Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

З 8 ліпеня 2021 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачне дзейнічаць новы механізм маркіроўкі тавараў - маркіроўка тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Прыйдзі і пакланіся» па ўвекавечанні і захаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, якая праводзіцца ў рамках 77-й гадавіны з дня спалення Хатыні, сімвала ўсіх спаленых беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, навучэнцы і педагогі ДУА «Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа iмя В. А. Каваленкі» навялі парадак каля помніка загінуўшым, а таксама правялі дайджэст «Памятаць і шанаваць», дзе дзеці прачыталі вершы пра трагічныя падзеі ваенных гадоў.

Панядзелак, 05 Красавік 2021 16:21

«Кот у мяшку»

Кніжная выстава - гэта заўсёды цікава і займальна, а выстава-сюрпрыз цікавая ўдвая. Толькі пры адным слове «сюрпрыз» у дзяцей загараюцца вочы, і разыгрываецца ўяўленне. Таму супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі вырашылі паднесці сваім чытачам падарунак і падрыхтавалі выставу-сюрпрыз «Кот у мяшку», якая дзейнічала ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

У суботу, 3 красавіка, беларускі баскетбольны клуб «Гарызонт» заваяваў пуцёўку ў фінал, дзе за галоўны прыз турніру згуляў з расійскай «Нікай». Нашы заўзятары актыўна падтрымлівалі баскетбольны клуб «Гарызонт», бо падтрымка вельмі важна.

З пачаткам другога месяцы вясны 2021 года пасля працяглага нябыту ў сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам музей Валожынскага РАУС зноў адкрыты для наведвальнікаў! Падчас вясновых канікул і праводзімай органамі ўнутраных спраў акцыі «Бяспечныя канікулы – ВЯСНА 2021» больш за 50 вучняў гарадскіх школ сталі наведвальнікамі гэтага унікальнага астраўка гісторыі.

Музей у РАУС, створаны да 80-годдзя з дня ўтварэння Валожынскага РАУС, захоўвае толькі арыгінальныя экспанаты, якія да нядаўняга часу знаходзіліся або выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі міліцыі - гэта і матацыкл «Днепр», на якім у нядаўнім мінулым неслі службу ўчастковыя інспектары міліцыі. Матацыкл па крупінках адноўлены сіламі слесара РАУС з арыгінальных частак, якія ласкава былі прадастаўлены супрацоўнікамі.

Акрамя гэтага ў музеі захоўваюцца форма, экіпіроўка, пасведчанні супрацоўнікаў розных перыядаў гісторыі, мэбля, спецсродкі, і многае іншае, што дазваляе адчуць дух той эпохі, калі ў розны час, у розных выявах супрацоўнікі міліцыі стаялі на варце правапарадку.

У працэсе першай экскурсіі ў музей пасля пандэміі, хлопцы атрымалі незабыўныя эмоцыі. Пасля заканчэння самыя маленькія яе ўдзельнікі задалі слушнае пытанне: «Мы даведаліся як раней служылі міліцыянеры, а што адбываецца цяпер?». Адказаць на гэтае пытанне не складала працы, можна было з лёгкасцю, на словах распавесці аб паўсядзённай працы сучасных міліцыянераў, аднак, «лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць». Кіраўніцтва РАУС не выстаяла перад просьбай наведвальнікаў, з прычыны чаго экскурсіі былі працягнуты па ўсім будынку РАУС, у звычайны працоўны дзень. Хлопцы пазнаёміліся з дзяжурнай часткай, дарэчы некаторыя з наведвальнікаў заспелі дзяжурнага за прыёмам паведамлення па лініі «102» і праводзілі дзяжурны нарад на выклік. На шчасце, выклік апынуўся не сур'ёзным, і хоць нарад вярнуўся пасля таго, як дзеці пакінулі РАУС, некаторыя з наведвальнікаў пазней прасілі даведацца, чым скончыўся візіт міліцыянераў па выкліку.

Канчатковай кропкай экскурсіі па будынку Валожынскага РАУС стаў ізалятар часовага ўтрымання – ІЧУ, дзе ўтрымліваюцца злачынцы і адбываюць адміністрацыйнае пакаранне правапарушальнікі. Дадзеная лакацыя выклікала розную цікавасць у наведвальнікаў: самых маленькіх цікавілі выпадкі ўцёкаў (такіх, дарэчы, у Валожынскім РАУС за ўсю яго гісторыю не было). Хлопцы старэйшыя цікавіліся побытам, умовамі ўтрымання затрыманых, бо сярод наведвальнікаў былі і тыя непаўналетнія, якія ўжо мелі праблемы з законам і стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Выкладчыкі, якія прывялі дзяцей на экскурсію таксама задавалі пытанні, аднак іх цікавілі больш самі супрацоўнікі і тое, як яны на сваіх плячах выносяць усе нягоды службы.

Завяршылася гэта эмацыйнае мерапрыемства гутаркай у зале нарад РАУС, дзе ў працэсе гутаркі хлопцы задалі ўсе цікавячыя іх пытанні, якія датычацца органаў ўнутраных спраў і праваахоўнай сістэмы. Варта адзначыць, што старэйшыя наведвальнікі задавалі больш пытанняў звязаных з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў.

Аляксандр Чаховіч, начальнік ІСН Валожынскага РАУС

5 красавіка 2021 года навучэнцы 9 «А» класа Ракаўскай сярэдняй школы сумесна з педагогамі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Прыйдзі і пакланіся».

Навучэнец 2 класа ДУА «Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў» Аляксандр Кашэўскі стаў лаўрэатам II ступені VI Рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў «Спяваюць хлопчыкі». Высокі вынік дасягнуты дзякуючы прафесійнай, душэўнай і мэтанакіраванай працы настаўніка Гурынай Наталлі Мікалаеўны і высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства канцэртмайстра Кудрыцкай Кацярыны Станіславаўны.

5 красавіка Валожынскі краязнаўчы музей наведала карэспандэнт «СТВ» Іванова Алеся. Яна зацікавілася патрыятычным праектам «Зямляк. Выведнік. Герой», які распрацавалі супрацоўнікі ўстановы. Дырэктар музея Лоўчая Наталля Паўлаўна расказала аб мэтах і задачах праекта, аб яго актуальнасці, змесце і бюджэце. Супрацоўнікі музея спадзяюцца, што ў праекта знойдуцца спонсары, якія акажуць матэрыяльную падтрымку установе, і ўсе палажэнні праекта будуць выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме.

З 29 сакавіка па 2 красавіка 2021 года праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У склад каманды Мінскай вобласці па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ўвайшла навучэнка 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» Радзівілко Ганна Аляксандраўна.

2 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Прыйдзі і пакланіся» навучэнцы 8 «А» класа навялі парадак каля помніка «Журботная маці» і мемарыяльнага знака, аддалі даніну памяці і павагі загінуўшым мірным жыхарам.

Старонка 490 з 544

Задайте вопрос