20

Прамая лінія

10 красавіка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 54373 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сяргееўна БАГАТЫРОВА.

ДУА «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» прыняў удзел у Міжнародным конкурсе «Ліст салдату. Перамога без межаў», прысвечаным 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі відэаролік.

Серада, 07 Красавік 2021 18:16

З месца падзей

Дружная і вельмі працаздольная каманда членаў прафсаюза ППА ДУА «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага райна» ў колькасці 13 чалавек прымае актыўны ўдзел у «Тыдні лесу». Пад кіраўніцтвам спецыяліста Валожынскага лясгаса ўжо высаджана 6000 саджанцаў хвоі ў лясной паласе в. Стайкі. Да канца працоўнай змены плануецца пасадзіць 9000 саджанцаў.

Члены валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» разам з педагогам-арганізатарам школы Ярота Янай Сяргееўнай наведалі дашкольную групу Валожынскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Праз уключэнне ў сумесную творчую і гульнявую дзейнасць хлопцы не проста арганізавалі сумесны занятак і правялі гульні, але і перадалі часцінку свайго добрага сэрца, падарылі ўсмешкі і добры настрой.

Старонка 489 з 544

Задайте вопрос